• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    
    КАЭРЦЫТЫМЕТР 203
    
    2й пал. 19 ст. да асн. аб’ёму з 3 прыбудавана 2ярусная чацверыковая вежазваніца з дахам складанай канфігурацыі. Асн. аб’ём завершаны 2ярусным васьмерыком з цыбулепадобным купалам. Аіісіда накрыта шатровым дахам з купалком на глухім барабане. Помнік адметны своеасаблівай сістэмай прапорцый, звязанай са стараж.рус. архітэктурай. Ю.А.Якімовіч.
    
    КАШЭВІЧЫ, вёска ў Лучыцкім с/с Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 62 км на ПнУ ад Петрыкава, 208 км ад Гомеля, 45 км ад чыг. станцыі Пціч. 591 ж., 235 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помлік архітэкгуры — Кашэвіцкая Успенская царква.
    
    КАШЭЛЬНІКАВА Раіса Мікалаеўна (16.9.1904, в. Баршчоўка Хойніцкага рна Гомельскай вобл. — 29.11.1980),
    
    
    А.Кашы
    
    Р.М.Кашальнікава
    
    бел. актрыса. Нар. арт. Беларусі (1957). Скончыла Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). 3 1926 у БДТ2, з 1939 у Бед. тры імя Я.Купалы. Выканаўца лірыкадрам. і вострахаракгарных роляў. Паэтычнае светаўспрыманне арганічна спалучалася з глыбокім драматызмам, эмацыянальнасцю. Сярод роляў: Паўлінка («Паўлінка» Я.Купалы), Аўгіння («У пушчах Палесся» Я.Коласа), Броня, Клава («3 народам», «Мілы чалавек» К.Крапівы), Куліна («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Ларыса, Глафіра, Лябёдкіна, Глумава («Беспасажніца», «Ваўкі і авеч
    
    
    кі», «Позняе каханне», «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Сюзанна («Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), фру Ліндэ («Нора» Г.Ібсена), мадэмуазель Куку («Безыменная зорка» М.Себасцьяна), Бабуля («Дзверы стукаюць» М.Фермо). Т.Я.Гаробчанка. КАШЭЎСКІ Браніслаў Эдуардавіч (н. 17.2.1951, в. Масцішча Смалявіцкага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне фіз.хім. гідрадынамікі. Др фіз,матэм. н. (1992). Скончыў БДУ (1973). 3 1974 у Інце цепла і масаабмену Нац. АН Беларусі (з 1996 заг. сектара). У 1985—90 у БПІ. Навук. працы па фіз.хім. гідрадынаміцы намагнічвальных вадкадысперсных асяроддзяў, па струкгурнатэрмадынамічным пераўтварэнні і з’явах дысіпатыўнай самаарганізацыі ў дысперснай фазе, што склала навук. аснову атрымання кампазіцыйных матэрыялаў з асаблівымі ўласцівасцямі.
    
    КАЭВАЛібЦЫЯ [ад лац. co (cum) з, разам + эвалюцыя], сумссная (спалучаная) эвалюцыя двух і больш таксонаў, калі эвалюцыя кожнага часткова залежыць ад эвалюцыі другога. Таксоны аб’яднаны цеснымі экалагічнымі сувязямі, але не абменьваюцца генамі; пры гэтым дзейнічае рэцыпрокны ціск адбору (гл. Рэцыпрокнае скрыжаванне). Да К. належыць большасць папуляцыйных узаемаадносін, ад драпежніптва і канкурэнцыі да мутуалізму і протакааперацыі, калі адносіны паміж двума арганізмамі (папуляцыямі) узаемакарысныя, але не з’яўляюцца абавязковымі, і ўзаемасувязь выпадковая (напр., некат. насякомыя жывуць і кормяцца на раслінах і выпадкова прымаюць удзел у іх апыленні). У вузкім сэнсе К. — эвалюц. ўзаемаадносіны паміж раслінамі і жывёламі. Тэрмін «К.» ўжываецца і ў адносінах да сістэмы «грамадства— прырода». Несупадзенне хуткасцей прыроднага працэсу, які ідзе марудна, і сац.эканам. развіцця чалавецтва, якое ідзе намнога хутчэй, вядзе да дэградацыі прыроды. Прапануецца такое ўздзеянне чалавека на прыроду, якое рэгулюецца і свядома абмяжоўваецца (ства
    
    рэнне наасферы). Гл. таксама Каадаптацыя.
    
    
    КАЭНТАНУДЖЫ (CohenTannoudji) Клод Несім (н. 1.4.1933, г. Канстанціна, Алжыр), французскі фізік. Чл. АН Францыі (1981). Замежны чл. Нац. АН ЗША (1994). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1957). 3 1960 у Нац. цэнтры навук. даследаванняў Францыі, адначасова з 1964 праф. Унта П. і М. Кюры і з 1973 — Калеж дэ Франс. Навук. працы па атамнай фізіцы, квантавай элекіроніцы і оптыцы. Зрабіў тэарэт. разлікі, распрацаваў новыя метады і ажыццявіў эксперыменты па лазерным тармажэнні атамных пучкоў, іх ахаладжэнні да анамальна нізкіх тр (ніжэй за 10'⁶ К) і ўтрымліванні ў малым аб’ёме. Нобелеўская прэмія 1997 (разам з С. Чу, У. Філіпсам). М.М.Касцюковіч.
    
    
    Блоксхемы каэрцытыметраў: a — з вымяральным генератарам (1 — намагнічвальная шпуля; 2 — узор; 3 — шпуля вымяральнага іенератара; 4 — гальванометр, далучаны да калекгара 5; 6 — вал электрарухавіка 7; 8 — сілавыя лініі магнітнага поля ўзору); б — феразондавага (1, 2 — адчувальныя элементы; 9 — нулявая прылада; 4 — узор; 5 — сілавыя лініі магнітнага поля ўзору; 6 — намапіічвальная шпуля).
    
    Р.Кашэльнікава ў ролі Паўлінкі (справа).
    
    КАЭРЦЫТЫМЕТР (ад лац. соёгсіію утрыманне + ...метр), прылада для вымярэння каэрцытыўнай сілы ферамагн. матэрыялаў. Выкарыстоўваецца пры магнітаструкгурным аналізе вырабаў з ферамагн. матэрыялаў, магн. кантролі электра і радыёапаратуры і інш.
      Найб. пашыраны К., у якіх каэрцытыўная сіла вызначаецца па намагнічанасці ўзору. Даследуемы ўзор намагнічваецца да насычэння, напр. у намагнічвальнай шпулі прылады, потым праз шпулю прапускаюць пастаянны ток, магн. поле якога размагнічвае ўзор. Момант змяншэння намагнічанасці да нуля вызначаецца з дапамогай індыкатара (нулявой прылады). Пры вымярэннях па магн. індукцыі даследаваны ўзор робяць часткай замкнёнага магн. ланцуга пермеаметра, электрамагніта ці інш. Значэнне каэрцытыўнай сілы адпавядае напружанасці размагнічвальнага поля, пры якой магн. індукцыя ва ўзоры роўная нулю.
    
    204      КАЭРЦЫТЫЎНАЯ
    
    КАЭРЦЫТЫЎНАЯ СІЛА, напружанасць магн. поля, неабходная для таго, каб звесці да нуля астаткавую намагнічанасць ферамагнетыка (гл. Гістэрэзісу, адна з асн. характарыстык ферамагн. матэрыялаў. Вымяраецца з дапамогай каэрцытыметраў.
       Значэнне К.с. вызначаецца фактарамі, якія перашкаджаюць перамагнічванню ўзору; для дадзенага ўзору ў значнай ступені залежыць ад спосабу яго падрыхтоўкі і апрацоўкі, a таксама ад знешніх умоў, напр., тры. Па велічыні К.с. адрозніваюць магнітнамяккія (малая К.с.) і магнітнацвёрдыя (вялікая К.с.) магнітныя матэрыялы. Найб. велічыню К.с. маюць аднадаменныя ферамагнітныя ўзоры. КАЭФІЦЫЁНТ [ад лац. co (cum) з, разам + efficiens які ўтварае], множнік, які звычайна выражаецца лічбамі. Калі здабытак складаецца з адной або некалькіх пераменных (ці невядомых) велічынь, тады К. пры іх наз. таксама здабытак усіх пастаянных, у т.л. і выражаных літарамі. Напр., для аднаскладаў '/2 ab і 2ах К. з’яўляюцца ;/г і 2а адпаведна. Многія К. ў фіз. і матэм. законах маюць асобную назву, напр., вуглавы К., К. гаматэтыі, К. расшырэння, К. трэння і інш.
    КАЭФІЦЫЁНТ ЗМЁННАСЦІ АБСТАЛЯВАННЯ, паказчык выкарыстання абсталявання на прадпрыемствах, які характарызуе зменнасць яго працы. Разлічваецца як адносіны колькасці адпрацаваных станказмен (машыназмен) да агульнай колькасці станкоў, замацаваных за прадпрыемствам, цэхам, участкам (або да найб. колькасці станкагадзін, якія могуць быць адпрацаваны пры адназменнай працы і інш.). Павышэнне К.з.а. мае важнае значэнне для павелічэння аб’ёму прадукцыі, зніжэння яе сабекошту, паляпшэння выкарыстання сродкаў вытворчасці.
    У.Р.Залатагораў.
    КАЭФІЦЫЁНТ ЗМЁННАСЦІ ПРАЦОЎНАЙ СІЛЫ, паказчык, які характарызуе сярэдняе штодзённае выкарыстанне аднаго фактычна занятага працоўнага месца. Разлічваецца як адносіны чалавекадзён, адпрацаваных ва ўсіх зменах да іх колькасці, адпрацаваных за той жа перыяд у найб. загружаную змеНУ                      У.Р.Залатагораў.
    КАЭФІЦЫЁНТ КАРЬІСНАГА ДЗЁЯННЯ (ккдз), характарыстыка эфектыўнасці сістэмы (устройства, машыны) у адносінах да працэсу пераўтварэння або перадачы энергіі, які адбываецца ў гэтай сістэме. Ккдз — безразмерная велічыня т|, якая вызначаецца адносінамі карысна выкарыстанай энергіі (Яі), пераўтворанай у работу пры цыклічным працэсе, да сумарнай колькасці энергіі (W), перададзенай сістэме: т]= W,JW.
      Для эл. рухавіка й^ — работа на вале рухавіка, якая выконваецца за кошт спажываемай ім эл. энергіі; для рухавіка ўнутр. згарання й^ — работа на вале рухавіка, а Ж — энергія, якая вылучылася пры поўным зга
    
    ранні паліва. У выніку розных страт энергіі (зза вылучэння джоўлевай цеплыні, зза гістэрэзіса, трэння, непаўнаты згарання паліва і інш.), а для цеплавых рухавікоў таксама зза другога закону тэрмадынамікі ккдз любой рэальнай устаноўкі заўсёды меншы за 1. Ккдз цеплавых электрастанцый дасягае 0,4, рухавікоў унутр. згарання 0,4—0,5, ал. генератараў 0,95, трансфарматараў 0,98.
    КАЭФІЦЫЁНТЫ ў статыстыцы, адносныя паказчыкі, што выкарыстоўваюцца ў ведамаснай, дзярж., міжнар. статыстыцы. Найб. распаўсюджаныя: К. сацыяльнаэканамічныя (паказваюць размеркаванне матэр. даброт, тавараў, паслуг у разліку на душу насельнііггва, на аднаго работніка і інш.), К. росту (зніжэння) эканамічных паказчыкаў (разлічваюцца ў працэнтах адносна значэння паказчыка на перыяд часу, узятага як базавы; напр., К. тэмпаў росту вытвсці тавараў, тэмпаў інфляцыі), К. сацыяльнадэмаграфічныя (адносіны колькасці выпадкаў ці падзей пэўнага роду да колькасці насельнііггва або асобных сац. груп; напр., К. нараджальнасці, смяротнасці, натуральнага прыросту насельніцгва, шлюбнасці, разводнасці і інш.). Сац.дэмаграфічныя К. могуць быць агульнымі (раалічваюцца адносна колькасці ўсяго насельніцтва), полаўзроставымі (разлічваюцца адносна колькасці асобных полаўзроставых груп) і інш. К. могуць харакгарызаваць хуткасць развіцця якойн. з’явы (К. дынамікі) і частату яе ўзнікнення (напр., К. нараджальнасці), узаемасувязь якасна розных з’яў (напр., К. шчыльнасці насельніцтва), ступень выкарыстання матэрыяльных, прац., грашовых рэсурсаў (напр., К. эфектыўнасці), варыяцыю велічынь адзнакі (напр., К. рытмічнасці). К. выражаюцца ў працэнтах, прамілях, адносінах да адзінкі.
      Літ:. Елнсеева М.Н., Юзбашев М.М. Обшая теорня статнстнкя. М., 1996; Соцнальная статнстнка. М., 1997.
    В.В.Цярэшчанка.
    КАКІМАЎ Малік Каюмавіч (н 22.4.1912, Ташкент), узбекскі аператар і рэжысёр дакумент. кіно. Нар. арт. СССР (1967). Герой Сац. Працы (1990). Вучыўся ва Усесаюзным дзярж. інце кінематаграфіі. ГІачынаў як акцёр. 3 1933 працаваў на Ташкенцкай студыі кінахронікі, карэспандэнтам «Саюзкінахронікі» ў Сярэдняй Азіі, на ўзб. студыі маст. фільмаў, у 1961—79 дырэктар, маст. кіраўнік Студыі навук.папулярных і дакумент. фільмаў Узбекістана. Рэж.аператар фільма «Прыязджайце да нас ва Узбекістан» (1959, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі) і інш. Зняў фільмы: «Раніца Індыі» (1956), «В’етнам — краіна мая» (I960), «Ад вясны да вясны» (1963, Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1964), «Ташкент, землетрасенне» (1967), «Залатая Бенгалія» (1973), «Зямельная рэформа» (1980, Дзярж. прэмія СССР 1981), «Хто страляе ў рэспубліку» (1984) і інш.