• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
       На Беларусі даследаванні па К.о. праводзяцца ў Інце фізікі і Інце малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН, БДУ.
       Літ.: Клаудер Дж.Р., Сударшан Э.К.Г. Основы квантовой ошнкн: Пер. с англ. М., 1970; Кнлмн С.Я.Квантовая оптнка: Поля н нх детектнрованне. Мн., 1990.
    С.Я.Кілін.
    
    КВАНТАВАЯ СТАТЫСТЫКА, раздзел статыстычнай фізікі, у якім вывучаюцца ўласцівасці сістэм тоесных мікрачасціц. Дала магчымасць тлумачыць многія фіз. з’явы, якія з пункту гледжання класічнай фізікі нельга было тлумачыць, напр., Планка закон выпрамянення абсалютна чорнага цела, электраправоднасць, цеплаёмістасць цвёрдых цел, звышцякучасць, звышправоднасць.
       3 квантавай механікі вынікае, што энергія такой сістэмы мае дыскрэтныя значэнні, a хвалевыя функцыі, якія апісваюць розныя станы сістэмы мікрачасціц, сіметрычныя (гл. Бозе—Эйнштэйна статыстыка) або антысіметрычныя (гл. Фермі—Дзірака статыстыка) адносна перастановак часціц. В.Паўлі даказаў, што тып К.с. вызначаецца спінам часціц: часціцы з паўцэлым спінам (напр., элекгроны, нейтрына, пратоны) падпарадкоўваюцца К.с. Фермі—Дзірака (ферміёны), з цэлым спінам (напр., фатоны, альфачасціцы) — Бозе—Эйнштэйна (базоны). Пры высокіх трах квантавыя эфекты неістотныя і формулы размеркавання часціц (пры адёупіасці знешніх палёў) пераходзяць у класічнае Максвела размеркаванне. Пры дастаткова нізкіх трах амаль усе ніжнія станы ферміёнаў будуць запоўненымі (выраджаны фермігаз); базоны пры гэтых умовах імкнуцца перайсці ў стан з нулявым імпульсам (Боэе—Эйнштэйна кандэнсацыя). ЛЛ.Камароў. КВАНТАВАЯ ТЭбРЫЯ ПблЯ, рэлятывісцкая квантавая тэорыя элементарных часціц і іх узаемадзеянняў; адзін з асн. раздзелаў тэарэт. фізікі, у якім вывучаюцца агульныя законы будовы матэрыі на мікраўзроўні. У К.т.п. кожнаму тыпу элементарных часціц як першасных крыніц і пераносчыкаў фундаментальных узаемадзеянняў ставіцца ў адпаведнасць сваё другаснаквантаванае поле (гл. Другаснае квантаванне), якое апісваецца аператарнай хвалевай функцыяй Т (гл. Аператары, Хвалевая функцыя). Кампаненты Т пры замене каардынат прасторы—часу згодна з патрабаваннямі спец. адноснасці тэорыі пераўтвараюцца паводле прадстаўленняў групы Лорэнца (гл. Лорэнца пераўтва
    
    КВАНТАВАЯ 209
    
    рэнні). Функцыі свабодных палёў To раскладаюцца на плоскія хвалі дэ Бройля, якія апісваюць станы з вызначанай энергіяй і імпульсам: To =У (Спё** +
    п
    +Спе',кх), дзе К = p/h, р — 4мерны вектар энергііімпульсу часціцы, h — Планка пастаянная, х — вектар каардынатчасу, Cₙ і Сп — аператары паглынання і выпрамянення часціц у нейкім nм стане. Аператары задавальняюць перасіановачным суадносінам камугацыі (антыкамутацыі) і адпавядаюць часціцам цэлага (паўцэлага) спіна — базонам (ферміёнам), якія падпарадкоўваювда Бозе—Эйнштэйна (Фермі—Дзірака) статыстыцы. У К.т.п. кожнай часціцы адпавядае антычасціца, a квантаванае поле з’яўляецца сістзмай часціц і антычасціц. Тут няма закону захавання ліку часціц: пры ўзаемадзеянні яны могуць узаемна пераўтварацца адны ў другія (адны часціцы паглынаюцца, другія нараджаюцца). Стан квантаванага поля, у якім колькасць рэальных часціц роўная нулю, наз. вакуумам (гл. Вакуум у квантавай тэорыі поля).
      Першай К.т.п. стала квантавая электрадынаміка. Яе ідэі і метады былі распаўсюджаны на ўсе элементарныя часціцы і выкарыстаны пры пабудове квантавапалявых тэорый слабага (Э.Фермі, 1934) і моцнага (І.Я.Там, Дз.Дз.Іваненка, Х.Юкава, 1932—35) узаемадзеянняў, якія, аднак, не вытрымалі выпрабавання часам. Таму значнае развівдё атрымалі аксіяматычны і іншыя падыходы ў К.т.п. Аднак толькі на падставе універсальнаіа дыяамічнага прьшцыпу калібровачнай інварыянтнасці пабудаваны сучасныя калібровачныя квантавапалявыя тэорыі электраслабага ўзаемадзеяння (С Вайнберг, Ш.Глэшаў, АСалам, 1967—71) і моцнага ўзаемадзеяння — кеантавая хромадынаміка (М.ГелМан, Вайнберг, Салам і інш., 1973), якія забяспечылі дастаткова добрую згоду тэорыі эксперьгментам. Першаснымі крыніцамі гэтых узаемадзеянняў сталі лептоны і кваркі, а іх лераносчыкамі — кванты адпаведных калібровачных палёў: фатон, 3 слабыя вектарныя базоны і 8 глюонаў. Далейшае развіццё К.т.п. звязваецца з канцэпцыяй адзінай тэорыі поля, суперсіметрыі, рашотак, струн, мембран і інш. Метады К.т.п. шырока выкарысгоўваюцца ў адз. фізіцы, тэорыі цвёрдага цела, опгыцы і спектраскапіі, квантавай электроніцы і інш.
      На Беларусі пытанні К.т.п. распрацоўваюцца з 1944 у БДУ, пазней у Інце фізікі Нац. АН Беларусі (да пач. 1990х г. пад кіраўніцтвам Ф.І.Фёдарава). Пабудавана агульная каварыянтная тэорыя рзлятывісцкіх хвалевых ураўненняў 1га парадку, распрацаваны метад праекцыйных аператараў, з дапамогай уведзенай вектарнай параметрызацыі групы Лорэнца вырашаны многія пытанні рэлятывісцкай кінематыкі (Фёдараў, А.А.Богуш, Ю.А.Курачкін і інш.).
      Літ.: Боголюбов Н.Н., Шлрков Д.В. Введенме в теорню квантованных полей. М., 1957; Федоров Ф.Я. Проекінвные операторы в теорнн элементарных частмц // Журн. экспернмент. н теорет. фнзнкн. 1958. Т. 35, вьш. 2; Яго ж Группа Лоренца. М., 1979; Ш в е б е р С. Введенне в релятнвнстскую квантовую теорлю поля: Пер. с англ. М., 1963; Ч е н г Т.П., Л н Л.Ф. Калмбровочные теормл в фнзнке элементарных частнц: Пер. с англ. М., 1987.
    АА.Богуйі, Ф.І.Фёдараў.
    
    КВАНТАВАЯ ХІМІЯ, раздзел тэарэт. хіміі, у якім вывучаюцца будова і ўласцівасці хім. злучэнняў, іх рэакцыйная здольнасць, кінетыка і механізм хім. рэакцый на аснове ўяўленняў і з дапамогай метадаў квантавай механікі.
       Развівдё К.х. пачалося ў 1920—30я г., калі былі прапанаваны метады апісання будовы электронных абалонак малекул: метад валентных сувязей (В.Гайтлер і Ф.Лондан далі квантавахім. тлумачэнне кавалентнай сувязі ў малекуле вадароду, Дж. Слейтэр і Л.Полінг развілі іх падыход) і метад малекулярных арбіталей (асновы метаду распрацавалі Ф.Гунд, Р.Малікен, Д.Хартры і інш.), які стаў асноўным для апісання будовы элекгронных абалонак любых малекул, колькаснага разліку малекулярных структур, а таксама вызначэння сувязі паміж будовай малекул і іх рэакцыйнай здольнасцю. Квалтавахім. ўяўленні і метады выкарыстоўваюць пры вывучэнні высокамалекулярных злучэнняў і ў малекулярнай біялогіі.
       Літ:. Ф л а р р н Р.Л. Квантовая хнмля: Введенне: Пер. с англ. М., 1985; Современные проблемы квантовой хлмнн: Методы квантовой хлмнл в теорнн межмолекулярных взаммодействмй н твердых тел. Л., 1987.
    
    КВАНТАВАЯ ХРОМАДЫНАМІКА, квантавая калібровачная тэорыя ўзаемадзеяння кваркаў і глюонаў шляхам абмену паміж імі глюонамі; частка стандартнай мадэлі, якая ўключае эл.магн., слабое і моцнае ўзаемадзеянне («адказвае» за моцнае ўзаемадзеянне паміж кваркамі ў адронах і паміж адронамі). Пры гэтым кваркі маюць 3 колеры, a глюоны — 8.
       Узнікла ў пач. 1970х г. на аснове ўяўленняў аб колеры кваркаў, партоннай мадэлі няпругкіх узаемадзеянняў (гл. Партоны) і апарата неабелевых калібровачных палёў. У адрозненне ад фатонаў глюоны ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, адкуль вынікае, што эфектыўная канстанта сувязі на малых адлегласцях імкнецца да нуля (асіміггатычная свабода), а на вял. адлегласцях узрастае (магчымасць канфайнменту — запірання кваркаў і глюонаў унутры адронаў і іх адсутнасці ў свабодным стане). Кваркі і вьшрамененыя імі глюоны паза межамі вобласці канфайнменту пераўтвараюода ў струмені адронаў, што з’яўляецца эксперым. доказам існавання глюонаў. К.х. апісвае шырокі клас працэсаў узаемадзеяння з удзелам адронаў і ядраў пры высокіх і нізкіх энергіях, якія вядуць да такіх з’яў, як, напр., множныя працэсы нараджэння часціц, кваркглюонная плазма, вял. лакальныя флуктуацыі множнасці.
      Літ.: Бабнчев ЛФ., Кувшннов В.Н., Ф е д о р о в Ф.Н. Квантовая хромодннамнка в матрмчном формалнзме уравненмй первого порядка // Докл. AH СССР. 1981. Т. 259, № 1; Н н д у р а й н Ф. Квантовая хромодннамнка: Пер. с англ. М., 1986.
    В.І.Куўшынаў.
    КВАНГАВАЯ ЭВАЛібЦЫЯ, форма эвалюцыі групы арганізмаў, звязаная з рэзкім пераходам яе з адной адаптыўнай зоны ў другую; канцэпцыя, якая тлумачыць высокія тэмпы эвалюцыі пры фарміраванні буйных таксонаў. Тэрмін уведзены амер. біёлагам Дж.Сімпсанам (1944). У выніку К.э. пры пасрэднііггве жорсткага натуральнага адбору зыходная група арганізмаў страчвае прыстасаванасць да былой адаптыўнай зоны, потым або пераадольвае няўстойлівы стан («неадаігтыўная фаза», «інтэрвал няўстойлівасці») і
    
    развівае комплекс прыстасаваняяў да новай адаптыўнай зоны, або вымірае. К.э. тлумачыць выбуховы характар эвалюцыі многіх буйных груп арганізмаў, якія нечакана дасягалі бурнага росквіту. Напр., утварэнне ў пачатку трацічнаіа перыяду вял. раўнін і з’яўленне травяністых пакрытанасенных раслін, асабліва злакаў, садзейнічала прагрэсіўнай змене будовы зубной сістэмы, чэрапа, канечнасцей у капытных млекакормячых, uno прывяло да рэзкага павелічэння іх колькасці, разнастайнасці форм і паўсюднага рассялення. Канцэпцыя К.э. падпадае пад сумненне многіх вучоных, якія лічаць больш верагодным паступовае асваенне арганізмамі новага навакольнага асяроддзя.
      Літ.: С н м п с о н Дж.Г. Темпы н формы эволюцмн: Пер. с англ. М., 1948.
    
    КВАНТАВАЯ ЭЛЕКТРАДЫНАМІКА, рэлятывісцкая квантавапалявая тэорыя электрамагнітных узаемадзеянняў элементарных часціц; састаўная частка адзінай калібровачнай палявой тэорыі элеюграслабых узаемадзеянняў. Дала пачатак агульнай квантавай тэорыі поля і стала найб. распрацаваным і эксперыментальна абгрунтаваным раздзелам гэтай тэорыі.
      Пачала афармляцца як самаст. тэорыя (незалежная ад квантавай механікі) на аснове прац П.Дзірака. Грунтуецца на квантаварэлятывісцкім хвалевым Дзірака ўраўненні для электрона (пазітрона) у эл.магн. полі і ўраўненні тыпу Максвела—Лорэнца для эл.магн. поля з крыніцамі. Ураўненні рашаюцца метадам паслядоўных набліжэнняў па канстанцё эл.магн. сувязі a = е²/4 леос 1/137. Атрыманыя рашэнні (хвалевыя функцыі дзіракаўскага і эл.магн. палёў) раскладаюцца ў Фур’е шэрагі па вядомых наборах функцый свабодных станаў электрона (пазітрона) са значэннямі імпульсу, энергіі і праекцыі спіна. Каэфіцыенты такіх шэрагаў пры пэўных умовах вызначаюць амплітуды імавернасці пераходу элементарнай часціцы з аднаго стану ў другі ў выніку ўзаемадзеяння. Пасля працэдуры другаснага квантавання эл.магн. і дзіракаўскае палі становяцца сістэмамі з пераменным лікам часдіц і каэфіцыенты Фур'еразлажэнняў функцый стану квантаваных палёў набываюць сэнс аператараў нараджэння і знікнення квантаў гэтых палёў (электронаў, пазітронаў, фатонаў). Паводле К.э. эл.мапі. ўзаемадзеянне электронаў адбываецца за кошт абмену паміж імі віртуальнымі фатокамі, якія неперарыўна выпрамян.чюцца і паглынаюцца эл. зараджанымі часціцамі. Фундаментальнае значэнне ў К.э. мае матрыца рассеяння (Sматрыца), якая звязвае ў агульнай форме станы квантаваных лалёў да і пасля эл.магн. ўзаемадзеяння. На яе аснове ў межах тэорыі малых узбурэнняў вызначаюцца амллітуды рассеяння для любых магчымых эл.дынамічных працэсаў. Кожнаму працэсу адпавядае графічная карціна (дыяграма Р.Фейнмана). Канстанта а дазваляе праводзіць разлікі эл,магн. працэсаў (напр., эфекту Комптана, пераўтварэння электроннапазітронных пар у фатоны і наадварот) з зададзенай даюіаднасцю. Пры гэтым улічваецца працэдура перанарміровак, якая дазваляе пазбавіцца ад бясконцых значэнняў фіз. велічынь, выкліканых узаемадзеяннем квантаў поля (напр., электронаў) з палярызаваным вакуумам. Такос ўзаемадзеянне выявіла шэраг спецыфічных эфектаў (анамальны магн. момант злектрона,