Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КВЕРШЛАГ (ням. Queischlag), гарызантальная, часам нахіленая падземная горная вырабатка, якая не мае непасрэднага выхаду на зямную паверхню і пракладваецца ў шахтах па пародах пад прамым вуглом да лініі распасцірання пластоў. Служыць для адкаткі грузаў, перамяшчэння людзей, вентыляцыі і інш. Выкарыстоўваецца звычайна на працягу тэрміну службы гарызонту або паверха.
КВЕСТАР (лац. quaestor ад quaero шукаю, вышукваю, вяду следства), у Старажытным Рыме службовая асоба. У царскую эпоху К. былі суддзямі ў крымін. працэсах, у эпоху рэспублікі — малодшымі магістратамі, памочнікамі консулаў у фін., а да 240 да н. э. і ў суд. справах. У эпоху імперыі наглядалі за машчэннем дарог, арганізацыяй гульняў, абвяшчэннем урадавых указаў і інш. Пасада К. замяшчалася патрыцыямі, з 421 да н. э. стала даступнай шіебеям і ператварылася ў 1ю ступень паліт. кар’еры.
КВЕТА, горад на 3 Пакістана, у Сулейманавых гарах, каля Баланскага перавалу. Адм. ц. прав. Белуджыстан. Каля 300 тыс. ж. (1997). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр пладаводчага раёна (цытрусавыя, вінаград). Прамсць: маш.буд., металаапр., цэм., дрэваапр., харчасмакавая, хімічная. ЦЭС. Рамёствы: ручное дыванаткацтва, разьба па дрэве, вышыўка па шоўку, выраб дэкар. рэчаў з оніксу. Унт. Сярэдневяковая крэпасць Міры, саборная мячэць. У 1935 горад быў зруйнаваны ў выніку землетрасення.
Панарама Квебека.
КВЁТАНКА, рака, гл. Ракітаўка.
КВЕТКА, орган размнажэння пакрытанасенных (кветкавых) раслін. У двухпо
лай К. ўтвараюцца споры і гаметы, адбываецца апыленне і апладненне, развіццё зародка і фарміраванне плода з на
Да арт. Кветка: I. Кветкі без калякветніка або з рэдукаваным калякветнікам: 1 — пшаншы; 2 — вярбы (о — тьпынхавая кветка, 6 — песцікавая кветка); 3 — ясеню; 4 — малачаю (а — тычьшкавая кветка, б — песцікавая кветка). II. Правільныя акгынаморфныя кветкі: 5 — энатэры; 6 —стрэлалісту; 7 —тыгуню; 8 —званочку; 9 —цюлыіану; 10 —нарцысу; 11 —адонісу. 111. Зйаморфныя кветкі: 12 — кірказону; 13 — фіялкі; 14 — боцікаў; 15 — васілька; 16 — архідэі.
КВЕТКАВОДСТВА 215
3
4
Кветкавадэкаратыўныя расліны: 1 — астыльба; 2 — ільвіны зеў; 3 — аксаміткі; 4 — званочкі.
1 2 3
5 6
Да арт Кветкаводства: 1 — цюльпаны; 2 — піволя; 3 — ружы; 4 — ландышы; 5 — нарцыс; 6 — сухацветнікі.
сеннем. Складаецца з кветаножкі, кветаложа (вось, на якой знаходзяцца ўсе элементы К.), чашачкі, вяночка, андрацэя (сукупнасць тычынак), гінецэя (сукупнасць пладалісцікаў, з якіх утвараецца песцік. У ніжняй ч. песціка (завязі) развіваюцца семязачаткі, потым насенне, завязь ператвараецца ў плод. Адрозніваюць К. правільныя, ці акгынаморфныя (маюць некалькі плоскасцей сіметрыі), няправільныя, ці зігаморфныя (адна плоскасць сіметрыі), і асіметрычныя. Бываюць К. двухполыя (маюць тычынкі і песцікі) і, радзей, раздзельнаполыя (толькі тычынкі ці толькі песцікі). Расліны з тычынкавымі і песцікавымі К. — аднадомныя, расліны з адным відам К. (толькі тычынкі ці толькі песцікі) — двухдомныя. Бываюць К. верхавінкавыя, пазушныя, адзіночныя, сабраныя ў суквецці. Цвітуць ад 20—30 мін да 80 дзён. Эвалюцыя К. ішла ў цеснай сувязі з эвалюцыяй насякомыхапыляльнікаў.
КВЕТКАВАДЭКАРАГЫЎНЫЯ РАСЛІНЫ, зборная група культ. і дзікарослых, пераважна травяністых раслін, якія выкарыстоўваюцца ў кветкаводстве для азелянення, упрыгожвання інтэр’ера памяшканняў і будынкаў, ідуць на зрэзку. Вырошчваюцца ў адкрытым і закрытым грунтах. К.д. р. адкрытага грунту падзяляюць на адна, двух і шматгадовыя. Іх выкарыстоўваюць для букетаў і афармлення клумбаў, рабатак, міксбордэраў, партэраў (напр., аднагадовыя агератум, аксамітка, астра, ільвіны зеў, цынія; двухгадовыя званочак, наперстаўка, незабудка, фіялка; шматгадовыя гіяцынт, касач, ландыш, півоня, прымула, нарцыс, цюльпан, вяргіня, канна, шпажнік), павойныя і лазячыя расліны на ўпрыгожванне сцен будынкаў, агароджаў, балконаў, тэрас (напр., аднагадовыя пахучы гарошак, іпамея, настурка; шматгадовыя клематыс, плюшч, капрыфоль). К.д.р. закрьггага грунту пераважна субтрапічныя і трапічныя. Сярод іх вылучаюць сезоннаквітучыя (вазонныя пеларгонія, цыкламен; грунтавыя гваздзік рэмантантны, ружа), выганачныя (гіяцынт, нарцыс, цюльпан), вечназялёныя (травяністыя — аспідыстра, спаржа, папараць; павойныя і ампельныя — гоіюшч, традэсканцыя; сукуленды — агава, алоэ, кактусы, эйфорбія; дрэвы і кусты — азалія, пальма, цытрусавыя).
КВЕТКАВбДСТВА, галіна раслінаводства, якая займаецца вырошчваннем кветкаваджаратыўных раслін для ўпрыгожвання садоў, паркаў, вуліц, плошчаў, сквераў, азелянення памяшканняў, забеспячэння насельніцтва кветкамі; частка зялёнага будаўніцтва. Бывае адкрытага і ахаванага грунту, a таксама пакаёвае.
К. вядома з глыбокай старажытнасці (Стараж. Егіпет, Месапатамія, Грэцыя, Рым). Захапленне прыгожымі іншаземнымі раслінамі спрыяла іх пашырэнню за межы прыродных арэалаў: з Амерыкі ў Еўропу трапілі вяргіні і
216 КВЕТКАВЫ
флсксы, з Азіі — бэз, з Кітая і Японіі — азалеі і інш. У выніку селекцыйнай работы ў сусв. асартымент кветкавадэкар. раслін увайшло мноства сартоў, у т.л. больш за 100 гыс. гладыёлусаў, 40 тыс. руж, 30 тыс. касачоў, 12 тыс. вяргінь, 3 тыс. цюльпанаў і інш. К. шырока прадстаўлена ва ўсіх краінах свету, асабліва ў Нідэрландах, Францыі, Італіі, Германіі, Расіі, Даніі, Балгарыі, Польшчы, Японіі, Ізраілі, Індыі; развіта ў ЗША, Канадзе, Калумбіі, Аўстраліі, Паўд. Афрыцы. К. базіруецца на высокім узроўні інтэнсіфікацыі і з’яўляецца вельмі прыбытковай таварнай галіной. У большасці краін перавага аддаецца вырошчванню культур на зразанне: руж, рэмантантных іваздзікоў, хрызантэм, фрэзій, цюльпанаў, нарцысаў, лілей, гіяцынтаў, гербер, архідэй, анемон і інш. У краінах Еўропы вял попыт на вазонныя кветкавыя расліны: бегоніі, азалеі, фуксіі, пеларгоніі, хрызантэмы, сенполіі, з дэкаратыўных — на фікусы, драцэны, плюшчы, какгусы, юкі.
На Беларусі кветкі здаўна выкарыстоўваюць для ўпрыгожвання жылых памяшканняў. 3 пач. 18 ст. К. пашырылася ў аранжарэях магнацкіх уладанняў. Прамысл. К. у рэспубліцы займаюцца 15 спецыялізаваных гаспадарак, якія вырошчваюць кветкі на зразанне і пасадачны матэрыял. Гэта пераважна гаспадаркі па азеляненні, размешчаныя вакол буйных гарадоў. Вял. ўклад у развіццё галіны робіць Цэнтральны батанічны сад Нац. АН Беларусі, які займаецца інтрадукцыяй, акліматызацыяй і развядзеннем кветкавых, дэкаратыўных і лекавых раслін, таксама Беларускі НДІ садоўнііггва, агародніцтва і бульбы, доследная гаспадарка Лошыца 1я. Шмат аматараўкветкаводаў вырошчваюць кветкі для сябе і на продаж. Некат. прамысл. прадпрыемствы вырошчваюць кветкі для ўнутрызаводскага азелянення. Н.І. Жураўская.
КВЁТКАВЫ ПЫЛбк, сукупнасць пылксвых зерняў (пылінак), якія ўгвараюцца ў гнёздах пьшьніка (мікраспарангіях) і служаць для палавога ўзнаўлення. Складаецца з асобных пылінак, шго могуць заставацца ў мацярынскай абалонцы. Яны злучаны. ў тэтрады і больш буйныя групы па 8, 12, 16, 32. Спосабы злучэнняў К.п. ў розных сямействаў адрозніваюцца і з’яўляюцца сістэм. адзнакай. У ветраапыляльных раслін К.п. сухі, з гладкай паверхняй, са спец. прыстасаваннямі для пераносу ветрам, у энтамафільных — буйны, клейкі, з яркім колерам і пахам для прываблівання насякомых. Назапашваецца пчоламі ў выглядзе пяргі і інш. насякомымі для кармлення лічынак.
КВЁТКАВЫЯ МЎХІ, гл. Журчалкі.
КВЕТКАВЫЯ РАСЛІНЫ, тое, што пакрытанасенныя.
КВЕТНІК, участак з пасадкамі кветкаваджаратыўных рааіін, прызначаны для ўпрыгожвання садоў, паркаў, двароў, сядзіб і інш. У залежнасці ад формы, памераў і складу раслін вылучаюць: бардзюры, клумбы, міксбордэры, партэры, рабаткі, жывыя агароджы; элемен
там К. можа быць газон, які з’яўляецца фонам для кветкавых раслін; К. ландшафтнага (вольнага) стылю — альпінарый. К. спалучаюць з малымі арх. формамі (фантанамі, альтанкамі, дэкар. машчэннем і інія.) або ствараюць з раслін аднаго ці некалькіх відаў (сартоў). Расліны падбіраюць з улікам гарманічнага спалучэння афарбоўкі і памераў кветак і лісця, тэрмінаў і працягласці цвіцення, кліматычных, ландшафтных і інш. умоў.
КВЁЦІНА, возера ў Чашніцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Ракітаўка, за 34 км на ПдУ ад г. Чашнікі. Пл. 0,3 км², даўж. 920 м, найб. шыр. 410 м, даўж. берагавой лініі каля 2,4 км. Схілы катлавіны выш. 5—7 м, параслі лесам і хмызняком, на Пн разараныя. Берагі забалочаныя. Пойма шыр 100—250 м, забалочаная, пад хмызняком. На Пд выцякае ручай у р. Ракітаўка.
КВІДЭ (Quidde) Людвіг (23.3.1858, г. Брэмен, Германія — 4.3.1941), нямецкі гісторык, грамадскі дзеяч, пацыфіст.
Др філасофіі. Скончыў Страсбурскі і Гётынгенскі унты. У 1889 заснаваў час. «Zeitschrift fur Geschichtswissenschaft» («Часопіс гістарычных навук»). 3 1891 чл. Герм. тва міру. У 1894 стварыў у Мюнхене антываен. групу. Чл. савета Міжнар. бюро міру, старшыня Сусв. кангрэса міру (г. Глазга, Вялікабрытанія, 1901). У 1907 арганізаваў Сусв. кангрэс міру ў Мюнхене. 3 пач. 1й сусв. вайны (1914) у эміграцыі. Удзельнік Гаагскай антываен. канферэнцыі (1915). Пасля вайны ў Германіі, з 1919 дэп. нар. асамблеі. Выступаў супраць Версальскага мірнага дагавора 1919, паводле якога адказнасць за вайну ўскладалася на Германію. Падтрымаў стварэнне Лігі Нацый. Пасля прыходу да
ўлады Гітлера (1933) у эміграцыі. Аўтар прац «Ліга Нацый і дэмакратыя» (1920), «Гісторыя грамадскага міру ў Германіі ў сярэднія вякі» (1930). Нобелеўская прэмія міру 1927.
КВІЕТЫЗМ (франц. quietisme ад лац. quietus спакойны, ціхамірны), рэлігійнае вучэнне, якое прапаведуе містычнапасіўныя адносіны да свету, абыякавасць да ўласнага выратавання, безумоўнае падпарадкаванне божай волі. Узнік у канцы 17 ст. як апазіцыйнае вучэнне ўнугры каталіцызму. Уяўляе сабой асаблівую разнавіднасць фаталізму і маральнага нігілізму. Афіц. кіраўніцтва каталіцкай царквы асуджала К., а яго 68 палажэнняў былі аб’яўлены ерассю. Асн. яго прадстаўнікі М. Малінас (Іспанія) і Ж.М.Гюён (Францыя) правялі частку свайго жыцця ў зняволенні. Ідэі бяздзейнасці і абыякавасці да пакут развіў у сваім вучэнні А. Шапенгаўэр. У пераносным сэнсе К. — пасіўнасць, непраціўленне, бяздзейнасць, сузіральніцтва. А.М. Елсукоў. КВІЗ (ад англ. guiz праверачнае апытанне, віктарына), радыё і тэлевізійная гульня на кемлівасць і эрудыцыю з пытанняў і адказаў на розныя тэмы; літ. або муз. тэлевіктарына з прызамі для пераможцаў і ўдзельнікаў.