Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КЕДРАЎЗІХМАН Аскар Аскаравіч (4.8.1920, г. Умань Чаркаскай вобл., Украіна — 17.9.1991), бел. вучоныгенетык. Др біял. н. (1979). Сын А.К. КедраваЗіхмана. Скончыў Маскоўскую с.г. акадэмію (1953). 3 1955 працаваў у Цэнтр. бат. садзе, з 1960 у Інце генетыкі АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні працэсаў і з’яў у папуляцыях перакрыжаванаапыляльных раслін. Распрацаваў на аснове палікростэста новыя падыходы і прыёмы селекцыі азімага жыта, стварыў поўную серыю трысомікаў азімага жыта.
Тв.: Генетнческне основы селекцнн гетерознсных популяцнй. Мн., 1971 (у сааўт.); Полнкросстест в селекцнм растеннй. Мн., 1974; Полученне н мспользованме трнсомнков ознмой ржн. Мн., 1979 (разам з Т.С. Шылко).
КЕДРАЎЗІХМАН Аскар Карлавіч (31.12.1885, Рыга — 12.2.1964), бел. вучоныаграхімік. Акад. АН Беларусі (1931), акад. УАСГНІЛ (1935), акад. Акадэміі с.г. н. Беларусі (1957—61). Др с.г. н. (1934), др хім. н. (1936),
Б.М.Кедраў. А.К КедраўЗіхман
праф. (1927). Засл. дз. нав. Беларусі (1940). Скончыў Кіеўскі унт (1913). 3 1921 заг. кафедры БСГА, у 1930—41 у Маскоўскай с.г. акадэміі. У 1940—41, 1945—46 акад.сакратар Аддзялення прыродазнаўчых і с.г. навук АН Беларусі. Адначасова ў 1931—63 ва Усесаюзным НДІ угнаенняў і аграглебазнаўства. Навук. працы па вапнаванні кіслых глеб, вывучэнні ролі магнію ў вапнавых угнаеннях, уплыве вапны на біял. якасці насення, ужыванні мікраэлементаў пры вапнаванні глеб.
Тв:. Вапнаванне глебаў БССР. Мн., 1951; йзвесткованне почв н прнмененне мнкроэлементсв. М., 1957; Основные вопросы нзвестковання дерновоподзолмстых почв Советского Союза. М., 1957.
КЕДРАЎКА, птушка, гл. Арэхаўка.
КЕДРЫН Дзмітрый Барысавіч (4.2.1907, пас. Шчаглоўка Данецкай вобл., Украіна — 18.9.1945), рускі паэт. Друкаваўся з 1924. Першы і адзіны прыжыццёвы зб. «Сведкі» (1940). У Bepmax, баладах («Дойліды», 1938), паэмах («Конь», 1940) паэтызацыя сучаснасці і гіст. мінулага, прырода роднай зямлі, глыбіня лірычных інтанацый, нац.гіст. каларыт. Адзін з лепшых яго твораў —
220 кедыры
вершаваная драма «Рэмбрант» (1940) пра трагічнае адзінаборства геніяльнага мастака за духоўнае разняволенне. У творчасці перыяду Вял. Айч. вайны вершы пра Радзіму, нязломнасць нар. духу. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Ю. Гаўрук, X. Жычка.
7’в.: Стмхотворення. Поэмы. М., 1982.
Літ:. Тартаковскнй П. Дммтрмй Кедрнн. М., 1963.
КЕДЫРЫ (Kediri), горад у Інданезіі, на У вва Ява, у даліне р. Брантас. 236 тыс. ж. (1990). Перапрацоўка мясц. с.г. сыравіпы. Харч., тэкст. прамсць.
КЕДЫШКА Мікалай Аляксандравіч (13.8.1923, Мінск — 7.11.1943), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1965). Быў рабочым Мінскага будтрэста. Восенню 1941 з групай моладзі стварыў і ўзначаліў
М.А.Кедышка. ДжКейнс.
падп. групу, якая да крас. 1943 ператварылася ў буйную аргцыю («Андруша»), 3 лют. 1943 у складзе групы Мінскага падп. гаркома ЛКСМБ, члены якой падтрымлівалі сувязь з партыз. брыгадай «Штурмавая», падп. аргцыямі горада. Кіраваў дыверсіямі на гарадской эл. станцыі, чыг. вузле, хлебазаводзе і інш. Арганізацыя перадала партызанам некалькі аўтамашын зброі. Загінуў у баі з гітлераўцамі, якія акружылі явачную кватэру.
КЕЖУН Браніслаў Адольфавіч (н. 8.9.1914, С.Пецярбург), рускі паэт і перакладчык. Аўтар збкаў паэзіі «Радзіма» (1935), «Дарогі ў свет» (1939), «Балтыйскія зоркі» (1959), «Запаветныя агні» (1962), «Шляхідарогі дальнія» (1970), «Дыханне зямлі» (1977) і інш. Падарожнічаў па Беларусі, напісаў арт. пра Я. Купалу «Ад сэрца» (1972), успаміны пра П. Глебку «На Няве і на Волзе» (у кн. «Пясняр мужнасці», 1976), вершы «Беларускай зямлі», «Брэст», «Беларускім паэтам» і інш. Адзін з перакладчыкаў на рус. мову «Анталоііі беларускай паэзіі» (1948), зб. вершаў бел. паэтаў «Беларусь мая» (1983), асобных твораў Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, К. Буйло, М. Калачынскага, М. Танка, У. Корбана, К. Крапівы, А. Куляшова, М. Хведаровіча. На бел. мову яго вершы пераклалі В. Вітка, X. Жычка, Калачынскі, М. Лужанін, Р. Няхай,
М. Іанк, Ю. Свірка, М. Аўрамчык і інш.
КЕЗІАЙЛЫ, Кежгайлы, магнацкі род герба «Задора». Паходзяць са стараж. літ. баярства, ахрышчанага ў каталіцтва пасля 1385, ад баярына Бушкі (каля 1320 — пасля 1385) і яго сына Валімонта (каля 1350 — пасля 1398). Прозвішча роду К. паходзіць ад імя трэцяга з сыноў Валімонта — Кезгайлы (Міхала, каля 1380 — каля 1450), намесніка вількамірскага (1409—12, старосты жамойцкага ў 1412—32, 1440—41 і з 1442), кашталяна віленскага (з 1445). Найб. вядомыя К.:
М і х а і л (каля 1410—76), сын Кезгайлы, канцлер ВКЛ (1444), адначасова ваявода віленскі (з 1459). Ад вял. кн. Казіміра атрымаў у 1451 частку Лукомскай вол., Дварэц і Ельну ў Новагародскім пав., воласць Бакшты (пазнейшыя Дукора і Смілавічы) у Менскім пав., у 1465 — Любчу на Нёмане і Ракаў. Я н (каля 1415—85), сын Кезгайлы, атрымаў у 1451 ад вял. кн. Казіміра Мсцібогаў у Ваўкавыскім пав., у спадчыну пасля бацькі — частку Дзевялтова, Крожаў і інш. маёнткаў у Літве і Жамойці. Староста жамойцкі (з 1465) і адначасова кашталян віленскі (з 1478). С т а н і с л а ў (мянушка Рэкуць, каля 1450— 1527), сын Яна, атрымаў частку Дзевялтова, Крожаў, Мсцібогаў, Ракаў, частку Бакштаў, Налібак і Дзераўную ў Менскім пав. і інш. Староста жамойцкі (1485), часова гетман найвышэйшы (1501—02), кашталян віленскі (з 1522). Трэці сын Станіслаў (каля 1500—1532), староста жамойцкі (з 1527), адначасова кашталян трокскі (з 1528). М і к а л а й (1461? — 1512), малодшы сын Яна, атрымаў частку Крожаў, Налібак, Дзевялтова, Ельну. Яго ўнук Станіслаў Мікалаевіч (каля 1520—54) паступіў у світу вял. кн. Жыгімонта Аўгуста. У 1545 кухмістр, потым стольнік ВКЛ. У 1549 атрымаў тытул графа «Свяшчэннай Рымскай імперыі». 3 1551 падчашы ВКЛ. Пасля яго смерці род К. згас, уладанні падзялілі родзічы па жаночай лініі. В.Л. Насевіч.
КЕЙДАНСКІ ДАГАВбР 1655, пагадненне пра аб’яднанне ВКЛ са Швецыяй. Заключаны ў час вайны Расіі з Рэччу Ласпалітай 1654—67 у Кейданах (Жамойць) па ініцыятыве вял. гетмана ВКЛ Я.Радзівіла. Калі побач з маск. войскам у вайну супраць Рэчы Паспалітай уступіла і Швецыя (гл. Паўночная вайна 1655—60), Радзівіл летам 1655 абвясціў пра гатоўнасць прызнаць швед. караля Карла X Густава вял. князем ВКЛ. У Рыгу выехаў пасол ВКЛ Г. Любянецкі прасіць пратэкцыі і ваен. дапамогі. Быў прывезены праект пагаднення, падпісаны ў Кейданах 17 жн. Радзівілам, вольным гетманам ВКЛ В.А. КорвінГасеўскім, іерархамі каталіцкай царквы і многімі ваен. чынамі (436 чал.). Большасць шляхты не прыняла дакумент і заставалася на баку караля Яна II Казіміра. Пагадненне прадугледжвала аб’яднанне (унію) ВКЛ са Швецыяй на роўных правах. Унія ВКЛ з Польшчай аў
таматычна касавалася. Шведскі кароль абавязаўся выгнаць з ВКЛ маск. войска. 3 прычыны разладу ў лагеры прыхільнікаў дагавора 20 кастр. прыняты новы варыянт дакумента, які прадугледжваў у асн. тыя ж умовы аб’яднання ВКЛ са Швецыяй. У выніку К.д. Швецыя ўзяла пад ахову сваіх узбр. сіл частку зах. зямель ВКЛ. Пасля смерці гал. ініцыятара дагавора Радзівіла ў крас. 1656 у Жамойці адбылося антышведскае паўстанне. Шведская адміністрацыя і войска адышлі ў Інфлянты, К.д. канчаткова страціў сілу. Г.М. Сагановіч. КЕЙДЖ (Cage) Джон (5.9.1912, г. ЛосАнджэлес, ЗША — 12.8.1992), амерыканскі кампазітар Чл. Амерыканскай акадэміі мастацтваў і лры (1988). Вучань Г. Каўэла, А. Шонберга. Прадстаўнік муз. авангарда. Працаваў у галіне эксперыментальнай музыкі, выкарыстоўваў тэхніку дадэкафоніі, алеаторыку. 3 дапамогай экзатычных інструментаў узнаўляў рытмічныя і тэмбравыя асаблівасці стараж. муз. мастацтва народаў Усх. Азіі, Паўн. і Паўд. Амерыкі, Афрыкі. Аўгар п’ес для ўдарных інструментаў, фп., «падрыхтаванага фп.», a таксама т.зв. інструментальных відовішчаў. Напісаў кн. «В. Томсан» (1959, у сааўт.), «Цішыня» (1961), «Дзённік» (ч. 3—4, 1967—68), «Натацыі» (1969, у сааўт.) і інш.
КЕЙЗАРАЎ (сапр. Кейзераў) Аляксей Сцяпанавіч (4.10.1928, в. Бронніца БудаКашалёўскага рна Гомельскай вобл. — 22.11.1994), бел. пісьменнік. Скончыў Гомельскі настаўніцкі інт (1955). Працаваў настаўнікам, у рэдакцыях газет, на Бел. радыё, у 1974— 88 у час; «Неман». Друкаваўся з 1950. Пісаў на рус. і бел. мовах пераважна для дзяцей (кн. «Хітры цвічок», 1966, «Першы разведузвод», 1969, «У нас у Тапалёўцы», 1976). Запісаў і літ. апрацаваў мемуары ўдзельнікаў Вял. Айч. вайны Э. Лаўрыновіча, I. Зуевіча, М. Фядотава і інш., кн. Н. Гірыловіча «Дальва — сястра Хатыні» (1981). Аўтар дакумент. аповесці «Рэха на Палессі» (1979).
Тв.: Нас было семеро: Повестн. Мн., 1963; М возвратятся журавлн: Повестн. Мн., 1988. КЕЙН (Kane) Ілайша Кент (3.2.1820, г. Філадэльфія, ЗША — 16.2.1857), амерыканскі даследчык Арктыкі, урач. Удзельнічаў у 2 марскіх экспедыцыях, арганізаваных для пошукаў Дж. Франкліна. Прапанаваў гіпотэзу свабоднага ад лёду Палярнага м. на Пн ад прал. Сміта, куды, па яго меркаванні, маглі трапіць караблі экспедыцыі Франкліна. 1я экспедыцыя (1850—51, кіраўнік — Э. Дэ Хавен) адкрыла паў Грынел, 2я экспедыцыя (1853—55, кіраўнік К.) — бас. Кейна і прал. Кенэдзі, ледавік Гумбальта, Зямлю Вашынгтона (на ПнЗ Грэнландыі) і інш.
КЕЙНС (Keyns) Джон Мейнард, б a рон Тылтан (5.6.1883, г. Кембрыдж, Вялікабрытанія — 21.4.1946), англійскі эканаміст, паліт. дзеяч, заснавальнік кейнсіянства. Скончыў Кем
КЕКАНЕН 221
брыджскі унт (1906), з 1908 выкладаў у ім. Праф. (1920). У 1911—45 рэдактар час. «Economic Journal» («Эканамічны часопіс»), Чл. брыт. дэлегацыі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20. У 2ю сусв. вайну адыграў важную ролю ў кіраванні ваен. эканомікай Вялікабрытаніі. Адзін са стваральнікаў Міжнар. валютнага фонду і Міжнар. банка рэканструкцыі і развіцця. Аўтар шэрагу прац у галіне грашовага абарачэння і фінансаў: «Эканамічныя наступствы Версальскага мірнага дагавора» (1919, крьггыка эканам. зместу Версальскага мірнага дагавора 1919). «Трактат аб грошах» (1930), «Агульная тэорыя занятасці, працэнта і грошай» (1936, сфармуляваны асн. прынцыпы попытавай тэорыі нац. даходу).
Тв.: Рус. пер. — Мзбр. пропзв. М., 1993.