Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КЕЛЬВІНА ШКАЛА. пашыраная назва тэрмадынамічнай тэмпературнай шкалы. Назва ад імя У. Томсана (лорда Кельвіна), які ў 1848 прапанаваў прынцып пабудовы гэтай шкалы.
К. ш. — абс. шкала тр, якая не залежыць ад уласцівасцей тэрмаметрычнага рэчыва. Пачаткам адліку мае абсалютны нуль. Пабудавана на аснове другога закону тэрмадынамікі, у прыватнасці на незалежнасці ккдз Еарно
224 КЕЛЬЗЕН
цыкла ад прыроды рабочага цела. Адзінка тры — кельвін (К), вызначаецца як 1/273, 16 частка тэрмадынамічнай тры трайнога пункта вады. Гл. таксама Абсалютная тэмпература.
КЕЛЬЗЕН (Keisen) Ганс (11.10.1881, Прага — 19.4.1973), аўстрыйскі юрыст, адзін з заснавальнікаў нарматывізму ў праве. Праф. Венскага (1919—29), Кёльнскага (1930—33), Жэнеўскага (1933—40), Каліфарнійскага (з 1942) унтаў. Лічыў, пгто юрыд. навука павінна быць поўнасцю незалежнай ад сац,паліт. і эканам. абумоўленасці права; яе аб’ектам павінны быць права ў «чыстым» выглядзе, уласна прававая форма, нарматыўныя акты. Яго школу часам называюць «чыстай тэсрыяй права».
КЕЛЬНЕР (ням. Kellner), афіцыянт, слуга рэстарана, піўной, гасцініцы ў заходнееўрап. краінах, у прыватнасці ў нямецкамоўных (Германія, Швейцарыя і інш.).
КЕЛЬТ (ад позналац. celtis долата), старажытная зброя і прылада працы ў выглядзе сякеры ці цяслы, якая выкарыстоўвалася для апрацоўкі дрэва і пры земляных работах. Выраблялі з бронзы і жалеза. Паявіўся ў канцы 3га тыс. да н.э., у 2—1м тыс. да н.э. быў пашыраны ў Еўропе, ужываўся да пач. 2га тыс. н.э. (зах. Літва). На Беларусі найб. раннія К. (8—7 ст. да н.э.) адносяцца да меларскага тыпу (мелі авальную адтуліну для дзяржання, круглаватае вушка недалёка ад краю ўтулкі, упрыгожваліся 3 гарызантальнымі валікамі на ўзроўні вушка і зігзагападобным арнаментам па абушковай частцы). У апошняй чвэрці 1га тыс. да н.э. — пач. 1га тыс. н.э. на Беларусі з’явіліся жалезныя К. з прамавугольнай адгулінай. Яны вядомы на помніках мілаградскаіі культуры, зарубінейкай культуры і штрыхаванай керамікі культуры.
КЕЛЬТЫ, плямёны індаеўрапейскай групы, якія ў 1й пал. 1га тыс. да н. э. жылі ў бас. рэк Рэйн, Сена, Луара, вярхоўях Дуная, пазней засялілі тэр. сучасных Францыі, Бельгіі, Швейцарыі, паўд. Германіі, Аўстрыі, паўн. Італіі, паўн. і зах. Іспаніі, Брыт. авоў, Чэхіі, Славеніі, часткова Венгрыі, Балгарыі і Турцыі. Рымляне называлі К. галамі, a асн. тэрыторыю іх рассялення Галіяй. Найб. значныя плямёны: бойі, гельветы, белгі, секваны, эдуі і інш. 3 імі звя заны гальштацкая культура (9—5 ст. да н.э.) і латэнская культура (5—1 ст. да н.э.). Займаліся земляробствам, апрацоўвалі металы, будавалі крэпасці і ўмацаваныя гарады, у найбольш развітых плямён з’явіліся зачаткі дзяржаўнасці. Ваявалі з германцамі, рымлянамі. У 1 ст. да н.э. заваяваны рымлянамі і раманізаваны. Традыцыі своеасаблівага кельцкага мастантва (бронз. вырабы, посуд, зброя, дэталі конскай вупражы, разьба па каменю) захоўваліся і ў 1м тыс. н.э., асабліва ў Ірландыі. К. адыг
ралі пэўную ролю ў фарміраванні англ., франц., бельг. і інш. народнасцей.
Літ.: Г р а к о в Б.Н. Рапнмй железный век. М., 1977; Шнрокова Н.С. Древнне. кельты на рубеже старой н новой эры. Л., 1989; Ш к у н а е в С.В. Обццша н обіцество западных кельтов. М., 1989.
КЕЛЬТЫБЁРЫ (лац. Celtiberi), старажытныя плямёны паўн.ўсх. Іспаніі, якія ўтварыліся ад змяшання ібераў з кельтамі і рассяляліся на Пірэнейскім
Да арт. Кельт: 1 — бронзавы кельт са Смалявіцкага рна; 2 — жалезны кельт з в. Гарадзішча Мядзельскага раёна.
Да арт. Кельты. Бронзавыя збаны з БосЮцс (Францыя).
Да арт. Кельты. Люстэрка з Дэсбара. 1 ст.
пве ў 5—3 ст. да н.э. Гал. з ішямёнаў К. — аравакі. К. падзяляліся на сем’і, роды і абшчыны, лічыліся грубым, дзікім і ваяўнічым племем, аднак славіліся вырабам выдатнай зброі (рымляне, напр., перанялі іх тып мяча). Вобласць іх рассялення наз. Кельтыберыя, пасля рым. заваявання (у 195 да н.э. часткова, з 72 да н.э. поўнасцю) увайшла ў прав. Іспанія Блізкая. К. працяглы час супраціўляліся гэтаму заваяванню (паўстанні ў 195—193, 181—179, 153—151; 143— 133, паўстанне Серторыя 80—72 да н.э).
КЕЛЬТЭМІНАРСКАЯ КУЛЬТЎРА, археалагічная культура эпохі неаліту і энеаліту (4—3е тыс. да н.э.) у Сярэдняй Азіі. Назва ад закінугага канала Кельтэмінар, каля якога зроблены першыя знаходкі. Адкрьгга ў 1939 харэзмскай археал. экспедыцыяй пад кіраўніцтвам С.П. Талстова. На стаянках выяўлены рэпггкі вял. авальных дамоў каркаснай канструкцыі. Знойдзены мікралітычныя крамянёвыя вырабы, кругла і вастрадонная кераміка з пракрэсленым і штампаваным арнаментам, упрыгожанні з ракавін. Насельнііггва займалася рыбалоўствам, паляванпем, збіральніцтвам, на познім этапе — жывёлагадоўляй.
КЁЛЬЦКІЯ МбВЫ, група моў, якія адносяцца да індаеўрапейскай сям’і моў (гл. Індаеўрапейскія мовы). У 1м тыс. да н.э. былі пашыраны ў Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Іспаніі, Паўн. Італй. Пазней зона іх распаўсюджання значна скарацілася. Паводле геагр. прыкметы падзяляюць на кантынент. і астраўныя. Іх вылучаюць у 3 падірупы: гальскую (гальская, кельтыберская, лепантыйская), гайдэльскую (ірл., гэльская, мэнская) і брыцкую (валійская, корнская, брэтонская). Мэнская, корнская, кельтыберская, лепантыйская і гальская — мёртвыя мовы; ірландская мова — дзярж. мова Ірландыі (разам з англ.); валійская ўжываецца ў перыёдыцы і на радыё, выкладаецца ў школах (разам з англ.); брэтонская і гэльская мовы — сукупнасць рэгіянальных дыялекгаў без устойлівай пісьмовай літ. нормы і ўжываюцца ў вуснай форме. Некат. асаблівасцямі К.м. збліжаюцца з італійскімі мовамі.
Стараж, К.м. былі флектыўнымі, для сучасных харакгэрны аналіт. тьш марфалогіі. У фанетыцы розныя камбінаторны.ч змяненні гукаў (галосных і зычных), інкарпарацыя, спрашчэнне канцавых складоў, сілавы націск, спецыфічнае ўжыванне аддзеяслоўных наэоўнікаў, цвёрды парадак слоў. Першыя пісьмовыя помнікі кантынент. К.м. датуюцца прыблізна 5—1 ст. да н.э. (надпісы на камянях, графіці на вазах, зтрускае пісьмо і інш.), астраўных — 4—11 ст. (агамічныя надпісы, глосы і інш.). Вывучае К.м. кельталогія.
Літ:. Л ь ю н с Г., Педерсен X. Краткая сравннтельная грамматнка кельтскмх языков: Пер. с англ. М., 1954.
КЁЛЬЦЫ (Кіеісе), горад на Пд Польшчы. Адм. ц. Свентакшыскага ваяводства. 215 тыс. ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прамсць: маш.буд. (выгвсць аўтамабіляў, падшыпнікаў і інш.), буд.
КЕМБРЫЙСКАЯ 225
матэрыялаў, хім., харч., мэблевая, шкляная. Сабор (17—19 ст.), біскупскі палац (17 ст., цяпер Нац. музей).
КЕМАЛ ХУДЖАНДЗІ (сапр. Камаладдзін ібн Масуд;?, г. Худжанд, Таджыкістан — паміж 1391 і 1400), таджыкскі паэт. Вучыўся ў Самаркандзе і Ташкенце. Аўтар дывана (збка вершаў, складзеных па пэўнай кананічнай схеме), які ўключаў 14 тыс. бейтаў (двухрадкоўяў), захаваліся каля 8 тыс. бейтаў. У вершах матывы асуджэння беднасці, скаргі на адэіноту ў чужыне, крытыка духавенства з пазіцый суфізму. Важнае месца займала тэма кахання. Вершы стылістычка простыя з уласцівай ім каламбурнай рыфмоўкай, багатай аманіміяй.
Тв.: Рус. пер. — Сімхотворення. Душанбе. 1958.
КЕМАЛІСЦКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ, нацыянальная рэвалюцыя ў Турцыі ў 1919—23. Назва ад імя кіраўніка — ген. М.Кемаля (Атацюрка). Пачалася як нац.вызв. рух ва ўмовах паліт. і сац,зканам. крызісу, выкліканага паражэннем Турцыі ў 1й сусв. вайне і акупацыяй ч. яе тэрыторыі войскамі Антанты. 3 1920 набыла характар вызв. вайны (гл. Грэкатурэцкая вайна 1919—22). Мела на мэце абарону нац. суверэнітэту краіны і яе мадэрнізацыю ў новых гіст. умовах. Асн. масу ўдзельнікаў складалі сяляне, кіруючая роля належала нац. буржуазіі, інтэлігенцыі і афіцэрству. Асн. падзеі: абранне Сіваскім кангрэсам нац. аргцый (вер. 1919) Прадстаўнічага кта (часовага ўрада) на чале з М.Кемалем; прыняцце парламентам (28.1.1920, г. Стамбул) дэкларацыі незалежнасці і разгон парламента акупантамі (сак. 1920); скліканне (23.4.1920, Анкара) Вял. нац. сходу Турцыі, які абвясціў сябе адзінай законнай уладай у краіне; сав.тур. дагавор аб сяброўстве і братэрстве (сак. 1921); перамога рэв. арміі пры матэрыяльнай дапамозе Сав. Расіі над грэч. інтэрвентамі (1921—22); прызнанне незалежнасці Турцыі і адмена кабальнага Сеўрскага мірнага дагавора 1920 у час Лазанскай канферзнцыі 1922—23', ліквідацыя султаната (1.11.1922) і абвяшчэнне рэспублікі (29.10.1923). У ходзе К.р. і наступных пераўтварэнняў (ліквідацыя халіфата ў 1924 і інш.) Турцыя зрабіла пераход ад феад.тэакратычнай імперыі да свецкай рэспублікі.
Літ:. Шамсутдннов AM. Нацнональноосвободательная борьба в Турцня 1918—1923 гг. М., 1966. В.У. Адзярыха.
КЕМАЛЬ (Kemal), Кемальпаша Мустафа, імя да 1934 Атацюрка Мустафы Кемаля.
КЕМАЛЬ НАМЫК (Kemal Namik), гл. Намык Кемаль.
КЕМБЛ (Kemble) Джон Філіп (1.2.1757, г. Прэскат, Вялікабрытанія — 26.2.1823), англійскі акцёр і драматург. Выступаў у Лондане ў трах «ДрурыЛейн», «КовентГардэн» (некаторы час яго ўзначальваў), кіраваў трам у Дублі
не. Акцёр класіцысцкага кірунку, майстар маналога. Сярод ролей: Гамлет, Атэла, Бруг («Гамлет», «Атэла», «Юлій Цэзар» У.Шэкспіра), Марла («Яна прыніжаецца, каб перамагчы» О.Голдсміта) і інш. Аўтар трагедыі «Велізарый», фарса «Жанчынаафіпэр» і інш.
КЁМБРЫДЖ (Cambridge), горад на ПдУ Вялікабрытаніі, на р. Кем. Адм. ц. графства Кембрыджпіыр. 106 тыс. ж. (1991) Старадаўні універсітэцкі цэнтр. Прамсць: эл.тэхн., прыладабуд. (вьггвсць навук. прылад), паліграфічная.
Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 730 як стараж.рым. лагер. Пазней англасаксонскае пасяленне. У 1207 атрымаў гар. прывілеі. С.тварэнне ў пач. 13 ст. універсітэта (першая група студэнтаў з 1209) вызначыла далейшае развіццё К. як універсітэцкага горада. У час англ. рэвалюцыі 1640—53 К. — важная апора парламенцкіх сіл.
Горад захаваў сярэдневяковую рэгулярную планіроўку і арх. ансамблі каледжаў, згрупаваных вакол прамавугольных двароў з акад. і гасп. пабудовамі. Сярод помнікаў царкваратонда святой Труны (каля 1101—30, раманскі стыль), капэла Кінгскаледжа (1446—1515, позняя готыка), бка Трынітыкаледжа (1676—84, арх. К. Рэн), сенат унта (1722— 30, арх. Дж. Гібс, абодва класіцызм). Многія будьшкі 17—19 ст. імітуюць готыку: бка (1642) і капэла (1864—69, арх. Г. Скот) СентДжонскаледжа і інш. Сярод інш. пабудоў бка унта (адкрыта ў 1934, арх. Г. Скот Ма