• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    КЕМЕРЫ, прыморскі і бальнеагразевы курорт у Латвіі. У складзе г. Юрмала, за 44 км на 3 ад Рыгі, у лесапаркавай зоне на беразе Балтыйскага м. Засн. ў 1840я г. на месцы прыродных выхадаў серных вод на тэр. сядзібы лесніка А.Кемеры (адсюль назва). Асн. прыродныя лек. фактары — крыніцы мінер. вод рознага саставу, мясц. тарфяныя і сапрапелевыя іразі, прыморскі клімат. Лечаць хваробы страўніка, кішэчніка, нерв. сістэмы, кровазвароту, гінекалагічныя. На тэр. курорта найбуйнейшы ў Латвіі санаторны комшіекс, дзіцячыя санаторыі, зоны адпачынку.
    КЕМІАБІНСКАЯ КУЛЬТУРА, археалагічная культура эпохі энеаліту на тэр. ад Тамані на У да нізоўяў Дняпра і Паўд. Буга на 3, ад Крыма на Пд да шыраты Днепрапятроўска на Пн. Назва ад кургана КеміАба, даследаванага ў 1957. У К.а.к. вылучаюць крымскі, прыазоўскі і паўночначарнаморскі варыянты, раннюю, развітую і познюю фазы. Выяўлены паселішчы адкрьгтага тыпу, пахаванні развітой і позняй фаз пад курганамі, якія маюць «панцырную» каменную выкладку, на сценах каменных скрыньмагіл паліхромную размалёўку. Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, паляваннем і прыбярэжным марскім промыслам. Развітая фаза К.а. к. датуецца 3м тыс. да н.э., верхняя дата — 17 ст. да н.э. І.М.Язэпенка.
    КЁМІібК! (Kemijoki), рака на Пн Фінляндыі. Даўж. 552 км, пл. бас. 51,4 тыс. км . Пачынаецца на паўд. схілах грады Манселькя, цячэ пераважна па нізкагор’ях 1 ўзгорыстай раўніне, перасякае воз. Кеміярві, упадае ў Батнічны зал. Балтыйскага мора. Веснавое разводдзе, асеннія дажджавыя паводкі. Сярэдні гадавы расход вады 520 м³/с. Сплаўная. ГЭС. Рыбалоўства. Суднаходная ў нізоўях. На рацэ г. Рованіемі, каля вусця марскі порт Кемі.
    КЕМІНЕ (сапр. Мамедвелі; каля 1770—1840), туркменскі паэт. Вучыўся ў Бухары. Аўтар сатыр. вершаў, накіраваных супраць духавенства і феадалаў. Яму прыпісваюць аўтарства тэматычна блізкіх да сатыры анекдотаў. У творах
    
    пра сац. няроўнасць заклікаў да актыўнасці і адзінства, сцвярджаў ідэалы свабоды і шчасця. Пісаў таксама інтымналірычныя вершы. Захавалася каля 40 вершаў.
       Тв.: Рус. пер. —Стахотворення. М., 1968. КЕМПА БЁРАГ (Kemp Coast), частка ўзбярэжжа Антарктыды на У ад Зямлі Эндэрбі (56° — 59° 40' усх. д.). Абмываецца морам Садружнасці. Б. ч. тэрыторыі знаходзіцца пад мацерыковым лёдам, які ўтварае высокія ледзяныя абрывы. Адкрыты англ. экспедыцыяй у 1833, пазней названы імем П. Кемпа — капітана судна «Магнет» гэтай экспедыцыі.
    
    КЕМПЕ (Kempe; сапр. Н а й к о ў с к а я) Мірдза Янаўна (9.1.1907, г. Ліепая, Латвія — 12.4.1974), латышская паэтэса. Нар. паэтэса Латвіі (1967). Засл. дз. культ. Латвіі (1957). Чл.кар. АН Латвіі (1973). Вучьшася ў Латвійскім унце (1927—28). Друкавалася з 1923. У збках вершаў «Ранішні вецер» (1946), «Словы сябра» (1950), «Каханне» (1957, Дзярж. прэмія Латвіі 1958), «Я не магу маўчаць» (1959), «Вечнасць імгненняў» (1964, Дзярж. прэмія СССР 1967), «ІІІлях чалавека» (1969), «Шыпшына» (1972) і інш. сцвярджэнне гуманіст. ідэалаў, адзінства чалавека і прыроды, асэнсаванне сац. супярэчнасцей сучаснай эпохі. Яе лірыка адметная публіцыстычнай палымянасцю, тонкім лірызмам. Некалькі вершаў прысвяціла Беларусі. Пераклала на лат. мову асобныя творы С.Грахоўскага, М.Калачынскага, П.Панчанкі, М.Танка. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Э.Агняцвет, М.Аўрамчык, А.Кавалюк, Калачынскі, І.Калеснік, В.Лукша, ІО.Свірка, М.Танк, У.Шахавец.
       Тв.: Бел. пер. — у кн.: Ветрык, вей! Мн., 1959; Рус. пер. — Нзбранное: Стмхотворення, лнрнческне мнннатюры. М., 1982.
    
    КЕМПІНГ (англ. camping), летні лагер для аўтатурыстаў з палаткамі або домікамі лёгкага тыпу і месцамі для стаянкі аўтамабіляў. Фупкцыянаванне К. заснавана на самаабслугоўванні турыстаў. Пастаяннымі збудаванпямі звычайна з’яўляюцца адм. блок з пунктам пракату быт. прадметаў, спальныя павільёны з пакоямі на 2—4 чал., кухня, душавыя, эстакады для агляду і мойкі аўтамабіляў. К. часам уключаюць сталовую, пральню, спарт. і танц. пляцоўкі, кіназал, аддз. сувязі, крамы і інш.
    
    КЕМПФЕР (Kaempfer) Энгельберт (16.9.1651, г. Лемга, Германія — 2.11.1716), нямецкі ўрач, натураліст, падарожнік па Азіі. Наведаў Паўд. Аравію, ваў Цэйлон, Індыю, авы Суматра і Ява, Індакітай. У 1690 трапіў у Японію (адзін з першых еўрапейцаў) і пражыў там 2 гады. Сабраў звесткі пра гісторыю, прыроду, дзярж. лад краіны, калекцыі, зрабіў шматлікія замалёўкі. Яго твор «Гісторыя Японіі і Сіяма» доўгі час быў гал. крыніцай звестак пра Японію.
    
    КЕНА, горад у Егіпце, на Ніле. Адм. ц. мухафазы Кена. Каля 500 тыс. ж. (1997,
    
    
    з прыгарадамі). Трансп. вузел. Рачны порт. Тэкст. і цукр. прамсць. Рамесніцкая вытвсць ганчарных вырабаў і лодак (фелюг).
    
    КЕНАЙ (Kenai), паўвостраў у Паўн. Амерыцы, на Пд Аляскі (ЗША). Удаецца ў заліў Аляска на 240 км. Шыр. да 113 км. На 3 абмежаваны зал. Кука, на У — зал. ПрынсУільям. Берагі на У фіёрдавыя, на 3 — нізінныя. Рэльеф гарысты, выш. да 1884 м. Ледавікі. Клімат халодны акіянічны. Ападкаў да 1500 мм за год. Хвойныя лясы, лугі. Нац. парк Кенай—Ф’ёрдс, Кенайскі ласіны рэзерват. Здабыча газу (Кенай) і нафты (СуонсанРывер). Порт — Сьюард.
    
    КЕНАЙСКІ ЗАЛІЎ, тое, што Кука заліў.
    
    КЕНАН (Kennan) Джордж Фрост (н. 16.2.1904, г. Мілуокі, ЗША), амерыканскі дыпламат, саветолаг. Скончыў ваен. акадэмію СентДжонс, Прынстанскі унт (1925). 3 1926 на дыпламат. службе. У 1944—46 саветнікпасланнік, у 1952 пасол ЗША у Маскве (адкліканы па патрабаванні сав. ўрада). У 1961—63 пасол у Югаславіі. 3 1956 праф. Прынстанскага унта. Сфармуляваў прынцыпы палітыкі ЗША ў адносінах з СССР (1947), т.зв. дактрына стрымлівання, якая стала сімвалам «халоднай вайны» і грунтавалася на памылковым перакананні ў хуткім падзенні СССР. У канцы 1950х г. адмовіўся ад сваёй канцэпцыі і падтрымліваў т.зв. палітыку раз’яднання ўзбр. сіл дзвюх супердзяржаў, скіраваную на пазбяганне ядз. вайны. Аўтар прац «Савецкая замежная палітыка 1917—1945» (1960), «Ядзерная памылка. Савецкаамерыканскія адносіны ў атамны век» (1982) і інш.
    
    КЕНАТАФ (ад грэч. kenotaphos пустая магіла), магіла без пахавання. К. рабілі многія народы свету (Стараж. Грэцыі, Рыма, Егіпта, Сярэдняй Азіі і інш.) у тым выпадку, калі нябожчыка (напр., памерлага на чужыне) нельга было пахаваць. Гэты звычай быў звязаны з уяўленнем, што душы памерлых, якія не маюць магіл, не знаходзяць супакаення. К. трапляюцца пры раскопках стараж. могільнікаў, у т.л. курганаў на тэр. Беларусі.
    
    КЕНАТРОН [ад грэч. kenos пусты + (элек)трон], электравакуумны дыё'д для выпрамлення пераменнага току пераважна прамысл. частаты. Вынайдзены ў 1905 англ. вучоным Дж.А. Флемінгам.
      К. мае аксідны або карбідаваны катод (прамога ці ўскоснага напальвання) і чэрнены ці маціраваны рабрысты анод. Высакавольтныя К. (напружанне на анодзе да 100 кВ, сіла току да 500 мА) выкарыстоўваюцца ў выпрамніках радыёпрыёмнай і вымяральнай апаратуры, рэнтгенаўскіх устаноўках і інш.; нізкавольтныя (напружанне да 2 кВ, сіла току да некалькіх ампер) выцеснены выпрамнымі паўправадніковьші дыёдамі. В.І.Вараб’ёў.
    
    
    228             кенаф
    
    КЕНАФ (Hibiscus cannabinus), кветкавая расліна сам. мальвавых. Пашыраны ў Паўд. Афрыцы і Цэнтр. Індыі. Вырошчваецца на Пд Еўропы, Азіі, Амерыкі.
      Аднагадовая лубавалакністая расліна з прамым рабрыстым ці круглаватым сцяблом выш. да 6 м, укрытым шыпікамі. Корань стрыжнёвы, галінасты, даўж. да 2 м. Лісце буйное, сярэдняе — пальчатараздзельнае, ніжняе —сэрцападобнае, верхняе —ланцэтнае. Кветкі пазушныя, амаль белыя, з яркавішнёвай плямай унутры венчыка. Плод — 5гнеэдавая каробачка. 3 валакна К. вырабляюць брызент, вяроўкі, радно, з кастрыцы — паперу і буд. пліты, з насення — тэхн. алей, макуху выкарыстоўваюць як угнаенне і корм для жывёлы. У.П. Пярэднеў. КЕНГУРбвЫЯ (Macropodidae), сямейства сумчатых млекакормячых, 3 падсям., 17 родаў, каля 55 відаў. Пашыраны ў Аўстраліі на авах Новая Гвінея, Тасманія, архіпелагу Бісмарка; акліма
    
    тызаваны ў Новай Зеландыі. Большасць відаў — наземныя, некат. прыстасаваны да жыцця на дрэвах. Актыўпыя ў прыцемках. Трымаюцца групамі. 9 відаў у Чырв. кнізе МСАП.
      Даўж. цела 25—160 см, хваста 15—110 см, маса 1,4—90 хг. Заднія канечнасці даўжэйшыя і мацнейшыя за пярэднія; хвост моцны, большасць відаў карыстаецца ім як балансірам пры скачках (да 13 м у даўж.) са скорасцю да 50 км/гадз. Расліннаедныя; некат. кормяцца насякомымі і чарвямі. Раз у год нараджаюць 1 (зрэдку 2—3) дзіцяня і выношваюць у вывадкавай сумцы на жываце самкі 6—8 мес. Шэраг відаў — аб’екты промыслу. Гадуюць на фермах. Э.Р. Самусенка. КЕНГУРЎ (Kangaroo), востраў каля паўд. ўзбярэжжа Аўстраліі. Пл. 4351 км². Выш. да 300 м. Паверхня раўнінная. Клімат субтрапічны. Ападкаў каля 600 мм за год. Ксерафітныя хмызнякі і сухія эўкаліптавыя лясы. Нац. паркі: ФліндэрсЧэйз, КейпГантам і інш.
    
    
    КЕНДАЛ (KendaU) Генры Уэй (9.12.1926, г. Бостан, ЗША — 15.2.1999), амерыканскі фізік і ірамадскі дзеяч. Чл. Нац. АН ЗША (1992). 3 1961 у Масачусецкім тэхнал. унце. Навук. працы па фізіцы элементарных часціц і высокіх энергій. Даследаваў глыбоканяпругкае рассеянне электронаў на пратонах, дэйгронах і цяжкіх ядрах. Эксперыментальна пацвердзіў існаванне кваркаў (1968). Зрабіў значны уклад у развіццё сістэм кантролю за распаўсюджваннем узбраенняў і тэхнагенным уздзеяннем на прыроду і здароўе чалавека. Нобелеўская прэмія 1990 (разам з Цж.Фрыдманам, Р Тэйларам).
    М.М.Касцюковіч.
    
    КЕНДАЛ (Kendall) Эдвард Калвін
    
    (8.3.1886, г. СаўтНоруалк, ЗША — 4.5.1972), амерыканскі біяхімік. Чл. Нац. АН ЗША (1950). Скончыў Калумбійскі унт (1910). 3 1952 у Прынстанскім унце. Навук. працы па даследаванні гармонаў кары наднырачнікаў. Адкрыў картызон. Нобелеўская прэмія
    
    
    1926. Удзельнік сав.фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну на Зах., Паўн.Зах., 1м Бел. франтах, камандзір
    
    Да арт. Кенгуровыя. Кенгуру: 1 — паласаты; 2 — шэры; 3 — дрэўны.
    
    1950 (разам з Т Рэйхштэйнам, Ф. Хенчам).
    КЕНДРУ (Kendrew) Джон Коўдэры (н. 24.3.1917, г. Оксфард, Вялікабрытанія), англійскі біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1960). Скончыў Кембрыджскі унт (1939), з 1946 працуе ў
    
    
    Э.Кендал.              Д.Кендру.
    
    ім. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе бялковых малекул. Устанавіў прасторавую будову малекулы міяглабіну. Нобелеўская прэмія 1962 (разам з М.Ф.Перуцам). В.І.Вараб’еў.