• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    КЕЙНСІЯНСГВА тэорыя дзярж. рэгулявання эканомікі. Асн. палажэнні сфармуляваны Дж.М. Кейнсам у кн. «Агульная тэорыя занятасці, працэнта і ірошай» (1936). К. даследуе колькасныя сувязі такіх макраэканам. велічынь, як капггалаўкладанні і нац. даход, інвестыцыі і занятасць насельніцтва, нац. даход, спажыванне і зберажэнне, сукупная колькасць грошай у абарачэнні, узровень цэн, заработная плата, прыбытак і працэнт і інш. У К. аналізуюцца не столькі індывід. паводзіны ўдзельнікаў эканам. працэсу, колькі суадносіны паміж сукупным попытам і прапанаваннем Кейнс сцвярджаў, што з прычын псіхал. схільнасці людзей да зберажэння, спажыванне расце больш павольна, чым даходы. Павелічэнне нац. даходу вядзе не да росту попыту, а да росту зберажэнняў. Калі рост зберажэнняў не камленсуецца ростам інвестыцый, даход зніжаецца і ўзмацняецца беспрацоўе. Кейнс выказаў таксама ідэю эканам. раўнавагі рыначнай сістэмы ва ўмовах няпоўнай занятасці і сцвярджаў, што ў канкурэнтнай эканоміцы не існуе механізма, які б гарантаваў поўную занятасць Каб пазбегнуць масавага беспрацоўя, ён лічыў неабходным умяшанне дзяржавы, якая, на яго думку, павінна стымуляваць пошл на тавары шляхам фінансавання інвестыцый з бюджэту і такім чынам уздзейнічаць на рост вытворчасці, К. зрабіла значны ўплыў на эканам. палітыку краін з развітой рыначнай гаспадаркай. Сярод вядучых прадстаўнікоў К. Л. Клейн, Ф. Мадыльяні, П. Сэмуэльсан, Дж. Тобін і інш. Шэраг палажэнняў К. былі скарэкціраваны і развіты ў неакейнсіянстве.
       Літ.: Э к л у н д К. Эффектнвная экономнка — Шведская модель: Пер. co швед. М., 1991. У.Р. Залатагораў.
    
    КЕЙПЬРЭТАН (Cape Breton), востраў у Атлантычным ак., каля ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі, пры ўваходзе ў зал. Св. Лаўрэнція. Частка правінцыі Канады — Новая Шатландыя. Пл. 10,3 тыс. км². Хвалістае пласкагор’е, складзена з крышт. парод, выш. да 532 м. У цэнто. частцы воз. Брад’Ор (пл. 932 км²). Хвойныя лясы. Нац. парк КейпБрэ
    
    
    танХайлендс. Рыбалоўства. Асн. населеныя пункты — Сідні і ГлейсБей.
    КЕЙПЙОРК (Cape York), паўвостраў на ПнУ Аўстраліі, паміж Каралавым м. на У і зал. Карпентарыя на 3. Пл. 300 тыс. км². Даўж. з Пн на Пд каля 600 км. Усх. ч. гарыстая (выш. да 555 м), зах. — нізінная. Здабыча баксітаў (радовішча Уэйпа). Эўкаліптавыя (на 3) і вільготныя трапічныя лясы (на У). Некалькі нац. паркаў. Порт — ПортСцьюарт.
    КЕЙПТАЎН, К а п с т а д (англ. Capetown, афр. Kaapstad), горад на Пд Паўд.Афр. Рэспублікі. Адм. ц. Капскай правінцыі. 2727 тыс. ж. (1997, з прыіарадамі). Буйны порт на Атлантычным ак., у бухце Сталовая, каля мыса Добрай Надзеі. Пачатковы пункг чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. У К. — рэзідэнцыя парламента Паўд.Афр. Рэспублікі. Важны прамысл. цэнтр. Прамсць: маш.буд. (вытвсць чыг. вагонаў, катлоў, суднаў), хім., нафтаперапр, дрэваапр., тэкст., харчасмакавая (цукр., плодакансервавая, вінаробчая); аграньванне алмазаў, вытвсць буд. матэрыялаў. АЭС. Унт. Паўд.Афр. музей. Нац. галерэя. Бат. сад. Замаккрэпасць (17 ст.) і інш. арх. помнікі 17—18 ст.
      Засн. ў 1652 як прыстань для галандскіх суднаў ОстІндскай кампаніі Ў 2й пал. 17 ст. заселены галандскімі і франц. каланістамі (пераважна гугенотамі, якія пакінулі радзіму зза рэліг. ганенняў). У 1806 заняты англічанамі, на працягу 19 ст. галандскія каланісты выцеснены англійскімі. Важны брыг. стратэгічны (у час англабурскай вайны 1899—1902 экспедыцыйная база брыт. войск) і транзітны пункт. У 1814—1910 цэнтр брыг. Капскай калоніі, з 1910 канстьпуцыйная сталіца Паўд Афр. Саюза, з 1961 —Паўд.Афр. Рэспублікі. КЕЙСТУТ (? — 1382), князь ВКЛ, сын Гедзіміна, бацька Вітаўта. У 1345 разам з братам Альгердам выступіў супраць свайго малодшага брата Яўнута, які пасля смерці Гедзіміна (1341) займаў велікакняжацкі пасад. К. захапіў Віль
    
    
    
    Кейстут.
    
    ню і ўзяў у палон Яўнута, аднак вял. князем прызнаў Альгерда, бо за ім як уладаром болыпай усх. часткі дзяржавы бачыў магутную сілу. Ha К., які ўладарыў у зах. частцы ВКЛ, прыпадаў гал. цяжар барацьбы з крыжацкай агрэсіяй і Польшчай. У шэрагу выпадкаў дапамагаў Альгерду ў пашырэнні межаў дзяржавы на У і Пд. Маючы рэзідэнцыю ў Троках, К. пранікся інтарэсамі Жамойці і пасля смерці Альгерда (1377) імкнуўся навязаць сыну апошняга Ягайлу, які стаў вял. князем, палітыку, выгадную для яе. У 1381 выступіў супраць Ягайлы, але ў хуткім часе быў ім захоплены, прывезены ў замак Крэва і там задушаны. Трагічная смерць К. азначала крах імкненняў жамойцкай знаці заняць вядучае месца ў ВКЛ.
    М.І. Ермаловіч.
    КІЙСТУТАВІЧЫ, княжацкі род ВКЛ у 14—15 ст., адгалінаванне Гедзімінавічаў. Паходзяць ад аднаго з сыноў Гедзіміна, кн. ВКЛ Кейстута (1 — 1382), які меў 6 сыноў. 3 іх Вітаўт і Жыгімонт Кейстутавіч былі вял. князямі ВКЛ. Іншыя сыны К.ейстута: П а ц і р г (1325?—65?), старэйшы сын. Разам з бацькам удзельнічаў у бітвах з крыжакамі, у 1365 бараніў ад іх Гародну, дзе быў намеснікам. Затым бьгў пераведзены ў адзін з унутраных удзелаў і больш у крыніцах не згадваецца. Б у т а ў т (ByTay, у хрыпічэнні Генрых; 1330? — пасля 1381), другі сын Кейстута. У 1365 арганізаваў змову супраць бацькі, пасля яе ўцёк да крыжакоў і жыў у Германіі. Войдат (1335? — 81?) пры жыцці бацькі самастойнай ролі не адыгрываў. Т а ў ц і в і л у хрышчэнні Конрад (1355?—90) быў актыўным паплечнікам Вітаўта ў яго барацьбе з Ягайлам за ўладу. Загінуў у гэтай барацьбе ў час аблогі Вільні. Пасля смерці Міхаіла Жыгімонтавіча (1385—1452), які не пакінуў нашчадкаў, род К. па мужчынскай лініі перарваўся. В.Л. Насевіч. КЕЙТЭЛЬ, К а й т э л ь (Keitel) Вільгельм (22.9.1882, Гельмшэродэ, цяпер у складзе г. БадГандэрсгайм, Германія — 16.10.1946), германскі ваен. дзеяч, адзін з гал. нацысцкіх ваен. злачынцаў 2й сусв. вайны. Ген.фельдмаршал (1940). У арміі з 1901, удзельнік 1й сусв. вайны. У 1934 зблізіўся з нацыстамі. У 1935—38 нач. ваен.паліт. аддзела ваен. мінва. 3 4.2.1938 да 8.5.1945 нач. штаба вярх. галоўнакамандавання вермахта. У 2ю сусв. вайну кіраваў яям.франц. перагаворамі аб перамір’і (1940), падпісаў акг аб капітуляцыі вермахта (8.5.1945). Пакараны смерцю паводае прыгавору Нюрнбергскага працэсу.
      Літ.: Мптчелл С.В., Мюллер Д. Командары Третьего рейха: Пер. с англ. Смоленск, 1997.
    КЕКАНЕН (Kekkonen) Урха Калева (3.9.1900, г. Піелавесі, Фінляндыя — 31.8.1986), палітычны і дзярж. дзеяч Фінляндыі. Др юрыд. н. (1936). Скончыў Хельсінкскі унт (1926). У 1926—56
    
    222               кекілаў
    
    чл. і адзін з лідэраў партыі Агр. саюз. У 1936—56 дэп., у 1946—47 віцэстаршыня, у 1948—50 старшыня парламента. У 1939—40 выступаў супраць задавальнення тэр. прэтэнзій СССР, у 1944 супраць вайны з СССР. Міністр юстыцыі (1936—37, 1944—46), унутр. спраў (1937—39, 1950—51), замежных спраў (1952—53, 1954). У 1950—53, 1954—56 прэм’ерміністр, у 1956—81 прэзідэнт
    
    
    У.Кеканен.              АКекілаў.
    
    Фінляндыі. Адзін з заснавальнікаў пасляваен. міралюбівага курсу Фінляндыі, у т.л. на супрацоўніцгва з СССР («лінія Паасіківі—Кеканена»), у 1970я г. падтрымліваў палітыку разрадкі міжнар. напружанасці, адзін з арганізатараў Нарады па бяспецы і супрацоўніцгве ў Еўропе («Хельсінкскі працэс»),
       Тв:. Рус. пер.— Фннляндая: пугь к мнру н добрососедству: Статьм, речм, пнсьма, 1943— 1978 гг. М„ 1979.
    КЕКІЛАЎ Аман (9.5.1912, аул Кешы Ашгабацкага рна, Туркменістан — 13.12.1974), туркменскі пісьменнік і літ.знавец. Нар. пісьменнік Туркменістана (1967). Засл. дз. н. Туркменістана (1972). Акад. АН Туркменістана (1969, чл.кар. з 1960). Др філал. н. (1959). Вучыўся ў Інце гісторыі, філасофіі і лры ў Маскве (1935—39). Друкаваўся з 1926. Аўтар паэм «Наперад» (1935), «Апошняя сустрэча» (1940), «Радзіма» (1964), «Вяртанне салдат» (1965), рамана ў вершах «Каханне» (кн. 1—2, 1947—57), рамана «Развеяныя хмары» (апубл. 1978), у якіх імкнуўся асэнсаваць найб. значныя этапы гіст. лёсу туркм. народа. Даследаваў праблемы жанру, стылю, мовы, туркм. лры, шляхі яе развіцця. Дзярж. прэмія Туркменістана імя Махтумкулі 1968.
    КЕКІЛЬБАЕЎ Абіш (н. 5.12.1939, в. Анды Мангістаўскай вобл., Казахстан), казахскі пісьменнік. Скончыў Казахскі унт (1962). Першая кніга — зб. вершаў «Залатыя промні» (1962). Збкі прозы «Лапік хмары» (1966), «Балады стэпаў» (1968), «Жменька зямлі» (1974), раманы «Канец легенды» (1979), «Плеяды — сузор’е надзеі» (1980) і «Перадсвітальнае змярканне» (1984, за абодва Дзярж. прэмія Казахстана 1986) вызначаюцца шматграннасцю праблематыкі, паглыбленым сац. і псіхалагічным аналізам, імкненнем да інтэлектуалізму. Аўтар
    
    
    літ.крытычных артыкулаў, нарысаў. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў М.Ракітны.
       Тв.: Рус. пер. — Степные легенды: Повестн. Роман. М., 1983. Ж.Сахіеў.
    КЕКЛІК, каменпая курапатка, гл. ў арт. Курапаткі.
    КЕКУЛЕ (Kekule) Фрыдрых Аўгуст (7.9.1829, г. Дармштат, Германія — 13.7.1896), нямецкі хімікарганік. Замежны чл.кар. Пецярб. АН (1887). Скончыў Гісенскі унт (1852). 3 1858 праф. Генцскага унта (Бельгія), з 1865 у Бонскім унце (у 1877—78 рэктар). Прэзідэнт Ням. хім. тва (1878, 1886, 1891). Навук. працы па тэорыі будовы арган. злучэнняў і арган. сінтэзе. Атрымаў тыявоцатную (1854) і гліколевую кты (1856). Падзяліў элементы на адно, двух і трохасноўныя (валентныя), вуглярод аднёс да чатырохасноўных элеменгаў (1857, адначасова з Г. Кольбе). Указаў на здольнасць атамаў вугляроду ўгвараць ланцугі (1858). Прапанаваў цыклічную флу будовы бензолу, у якой чаргуюцца простыя і падвойныя сувязі (1865). Адкрыў перагрупоўку дыязааміна у амінаазабензол (1866). Сінтэзаваў трыфенілметан, атрахінон (1878).
       Літ:. Б ы к о в Г.В. Август Кекуле: Очерк жмзнн н деятельностн. М., 1964; Бнографнн велнкнх хнмнков: Пер. с нем. М., 1981.
    КЁЛАГ (Kellogg) Фрэнк Білінгс (22.12.1856, г. Патсдам, ЗША — 21.12.1937), дзяржаўны дзеяч ЗША, дыпламат. Чл. Рэсп. партыі. У 1877— 1904 адвакат, кансультант шэрагу карпарацый на ПнЗ ЗША. У 1904—12 спец. саветнік па антытрэстаўскіх справах пры ген. пракурору. 3 1912 старшыня Амер. асацыяцыі адвакатаў. У 1917—23 чл. сената ЗША (выступаў за ўступленне ЗША у Лігу Нацый), у 1924—25 пасол ЗША у Вялікабрытаніі. У 1925—29 дзяржсакратар ЗША, адзін з ініцыятараў заключэння Келага—Брыяна пакта 1928. У 1930—35 чл. Міжнар. суда ў Гаазе. Нобелеўская прэмія міру 1929.