Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КВІНКЕ АЦЁК, Квінке хвароба, крапіўніца г і г а н цкая, крапіўніца Мілтана, абмежаваны ацёк скуры і падскурнай клятчаткі ці слізістай абалонкі, што ўзнікае востра, раптоўна. Вывучыў і апісаў ням. ўрач Г. Квінке (1882). Найчасцей бывае ў жанчын. Да рэдкай лакалізацыі паталаг. працэсу адносіцца ацёк шаравых абалонак, слізістай абалонкі маткі і мачавога пузыра.
К.а. — рэакцыя аріанізма на алерген (гл. Алергія). Значная роля ў развіцці хваробы належыць спадчынным і нервоварэфлекторным фактарам. Праяўляецца абмежаваным ацёкам на тканках губ, павек, шчок, іншы раз высыпкамі на месцы ацёку, без болю і свербу. Найб. небяспечны ацёк гартані (20—25% выііадкаў). Лячэнне: спецыфічная і неспецыфічная дэсенсібілізація\ сродкі, што зніжаюць пранікальнасць сасудаў.
КВІНСЛЕНД (Queensland), штат на ПнУ Аўстраліі. Пл. 1727,5 тыс. км². Нас. 3,1 млн. чал. (1993), з іх каля 80% гарадскога. Адм. ц. — г. Брысбен. Усх. частка К. занятая Вялікім Водападзель
квітніцкая 217
ным хрыбтом (выш. да 1611 м), зах. — нізіннай раўнінай. Клімат субэкватарыяльны (на Пн) і трапічны (на Пд). На ўсх. схілах юр і прыбярэжнай нізіне вьшадае каля 2 тыс. мм ападкаў, месцамі да 2,5 тыс. мм. У гарах захаваліся ўчасткі трапічных і субтрапічных лясоў. Для зах. раёнаў харакгэрны саванны і пустыні. Гал. галіна сельскай гаспадаркі — жывёлагадоўля. На долю К. прыпадае каля '/з агульнааўстралійскага пагалоўя буйн. par. жывёлы, каля 10% авечак, каля 20% свіней. На прыбярэжных раўнінах пасадкі цукр. трыснягу, трапічных фруктаў (ананасаў, бананаў, папайі, манга і інш.). На зах. схілах гор — пасевы пшаніцы і кукурузы, часта ў спалучэнні з малочнай жывёлагадоўляй. Развіта горназдабыўная прамсць. Значная здабыча медзі, баксітаў, цынку, свінцу, ругылу, цыркону, каменнага вугалю, вальфраму, золата, урану, волава, жал. руды і інш. Маш.буд., хім., харч., прамсць. Транспарт аўтамабільны, чыг., марскі. Гал. індустр. цэнтры: Брысбен, Гладстан, Таўнсвіл, Ракгемптан.
КВІНТА, гл. ў арт. Інтэрвал.
КВІНТД^ЦЫМА, гл. ў арт. Інтэрвал.
КВІНТЫЛІЙ ВАР Публій, гл. Вар Публій Квінтылій.
КВІНТЫЛІЯН Марк Фабій (Marcus Fabius Quintilianus; каля 35, г. Калагурыс, цяпер Калаора, Іспанія — каля 96), старажытнарымскі тэарэтык аратарскага мастацтва, педагог. Быў адвакатам, настаўнікам рыторыкі. Адкрыў першую дзярж. рытарскую школу. За вял. пед. заслугі ўпершыню ў гісторыі Стараж. Рыма атрымаў тытул ганаровага консула. Сярод яго вучняў быў Пліній Малодшы. 3 твораў К. захавалася толькі праца «Institutio oratoria» («Пра адукацыю аратара», 12 кніг, каля 95) — практычны дапаможнік для ўсебаковага навучання аратара з дзіцячага ўзросту. Паводле К., дзіця трэба выхоўваць ад моманту нараджэння. Пачыцаць навучанне раіў да 7 гадоў, адначасова фарміраваць мараль і густ дзіцяці. Лічыў, што ўсе дзеці, за рэдкім выключэннем, надзелены здольнасцю вучыцца. Ад настаўнікаў патрабаваў грунтоўнай адукацыі, высокіх маральных якасцей. Гал. абавязкам настаўніка лічыў прывіццё любові да навучання, таму прапаноўваў заахвочваць вучняў пахвалой, узнагародамі. Заклікаў выхоўваць у дзіцяці дабрыню, асуджаў цялесныя пакаранні, выступаў за грамадскі характар навучання і інш. Пед. ідэі К. набылі асаблівую папулярнасць у эпоху Адраджэння. КВШТЫЛЬЁН (франц. quintillion), лік, які ў дзесятковым запісе мае выгляд адзінкі з 18 нулямі (лік 10¹⁸); у некаторых краінах К. — лік 10³⁰.
КВІНТЭСЁНЦЫЯ (ад лац. quinta essentia пятая сутнасць), аснова, самая сутнасць чагон. У антычнай натурфіласофіі К. — эфір, уведзены Арыстоцелем, найтанчэйшы пяты элемент (сты
хія) побач з вадой, зямлёй, паветрам і агнём; пазней — найтанчэйшая субстанцыя наогул, «экстракг» усіх элементаў (Парацэльс).
КВІНТЭТ (італьян. quintetto ад лац. quintus пяты), 1) ансамбль з 5 выканаўцаў (інструменталістаў ці вакалістаў). Інстр. К. можа складацца з аднародных або разнародных інструментаў. Папіыраны К. смыковы (смыковы квартэт і 2я віяланчэль або 2і альт), фп. (смыковы квартэт і фп.), духавых інструментаў (квартэт драўляных духавых і валторна). 2) Муз. твор для 5 інструментаў або пеўчых галасоў. Інстр. К. як жанр камернай музыкі склаўся ў творчасці I. Гайдна і В.А. Моцарта. Звычайна пішацца ў санатнай цыклічнай форме. У музыцы 19—20 ст. значна пашыраны фп. К., для якога характэрна кантрастнае супастаўленне тэмбраў фп. і стр. смыковых інструментаў. У сусв. муз. класіку ўвайшлі фп. квінтэты Ф. Шуберта, Р. Шумана, I. Брамса, С. Франка, С. Танеева, Дз. Шастаковіча. У бел. музыцы пачынальнік жанру М. Аладаў (2 К., 1ы ў 1925). Фп. К. пісалі таксама П. Падкавыраў, У. Чараднічэнка. К. для інш. складаў стварылі У.Дамарацкі («Партыта» для К. медных духавых), У. Каральчук (К. для 2 труб, валторны, трамбона і тубы), А. Лггвіноўскі (п’еса для стр. К. «1Л»), Вакальныя К. звычайна ўваходзяць у оперы. Р.М. Аладава.
КВІНЦІЛА (ісп. quintilia ад лац. quintus пяты), тое, што пяцірадкоўе.
КВІСЛІНГ (Quisling) Відкун (18.7.1887, г. Фюрэсдаль, Нарвегія — 24.10.1945), нарвежскі ваен., паліт. і дзярж. дзеяч, дыпламат, лідэр нарв. фашыстаў. Прафес. вайсковец. У крас,—снеж. 1918 ваен. аташэ ў Петраградзе, у 1920—21 — у Хельсінкі. У 1922—26 удзельнік акцый Ф. Нансена па аказанні гуманіт. дапамогі СССР, у 1927—29 член нарв. дэлегацыі ў Маскве. У 1931—33 ваен. міністр Нарвегіі. 3 1931 у фаш. руху, у 1933 заснаваў нарв. фаш. партыю «Нац. аб’яднанне». У 1939 выступаў за прэвентыўную акупацыю краіны герм. войскамі. Пасля акупацыі Нарвегіі з крас. 1940 да вер. 1941 старшыня нарв. адм. савета, у 1942—45 прэм’ерміністр нарв. калабарацыянісцкага ўрада; жорстка праследаваў апазіцыю. Пасля капітуляцыі герм. войск у Нарвегіі (7.5.1945) арыштаваны 9.5.1945. Пакараны смерцю паводде прыгавору нарв. суда. Імя К. стала сінонімам дзярж. здраднікаў.
КВІТАНЦЫЯ (італьян. quitanza), афіцыйная распіска ўстаноўленай формы, якая сведчыць аб прыняцці грошаў, дакументаў, каштоўнасцей асобай, што выдала К., у асобы, якой яна выдадзена.
КВІТКА Клімент Васілевіч (4.2.1880, с. Хмялёў Роменскага рна Сумскай вобл., Украіна — 19.9.1953), украінскі музыказнавецфалькларыст, адзін з заснавальнікаў сав. этнамузыказнаўства. Скончыў Кіеўскі унт (1902). 3 1922 уз
начальваў кабінет муз. этнаграфіі пры АН УССР у Кіеве. 3 1933 праф., з 1937 адначасова кіраўнік Кабінета нар. музыкі Маск.оўскай кансерваторыі. Найб. значныя працы па пытаннях метадалогіі музыказнаўчага даследавання ў галіне фальююру. Вывучаў ладаўгварэнне, рытміку, жанравую струкгуру муз.паэт. фальклору слав., фінаугорскіх, цюркскіх і інш. народаў. Запісаў больш як 6 тыс. нар. песень, у т.л. ад жонкі — Лесі Украінкі (зб. «Народныя мелодыі з голасу Лесі Украінкі», ч. 1—2, 1917—18; «Украінскія народныя мелодыі», 1922). На Беларусі запісваў каляндарныя, сямейнаабрадавыя і сямейнабыт. песні, апублікаваў арт. «Аб абласцях пашырэння некаторых тыпаў беларускіх каляндарных і вясельных песень» (1941). Зрабіў значны ўклад у вывучэнне нар.інстр. культуры ўсх.слав. народаў.
Тв.: Нзбр. труды. Т. 1—2. М., 1971—73.
Літ.: Памягн К. Квнткн, 1880—1953: Сб. сг. М., 1983. Л.С. Мухарынская.
КВІТКААСНАЎЯНЕНКА (сапр.
К в і т к a ) Рыгор Фёдаравіч (29.11.1778, с. Аснова, цяпер у межах г. Харкаў, Украіна — 20.8.1843), украінскі пісьменнік, пачынальнік новай укр. мастацкай прозы. Адзін з засназальнікаў Харкаўскага прафес. тра (у 1812 яго дырэктар). Літ. дзейнасць пачаў у 1816. Пісаў на ўкр. і рус. мовах. У сентыментальна і бурлескнарзаліст. апавяданнях і аповесцях 1830х г. («Маруся», «К.озырдзеўка», «Шчырае каханне», «Свята мерцвякоў», «Канатопская вядзьмарка» і інш.), а таксама ў «Маларасійскіх аповесцях, расказаных Грыцком Аснаўяненкам» (кн. 1—2, 1834— 37), паказаў цяжкія ўмовы жыцця ўкр. сялянства 1й пал. 19 ст., выкрываў п’янства як сац. зло. Сатырычнае адлюстраванне жыціія і побыту ўкр. дваран, каларытнасць і самабьггнасць іх характараў у камедыях «Шальменка — валасны пісар» (1831), «Сватанне на Ганчароўцы» (1836, паст. ў Мінску 1848), «Шальменкадзяншчык» (1840), раманах на рус. мове «Пан Халяўскі» (1839), «Жыццё і прыгоды Пятра Сцяпанава, сына Столбікава...» (1841) і інш. Асобныя творы К. не пазбаўлены элементаў дыдактызму, хрысціянскай маралі.
Тв.: Зібрання творів. Т. 1—7. Кмів, 1978— 81; Рус. пер. — Проза. М., 1990.
Літ.: Гончар О.І. Грнгорій КвіткаОснов’яненко. Кмів. 1969; Л у ц ь к н й Ю.Д. Драматургія Г.Ф.КвіткіОснов’яненка і театр. Кмв, 1978. ВА. Чабаненка.
КВІТШЦКАЯ Алена Дзмітрыеўна (8.10.1919, Масква — 5.7.1981), расійскі гісторык архітэктуры. Канд. тэхн. н. (1947). Скончыла Маскоўскі арх. інт (1941). 3 1941 працавала ў НДІ прамысл. збудаванняў, тэорыі і гісторыі архітэктуры ў Маскве. Адзін з першых даследчыкаў помнікаў жылой, грамадз. і культавай архітэкгуры Беларусі: «Старыя гарадскія драўляныя дамы паўднёвазаходняй Беларусі» (1961), «Плані
218 КВІЦАРЫДЗЕ
роўка Гродна ў XVI—XVIII стст.» (1964), «Малавядомыя зальныя збудаванні Беларусі канца XV—пачатку XVI ст.» (1967), «Калегіумы Беларусі XVII ст.» (1969), «Адміністрацыйныя будынкі Беларусі канца XVIII ст.» (1972) і інш.
Тв.: Всеобіцая нсторня архнтектуры. Т. 6. М., 1968 (у сааўт.).
КВІЦАРЬІДЗЕ Давід Васілевіч (н. 2.5.1920, г. Кутаісі, Грузія), грузінскі пісьменнік. Скончыў Кугаіскі пед. інт (1939). Удзельнік падп. і партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Друкуецца з 1947. У аповесці «У Ардышаўскім лесе» (1957), раманах «Дзе ты, Марынэ?» (1965), «Давер» (1968), «Бывайце, векавечныя лясы!» (1972), «Помнікі не абцяжарваюць зямлю» (1977), «Зялёны горад» (ч. 1, 1979) і інш. адлюстраваў гераічнае змаганне бел. народа ў гады Вял. Айч. вайны. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р. Барадулін, В. Нікіфаровіч.
Тв.: Рус. пер. — В Ордышевском лесу. Партнзанскне рассказы. Тбнлвсй, 1962; Прошайте, дремучме леса! М., 1975. М.В. Няхай
КВІЦІНСКІ Вячаслаў Антонавіч (25.11.1920, в. Зялёны Востраў Лепельскага рна Віцебскай вобл. — 30.11.1995), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Кіеўскі унт (1950). Удзельнік сав.фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.Зах. фронце. 3 кастр. 1941 чл. НаваградВалынскай падп. аргцыі, з чэрв. 1942 у 1м Валынскім партыз. атрадзе, камандзір дыверсійнай групы. 3 мая 1943 камандзір дыверсійнага атрада, які дзейнічаў на Украіне і ў Брэсцкай вобл. 27.6.1944 атрад высаджаны дэсантам у Львоўскай вобл., здзейсніў рэйд у Польшчу, з вер. 1944 у Чэхаславакіі. Атрад, ператвораны ў Асобую партыз. брыгаду імя К. Готвальда, удзельнічаў у Славацкім нац. паўстанні 1944. Ганаровы грамадзянін г. НаваградВалынскі (Украіна) і Бардзеёў (Славакія). Аўтар кніг успамінаў «Фронт без тылу» (1971), «Партызанскія Татры» (1982).