• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    КВОРУМ (лац. quorum), устаноўленая законам або статутам грамадскай аргцыі колькасць прысутных на сходзе або на пасяджэнні якоган. органа, пры якой іх рашэнні з’яўляюцца правамоцнымі Вызначаецца пэўнай лічбай або працэнтнымі адносінамі да агульнай колькасці ўдзельнікаў. У некат. выпадках пры вырашэнні асабліва важных пытанняў звычайны К. павышаецца.
    
    КВбТА (ад позналац. quota частка, якая прыпадае на кожнага), 1) доля, частка, пай, норма, якія прыпадаюць на аднаго з удзельнікаў аіульнай справы. 2) Колькасныя абмежаванні (вытвсці, збыту, спажывання, экспарту, імпарту тавараў), якія ўводзяцца на пэўны час. Абмежавальныя меры называюцца к в a ціраваннем. 3) Велічыня падатку, што збіраецца з пэўнай адзінкі абкладання.
    
    
    КЕБАН, вадасховішча ў Турцыі, на р. Еўфрат. Пл. 750 км², аб’ём 31 км, даўж. 125 км. Створана ў 1976 з мэтай энергетыкі, суднаходства і інш.
    
    КЁБІЧ Вячаслаў Францавіч (н. 10.6.1936, в. Канкшіаўшчына Валожынскага рна Мінскай вобл.), дзяржаўны дзеяч Беларусі. Канд. эканам. н. (1990). Засл. машынабудаўнік Беларусі (1978). Скончыў БПІ (1958), Мінскую ВПШ (1984). 3 1978 ген. дырэктар Мінскага вытв. аб’яднання імя Кірава па выпуску
    
    
    В.АКвіцінскі.           В.Ф.Кебіч.
    
    працяжных і адразных станкоў. У 1980—85 2і сакратар Мінскіх гаркома, абкома КПБ, заг. аддзела цяжкай прамсці ЦК КПБ. У 1985—90 нам. старшыні CM, старшыня Дзяржплана БССР. У 1990—94 Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. 3 1994 прэзідэнт Бел. гандл.фін. саюза. Нар. дэп. СССР у 1989—91, дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь у 1990 і 1995—96, Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь з 1996. Чл. ЦК КПБ у 1986— 91, чл. ЦК КПСС у 1990—91. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
    
    КЕБНЕКАЙСЕ (Kebnekaise), вяршыня на Пн Скандынаўскіх гор, самая высокая ў Швецыі (2123 м). Складзена з габра, кварцавых сіенітаў. Некалькі адасобленых ледавікоў. Станцыя па вывучэнні ледавікоў і высакагор’яў. Турызм.
    
    КЕВЕДАІВІЛЬЕГАС (Quevedo у Villegas) Франсіска Гомес дэ (26.9.1580, Мадрыд — 8.9.1645), іспанскі пісьменнік, прадстаўнік барока (кансептызмў). Вучыўся ва унтах АлькаладэЭнарэса і Вальядаліда. У сатыр. санетах, рамансах, летрыльях (пісьмы ў вершах; «Усемагутны кабальера дон Дзінэра», 1605, і інш.), першым барочным шахрайскім рамане «Гісторыя жыцця прайдзісвета па імю дон Паблас» (1626), цыкле сац,паліт. памфлетаў «Снабачанні» (1627), зб. навел «Час адплаты, або Разумная фартуна» (1636, выд. 1650) стварыў гратэскавафантасмагарычную і сац. дакладную карціну ісп. жыцця 17 ст. Філас. лірыка К. пазначана глыбокім трагізмам, роздумам пра марнасць быцця і стойкасць чалавечага духу.
    
      Тв:. Рус. пер. — Нзбранное. Л., 1971; Нсторня жнзнн пройдохн по нменн дон Паблос // Плутовской роман. М., 1989.
      Літ:. Разумовская М.В., С м н н л о Г.В., Солодовннков С.В. Лмтература XVII—XVHI вв. Мн„ 1989. ГВ.Сініла.
    
    
    КЕВОРКАЎ Сцяпан Агабекавіч (1.4.1903, Масква — 1990), армянскі кінарэжысёр. Нар. арт. СССР (1970). Скончыў Дзярж. тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве (1930). Працаваў на студыі «Азеркіно». 3 1933 на студыі «Масфільм», з 1936 — «Арменфільм» (у 1949—51 дырэктар). 3 рэж. Э. Карамянам стварыў фільмы: «Горны марш» (1939), «Прывіды пакідаюць вяршыні» (1955), «Сцежкаю грому» (1956), «Асабіста вядомы» («Камо», 1958), «Надзвычайнае даручэнне» (1965), «Выбух пасля поўначы» (1968), «Апошні подзвіг Камо» (1974, з Р.Г.МелікАвакянам) і інш. Дзярж. прэмія Арменіі 1967.
    
    КЕГЛІ (ням. Kegel), гульня спарт. тыпу, мэта якой — збіць меншай колькасцю шароў, што пускаюць рукамі, найб. колькасць фігур—кегляў, размешчаных на пляцоўцы ў пэўным парадку і на аддегласці 15—20 м.
      Вядомы са стараж. часоў. Радзіма сучасных К. — Германія (17—18 ст.). Як від спорту К. былі пашыраны ў 19—20 ст. у многіх краінах. Сучасныя спарт. К. культывуюцца з 1920. Міжнар. федэрацыя кегельнага спорту засн. ў 1952 (Хельсінкі). Нац. чэмпіянаты па спарт. К. праводзяць Вялікабрытанія, Германія, ЗША, Францыя, Японія і інш., чэмпіянаты свету — з 1926, Еўропы — з 1964. У краінах, дзе культывуюць К., ёсць спец. збудаванні — кегельбаны (з 18 ст.), абсталяваныя аўтаматызаванымі дарожкамі для пуску шароў, сігнальнавыліч. прыладамі. Спарт. К. ў ЗША і інш. краінах наз. боўлінг.
    КЕГЛЬ, кегель (ням. Kegel), памер друкарскага шрыфту — вышыня літары звычайна з над і падрадковымі элементамі, т.зв. заплечыкамі. Вымяраецца ў друкарскіх пункгах (роўны 0,376 мм) ці квадратах (48 пункгаў). Назвы шрыфтоў па К.: брыльянт (3 пункгы), дыямант (4), перл (5), нанпарэль (6), міньён (7), петыт (8), боргес (9), корпус (10), цыцера (12), мітэль (14), тэрцыя (16), тэкст (20); ёсць таксама К. 24, 28, 36 пунктаў, 1, 1 ‘Д 1 ўг, 2, 2 'Д, 3, 4, 5, 6, 8, 10, 12, 15 квадратаў. Тэкст артыкулаў БелЭн набраны шрыфтам К. 8 і 7.
    
    КЕДА Аляксандр Аляксандравіч (н. 30.11.1956, в. Турэц Карэліцкага рна Гродзенскай вобл.), бел. спявак (бас). Скончыў Бел. кансерваторыю (1980, клас С. Асколкава). 3 1982 саліст Нац. акад. тра оперы Рэспублікі Беларусь. Валодае прыгожым моцным голасам яркага тэмбру, драм. талентам. Сярод партый: Дубатоўк («Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана), Воланд («Майстар і Маргарыта» Я. Глебава), Папагена і Зарастра, Лепарэла («Чароўная флейга», «Дон Жуан» В.А. Моцарта), Бартала («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), цар Егіггга, Рамфіс («Аіда» Дж. Вердзі), Крэспель («Казкі Гофмана» Ж. Афенбаха), Грэмін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Сабакін («Царская нявеста» М. РымскагаКорсакава), Цуніга («Кармэн» Ж. Бізэ), граф Растоў («Вайна і мір» С. Пракоф’ева). Удзельнічаў у радыезапісах опер «Матухна Кураж» С.Картэса (Свяшчэннік) і «Таямніца старога замка» У.Кандрусевіча (Здань).
    
    кедрын 219
    
    Лаўрэат Рэсп. конкурсу музыкантаўвыканаўцаў (1980). А.Я. Ракава. КЕДЗЯРАЎ Аляксандр Пятровіч (н. 24.12.1947, в. Янглічы Канашскага рна, Чувашыя), бел. спартсмен (стралк. спорт). Майстар спорту СССР міжнар. класа (1971). Засл. майстар спорту СССР (1973). Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1977). 3 1972 інструктар Спартклуба БВА. Сярэбраны прызёр XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада) у асабістым першынстве. Перамогі на чэмпіянатах свету: 1973 (г. Мельбурн, Аўстралія) — 2 залатыя медалі ў камандным, залаты і сярэбраны — у асабістым першынствах; 1974 (г. Тун, Швейцарыя) — 2 залатыя медалі ў камандным, сярэбраны ў асабістым першынствах, 2 залатыя медалі ў камандным першынстве 1975 (г. Мюнхен, Германія), 1979 (г. Лінц, Аўстрыя). Перамогі на чэмпіянатах Еўропы: 1973 (г. Дортмунд, Германія) — залаты медаль у камандным першынстве; 1977 (Бухарэст) — залаты медаль у камандным і сярэбраны ў асабістым першынствах; 1978 (г. Зуль, Германія) — залаты медаль у камандным і бронз. ў асабістым першынствах; 1979 (г. Грац, Аўстрыя) — сярэбраны медаль у асабістым першынстве; 1980 (Осла) — залатыя медалі ў камандным і асабістым першынствах. Чэмпіён СССР у асабістым (1972—74) і камандным (1978) першынствах. Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў. Рэкардсмен свету, Еўропы, СССР. Усе перамогі атрыманы ў практыкаванні «Бягучы дзік».
    
    КЕДР (Cedrus), род голанасенных раслін сям. хваёвых. 3 віды пашыраны ў краінах Міжземнамор’я, 1 — у Гімалаях. Маюць назву сапраўдных, або паўд. К. Найб. вядомы К. ліванскі (С. libani). На Беларусі пад назвай К. вырошчваецца кедравая хвоя, або паўн. К.; найб. вядомыя К. еўрапейскі (Pinus cembra) і сібірскі (Р. sibirica).
       Вечназялёныя аднадомныя дрэвы з магутным ствалом выш. да 60 м, шырокай разгалінаванай ці парасонападобнай кронай. Жывуць да 1000 і болей гадоў. Ігліца 3—4гран
    
    
    Кедр гімалайскі: 1 — галінка з шьшікай; 2 — насенная лускавінка.
    
    ная, калючая, ад цёмна і сінезялёнай да серабрысташэрай, у пучках па 30—40 ці адзіночная. Шышкі даўж. 5—10 см, шыр. 4— 6 см, выспяваюць і рассыпаюцца на 2—3і год. Насенне даўж. да 1,8 см з вял. крыльцам, неядомае. Драўніна ўстойлівая да шкоднікаў, мае прыемны колер і пах. Тэхн. і дэкар. расліны. У.І. Торчык. КЁДРАВАЯ ПАДЗЬ, запаведнік у Расіі, у Прыморскім краі, на зах. беразе Амурскага зал. Засн. ў 1916 з мэтай аховы прыроднага комплексу ландшафтаў трацічнага і мелавога перыядаў. Пл. каля 17,9 тыс. га. Пераважны рэльеф — ступеньчатыя горныя хрыбты выш. 300—400 м. Расліннасць харакгэрная для Паўд. зоны хвойнашыракалістых барэальных лясоў. Пераважаюць дубовыя, кляноваліпавыя і мяшаныя шыракалістыя лясы. Шмат ліян. Вышэйшых раслін 817 відаў, з іх рэдкія — жалезная бяроза, ліяна арысталохія, зопнік Максімовіча, жэньшэнь. У фауне 57 відаў млекакормячых, у т.л. рэдкія — тыгр, леапард, харза, гіганцкая буразубка; 250 відаў птушак, у т.л. рэдкія качкамандарынка, сіні салавей і інш; паўзуны, земнаводныя. Насякомыя эндэмікі: вусач далёкаўсходні, хвастаносец Маака.
    КЕДРАЎ Баніфацій Міхайлавіч (10.12.1903, г. Яраслаўль, Расія — 10.9.1985), савецкі філосаф, гісторык навукі, хімік. Акад. AH СССР (1966). Скончыў Маскоўскі унт (1930). Інт чырвонай прафесуры (1932). Працаваў у ЦК КПСС, Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС, Інце прыродазнаўства і тэхнікі (з 1962 дырэктар) і Інце філасофіі AH СССР (у 1973—74 дырэкгар), Маскоўскім унце, гал. рэдактарам час. «Вопросы фнлософнн» (1947—49). Даследаваў праблемы матэрыяліст. дыялектыкі, псіхалогіі, логікі, метадалогіі навук. творчасці, філас. пытанні прыродазнаўства, навуказнаўства і інш.
       Тв:. Еданство даалектнкн, логнкм н теорнн познання. М., 1963; Леннн н научные революцнн. Естествознанне. Фнзнка. М., 1980; Наукн в нх взанмосвязн: йсторня. Теорня. Практнка. М., 1988 (у сааўт.); Проблемы логнкм н методологнн наукн: йзбр. тр. М., 1990. A M Епсукоў.
    КЕДРАЎ Міхаіл Мікалаевіч (2.1.1894, Масква — 22.3.1972), расійскі рэжысёр, акцёр, педагог. Нар. арт. СССР (1948). Вучыўся ў Вольных маст. майстэрнях. 3 1922 у 2й Студыі МХАТ, з 1924 у МХАТ, у 1946—55 гал. рэжысёр. Як акцёр вылучаецца здольнасцю сцэн. пераўвасаблення, пластычнай выразнасцю формы: Манілаў («Мёртвыя душы» паводле М. Гогаля), Захар Бардзін («Ворагі» М. Горкага), Тарцюф («Тарцюф» Мальера), Сінь Біну («Браняпоезд 14—69» Ў. Іванава) і інш. Як рэжысёр і педагог развіваў традыцыі рэжысуры К. Станіслаўскага і У. НеміровічаДанчанкі. Сярод пастановак: «У людзях» М. Горкага (1933), «Глыбокая разведка» А. Крона (1943), «Плён асветы» Л. Талстога (1951), «Рэвізор» Гогаля (1967). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949, 1950, 1952.