• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    
    КВАПІЛ . (Kvapil) Яраслаў (25.9.1868, Худзеніцы каля г. Клатаві, Чэхія — 10.1.1950), чэшскі пісьменнік і рэжысёр. Нар. арт. Чэхіі (1940). Скончыў Карлаў унт у Празе. У 1900—21 і з 1929 рэжысёр і кіраўнік драм. трупы Нац. тра ў Празе, у 1921—28 маст. кіраўнік Дзярж. тра на Вінаградах. Аўтар п’ес: «Змрок» (1895), «Вандроўны агеньчык» (1896), «Казка пра прынцэсу Дзьмухавец» (1899), «Аблокі» (1903), «Сірата» (1906), «Андэрсен» (1914) і інш. Сярод пастановак: «Фауст» І.В. Гётэ, «Валенштэйн» Ф. Шылера, «Атэла», «Сон у летнюю ноч», «Макбет», «Гамлет», «Юлій Цэзар» і інш. У. Шэікспіра, «Вайнарка», «Бацька», «Ліхтар», «Ян Гус» А. Ірасека і інш. Аўтар лібрэта да опер А. Дворжака і інш. Перакладаў асобныя п’есы Г. Ібсена.
    
    КВАРКІ (англ. quark), спецыфічныя састаўныя часткі элементарных часціц, якім уласцівы моцныя ўзаемадзеянні (гл. Адроны). Напр., барыёны складаюцца з 3 К., мезоны — з К. і антыкварка. Гіпотэза К. прапанавана амер. фізікамі М. ГелМанам і Аж.Цвейгам у 1964 для тлумачэння ўласцівасцей адронаў і заканамернасцей у іх спекграскапіі.
      Маюць спін 1/2, эл. зарад +2/3 ці  1/3 ад зараду пратона, барыённы зарад 1/3, а таксама спецыфічныя квантавыя лікі — «водар», «колер» і інш. Вядома 6 «водараў» К., якія маюць розныя назвы 1 пазначаюцца лац. літарамі u, d, s, с, b, t (масы спакою 5, 8, 100 МэВ і 1,5, 5, 175 ГэВ адпаведна), адпаведныя антыкваркі — a, d, s, с, 5, I. Пры гэтым К. й і d утвараюць звычайнае ядз. рэчыва, астатнія нараджаюцца ў якасці кароткажывучага штучнага ядз. рэчыва на паскаральніках зараджаных часціц. К. існуюць толькі ў ядз. рэчыве; эксперыментальна ўскосна выяўлены ў доследах па сутыкпснні адронаў, элекгроннапазітроннай анігіляцыі ў струменях адронаў і рассеянні лептонаў на нуклонах. Гл. таксама Кеантавая хромадынаміка.
      Літ:. О к у н ь Л.Б. Лептоны я кваркя. 2 нзд. М., 1990. І.С. Сацункевіч.
    
    КВАРТА ў м у з ы ц ы, гл. ў арт. Інтэрвал.
    
    КВАРТА (ад лац. quarta чвэрць), бел. старажытная мера (адзінка) аб’ёму сыпкіх рэчываў і вадкасцей. У сістэме мер ВКЛ 1 К. = ^4 гарца = 0,7057 л. Адзінка, у 4 разы меншая за К., называлася кватэрка. К. наз. таксама пасудзіна такой ёмістасці (умяшчальнасці). Гл. таксама Гарнец.
    
    КВАРТАЛ (ад лац. quartus чацвёрты), 1) чвэрць года (3 мес). 2) Частка гар. забудовы, абмежаваная вуліцамі. 3) У Рас. імперыі найменшая адм.паліцэйская адзінка на чале з квартальным наглядчыкам. Складалася з некалькіх вуліц, уваходзіла ў паліцэйскі ўчастак. 4) У лясной гаспадарцы дзялянка, абмежаваная прасекамі і дарогамі.
    
    КВАРТДЭЦБІМА гл. ў арт. Інтэрвал.
    
    КВАРТНІК (ад польск. kwartnik чвэрць), польская сярэбраная манета, роўная паўгрошу, */96 польскай грыўні. Чаканіўся з 13 ст., у 14—16 ст. меў некалькі разнавіднасцей: сілезскі (лігатурная ма
    
    
    са 1,7 г, упамінаецца каля 1294 і да 1325—30), кракаўскі (маса 1,6 г, 1337— 1403), львоўскі, або рускі (маса 1,6 г, 1340—79), паморскі (маса 0,46 г, чаканіўся ў Шчэціне, пазней у інш. гарадах Зах. Памор’я з 1408 і да 16 ст.). 3 канца 14 ст. адпавядаў 3 дэнарыям і называўся тэрнарыем, траяком.
    
    КВАРТЭТ (італьян. quartetto ад лац. quartus чацвёрты), 1) ансамбль з 4 выканаўцаў (інструменталістаў ці вакалістаў). Можа быць аднароднага складу (струнны смыковы, драўляных духавых інструментаў, вак. мужчынскі або жаночы) і мяшанага (т. зв. фартэпіянны К. — фп., скрыпка, альт, віяланчэль). 3 інстр. К. найб. пашыраны струнны смыковы (2 скрыпкі, альт, віяланчэль). Як самаст. тып выканальніцкага калектыву сфарміраваўся ў 2й пал. 18 ст. На Беларусі вядомы Гарадзецкі прыгонны квартэт У.Г. КастрыётаСкандэрбека, Дзяржаўны смыковы квартэт БССР, Квартэт Саюза кампазітараў БССР, вакальныя Беларускі вакальны квартэт, «Купалінка» і інш. 2) Муз. твор для ансамбля з 4 інструментаў або пеўчых галасоў. Струнны смыковы К. з канца 18 ст. — адзін з асн. жанраў камернай музыкі. Яго вызначаюць індывідуалізацыя партый, поліфанічная фактура, санатная цыклічная форма. Класічныя ўзоры К. стварылі I. Гайдн, В.А. Моцарт, Л. Бетховен, Ф. Шуберт, П. Чайкоўскі, А. Барадзін, Б. Бартак, П. Хіндэміт, Дз. Шастаковіч і інпі. У бел. музыцы да К. звярталіся М. Аладаў, У. Алоўнікаў, В. Войцік, Г. Гарэлава, С. Картэс, П. Падкавыраў, А. Туранкоў, К. Цесакоў, М. Чуркін, Л. Шлег, В. Яфімаў. Менш пашыраны ў сусв. музыцы фп. К. Вакальныя К. часта ўваходзяць у оперы, кантаты, араторыі. Шэраг нар. песень апрацавалі для вак. К. бел. кампазітары.
    Р.М. Аладава.
    КВАРІЭГ САЮЗА КАМПАЗІТАРАЎ БССР, ансамбль інструменталістаў. Існаваў у Мінску ў 1962—90. У першы склад уваходзілі В. Сарока (1я скрыпка), П. Валадарскі (2я скрыпка), Л. Ластаўка (альт), М. Шчарбакоў (віяланчэль), у другі — Ю. Гершовіч (з 1965), Т. Боднева, В. Баткіна, Шчарбакоў. У рэпертуары большасць квартэтаў бел. кампазітараў (М. Аладава, В. Войціка, В. Залатарова, Дз. Лукаса, I. Лучанка, П. Падкавырава, Э. Ханка, К. Цесакова, М. Чуркіна), а таксама творы сусв. квартэтнай класікі, сучасных замежных кампазітараў. Выкананне квартэта вызначалі ансамблевая зладжанасць, пачуццё стылю. р.м. Аладава. КВАРЦ (ням. Quarz), мінерал, аксід крэмнію, SiO2; адзін з самых пашыраных пародаўгваральных мінералаў зямной кары. Крышт. мадыфікацыі: трыганальная (аК., устойлівы ніжэй 573°С) і гексаганальная (РК., устойлівы вышэй 573°С). Крышталі прызматычныя ці дыпірамідальныя, часта ўтвараюць зросткі.Трапляюцца зерні, агрэгаты і
    
    212          КВАРЦАВАЕ
    
    суцэльныя масы. Колер разнастайны: бясколерны К. — горны хрусталь, фіялетавы — аметыст, дымчаты — раўхтапаз, чорны — марыён, залацісты — цытрын і інш. Бляск шкляны. Празрысты. Цв. 7. Крохкі, Шчыльн. 2,65 г/см³. П’езаэлектрычны. Паходжанне пераважна эндагеннае. Кварцавыя пяскі і кварцыты выкарыстоўваюцца ў керамічнай і шкляной прамсці, монакрышталі К. — у оіггыцы і як п’езаэлектрычны матэрыял, афарбаваныя разнавіднасці К. — у ювелірнай справе. На Беларусі шматлікія радовішчы кварцавых ПЯСКОў. УЯ. Бардон.
    
    
    Крьшггалі кварцу.
    
    КВАРЦАВАЕ ШКЛО, чысты дыаксід крэмнію SiO? у шклопадобным стане; неарган. шкло. Вызначаецца высокай тэрмічнай і радыяцыйнай устойлівасцю, вогнетрываласцю (тра размякчэння 1400 °C), добры дыэлекгрьік. Устойлівае да ўздзеяння міяер. кіслот (акрамя плавіковай і артафосфарнай пры награванні), газанепранікальнае. Атрымліваюць плаўленнем прыродных разнавіднасцей крэменязёму і сінт. S1O2. Выкарыстоўваюць для вырабу лабараторнага посуду, хім. апаратуры, аптычных прылад, ізалятараў у электратэхніцы; загатоўкі з найчысцейшага К. ш., атрыманага хім. асаджэннем з газавай фазы, — ддя выцягвання кварцавых валаконных святлаводаў.
    
    кварцавы гадзіннік, асабліва дакладны гадзіннік, у якім для адліку часу выкарыстоўваюцца ваганні кварцавага рэзанатара. Ваганні рэзанатара ўзбуджаюцца кварцавым генератарам. К. г. мае таксама дзялільнік частаты (дазваляе атрымліваць нізкачастотныя сігналы дакладнага часу) і лічыльнік імпульсаў. 3 дапамогай К. г. вымяраюць інтэрвалы часу з адноснай хібнасцю да 10¹⁰.
    
    
    КВАРЦАВЫ ГЕНЕРАТАР, маламагутны генератар эл. аўтаваганняў, у якім электрамех. вагальнай сістэмай служыць кварцавы п’езаэл. рэзанатар. Характарызуецца высокай стабільнасцю частаты генерыруемых ваганняў (ад 510'⁶ да IO’³⁰). Выкарыстоўваюцца ў кварцавых гадзінніках, стандаргах частаты і інш.
      Асн. частка кварцавага р э з а н a т а р a — асобным чьшам выпілаваная з крышталя кварцу пласцінка з пэўнай арыентацыяй плоскасці зрэзу. Пад уздзеяннем знешняга эл. напружання ў выніку адваротнага п’езаэл. эфекту (гл. П’езазлектрычнасць) пласцінка ажыццяўляе строга пастаяшшя мех. ваганні. Рэзанатар мае высокую (10⁵— 10⁷) дыхтоўнасць, што і абумоўлівае надзвычай высокую стабільнасць частаты К. г. Па
    
    
    Прьшцыловая схема кварцавага генератара з кварцавым рэзанатарам (КР) у вагальным контуры: С — кандэнсатары; R — рэзістары; L — шпуля індукпяўнасці; Т — транзісгар.
    
    водле канструкцыі адрозніваюць К. г. дыскрэтныя (на дыскрэтных элементах), гібрыдныя (маюць таксама элементы, зробленыя па планарнай тэхналогіі; найб. пашыраныя) і інтэгральныя (усе элементы, акрамя актыўных, выкананы на адаой п’езаэл. падложцы па .чланарнай тэхналогіі). В.І. Вараб’ёў.
    
    КВАРЦЫТ, метамарфічная горная парода, складзеная пераважна з кварцу. Прадукт перакрышталізацыі кварцавых пясчанікаў і інш. крэменязёмістых адкладаў або замяшчэння кварцам парод інш. зыходнага складу. Mae больш як 97% аксіду крэмнію, S1O2. Трываласць на сцісканне 100—450 МПа, вогнетрываласць да 1770°С. Залягаюць у выглядзе суцэльных пластоў вял. працягласці. Найб. характэрны для адкладаў пратэразою. Змяшчаюць радовішчы медзі, золата, серабра, сернага калчадану, жалеза (радовішчы Крывога Рога на Украіне, Курскай магн. анамаліі ў Расіі, Аколаўскае на Беларусі і інш.). Выкарыстоўваюцца для вытвсці вогнетрывалых вырабаў (дынас), атрымання метал. крэмнію, як флюс у металургн, кіслотатрывалы матэрыял, буд. (у т.л. дэкаратыўны) камень. УЯ. Бардон КВАРЙНГІ (Quarenghi) Г в а р э н г і Джакома (20 ці 21.9.1744, ВалеІманья каля г. Бергама, Італія — 2.3.1817), італьянскі архітэкгар. Прадстаўнік рас. класіцызму. 3 1761 вучыўся ў Рыме жывапісу; вывучаў ант. архігэктуру, работы А.Паладыо. У Расіі з 1780. Пабудовы К. вылучаюцца яснасцю планіровачных вырашэнняў, прастатой і дакладнасцю аб’ёмных кампазіцый, манум. пластычнасцю форм, якая дасягалася ўвядзеннем урачыстых каланад на фоне гладкіх паверхняў сцен: Англійскі палац у Пецяргофе (цяпер Петрадварэц, 1781 — 94), будынкі АН (1783—89), Асігнацыйнага банка (1783—90), Эрмітажнага
    
    
    тра (1783—87), Кацярынінскага інта і Коннагвардзейскага манежа (1804—07), Смольны інт (1806—08) у Пецярбургу, Аляксандраўскі палац (1792—96) у Царскім Сяле (цяпер г. Пушкін) і інш. Рабіў малюнкі з выявамі стараж.рус. дойлідства і сучасных яму пабудоў, жанравых сцэн. Выдаў гравіраваныя альбомы са сваіх праектаў Эрмітажнага тра і Асігнацыйнага банка (1787 і 1791) і 1ы том збору сваіх праектаў (1810).
      Літ.: Архнтектурные проекты п рнсункн Д. Кваренгв нз музеев н хранмлніц СССР. Л., 1967.
    КВАС, напітак з заквашанага жытняга цеста ці хлеба з соладам, з сухароў. Вядомы з часоў Кіеўскай Русі. Пашыраны ў краінах Усх. Еўропы. На Беларусі робяць таксама з садавіны, ягад, бярозавага і кляновага сокаў (гл. Бярозавік).