Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КВАСАЎ Аляксей Васілевіч (1718 — 20.2.1772), расійскі архітэктар. Узначальваў арх. частку Камісіі па мураваным будве С.Пецярбурга і Масквы. Кіраваў стварэннем ген. плана Пецярбурга (1763—69), склаў праект рэканструкцыі адміралцейскай ч. горада і праекты перадмаставых плошчаў у месцы перакрыжавання р. Фантанка з гар. магістралямі. Працаваў над праектамі планіроўкі Казані (1766), Цвяры (1767), Астрахані (1768), Харкава (1768) і інш.
КВАСАЎ Мікалай Трафімавіч (н. 15.3.1949, станіца Новаўладзіміраўская Тбіліскага рна Краснадарскага краю, Расія), бел. фізік. Др фіз.матзм. навук (1992), праф. (1995). Скончыў БДУ (1977). 3 1980 у Бел. дзярж. унце інфарматыкі і радыёэлекгронікі. Навук. працы па радыяцыйнай фізіцы цвёрдага цела, мадэляванні працэсаў радыяцыйнастымуляваных змен структуры тэрмадынамічна нераўнаважных крышталёў, стварэнні радыяцыйных тэхналогій у мікразлектроніцы.
Тв.: Термодннамнческнй аналнз состояння монокрнсталлнческого кремння после лонного лепіровання бором н нмпульсной термообработкл (разам з У.АЛабуновым, В.Я.Скобляй) // Фнзнка н хнмня обработкн матермалов. 1989. № 5. П.А.Пупкевіч.
КВАСЕВІЧЫ, вёска ў Івацэвіцкім рне Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Івацэвічы — Ружаны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на 3 ад горада і чыг. ст. Івацэвічы, 147 км ад Брэста. 680 ж., 290 двароў (1998). Пухапер’евая фка. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КВАСбЎКА, вёска ў Гродзенскім рне, на аўтадарозе Гродна — в. Лунна. Цэнтр сельсавета і калекг. с.г. прадпрыемства. За 15 км на Пд ад г. Гродна. 1213 ж., 366 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аіпэка, лазневапральны камбінат, аддз. сувязі. К. — цэнтр маст. рамяства.
КВАСЬНЁЎСКІ (Kwasniewski) Аляксандр (н. 15.11.1954, г. Бялогард, Польшча), польскі паліт. і дзярж. дзеяч. Вучыўся ў Гданьскім унце. У 1977—90 чл. Польскай аб’яднанай рабочай пар
КВЕБЕК 213
тыі. У 1977—81 нам. старшыні ваяводскага праўлення Сацыяліст. саюза польск. студэнтаў, заг. аддзела культуры і чл выканкома Гал. савета саюза. У 1981—85 гал. рэдактар штотыднёвіка «ITD» («ІТД»), газ. «Sztandar Miodych» («Сцяг маладых»), заснаваў першы ў Польшчы камп’ютэрны часопіс для моладзі. У 1985—87 міністр па справах моладзі і спорту. Старшыня Кта па справах маладзі і фіз. культуры (1987— 88), Польскага Алімп. кта (1988—91); грамадскапаліт. кта Савета Міністраў Польшчы (1988—89). Садзейнічаў легалізацыі прафсаюза «Салідарнасць». Адзін з заснавальнікаў (1990) партыі Сацыялдэмакратыя Рэспублікі Польшча і старшыня (1990—95) яе Гал. са
ДжКварэнгі АКвасьвсўскі
вета. У 1991 заснаваў Саюз дэмакратыі левых сіл (СДЛС), які пасля перамогі на парламенцкіх выбарах 1993 стаў гал. сілай урадавай кааліцыі. У 1991—95 дэп. сейма Польшчы, старшыня парламенцкай фракцыі СДДС і Канстытуцыйнай камісіі Нац. асамблеі Польшчы. 3 1995 прэзідэнт Польшчы. Выступае за міжнар. супрацоўніцтва і інтэграцыю Польшчы ў еўрап. і еўраатлантычныя паліт., эканам. і ваенныя структуры.
В.В.Варановіч.
КВАТАРАНЦТВА, сумеснае жыццё жывёл розных відаў, заснаванае на прасторавых сувязях. Вылучаюць 3 катэгорыі К.: сінайкія, калі кватарант пасяляецца ў жыллі гаспадара (напр., у норах грызуноў і інш. рыючых жывёл, у гнёздах птушак, мурашніках і вуллях пчол); эпіайкія, калі кватаранты пасяляюцца на целе гаспадара (напр., некаторыя вусаногія, якія кормяцца планктонам, прымацоўваюцца да акул і кітоў і выкарыстоўваюць іх як сродак перамяшчэння); энтайкія, калі арганізм жыве ўнутры цела гаспадара пры адсутнасці кармавых зносін з ім (напр., дробныя рыбкі фіерастары, якія жывуць у клаацы галатурый і перыядычна выходзяць адтуль, каб карміцца рачкамі; нематоды, якія пасяляюцца ў кішэчніку коней і кормяцца інфузорыямі, якія там жывуць). Гл. таксама Каменсалізм.
КВАТАР’ЕР (ням. Quartiermacher ад Quartier кватэра, пастой + Macher верхавод), ваеннаслужачы, якога напярэдадні ці ў час перадыслакацыі войск высылае вайск. часць (падраздзяленне)
з мэтай своечасовага абследавання намечаных раёнаў размяшчэння, выбару і размеркавання кватэр і ўчасткаў мясцовасці паміж часцямі (падраздзяленнямі).
КВАТАРМАЙСТАР (ням. Quartiermeister ад Quartier кватэра, пастой + Meister гаспадар), 1) у 16—20 ст. службовая асоба (афіцэр, генерал) у органах кіравання войскамі многіх еўрап. краін, у т. л. Расіі (з пач. 18 ст.), якая напачатку (16 ст.) займалася размяшчэннем войск лагерам ці па кватэрах, а пазней (17— 20 ст.) пераважна аператыўнымі пытаннямі. 2) Начальнік тылавой гаспадаркі палка ў рас. арміі (пач. 18 ст. — 1881, наз. кватармістр), войсках ВКЛ і Польшчы (паводле штату 1789). 3) Начальнік службаў харч. і рэчавага забеспячэння ў палку Чырв. Арміі (да 1928, наз. кватармістр). 4) Пасада унтэрафіцэра карабельнай службы ВМФ Расіі (да 1917), які загадваў гасп. пытаннямі. 5) Службовая асоба ва ўзбр. сілах ЗША і Вялікабрытаніі, якая кіруе вырашэннем усіх пытанняў кватэрнага і рэчавага забеспячэння войск.
КВАТАРЫ, вёска ў Бераставіцкім рне Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Ваўкавыск — рабочы пас. Пагранічны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПдУ ад г. п. Вял. Бераставіца, 80 км ад Гродна, 7 км ад чыг. ст. Бераставіца. 518 ж., 204 двары (1998). Базавая школа, клуб, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Капліца.
КВАТЭРНІЁН (франц. quaternion ад лац. quaterni па чатыры), адна з сістэм гіперкамплексных лікаў. Увёў У.Р. Гамільтан ( 1843) у сувязі з задачай абагульнення камплексных лікаў.
К. вызначаевда як лінейпая камбінацыя віду a + Ы + cj + dk, дзе a, b, с, d — сапраўдньія лікі, і, j, k — уяўныя адзінкі: г = / = =х = 1. Складанне і множанне К. выконваецца па адпаведных правілах для мнагачленаў з улікам Jk = kJ = і, ki = ik = j, ij = ji = k. Алг. даеянні над K. маюць усе ўласцівасці (за выключэннем камутатыўнасці множання) адпаведных дзеянняў над сапраўдаымі лікамі. Гэтым К. вылучаюцца сярод гілеркамплексных лікаў.
КВАЧАНТЫРАДЗЕ Канстанцін Канстанцінавіч (н. 1.1.1934, Тбілісі), грузінскі літ.знавец. Канд. філал. н. (1973). Скончыў Тбіліскі унт (1957). Даследуе груз.бел. літ. ўзаемасувязі. Аўтар навук. прац «Руставелі ў беларускай літаратуры» (1971), «Беларускі раман пра Грузію» (пра раман Э. Самуйлёнка «Будучыня»), «3 гісторыі літаратурных сувязей грузінскага і беларускага народаў» (абедзве 1972), «Пытанні грузінабеларускіх літаратурных сувязей на старонках грузінскіх і беларускіх газет і часопісаў» (1975), «Ля вытокаў літаратурнай садружнасці грузінскага і беларускага народаў» (1982), «Янка Лучына — аўтар першага беларускага твора пра Грузію» (1983) і інш.
КВАНІА, у беларусаў кісласалодкая мучная страва. Сумесь жытняй і грэцкай, радзей толькі жытнюю муку разводзілі цёплай вадой, пасля залівалі варам
(або залівалі халоднай вадой і ставілі ў цёплае месца), каб набыла салодкі смак, пасля заквашвалі скарынкай хлеба. К. кісла ноч, раніцай варылі. Вядома ў цэнтр. Палессі. Падобна да кулагі, саладухі.
КВАШАНІІІА, гл. Студзіна.
КВАШАННЕ, 1) метад кансервавання гародніны (пераважна белакачаннай капусты), шляхам малочнакіслага браджэння. Пры браджэнні цукрыстых рэчываў утвараецца малочная кта, якая разам з кухоннай соллю, што дадаюць пры К., аказвае кансервавальнае дзеянне. Квашаныя прадукгы захоўваюць пры тры 0—5 °C. 2) У гарбарнай і футравай прамысловасЦ і —апрацоўка шкур у водным настоі аўсянай ці ячнай мукі грубага памолу з дабаўленнем кухоннай солі і часам вотруб’я; адзін з працэсаў вытвсці каракулю.
КВЕБЕК (англ. Quebec, франц. Quebec), правінцыя на У Канады. Пл. 1540,7 тыс. км². Нас. 7143 тыс. чал. (1992); пераважна франкаканадцы. Адм. ц. — г. Квебек Займае б. ч. пва Лабрадор, на Пд даліна р. Св. Лаўрэнція і паўн. адгор’і Апалачаў. Сярэдняя тра студз. ад 24 °C на Пн да 10 °C на Пд, ліп. адпаведна ад 11 °C да 21 °C. На Пн — тундра, у цэнтры і на Пд — хвойныя лясы. Развіта горназдабыўная прамсць. Здабываюць жал. руду, медзь, поліметалы, золата, серабро, нікель, азбест (каля 90% здабычы азбесту ў краіне). Амаль усю электраэнергію даюць ГЭС на парожыстых рэках. Апрацоўчая прамсць дае каля ўз кошту прамысл. прадукцыі правінцыі, сканцэнтравана гал. ч. на ІІд. Развіты цэлюлознапапяровая і алюміневая прамсць, перапрацоўка нафты, машынабудаванне, тэкст., іпвейная, футравая, гарбарнаабутковая, харч. прамсць. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — малочная жывёлагадоўля. Птугпкагадоўля. Пасевы кармавых траў, кукурузы (на сілас), аўсу, бульбы. Рыбалоўства. Гал. прамысл. цэнтры і парты — Манрэаль і Квебек.
КВЕБЕК (англ. Quebec, франц. Quebec), горад на У Канады. Адм. ц. прав. Квебек. 646 тыс. ж. (1992, з прыгарадамі). Буйны порт каля вусця р. Св. Лаўрэнція, даступны для акіянскіх суднаў (вываз лесаматэрыялаў, паперы, збожжа, азбесту). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прамсць: лесапільная, папяровая, суднабуд., гарбарнаабутковая, тэкст., харчовая. 2 унты. Музей прав. Квебек, Музей унта Лаваля. Цэнтр турызму. Арх. помнікі 17—19 ст.: кляштар урсулінак, базіліка, жылыя дамы. Гіст. раён К. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Засн. ў 1608 французам С. Шамплейнам на месцы індзейскай вёскі. Хутка К. стаў цэнтрам франц. культуры і гандлю, з 1663 — афіц. сталіца франц. калоніі Новая Францыя. У Сямігадовую вайну 1756—63 заваяваны ан
214
КВЕБЕКСКІЯ
глічанамі (1759), паводае Парыжскага мірнага дагавора 1763 перададзены Англіі. 3 1791 сталіца калоніі Ніжняя Канада, потым — прав. Квебек. У 1851—55 і 1859—67 часовая сталіца Канады. У 2ю сусв. вайну месца правядзення Квебекскіх канферэнцый 1943, 1944.
КВЕБЁКСКІЯ КАНФЕРІНЦЫІ 1943, 1944, нарады прэзідэнта ЗІІІА Ф.Рузвельта і прэм’ерміністра Вялікабрытаніі У. Чэрчыля ў г. Квебек (Канада) у 2ю сусв. вайну. 1я К. к. адбьшася 14—24.8.1943 пры ўдзеле начальнікаў штабоў ЗША і Вялікабрытаніі. Бакі пацвердзілі свае намеры адкрыць другі фронт у Еўропе (Францыя) не раней як у маі 1944, заключылі сакрэтнае пагадненне аб англаамер. супрацоўніцтве ў галіне стварэння атамнай бомбы, абмеркавалі пытанні аб дыпламат. прызнанні франц. Кта нац. вызвалення, пра ўмовы капітуляцыі Італіі і інш. 2я К. к. праходзіла 11—16.9.1944 пры ўдзеле міністра фінансаў ЗША Г. Моргентау, міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Э. Ідэна і Аб’яднанай групы начальнікаў штабоў. Бакі вырашылі пасля вызвалення Італіі ад ням.фаш. войск развіваць наступленне на Трыест і Вену, выказаліся за актывізацыю ваен. дзеянняў супраць Японіі, абмяркоўвалі план расчлянення Германіі і інш.