• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    КЕЛАГА—БРЫЯНА 1IAKT 1928, міжнародны дагавор аб забароне вайны як сродку ажыццяўлення нац. палітыкі дзяржавамі. Названы паводле імя яго ініцыятараў — міністра замежных спраў Францыі А. Брыяна і дзярж. сакратара ЗША Ф.Б.Келага. Падпісаны 27.8.1928 у Парыжы прадстаўнікамі 15 краін, у т.л. ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італй, Канады, Японіі. ЗША адрасавалі запрашэнне 48 інш. дзяржавам, у тл. СССР, далучыцца да пакга (пазней яны далучыліся). 29.8.1928 СССР першы ратыфікаваў дагавор і ініцыіраваў падпісанне Маскоўскага пратакола 1929 аб датэрміновым увядзенні ў дзеянне пакга (набыў сілу 24.7.1929).
    
    КЕЛДЫШ Георгій (Юрый) Усеваладавіч (29.8.1907, С.Пецярбург — 19.12.1995), расійскі музыказнавец, педагог. Засл. дз. маст. Расіі (1966). Др мастацтва
    
    знаўства (1947). Чл.кар. Брытанскай акадэміі (1976). Брат М.У. Келдыша. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1930). 3 1930 выкладчык Маскоўскай (з 1948 праф.) і Ленінградскай кансерваторый,.працаваў у Інце.гісторыі мастацтваў. 3 1950 нам. дырэктара, у 1955—57 дырэкгар Ленінградскага інта тэатра і музыкі. Асн. працы па гісторыі рус. музыкі 17—19 ст. Гал. рэд. «Музычнай энцыклапедыі» (т. 1—6, 1973 — 82), «Музычнага энцыклапедычнага слоўніка» (1990), «Гісторыі музыкі народаў СССР» (т. 1—5, 1970—74), «Помнікаў рускага музычнага мастацтва» (вып. 1—10, 1972—84) і інш. Дзярж. прэмія Расіі 1976.
       Тв.: Очеркн н нсследовання no нсторпн русской музыкл. М., 1978; Мсторня русской музыкн: В 10 т. Т. 1—6. М., 1983—89 (т. 2— 6 у сааўт.).
    
    КЕЛДЫШ Мсціслаў Усеваладавіч (10.2.1911, Рыга — 24.6.1978), савецкі матэматык і механік, адзін з стваральнікаў выліч. матэматыкі, выліч. тэхнікі і некат. раздзелаў аўтам. кіравання. Акад. AH СССР (1946, чл.кар. 1943) і шэрагу замежных АН, прэзідэнт AH СССР (1961—75). Тройчы Герой Сац. Працы (1956, 1961, 1971). Брат ГУ.Келдыша. Скончыў Маскоўскі унт (1931). Працаваў у Цэнтр. аэрагідрадынамічным інце, Маскоўскім унце, Матэм. інце AH СССР; з 1953 дырэкгар Інта прыкладной матэматыкі AH СССР. У галіне матэматыкі фундаментальныя даследаванні па тэорыі функцый сапраўднай і камплекснай пераменнай, тэорыі патэнцыялаў, набліжаных метадах інтэгравання дыферэнцыяльных ураўн., функцыян. аналізе і інш. У галіне механікі працы па тэорыі неўсталяванага руху цел у вадкасці, уплыве сціскальнасці на абцякальнасць цел, тэорыі хвалевых рухаў і пругкіх ваганняў у паветр. патоку, дынамічнай трываласці і вібрацыі самалёта, ваганнях і аўтаваганнях авіяц. канструкцый. Кіраваў шэрагам сав. касм. праграм, у т.л. палётамі чалавека ў космас. Ленінская прэмія 1957, Дзярж. прэміі СССР 1942, 1946. Залатыя медалі імя М.В. Ламаносава АН СССР (1976) і імя К.Э. Цыялкоўскага AH СССР (1972).
       Тв:. йзбр. труды: Математнка. М., 1985; йзбр. труды: Механпка. М., 1985; йзбр. труды: Ракетная техннка н космонавтмка. М., 1988.
    
    КЕЛЕР Барыс Аляксандравіч (28.8.1874, С.Пецярбург — 29.10.1945), савецкі батанік. Акад. AH СССР (1931), акад. УАСГНІЛ (1935). Скончыў Казанскі унт (1902). 3 1913 у Варонежскім с.г. інце, з 1919 адначасова ў Варонежскім унце. 3 1931 дырэктар Бат. і Глебавага (у 1931—36) інтаў АН СССР; з 1937 дырэктар Бат. саду АН СССР. 3 1941 старшыня Туркм. філіяла AH СССР. Навук. працы па геабатаніцы, экалогіі, анатоміі і фізіялогіі раслін. Распрацаваў метад экалагічных радоў.
       Тв.: Основы эволюцнм растеннй. М.; Л., 1948; йзбр. соч. М., 1951.
    
    
    КЕЛЬВІНА             223
    
    КЕЛЕР (Keller) Вільгельм (н. 8.8.1920, г. Вельс, Аўстрыя), аўстр. музыказнавец, педагог, кампазітар. Скончыў Лейпцыгскую кансерваторыю па класах кампазіцыі і дырыжыравання. Вучань I. Н.Давіда і Г. Абендрота. У 1945—60 выкладчык Вышэйшай муз. школы Моцартэума ў Зальцбургу, Паўн.Зах. муз. акадэміі ў г. Дэтмальд, з 1962 адзін з кіраўнікоў Інта Орфа пры Моцартэуме (з 1964 праф). Вядзе курсы муз. выхавання па сістэме К. Орфа ў многіх краінах свету. Даследаваў метады выкарыстання музыкі. ў лячэбнай педагогіцы. Аўтар муз.пед. дапаможнікаў, крытычных прац. Сярод муз. твораў хары, песні, музыка для дзяцей, да драм. спектакляў, кіна і тэлефільмаў.
    КЕЛЕР (Keller) Готфрыд (19.7.1819, г. Цюрых, Швейцарыя — 15.7.1890), швейцарскі пісьменнік. Пісаў на ням. мове. Вучыўся ў AM у Мюнхене (1840—42), у Гайдэльбергскім унце.
    
    
    Ф.Келаг.                Г.Келер.
    
    Літ. дзейнасць пачаў у 1846 як паэт (зб. «Вершы»). Вядомасць прынёс раман «выхавання» «Зялёны Генрых» (1855, 2я рэд. 1879—80), напоўнены філас. роздумам пра лёс чалавека ў грамадстве, прызначэнне мастацтва. Аўтар рамана «Марцін Заландэр» (1886), збкаў навел «Людзі з Зельдвілы» (т. 1—2, 1856—74), «Сем легенд» (1872), «Цюрыхскія навелы» (1878), «Выслоўе» (1881), літ.крытычных эсэ, публіцыст. твораў. Маст. манеры К. ўласцівы мяккі гумар і сатыра, пластычнасць і яркасць вобразаў, павучальнасць і філасафічнасць.
      Тв.: Рус. пер. — Новеллы. Л., 1970; Зеленый Генрмх. М., 1972; Нзбранное. Л., 1988.
      Літ.: Павлова Н.С., Седельняк В.Д. Швейцарскме варнанты: Лнт. портреты. М., 1990; Готфрнд Келлер: Бнобнблногр. указ. М., 1965. М.А.Папова.
    КЕЛЕРА ПЛАН, сістэма індывідуалізаванага навучання ў ВНУ. Стваральнік — амер. псіхолаг і педагог Ф.С. Келер. Спачатку К.п. распрацоўваўся (1963—64) як сістэма выкладання псіхалогіі ў Бразільскім унце; у 1968 прапанаваны як агульнадыдакгычная сістэма навучання ў ВНУ. Асн. рысы К.п.: арыентацыя на поўнае засваенне зместу навуч. матэрыялу; індывід. работа студэнтаў ва ўласным тэмпе; выкарыстанне лекцый (каля 6 за семестр) толькі з мэтай матывацыі і агульнай арыентацыі навучэнцаў; бягучая ацэнка засваення
    
    
    матэрыялу па раздзелах курса проктарамі (асістэнты выкладчыка) і інш. Паводле К.п. навучэнцы могуць свабодна выбіраць від навуч. дзейнасці і рэжым працы. Найбольшае пашырэнне атрымаў у вышэйшых навуч. ўстановах ЗША
    КЁЛЕРМАН (Kellermann) Бернгард (4.3.1879, г. Фюрт, Германія — 17.10.1951), нямецкі пісьменнік. Чл. Ням. AM (з 1950). Скончыў Вышэйшую тэхн. школу ў Мюнхене. Друкаваўся з 1904. У ранніх раманах «Іестэр і Лі» (1904), «Інгеборі» (1906), «Мора» (1910) і інш. уплыў неарамантызму. Сусв. вядомасць прынёс раман «Тунэль» (1913), які выкрывае супярэчнасці паміж творчай працай, талентам і бурж. цывілізацыяй. Раманы «9 лістапада» (1920), «Браты Шэленбері'» (1925, экранізацыя 1926), «Горад Анаталь» (1932), «Песня дружбы» (1935), «Блакітная стужка» (1938) адметныя спалучэннем рэалізму і экспрэсіянізму. Вяршыня творчасці К. — раман «Скокі смерці» (1948) пра трагедыю ням. народа пры фаш. дыктатуры. Аўтар літ.крытычных артыкулаў, кніг дарожных нарысаў. Нац. прэмія ГДР 1949.
      Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—6. М.; Л., 1930; Нзбр. соч. Т. 1—4. Л., 1934—35; Пляска смертн. М., 1986; Mope. Голубая лента. Сммферополь, 1991.
    
      Літ:. Ф е д о р о в А.А. Творчество Келлермана. М., 1961; Бергельсон Г. Бернгард Келлерман. М.; Л., 1965.
    Е А. Лявонава.
    КЕЛЕРМЁСКІЯ КУРГАНЬІ, група пахавальных помнікаў 6 ст. да н.э. каля станіцы Келермеская у Адыгеі (Расія). Пад курганнымі насыпамі знаходзіліся вял. прамавугольныя магілы з перакрыццямі ў выглядзе драўляных шатроў на слупах. Знойдзены шкілеты коней, прынесеных у ахвяру, з багатымі наборамі аброцяў, бронзавыя ўпрыгожанні пахавальных калясніц, зброя, залатыя дыядэмы і чашы, сярэбраныя рытон і люстэрка. К.к. належалі племянной арыстакратыі мясц. меоцкага насельніцтва ці скіфаў, якія засталіся тут пасля паходаў у Пярэднюю Азію. К. к. часткова даследаваны М.І. Весялоўскім у 1903—04.
    
    КЕЛЁЦКАЕ ВАЯВОДСТВА (Wojewodztwo Kieleckie), былая адм.тэр. адзінка на Пд Полыпчы. 3 1999 тэр. ў складзе Свентакшыскага ваяводства.
    КЕЛІМАНЕ (Quelimane), горад на У Мазамбіка. Адм. ц. прав. Замбезія. Засн. ў 1544 партугальцамі. 146 тыс. ж. (1991). Трансп. вузел. Аэрапорт. Порт на беразе Мазамбікскага прал. Індыйскага ак. (вываз цукру, сізалю, бавоўны, копры, тытуню, чаю). Прамсць: харчасмакавая, тэкст., дрэваапр., металаапрацоўчая. У 18—19 ст. — адзін з цэн траў гандлю рабамі.
    
    КЕЛЛЯ (ад лац. сеііа пакой), асобны пакой або асобнае жыллё манаха, манашкі ў манастыры.
    
    КЕЛбіД (ад грэч. кёіе пухліна + eidos выгляд), пухлінападобнае разрастанне злучальнай тканкі скуры. Прычыны ўзнікнення хваробы невядомыя. Мяркуюць, што ў аснове развіцця К. прыроджаная генет. абумоўленая ўласцівасць злучальнай тканкі рэагаваць на траўмы. У некат. хворых выяўляюць абменныя і эндакрынныя парушэнні, хранічныя інфекц. хваробы (напр., туберкулёз лёгкіх), ачагі хранічнай інфекцыі (карыес, танзіліт і інш.). Найчасцей бывае ў юнакоў на ірудзях, шыі, у вушных ракавінах, радзей — на твары і канечнасцях. К. сапраўдны — цвёрдае, белаватае ці ружовае, гладкае разрастанне на 5—8 мм над паверхняй скуры, з’яўляецца раптоўна, расце некалькі тыдняў, іншы раз месяцаў, ад бакавой паверхні адыходзяць адросткі ў выглядзе клюшняў рака, потым памеры яго не мяняюцца да канца жыцця. К. несапраўдны ўзнікае пры парэзах, апёках, на месцы рубцовых змен, гнайнічковых хвароб скуры і інш.; асобная форма такога К. — акне келоід. Лячэнне тэрапеўтычнае. А.У. Руцкі.
    
    КЕЛЬВІН, адзінка тэрмадынамічнай тры, роўная 1/273,16 часткі тэрмадынамічнай тры трайнога пункта вады; адна з асн. адзінак СІ. Абазначаецца К; да 1968 наз. градус Кельвіна (°К). 1 К = 1 °C. Назва ад імя У. Томсана (лорда Кельвіна). Выкарыстоўваецца як адзінка Міжнар. практычнай тэмпературнай шкалы.
    
    КЕЛЬВІНА ЎРАЎНЁННЕ, залежнасць ціску насычанай пары над вадкасцю або крышталем ад крывізны іх паверхні (г.зн. ад памераў малых кропель вадкасці, пузыркоў, крышталікаў). Выведзена У. Томсанам (лордам Кельвінам) у 1871 з умовы роўнасці хім. патэнцыялаў у сумежньгх фазах, што знаходзяцца ў тэрмадынамічнай раўнавазе.
      Пры тры Т у раўнаважных умовах р с
    — = ех₽ ) = —, дзе г — сярэдні радыус Ро со
    крывізны паверхні раздзелу фаз, р — ціск насычанай пары над сферычнай паверхняй, р₀— ціск пары над плоскай паверхняй, с і с₀ — адпаведныя растваральнасці, a — міжфазавае паверхневае нацяжэнне, Ў — малярны аб’ём кандэнсаванай фазы, R — універсальная газавая пастаянная. 3 К.ў. вынікае, што ціск над часцінкамі малых памераў павышаны, а ў малых пузырках або над увагнутай паверхняй паніжаны ў параўнанні з ціскам насычанай пары над плоскай паверхняй. Адпаведна растваральнасць малых кропель або крышталёў большая за растваральнасць буйных. А.І. Болсун.