• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    
    Да арт. Кембрыдж Уваход у СентДжонскаледж.
    
    
    
    
    лодшы). У К. ломнік Дж.Байрану (1830—31, скульпт. Б.Торвальдсен), Музей Фіцуільяма (1836—45, арх. Дж.Базеві, неакласіка).
    
    
    КЁМБРЫДЖСКАЯ ШКОЛА ў па літэканоміі, адзін з кірункаў эканам. тэорыі. Узнікла ў канцы 19 ст. ў Вялікабрытаніі. Заснавальнік А.Маршал, асн. прадстаўнікі А.С. Пігу, Д. Робертсан. Даследавала заканамернасці развіцця асобкых прыватных рынкаў, праблемы цэнаўтварэння, эканам. раўнавагі, дабрабыту і інш. Паклала пачатак сучаснаму мікраэканам. аналізу.
    КЁМБРЫДЖСКІ УНІВЕРСІТ^Т, адзін са старэйшых універсітэтаў Еўропы, буйяы навук. цэнтр Вялікабрытаніі. Засн. ў 1209 у Кембрыджы. Ужо з 13 ст. ў К.у. вызначыліся традыцыйныя фты: іуманітарны, юрыд., багаслоўскі і медыцынскі. Унт быў цэнтрам Рэфармацыі ў Англіі, а ў 17 ст. — перадавой навукі таго часу. 3 ім звязана дзейнасць Т. Мора, Эразма Ратэрдамскага, Ф. Бэкана, I. Ньютана, Ч. Дарвіна. У Кавендышскай лабараторыі К.у. працавалі Дж.Максвел, П.Дзірак, Дж. Дж. Гомсан, Э.Рэзерфард. У 1911 вучоныя унта апрацавалі 11е выд. энцыклапедыі «Брытаніка», якое лічыцца адным з лепшых. К.у. складаецца з каледжаў, якія ўяўляюць сабой самакіроўныя карпарацыі; у кожным з іх каля 400 студэнтаў розных фтаў. Узначальвае унт канцлер. У 1993 у К. у. каля 14 тыс. студэнтаў. Пры унце працуюць цэнтры навук. даследаванняў, інты, школы, музеі, Кембрыджская абсерваторыя, бат. сад, бка.
    КЕМБРЬІЙСКАЯ СІСТЭМА (ПЕРЫЯД) (ад Камбрыя, Cambria — лац. назва Уэльса), к е м б р ы й, першая сістэма палеазойскай эратэмы (групы), якая адпавядае першаму перыяду палеазойскай эры геал. гісторыі Зямлі. Падсцілаецца вендскай і перакрываецца ардовікскай сістэмамі. ІІачалася 570 і доўжылася да 510 млн. гадоў назад. Вылучана англ. геолагам А.Седжвікам у 1835. Падзяляецца ка 3 аддзелы (эпохі): ніжні (ранняя), сярэдні (сярэдняя), верхні (позняя). Для Усх.Еўрап. платфор.мы прыняты ярусы: для ніжняга аддзела — тамоцкі, атдабанскі, батомскі, таёнскі; сярэдняга — амгінскі, майскі; верхняга — аюсаканскі, сакскі, аксайскі. У Зах. Еўропе і Паўн. Амерыцы расчляняецца на фауністычныя зоны.
      Кембрыйскі перыяд характарызуецца шырокай трансгрэсіяй мора. Адбылося значнае апусканне на мацерыках Паўн. паўшар’я, а ў Паўд. Амерыцы, Афрыцы, Антарктыдзе пераважалі падняцці. Актывізавалася вулканічная і інтрузіўная дзейнасць, змяніўся працэс асадканамнажэцня ў морах і акіянах. Існаванне розных палеагеагр. умоў стварыла складаныя структурнафацыяльныя комплексы адкладаў, якія падзяляюцца на 2 асн. тыпы: тэрыгенны (Усх.Еўрап., Паўн.Амер. стараж. платформы і прылеглыя рэгіёны) і карбанатны (Сібірская, Кіт. стараж. платформы і прылеглыя складкавыя вобласці), сярод якіх трапляюцца эвапарытавыя (солі, некат. вапнякі і даламіты) і чарнасланцавыя намнажэнні. У кембрыі з'явіліся жывёлы з цвёрдым шкілетам. У канды перыяду існавалі прадстаўнікі амаль усіх тыпаў жывёльнага свету,
    
    8. Зак. 404.
    
    226        КЕМБРЫЙСКІЯ
    
    але найб. пашыраны былі трылабіты. Для ранняга кембрыю характэрны археацыяты. 3 імшых груп фауны ў К.с.(п.) існавалі брахіяподы, малюскі, губкі, кішачнаполасцевыя, чэрві, ігласкурыя, грапталіты. Раслінны свет прадстаўлены шматлікімі вапняковымі водарасцямі.
       На Беларусі кембрыйскія адклады пашыраны ў паўд.зах. (ПадляскаБрэсцкая ўпадзіна} і паўн.зах. (схіл Беларускай антжлізы) частках тэрьгторыі. Прадстаўлены ніжнім і сярэднім аддзеламі, у складзе якіх вылучаны гарызонты: ровенскі, лантаваскі, дамінапольскі, вергальскі, раўсвенскі (ніжні адазел); кібартайскі (сярэдні). Завяршае разрэз палеанталагічна не ахарактарызаваная орлінская світа. Адклады прадстаўлены глінамі, алеўралітамі, пясчанікамі (магугнасць да 436 м). Кембрыйскія адклады перспекгыўныя на нафту і газ. Радовішчы нафты выяўлены ў Балт. сінеклізе. В.І. Абраменка, Г.У. Зінавенка. КЕМБРЬІЙСКІЯ ГбРЫ (Cambrian Mountains), горы ў Вялікабрьгганіі на пве Уэльс. Даўж. каля 150 км. Выш. да 1085 м (г. Сноўдан). Шэраг пласкагор’яў, над якімі ўзвышаюцца асобныя кражы з горналедавіковым рэльефам. Складзены з вулканічных парод, сланцаў, вапнякоў, пясчанікаў. Радовішчы каменнага вугалю. Густая сетка рэк, шматлікія невял. азёры. Да выш. 400— 600 м шыракалістыя лясы (дуб, бук, ясень), вышэй верасоўнікі, тарфяныя пусткі. У далінах сады. Рэзерваты: ІУітваСноўдан, КумІдуал, МурХаўс, Рынаг і інш. У К.г. упершыню апісаны адклады кембрыйскай сістэмы (перыяду).
    
    КЕМЕЛІШКАЎСКІ КАСЦЁЛ НАРАДЖЙННЯ ДЗЕВЫ МАРЫІ, помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваны ў 1900 у в. Кемелішкі Астравецкага рна Гродзенскай вобл. на месцы драўлянага касцёла, узведзенага ў 1781. Спалучае рысы стыляў мадэрн, неакласіцызму і несапраўднай готыкі. Храм крыжовы ў плане, 6слуповы, зальнага тыпу з 5граннай алтарнай апсідай, да якой з Пн прымыкае сакрысція. Гал. фасад завершаны дзвюма 2яруснымі вежамі (васьмярык на чацверыку), накрытымі спічастымі шатрамі (кожны мае 4 дэкар. франтончыкі са шпілем). Гал. ўваход вылучаны 4слуповым ганкам. Франтоны тарцоў трансепта завершаны невял. чацверыковымі шатровымі вежачкамі. Побач з касцёлам 3ярусная чацверыковая званіца з шатровым дахам. Ю.А. Якімовіч.
    
    КЕМЕЛІШКІ, вёска ў Астравецкім рне Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 70 км на Пн ад г.п. Астравец, 272 км ад Гродна, 75 км ад чыг. ст. Гудагай. 730 ж., 280 двароў (1998).
        Вядомы з 1644 як сяло маёнтка Свіраны, які ў 17—18 ст. належаў Сангушкам, Данілевічам, КорвінПятроўскім, Прушьшскім. 3 1795 у Рас. імперыі, у 19 — пач. 20 ст. мястэчка, цэнтр воласці Свянцянскага пав. Віленскай губ. У 1886 — 143 ж., 21 двор. 3 1922
    
    
    у Польшчы, цэнтр гміны Свянцчнскага пав. Віленскага ваяв. 3 1939 у БССР, у 1940—59 цэнтр сельсавета Свірскага рна, у 1959—62 у Некрашунскім і Падольскім с/с Астравецкага рна. У 1962—65 у Ашмянскім рне. 3 1965 цэнтр сельсавета Астравецкага рна. У 1971 — 521 ж., 189 двароў.
      Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, лазневапральны і быт. абслугоўвання камбінаты, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Кемелішкаўскі касцёл Нараджэння Дзевы Марыі.
    КЕМЕНАЎ Уладзімір Сямёнавіч (2.6.1908, г. Днепрапятроўск, Украіна — 14.6.1988), расійскі мастацтвазнавец. Засл. дз. маст. Расіі (1968). Др мастантвазнаўства (1958), правадз. чл. AM СССР (1954; віцэпрэзідэнт з 1966). Вучыўся ў 1м Маскоўскім унце (1928—30). Выкладаў у Дзярж. інце тэатр. мастантва (1933—38). У 1938—40 дырэктар Траццякоўскай галерэі. Нам. міністра культуры СССР (1954—56). У 1956—58 прадстаўнік СССР пры ЮНЕСКА. Работы па эстэтыцы, тэорыі, гісторыі рус., сав. і зах.еўрап. мастацтва. Дзярж. прэмія СССР 1980.
      Тв.: Статьн об нскусстве. М., 1956; Нсторнческая жнвопнсь Сурлкова, 1870—1880е гг. М., 1963; Картнны Веласкеса. М., 1969.
    КЁМЕРАВА, горад у Расіі, цэнтр Кемераўскай вобл., на р. Том, пры ўпадзенні р. Іскіцім. Засн. ў 1918 з с. Шчаглова (вядома з 1720) і с. Кемерава (з 1863), у 1925—32 наз. Шчаглоўск. 500 тыс. ж. (1997). Прыстань. Чыг. станцыя. Прамсць: хім., машынабудаванне (хім. машынабудаванне, эл.тэхн., эл. рухавікі, эл. маторы, стромаўталініі і інш.), лёгкая, харч., мед. і буд. матэрыялаў. У раёне вядзецца здабыча каменнага вугалю. 5 ВНУ, у т.л. унт. 3 тры. Музеі краязнаўства і выяўл. мастацтваў.
    КЕМЕРАЎСКАЯ ВОБЛАСЦЬ Размешчана ў Расійскай Федэрацыі на ПдУ Зах. Сібіры. Утворана 26.1.1943. Пл. 95,5 тыс. км². Нас. 3037 тыс. чал. (1997), гарадскога 87%. Цэнтр — г. Кемерава. Найб. гарады: Новакузнецк, Пракоп’еўск, Бялова, ЛенінскКузнецкі, Кісялёўск, АнжэраСуджанск.
      Прырода. К.в. займае Кузнецкую катлавіну (выш. да 500 м), размешчаную паміж Салаірскім кражам (выш. да 590 м) і Кузнецкім Алатау (выш. да 2178 м). На Пд хрыбты Горнай Шорыі, на Пн частка Зах.Сіб. раўніны. Карысныя выкапні: каменны вугаль (найбуйнейшы ў Расіі Кузнецкі вугальны басейн), буры вугаль (зах. ч. КанскаАчынскага вугальнага басейна), сідэрытавыя (на ПнУ), магнетытавыя (радовішча Таштагол і Шэрэгеш у Горнай Шорыі), марганцавыя (Усінскае), поліметал. (Салаір) РУДы, золата, нефеліны (КіяШалтыр), вермікуліт, трэмаліты, баксіты, фасфарыты, тальк, прыродныя цэаліты, буд. матэрыялы (больш за 135 радовішчаў, з іх 50 эксплуатуюцца). Крыніцы мінер. вод. Клімат кантынентальны з працяглай зімой і кароткім цёплым летам. Сярэдняя тра студз. ад 17 °C да 22 °C, ліп. 17—20 °C. Ападкаў 300—
    
    500 мм, у гарах да 900 мм за год. Рэкі належаць да бас. р. Об (найб. Том, Іня, Кія, Яя, Чумыш), багатыя гідраэнергіяй (гідрарэсурсы 261 тыс. кВтгадз на 1 км , 2е месца ў Расіі пасля Іркуцкай вобл.). Глебы на раўніне ў Кузнецкай катлавіне чарназёмныя, у перадгорнай і горнай частках шэрыя лясныя, падзолістыя, у далінах рэк алювіяльныя. Пад лесам 4,5 млн. га (запасы драўніны 598 млн. м³), пераважаюць хвойныя (піхта, кедр, хвоя), лесастэпы з бярозаваасінавымі колкамі, стэпы — кавыльнаціпчаковыя.
      Гаспадарка. Гал. галіна прамсці — вугальная, сканцэнтравана ў Кузбасе (94,4 млн. т, 1996, 40% здабычы Расіі). Асн. цэнтры здабычы: Пракоп’еўск, Новакузнецк, АнжэраСуджанск, ЛенінскКузнецкі, Кісялёўск, Бялова, Междурэчанск і інш. Вытвсць электраэнергіі 27 млрд. кВт гадз (1996). Кемераўская, ТомУсінская, Паўд.Кузбаская, Бялоўская ДРЭС. Вытвсць чорных металаў на Кузнецкім металургіч
    
    
    ным камбінаце, здах: Зах.Сібірскім поўнага цыкла, Новакузнецкім ферасплаваў і металургічным няпоўнага цыкла ў Гур’еўску. Каляровая металургія прадстаўлена вьггвсцю алюмінію і цынку. Хім. прамсць пашырана ў Кемераўскім вузле: коксахім. зд, Новакемераўскі хім. камбінат, азотнатукавы зд, анілінафарбавы, капронавай пражы. Металаёмістае машынабудаванне арыентавана на патрэбы вугальнай, металургічнай і хім. прамсці. Прамсць буд. матэрыялаў (вытвсць цэменту, шыферу, шкла, жалезабетонных канструкцый і дэталяў). Развіта лясная, дрэваапр. (у т.л. мэблевая), харч. і лёгкая прамсць. Сельская гаспадарка
    
    
    кенатрон            227
    
    прыгараднага характару. Больш за 65% с.г. прадукцыі дае малочнамясная жывёлагадоўля. Свінагадоўля. Развіты пчалярства, пушны промысел, зверагадоўля. Пад с.г. ўгоддзямі 2,7 млн. га (60% займаюць ворныя землі). Вырошчваюць збожжавыя культуры (пшаніца, ячмень, авёс), бульбу, агародніну. Аснову трансп. сеткі складаюць чыгункі Транскантынентальная чыг. магістраль, Паўладар — Барнаул — Новасібірск — Абакан і шэраг чыг. ліній на Кузбас: Новасібірск—Бялова—Новакузнецк з адгалінаваннямі на Кемерава, Гур’еўск, Таштагол. Даўж. чыгунак 1,8 тыс. км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 8,7 тыс. км. Суднаходства па р. Том. Нафтаправод Ніжнявартаўск—АнжэраСуджанск—Краснаярск. В.М. Корзун.