• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
       Тв.: Міхась Лынькоў Летапіс жыцця і творчасці. Мн., 1987.
    
    КЕН^ (Quesnay) Франсуа (4.6.1694, г. Мер, Францыя — 16.12.1774), французскі вучоныэканаміст, заснавальнік школы фізіякратаў. Др медыцыны (1744). Прыдворны ўрач Людовіка XV. К. і яго школа абверглі асн. тэзіс меркантылізму аб узнікненні прыбытку з абарачэння і выводзілі прырост багацця з працэсу вытвсці. У працы К. «Эканамічная табліца» (1758) упершыню зроблена спроба правесці аналіз грамадскага ўзнаўлення з пазіцыі вызначаных балансавых прапорцый паміж натуральнымі (рэчавамі) і вартаснымі зменамі грамадскага прадукту.
       Тв.: Рус. пер. — Нзбр. экономнческне пронзведенмя. М., 1960.
    
    КЕНЭДЗІ (Kennedy) Джон Фіцджэралд (29.5.1917, г. Бруклайн, ЗША — 22.11.1963), палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Брат Р.Ф.Кенэдзі. Скончыў Гарвардскі унт (1940). Удзельнік 2й сусв. вайны, афіцэр флоту. Пасля вайны журналіст. У 1947—53 чл. палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША, у 1953—61 сенатар ад штата Масачусетс. У 1961—63
    
    
    прэзідэнт ЗША ад Дэмакр. партыі. Намагаўся ажыццявіць праграму сац.эканам. рэформ, у т.л. абмежаваць расавую дыскрымінацыю неграў у ЗША, імкнуўся вырашыць складаныя міжнар. праблемы праз перагаворы (напр., Карыбскі крызіс 1962). Аўтар кніг «Нацыя імігрантаў» (1959), «Рысы мужнасці» (1962) 1 інш. Забіты ў г. Далас у час паездкі па краіне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 1964. Паводле афіц. версіі спец. камісіі на чале з старшынёй Вярх. суда ЗША Э.Уорэнам (вер. 1964), прызначанай прэзідэнтам ЗША Л.Джонсанам, К. забіў амерыканец Л .Х.Освальд (некаторы час жыў у Мінску), які нібыта дзейнічаў адзін.
      Літ:. Громыко А Даллаская трагедня // Покушенне нлм убнйство по полнтнческнм мотнвам. Мн., 1993.
    КЁНЭДЗІ (Kennedy) Роберт Фрэнсіс (20.11.1925, г. Бруклайн, ЗША — 6.6.1968), дзяржаўны і паліт. дзеяч ЗША. Брат Дж.Ф.Кенэдзі. Па адукацыі юрыст. У 1953—60 юрыд. саветнік сенацкіх камісій, у тл. ў 1953—54 пастаяннага падкамітэта па расследаваннях на чале з Rk.P Макарці. У 1961—64 міністр юстыцыі (ген. пракурор), падтрымліваў рух за грамадз. правы негрыцянскага насельніцтва, спрыяў прыняццю ў 1964 закона аб грамадз. правах. У 1964—68 сенатар ад штата НьюЙорк. У 1968 абвясціў пра намер дамагацца вылучэння сваёй кандыдатуры на пасаду прэзідэнта ЗША ад Дэмакр. партыі. Забіты ў час перадвыбарчай кампаніі.
    КЁПЕН Уладзімір Пятровіч (8.10.1846, С.Пецярбург — 22.6.1940), метэаролаг і кліматолаг. Вучыўся ў Пецярбургскім унце. У 1872—75 у Гал. фіз. абсерваторыі, у 1875 пераехаў у Германію, потым у Аўстрыю. Навук. працы па кліматалогіі, агульнай, сінаптычнай і марской метэаралогіі. Вывучаў кліматычныя ўмовы розных раёнаў Зямлі, паўтаральнасць і рух цыклонаў і антыцыклонаў, уплыў сонечнай актыўнасці на надвор'е і клімат, кліматы мінулага і інш. Стварыў класіфікацыю кліматаў Зямлі.
       Тв.: Рус. пер. — Клмматоведенне: Обіцее ученпе о клммате. СПб., 1912; Основы клнматологнн: (Клнматы земного шара). М., 1938.
    КЕПЛЕР (Kepler) Іаган (27.12.1571, г. ВейльдэрШтат, Германія — 15.11.1630), нямецкі астраном, адзін з стваральнікаў нябеснай механікі. Скончыў Цюбінгенскі учт (1593). 3 1594 працаваў у Вышэйшай школе ў Грацы. У 1600 пераехаў у Прагу да Ц.Браге, пасля смерці якога стаў матэматыкам пры двары імператара Рудольфа II. 3 1612 у Лінцы, з 1626 у Ульме. Навук. працы па астраноміі, механіцы, оптыцы, матэматыцы. Адкрыў (1609—19) законы руху планет (гл. Кеплера законы). Распрацаваў тэорыю сонечных і месяцовых зацьменняў, склаў першыя табліцы для вылічэння месцазнаходжання планет — т.зв. Рудольфавы табліцы. Працы К. па астраноміі садзейнічалі ўсталяванню геліяцэнтрычнай сістэмы свету. Адкрыў закон змяншэння інтэн
    
    КЕРАМІКА             233
    
    сіўнасці святла з адлегласцю. Прапанаваў канструкцыю падзорнай трубы для астр. назіранняў. У матэм. працах (стэрэаметрычныя задачы) блізка падышоў да адкрыцця аналізу бесканечна малых. Аўтар прац «Тайна Сусвету» (1596), «Новая астраномія» (1609), «Гармонія Свету» (1619) і інш. Працы К. вядомы на Беларусі з 17 ст.; яны абмяркоўваюцца ў многіх філас. рукапісах (напр., у працах K Hapeyma).
      Літ.: Б е л ы й Ю.А йоганн Кеплер (1571—1630). М., 1971; Спасскнй Б.й. йсторня фнзюаі. Ч. 1—2. 2 нзд. М., 1977.
    
    КЕІІЛЕРА ЗАКОНЫ, тры законы руху нябесных цел, выведзеныя І.Кеплерам
    
    
        Ф.Кевэ.
    
    Дж.Кевэдаі.
    
      І.Кеплер.
    
    
    на аснове звестак \\.Браге паводле назіранняў бачнага руху планет. 1ы К.з.; кожная планета рухаецца па эліпсе, у адным з фокусаў якога знаходзіцца Сонца. 2і: кожная планета рухаецца ў плоскасці, якая праходзіць праз цэнтр Сонца, прычым радыусвекгар, праведзены ад Сонца да шіанеты, у роўныя прамежкі часу апісвае роўныя плошчы (Si=S2). 3і: квадраты перыядаў абарачэння планет вакол Сонца адносяцца як кубы іх сярэдніх адлегласцей ад Сонца. К.з. спрыялі адкрыццю І.Ньютанам сусветнага прыцягнення закону, на аснове якога яны былі абагульнены і ўдакладнены. К.з. карыстаюцца пры знаходжанні масы планет, разліку арбіт спадарожнікаў і інш. Гл. таксама Нябесная механіка.
    
    
    
    Другі Кеплера закон.
    
    КЁРА ЭФЕКТ (ад прозвішча шатл. фізіка Дж.Кера; 1824—1907). 1) Электрааптычны К. э. — узнікненне падвойнага праменепраламлення ў аптычна ізатропных рэчывах (газах, вадкасцях, крышталях з цэнтрам сіметрыі, шкле) пад уздзеяннем знешняга эл. поля. Абумоўлены арыентацыяй дыпольных момантаў малекул рэчыва ўздоўж эл. паля. У выніку аптычна ізатропнае рэчыва (асяроддзе) у эл. полі становіцца анізатропным, набывае ўласцівасці
    
    
    аднавосевага крышталя (гл. Крышталяоптыка). Эфект выкарыстоўваецца для высокачастотнай мадуляцыі святла і ў хуткадзейных фатаграфічных затворах. Адкрыты Керам у 1875. 2) Магнітаа п т ы ч н ы К. э. — змена інтэнсіўнасці і палярызацыі святла пры яго адбіцці ад намагнічанага асяроддзя (у асноўным магн. ферамагнетыкаў). Па фіз. прыродзе падобны да Фарадэя эфекту. У выніку магнітааптычнага К.э. лінейна палярызаванае святло робіцца эліптычна палярызаваным. Выкарыстоўваецца пры даследаванні магн. матэрыялаў. Адкрыты Керам у 1876. 3) А п т ы ч н ы К.э. — узнікненне пастаяннай
    
    
    складальнай падвойнага праменепраламлення ў ізатропным асяроддзі пад дзеяннем магутнага (звычайна лазернага) выпрамянення. Выклікае самафакусіроўку святла (гл. Нелінейная оптыка). Адкрыты пасля паяўлення лазераў.
    
    КЕРАЛА, штат на ПдЗ Індыі, на ўзбярэжжы Аравійскага мора. Пл. 39 тыс. км². Нас. 29,1 млн. чал. (1993), пераважна народ малаялі. Адм. ц. — г. Трывандрам. Большую ч. штата займае нізінны Малабарскі бераг. На У — схілы гор Кардамонавых і Анаймуды. Клімат трапічны мусонны. Вільготны сезон з крас. да лістапада, ападкаў да 3 тыс. мм за год. К. — аграрны штат. Гал. культуры— какосавая пальма (каля 70% насаджэнняў краіны) і рыс. Вырошчваюць таксама арэхі кэш’ю, тапіёку, спецыі і вострыя прыправы, каўчуканосы, чай, каву. Марское рыбалоўства. Здабыча манацытавых пяскоў. Развіта харч., баваўняная, дрэваапр., гумавая, электратэхн., хім., нафтаперапр. прамсць. Транспарт чыг. і марскі.
    
    КЕРАМЗІТ (ад грэч. keramos гліна), штучны порысты (успучаны) матэрыял у выглядзе жвіру, часам друзу (зярняты 5—20 мм) або пяску (зярняты да 5 мм). Лёгкі (шчыльн. 250—800 кг/м³), трывалы, нізкацеплаправодны.
      Зярняты з аплаўленай паверхняй і ячэістай структурай. Вырабляецца з легкаплаўкіх глін
    
    
    
    
    Схема назірання элеістрааітгычнага Кера эфекта: П — „ палярызатар свягла; '■'вятло~ ЯК — ячэйка Кера;
    A — аналізатар святла; ФП — фотапрыёмнік; У —
    
    
    узор.
    
    хугкім абпальваннем папярэдне сфармаваных гранул у вярчальных печах пры тры 1050— 1220 °C. Для лепшага ўспучвання ўводзяць дабаўкі (пілавінне, торф, молаты вугаль, пірытныя агаркі і інш.). Выкарыстоўваецца як запаўняльнік для лёгкіх бетонаў, для дапла і гукаізаляцыйных засыпах у будынках. На Беларусі К. выпускае Віцебскі камбінат буд. матэрыялаў. І.І.Леановіч.
    КЕРАМЗІТАБЕТбН, лёгкі бетон, у якім запаўняльнікам служыць керамзіт, а вяжучым — цэмент, гіпс або сінт. смолы. Выкарыстоўваецца пры ўзвядзенні будынкаў і збудаванняў, дазваляе значна зменшыць вагу канструкцый.
      Сярэдняя шчыльнасць К. (кг/м³): цеплаізаляцыйнаі а для слаістых агараджальных канструкцый 350—600, каяструкцыйнацеплаізаляцыйнага для аднаслойвых агараджальных канструкцый 700—1200, канструкцыйнага для нясучых канструкцый і элементаў інж. збудаванняў 1400—1800. Пры вьпвсці К. сумесь рыхтуюць, як і для цяжкіх сумесей, але з лепшым перамешваннем (у мяшалках прымусовага дзеяння). І.І.Леановіч.
    КЕРАМІКА (грэч. keramike ганчарнае мастацгва ад keramos гліна), вырабы з прыродных глін і іх сумесей з мінер. і арган. дамешкамі, абпаленыя да каменепадобнага стану. Паводле прызначэння падзяляецца на посуд (сталовы, кухонны, тарны), буд. вырабы (плітка керамічная, цэгла, чарапіца, кафля і інш. вырабы будаўнічай керамікі), рэчы мастацтва, культу (дэкар. вазы, статуэткі, фігуркі, барэльефы, урны пахавальныя) і інш. Паводле гатункаў гліны К. бывае звычайная (з афарбаванай, ажалезненай гліны) і фарфорафаянсавая (з белай гліны — кааліну). Паводле дамешкаў у глінянае цеста адрозніваюць К. тэракотавую (з чыстай чырванаватай гліны), з арганічнымі (расліннымі) дамешкамі, тоўчанымі ракавінамі, пяском (кварцам), жарствой (тоўчаным каменем), крывавікам (балотнай рудой), шамотам (здробненымі кавалкамі посуду), фарфоравую (з дамешкамі ў каалін кварцу, мармуру, мелу), фаянсавую (з дамешкамі гіпсу) і інш. Стараж. К. нясе ў сабе тэхналагічную, храналагічную (стадыяльную), тэрытарыяльную, культурнаархеал. інфармацыю. Тьшы, формы і арнаментацыя гліняных вырабаў (найперш посуду) з’яўляюцца асн. вызначальнымі прыкметамі пэўнай археал. культуры, а часам і этнічнай прыналежнасці. Паводле спосабаў вытвсці К. падзяляюць на ляпную (вырабленую рукамі) і ганчарную. Па апрацоўцы паверхні керамічны посуд бывае гладкасценны, з адбіткамі шнура (вяроўкі), з
    
    /7
    
    234            КЕРАМІКА
    
    расчосамі грэбенем, шурпаты, штрыхаваны, храпкаваты (абляпаны), тэкстыльны (з адбіткамі тканіны), глянцаваны, паліраваны, маёлікавы (гл. Маёліка) і інш.
      Вытворчасць глінянага посуду пачалася 8—6 тыс. г. да н.э. ў Пярэдняй Азіі (Месапатамія), на Б. Усходзе і ў Інданезіі. У Еўропе найб. стараж. посуд (6—5,8 тыс. г. да н.э.) знойдзены на Балканскім пве (Македонія, Балгарыя). У 5—4 тыс. да н.э. вытвсць К. стала вядома насельніцтву Валыні, а з канда 5га тыс. да н.э. плямёнам, якія насялялі тэр Беларусі. Для стараж. посуду характэрна выкарыстанне раслінных дамешкаў у цесце гліны, якія пры тры 300—400 °C часткова выгаралі. Абпал посуду на адкрытым вогнішчы быў слабы, пры тры 500—600 °C угвараўся аксід жалеза, што афарбоўваў паверхню ў чырванаваты колер. У жал. веку ў фармовачную масу найчасцей дамешвалі жарству ш буйназярністы пясок, посуд фармавалі стужачнакальцавым спосабам на спец. цвёрдай падстаўцы. Спачатку выбівалі ці выціскалі