• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
       У якасці керамічнай састаўляючай выкарыстоўваюць тугаплаўкія аксіды (алюмінію, крэмнію, хрому, цырконію), карбіды, барыды, сіліцыды і нітрыды; метал. састаўляючай — нікель, хром, жалеза, кобальт, вальфрам, малібдэн, ніобій, тантал і інш. К. ідуць на выраб дэталей турбін і авіяц. рухавікоў, металарэзнага інструменту, штампаў і інш. дэталей, што працуюць ў агрэсіўных асяроддзях і пры высокіх трах.
    КЕРН (ням. Kern), 1) у п р ы л а д a будаванні — стальны стрыжань (вось), што выкарыстоўваецца ў рухомых частках механізмаў эл. вымяральных прьшад. 2)Утэхналогіі м е ханічнай апрацоўкі — пункг, нанесены кернерам пры разметцы зага
    
    
    тоўкі. 3)Угеалогіі — цыліндрычны слупок горнай пароды, які атрымліваюць у выніку калонкавага свідравання. Служыць для геал. пошуку і разведкі радовішчаў, даследавання будовы зямной кары і інш.
    КЕРНАЖЬІЦКІ Канстанцін Іванавіч (8.10.1902, в. Выдранка Краснапольскага рна Магілёўскай вобл. — 28.2.1942), бел. гісторык. Канд. гіст. н. (1934). Скончыў БДУ (1926). 3 1930 працаваў у Інце гісторыі АН Беларусі, выкладаў у БДУ. Даследаваў агр. гісторыю Беларусі познефеад. і капіталіст. эпох, эвалюцыю феад. спосабу вытвсці ў канцы 17 — 1й пал. 19 ст. і гісторыю генезіоу капіталізму. Займаўся пытаннямі распаду феад.прыгонніцкай сістэмы, перыядызацыі гісторыі познефеад. перыяду на Беларусі. Разам з ДзА.Дудковым абгрунтаваў капіталіст. харакгар агр. ладу Беларусі пасля сял. рэформы 1861 пры адначасовым захаванні значных перажыткаў прыгонніцтва. Адзін са складальнікаў зб. дакументаў «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (т. 1, 1936). У 1937 арыштаваны, у 1939 асуджаны на 8 гадоў зняволення, дзе і памёр> Рэабілітаваны ў 1958.
       Тв.: Аграрная рэформа ў Бабруйскім старосгве і эканамічнае становішча з XVII да паловы XIX ст. Мн., 1931; Да гісторыі аграрнага руху на Беларусі перад імперыялістычнай вайной. Мн., 1932. В.П.Панюціч. КЕРНІТ (ад назвы радовішча Керн, пгтат Каліфорнія, ЗША), мінерал класа баратаў, водны барат натрыю, Na2B4O74H2O. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі падоўжаныя або клінападобныя. Бясколерны або белы. Бляск шкляны. Цв. 2,5. Шчыльн. 1,9 г/см³. Трапляецца ў вулканагеннаасадкавых радовішчах бору. Уваходзіць у склад борных руд.
    КЕРТЫЦ, К ё р т ы с (Curtiz) Майкл [сапр. К е р т э с (Kertesz) Міхай; 24.12.1888, Будапешт — 10.4.1962], амерыканскі рэжысёр. Вучыўся ў Акадэміі прыгожых мастацтваў. Быў акцёраМ венг. Нац. тра. У 1912—19 ставіў фільмы ў Венгрыі. 3 1922 у краінах Зах. Еўропы, з 1926 у ЗША. Здымаў вестэрны («Вірджынія сіці», 1940; «Каманчэрас», 1961), гіст. драмы («Сцежка на СантаФе», 1940), экранізацыі гіст. твораў («Марскі воўк» паводле Дж.Лондана, 1941), сац. драмы («Хаціна ў бавоўніку», 1932, у сав. пракаце «Здрада Марвіна Блейка»; «Анёлы з бруднымі тварамі», 1938), героікапрыгодніцкія фільмы («Капітан Блад», 1935, у сав. пракаце «Адысея капітана Блада»; «Прыгоды Робін Гуда», 1938; «Касаблаііка», 1943, прэмія «Оскар»).
    КЕРУБІНІ (Cherubini) Луіджы Марыя Карла Зенобіо Сальваторэ (14.9.1760, г. Фларэнцыя, Італія — 13.3.1842), французскі кампазітар і педагог. Чл. Інта Францыі (1815). Музыцы вучыўся ў бацькі Барталамео К., пазней у Дж.Сарці і інш. У 1784—86 працаваў у Лондане, з 1788 у Парыжы. 3 1795 у Парыжскай кансерваторыі (з 1816 праф., у
    
    1822—41 дырэктар). У час франц. рэвалюцыі канца 18 ст. пісаў маршы, гімны, песні, хар. творы («Гімн Пантэону», 1794; «Жалобны гімн на смерць генерала Гоша», 1797). На аснове сінтэзу традыцый франц. камічнай оперы і прынцыпаў муз. драматургіі К.В.Глюка стварыў узоры новага жанру — «оперы выратавання». Яго уверцюры з кантрастным тэматызмам і элементамі сімф. развіцця сталі правобразам уверцюр Л.Бетховена. Сярод твораў: оперы «Квінт Фабій» (паст. 1779), «Ладаіска» (1791), «Эліза» (1794), «Медэя» (1797), «Два дні» (1800), «АліБаба, або Сорак разбойнікаў» (1833); месы; 2 рэквіемы, крэда, літаніі, матэты; творы для аркестра; 6 квартэтаў (1814—37), стр. квінтэт (1837); п’есы для аргана, фп. і інш.
    КЕРУЛЁН, рака ў Манголіі і Кітаі. Даўж. 1264 км (з іх 1090 км у Манголіі), пл. бас. 116,4 тыс. км². Пачынаецца на ПдУ нагор’я Хэнтэй, у вярхоўях цячэ ў вузкай горнай даліне, у сярэднім і ніжнім цячэнні — у шырокай тэрасаванай даліне, рэчышчы са шматлікімі астравамі, старычнымі азёрамі і забалочанымі ўчасткамі. Упадае ў воз. Далайнор, якое ў мнагаводныя гады злучаецца пратокай з р. Аргунь (бас. р. Амур). Летнія паводкі. Выкарыстоўваецца для арашэння. Ha К. — г. Чайбалсан (Манголія).
    КЕРХЁ, рака ў Іране і Іраку (нізоўі). У верхнім цячэнні наз. Гамасіяба, у сярэднім — Сеймерэ. Даўж. 870 км, пл. бас. 50 тыс. км². Пачынаецца ў гарах Загрос, цячэ пераважна па днішчах глыбокіх цяснін і каньёнаў, ніжняе цячэнне —па раўнінах Хузістана, дзе падзяляецца на рукавы і губляецца ў балотах ЭльХавіза. У час разводдзя частка сцёку паступае ў р. Тыгр. Сярэдні гадавы расход вады ў ніжнім цячэнні каля 220 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння.
    КЕРЧ, горад на Украіне, у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, на беразе Керчанскага праліва. 170 тыс. ж. (1998). Марскі порт. Чыг. станцыя. Злучана чыг. паромнай пераправай са ст. Каўказ (Таманскі паў). Здабыча жал. руды (КамышБурунскі камбінат). Прамсць: металургічная, суднабуд. і суднарамонтная, харчасмакавая. Тэатр. Гіст.археал музей. Мемар. ансамбль героям абароны Аджымушкая (1982), МелекЧэсменскі курган (4 ст. да н.э.), склеп Дэметры (1 ст. н.э.), царква Іаана Прадцечы (10—13 ст.).
       Засн. стараж. грэкамі пад назвай Пантыкапей у 1й пал. 6 ст. да н.э. У пач. 5—4 ст. да н.э. сталіца Баспорскай дзяржавы. У 10—12 ст., магчыма, уваходзіла ў Тмутараканскае княства (пад 1068 згадваецца як Корчаў). У 13 ст. захоплена манголататарамі (наз. Чэркіо). 3 1318 консульства (адм. адзінка), падпарадкаваная Генуі. Пасля 1475 апорны пункг Турцыі для абароны Крыма ад казакоў. У рус.тур. вайну 1768—74 занята рас. войскамі (1771). Паводле КючукКайнарджыйскага міру 1774 адышла да Расіі, з 1775 горад Аюўскай губ. 3 1821 рэйдавы порт, цэнтр
    
    240           КЕРЧАНСКА
    
    КерчЕнікальскага граданачальства. У 1825 засн. Музей старажытнасцей. У Крымскую вайну 1853—56 захоплена англ. дэсантам, моцна пацярпела ад пажару (выгарэла трэцяя ч. горада). У канцы 19 — пач. 29 ст адзін з буйных партоў Расіі. У 1900 К. злучана чыгункай з Джанкоем. У грамада. вайну ў крас. 1918 акупіравана аўстрагерманскімі, у канцы 1918 — ашлафранц войскамі, пазней белагвардзейцамі. У 1920 вызвалена Чырв. Арміяй, У Вял. Айч. вайну месца значных баёў. 3 1944 у складзе Крымскай вобл. РСФСР, з 1954 — Украіны.
      Літ:. Акулов М.Р. Керчь — городгерой. М., 1980.
    КЁРЧАНСКАФЕАДАСІЙСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1941—42, дэсантная аперацыя войск Закаўказскага, з 30.12.1941 Каўк. фронту (камандуючы ген.лейт. Дз.Ц.Казлоў, ажыццяўляў агульнае кіраўніптва аперацыяй), сіл Чарнаморскага флоту (віцэадм. П.С.Акцябрскі) і Азоўскай ваен. флатыліі (контрадм. С.Г.Гаршкоў) супраць ням.фаш. і рум. войск у Вял. Айч. вайну. Праведзена 25.12.1941—2.1.1942 з мэтай авалодання Керчанскім пвам і стварэння ўмоў для поўнага вызвалення Крыма. Удзельнічалі 44я і 51я арміі (6 стралк. дывізій, 2 стралк. брыгады, 2 горнастралк. палкі — усяго каля 42 тыс. чал.), 500 самалётаў франтавой авіяцыі, больш за 250 караблёў і суднаў. 26 снеж. пачалася высадка дэсантаў на ўсх. узбярэжжы Керчанскага пва, 29 снеж. — у раёне г. Феадосія. 29 снеж. вызвалена Феадосія, 30 снеж. Керч, да 2.1.1942 — увесь Керчанскі пваў. К.ф.а. адцягнула значную колькасць ням.фаш. войск ад Севастопаля, але далейшага развіцця не атрымала.
      Літ.: 3 у б к о в А.Й. КерченскоФеодосяйская десамтная операцня. М., 1974; Korn е л е в С.П. Странмца Феодоснйского десанта: Зап. воен. корреспондента. 2 нзд. М., 1981.
    
    КЕРЧАНСКА ЭЛЫЫГЕНСКАЯ АПЕ
    РАЦЫЯ 1943, дэсантная аперацыя войск Паўн.Каўказскага фронту (камандуючы ген.палк. І.Я.Пятроў), сіл Чарнаморскага флоту (віцэадм. Л.А.Уладзімірскі) і Азоўскай ваен. флатыліі (контрадм. С.ГЛаршкоў) у Вял. Айч. вайну. Праведзена 31.10— 11.12.1943 з мэтай авалодання Керчанскім пвам. Адначасова планавалася высадзіць сіламі Азоўскай ваен. флатыліі (АВФ) 3 дывізіі 56й арміі на ПнУ ад г. Керч (асн. напрамак) і сіламі Чарнаморскага флоту пад кіраўніцтвам контрадм. Г.М.Халасцякова 1 дывізію 18й арміі каля пас. Эльтыген на Пд ад Керчы (дапаможны напрамак), пасля іх сустрэчнымі ўдарамі авалодаць партамі Керч і КамышБурун. Удзельнічалі 130 тыс. чал., больш за 2 тыс. гармат і мінамётаў, 125 танкаў, 278 катэраў і дапаможных суднаў, больш за 1000 самалётаў 4й Паветр. арміі і марской авіяцыі. Вечарам 31 кастр. зза шторму сарвалася высадка дэсантных атрадаў на асн. напрамку. 1 ліст. дэсант 18й арміі захапіў плацдарм у раёне Эльтыгена. Ва
    
    ўмовах адцягнення для блакады плацдарма значных сіл праціўніка АВФ 3 ліст. высадзіла дэсант з часцей 56й арміі, які да 12 ліст. выйшаў на рубеж Азоўскае м. — паўн.ўсх. ўскраіна Керчы, дзе і замацаваўся. Дэсант з раёна Эльтыгена 6—7 снеж. прарваўся да паўд. ускраіны Керчы, захапіў пануючую над горадам гару Мітрыдат, але 9 снеж. пад націскам праціўніка пакінуў яе і 11 снеж. быў эвакуіраваны суднамі АВФ. Нягледзячы на незавершанасць, К.Э.а. стварыла перадумовы (захоп буйнога плацдарма) для вызвалення Крыма ў ходзе Крымскай аперацыі 1944.
    КЕРЧАНСКІ ПАЎВОСТРАЎ, усходняя частка Крымскага пва, на Украіне. Абмываецца на Пн Азоўскім м., на Пд Чорным м., на У — Керчанскім пралівам. Пл. каля 3 тыс. кмг. Паўн.ўсх. частка ўзгорыстая (выш. да 190 м г. Анук), паўд.зах. — раўнінная. Гразевыя вулканы. Саляныя азёрыліманы. На К.п. — Керчанскі жалезарудны басейн. Б. ч. тэрыторыі ўзарана (збожжавыя, тэхн., бахчавыя культуры і вінаграднікі). У Вял. Айч. вайну на К.п. праведзены КерчанскаФеадасійская аперацыя 1941—42 і КерчанскаЭльтыгенская аперацыя 1943. Найбуйнейшы горад і порт — Керч.
    КЕРЧАНСКІ ПРАЛІЎ (стараж.грэч. Баспор Кімерыйскі), праліў паміж Керчанскім пвам на 3 і Таманскім пвам на У, злучае Чорнае і Азоўскае моры. Даўж. каля 41 км, шыр. ад 40 да 45 км, глыб. 5—15 м. Берагі часткова нізінныя, з пясчанымі косамі, месцамі абрывістыя і скалістыя. Зімой укрыты плывучымі льдамі. На зах. беразе — буйны порт Керч, звязаны чыг. паромам са ст. Каўказ.