Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Літ:. Г у б е н к a В.М. Дойлід // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1974. № 2.
КІБЕЛА, Ківева, Дындымена, Ідзейская маці, Вялікая маці багоў, фрыгійская багіня, увасабленне прадукц. сіл прыроды, чый культ у старажытнасці быў пашыраны ў М. Азіі (тут знаходзілася вобласць Фрыгія, дзе ён нарадзіўся), Грэцыі, з 204 да н.э. ў Рыме. Першапачаткова лічылася суровай уладаркай гор, лясоў і звяроў, рэгулявала іх урадлівасць. У яе гонар жрацы наладжвалі містэрыі з абрадамі, у якіх важную ролю адыгрывалі самакатаванні, абмыванне ў крыві axBap і самалягчанне. У Рыме яе культ зліўся з мясц. культам багіні пасеваў і жніва One. К. шанавалі як апякунку дабрабыту дзяржавы, якая дорыць людзям усе плады зямлі. Яе ўяўлялі ў выглядзе жанчыны з зубчастай вежападобнай каронай на галаве. Вобраз К. адлюстраваны і развіты ў творах Авідзія і Лукрэцыя.
КІБЕРНЁТЫКА (ад грэч. kybemetike майстэрства кіравання), навука пра агульныя заканамернасці працэсаў кіравання ў складаных дынамічных сістэмах, спосабы атрымання, захоўвання, перадачы і перапрацоўкі інфармацыі. Асн. аб’екгы даследаванняў — кібернетычныя сістэмы (напр., аўтам. рэгулятары ў тэхніцы, ЭВМ, мозг чалавека, біял. папуляцыі), якія разглядаюцца абстракіна (незалежна ад іх прыроды). Асн. задача — стварэнне адзінай тэорыі і эфектыўных метадаў кіравання.
Як самаст. навука ўзнікла на аснове прац Я.Вінера, дзе тэрмін «К.» прапанаваны для абазначэння навукі аб кіраванні і сувязі ў ма
шынах і жывых арганізмах, і звязана са стварэннем ЭВМ, здольных заламінаць і апрацоўваць інфармацыю ў адпаведнасці з зададзенай пратрамай. Далейшае развідцё атрымала ў працах сав. вучоных АІ.Берга, В.М.Глушкова, ААЛяпунова, амер. вучонага К.Э Шэнана і інш. Падзяляецца на кібернетыку біялагічную, кібернетыку тэхнічную, матэм. К., медыцынскую, эканам. і інш. Грунтуецца на тэорыі імавернасцей, матэм. логіцы, тэорыі сістэм аўгам. кіравання, тэор.ыі графаў, а таксама тэорыі аўтаматаў, самаарганізавальных сістэм, распазнавання вобразаў і інш. Кібернетычнае (машыннае) мадэляванне і ўвядзенне ў н.д. практыку ЭВМ дазваляюць вывучаць складаныя сістэмы без пабудавання іх рэальных фіз. мадэлей.
На Беларусі даследаванні ў галіне К. праводзяцца ў Інтах матэматыкі і тэхн. кібернетыкі Нац. АН, БДУ, Бел. унце інфарматыкі і радыёэлекгронікі, НДІ ЭВМ і інш.
Літ. : В н н е р Н. Кмбернетнка нлм управленме м связь в жявотном н машмне: Пер. с англ. 2 мзд. М., 1968; Л я п у н о в АА Проблемы теоретнческой н прнкладаой кмбернетнкн. М., 1980; Глушков В.М. Кябернетмка, вычнслнтельная техннка, мнформатнка: Іізбр. тр. Т. 1—3. Кнев, 1990.
В. С. Танаеў.
«КІБЕРНЕТЫКА», навуковадаследчае аб’яднанне Нац. АН Беларусі. Утворана 27.6.1996 на базе Інстытута тэхнічнай кібернетыкі і яго навуковаінж. цэнтраў з мэтаю ітравядзення фундаменіальных і прыкладных даследаванняў у галіне кібернетыкі, інфарматыкі, аўгаматызацыі і прыкладной матэматыкі. У склад «К.» ўваходзяць: Інт тэхн. кібернетыкі; навуковаінж. прадпрыемства «I н фармацыйныя тэхналогіі» (асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка, стварэнне, развіццё і эксплуатацыя навуковаінфарм. камп’ютэрнай сеткі ў Рэспубліцы Беларусь); навуковаінж. прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сістэмы» (асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка і ўкараненне геаінфарм. сістэм, комплексаў і тэхналоіій апрацоўкі спадарожнікавай шфармацыі, дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, аўтаматызаваных картаграфічных сістэм і комплексаў); інж. прадпрыемства «Навуковае прыборабудаванне» (асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка, выраб, укараненне і тыражаванне праірамнатэхн. комгшексаў для аўтаматызацыі тэхнал. працэсаў у розных галінах нар. гаспадаркі Рэспублікі Беларусь); навуковаінж. прадпрыемства «Сістэмы аўтаматыз а ц ы і» (асн. кірункі дзейнасці: стварэнне камп’ютэрных тэхналогій праектавання і вытвсці новых вырабаў і аўтаматызаваных рабочых месцаў; камп’ютэрнае мадэляванне ў інтэлектуальных і вьггв. сферах). М.П.Савік.
КІБЕРНЕТЫКА БІЯЛАГІЧНАЯ, біякібернетыка, навука аб заканамернасцях кіравання, сувязі і перапрацоўцы інфармацыі ў біял. сістэмах. Вывучае жывы арганізм кібернетычнымі метадамі (матэм. мадэліраванне з выкарыстаннем сістэмнага падыходу і ўлікам шматузроўневага кіравання). Звязана са многімі біял. і мед. дысцыплінамі.
Як навука сфарміравалася ў канцы 1950х
г. Яе станаўленне звязана з выкарыстаннем матэм. метадаў і сістзмных падыходаў у агульнай біялогіі ў 1й пал. 20 ст. (англ. вучоныя Дж.Холдэйн, Р.Фішэр, сав. вучоны І.І.Шмальгаўзен і інш ), з узнікненнем паняцця адваротнай сувязі ў жывых сістэмах і мадэліраваннем біял. працэсаў (сав. вучоныя ААБагданаў, П.К.Анохін).
На Беларусі даследаванні па К.б. вядуцца ў інтах Нац. АН Беларусі: эксперым. батанікі, фотабіялогіі, фізіялогіі, гэхн кібернетыкі; у Бел. акадэміі фіз. выхавання і спорту, НДІ кардыялоі’іі, Бел. інце ўдасканалення ўрачоў і інш. Вывучаюцца мадэлі механізмаў галаўкога мозга, фізіял. і псіхічны стан чалавекааператара, пытанні К.б. у дастасаванні да праблемы фіз. культуры і біямеханікі спорту, мадэліруюцца працэсы ўтварэння хларафілу і фотасінтэзу, перамяшчэння радыенуклідаў на забруджаных тэрыторыях і спосабы іх ачыіцчэння, дыягностыкі і прагназіравання захворванняў.
Літ.: Бнологмческая кябернетнка. 2 нзд. М., 1977. АС.Леанцюк.
КІБЕРНЕТЫКА ТЭХНІЧНАЯ, раздзел кібернетыкі, у якім вывучаюцца тэхн. сістэмы кіравання рознай складанасці і ўзроўню аўгаматызацыі. Асн. кірункі даследаванняў — распрацоўкв тэорыі і метадаў кіравання складанымі сістэмамі, стварэнне аўтам. і аўтаматызаваных сістэм кіравання, а таксама тэхн. сродкаў перадачы, апрацоўкі, захоўвання і адлюстравання інфармацыі; асн. метад даследаванняў — кібернетычнае (машыннае) мадэляванне на аснове ЭВМ.
К.т. з’яўляеода навук. асновай для распрацоўкі аўтаматызаеаных сістэм кіравання, праектавання (гл. Аўтаматызайыя праектаеання), навук. даследаванняў, кірававня вытвсцю, тэхнал. працэсамі і прамысл. выпрабаваннямі (гл. Аўтаматызацыя вытворчасці). Пры вывучэнні тэхн. сістэм кзраванвя, якія характарызуюцца вял. размернасцю, многаўзроўневай структурай, складанасшо і шмазтраннасцю інфарм. узаемасувязей паміж элементамі, рознапланавасцю, а часам і супярэчнасцю мэг кіраваішя, выкарыстоўваюцца метады дэкампазіцыі і агрэгатавання, тэорыя вял. сістэм, сістэм «чалавек—машына», многакрыгэрыяльная аптымізацыя, метады прыняцця рашэнняў ва ўмовах неакрэсленасді і іяш.
На Беларусі даследаванні праводзяцца ў Інце тэхн. кібернетыкі Нац. АН, БДУ, Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі, НВА «Цэнтрсістэм» і інш.
В. С. Танаеў. КІБРЫК Яўтен Адольфавіч (21.2.1906, г. Вазнясенск Мікалаеўскай вобл., Украіна —16.7.1978), расійскі графік. Нар. маст. СССР (1967). Правадз. чл. AM СССР (1962). Вучыўся ў Адэскім інце выяўл. мастацтваў (1922—25) і Ленінградскай AM (1925—27). Чл. групы «Майстры аналітычнага мастацгва» (1926—30). 3 1953 выкладаў у Маскоўскім маст. інце (з 1954 праф.). Майстар ілюстрацыі: «Падпаручнік Кіжэ» Ю.Тынянава (1930), «Кала Бруньён» (1934—36) і «Зачараваная душа» (1940—41) Р.Ралана, «Легенда пра Уленшпігеля» Ш. дэ Кастэра (1937—
246 кібуц
Я.Кібрык. Ілюстрацыя да аповесці «Кала Бруньён» Р.Ралана. 1934—36.
38), «Тарас Бульба» М.Гогаля (1943— 45), «Барыс Гадуноў» А.Пушкіна (1959—64) і інш. Працаваў у станковай графіцы (серыя малюнкаў «Сталінград», 1943, і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1948. КІБЎЦ (яўр. сход, абшчына), добраахвотная яўр. абшчына каланістаў у дзяржаве Ізраіль. Першапачаткова меў с.г., пазней агр.прамысл. характар. Засн. на прынцыпах агульнай уласнасці (або арэнды) на зямлю і сродкі вытвсці, добраахвотнай працы, роўных правоў і абавязкаў, супольнай матэрыяльнай адказнасці яго членаў. К. кіруюць абраныя камітэты. Узнікненне К. звязана з мэтамі сіянісцкага руху і рассяленнем яўрэяў у Палесціне, якое развівалася з пач. 20 ст. Першы К. створаны ў 1909 у Паўн. Галілеі; да 1914 на землях, што належалі Яўр. нац. фонду, • было 14 К. Пасля 1й сусв. вайны К. ператварыліся ў агр.прамысл. паселішчы. У 1990 бь^ ло 270 К. (ад 200 да 700 чал.), аб’ядноўвалі каля 125 тыс. чал. Яны адыірываюць значную ролю ў нац. эканоміцы Ізраіля. Ідэалогія К. (прынцыпы дэмакратыі і роўнасці) значна паўплывала на фарміраванне грамадства краіны і яе паліт. элігы.
Літ.: Г в а т м X. Кяббуц: так мы жнвем: Пер. с вврнта. СПб.; Лерусалпм, 1992.
КІВАЧ, запаведнік у Расіі, на Пн Карэліі, у бас. р. Суна. Засн. ў 1931 з мэтай аховы аднайм. вадаспаду (выш. падзення 10,7 м; адзін з найб. у Еўропе). Пл. 10,5 тыс. га. Рэльеф тыповы карэльскі: чаргаванне град са шчыльных крыіпт. парод з рыхлымі адкладамі ці азёрамі ў паніжэннях. Лясы зялёнамохавыя яловыя і хваёвыя з элементамі шыракалістых. У фауне 44 віды млекакормячых,
185 птушак, па 4 паўзуноў і земнаводных, 17 відаў рыб. Звычайныя заяц, куніца, вавёрка, лось, ліс, барсук, качкі, глушэц, рабчык, совы; сустракаюцца мядзведзь, рысь, воўк, расамаха, шэрая курапатка, шулёнак.
КІВАЧ Леанід Мікалаевіч (н. 1.7.1945, г. Навагрудак Гродзенскай вобл.), бел. фізік. Др фіз.матэм. н., праф. (1993). Скончыў БДУ (1966). 3 1970 у Гродзенскім унце (з 1993 прарэкгар, у 1994— 97 рэкгар). Навук. працы па спектраскапіі складаных біяарган. сістэм. Развіў метады флюарэсцэнцыі і камбінацыйнага рассеяння святла ў дачыненні да даследавання біяарган. малекул.
Тв:. ГКРактнвные субстраты на основе тонкнх серебряных пленок, отожженных прн высокнх температурах (у сааўт.). // Оптнка м спектроскопмя. 1996. Т. 81, № 1.
КІВЕЙША Алена Іванаўна (н. 5.12.1932, хутар Львоўшчына Дзятлаўскага рна Гродзенскай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1987), праф. (1988). Скончыла Бел. дзярж. інт нар. гаспадаркі (1954). 3 1967 працуе ў Бел. дзярж. эканам. унце. Даследуе праблемы эканомікі кормавытворчасці і агр. рэформы ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомікі. Аўтар навуч. дапаможнікаў па эканоміцы АІІК.
Тв.: Повышенне экономнческой эффектнвностн кормопронзводства. Мн., 1980; Оргамнзацмя отраслн кормопронзводства. Мн., 1984.
КІВЕР (ад польск. kiwior каўпак), высокі ваен. галаўны ўбор са скуры (абцягнутай сукном) або фетру з круглым