Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Літ:. Е Л у н л м. Нсторня государства кнданей: Пер. с кят М., 1979; П нков Г.Г Западные кмданн. Новосмбмрск, 1989.
КІДАННІ ЛЁГКААТЛЕТЫЧНЫЯ, спартыўныя практыкаванні ў кіданні на далёкасць спарт. снарадаў (кап’ё, дыск, молат, мяч, граната), у штурханні ядра. Спаборніцтвы па кіданні дыска і кап'я ўваходзілі ў праграму стараж.грэч. Алімп. гульняў (з 708 да н.э.). К.л. ўключаны ў праграму сучасных Алімп. гульняў (кіданне дыска і штурханне ядра — з 1896, кіданне молата — з 1900, кап’я — з 1906), чэмпіянатаў свету, Еў
КіеваПячэрская лаўра
Троіцкая надбрамная царква ў КісваПячэрскай лаўры
КІЕЎ
249
уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Літ.: КневоПечерская лавра, заповеднмкмузей: Краткнй путеводагель. 4 нзд. Квев, 1975.
«КІЕВАПЯЧЙРСКІ ІІАЦЯРЫК», помнік арыгінальнай стараж.рус. лры; зборнік дыдактычных апавяданняў пра жыццё манахаў і гісторыю КіеваПячэрскага манастыра. Першапачатковая рэдакцыя складзена ў 1220—30я г. Захавалася некалькі спісаў пач. 15—17 ст., упершьшю надрук. ў Кіеве (1661).
Аснову складаюць пасланні ўладзімірскага і суздальскага епіскапа Сімона і кіевапячэрскага манаха Палікарпа, у канцы далучаны 9 і 11 навел пра манахаўпадзвіжнікаў. Відавочна, у сярэдзіне 13 ст. ў «К.П.П.» уключаны «Жыціе Феадосія Пячэрскагт, «Пахвала» Сімона, «Слова» пра будаўніцтва пячэрскай царквы, вьшіскі з «Аповесці мінулых гадоў» пра ўзнікненне манастыра. Дапоўнены новымі творамі ў старэйшай з вядомых Арсеньеўскай рэдакцыі 1406, таксама Феадосіеўскай сярэдзіны 15 ст., Касіянаўскай 1462, выкарыстаны Пячэрскі летапіс пач. 12 ст. і інш. У пацерыку ўслаўляюцца стараж.рус. будаўнікі, мастакі і царк. дзеячы манастыра, сцвярджаецца яго вял. значэнне як агульнага культ.рэліг. цэнтра Кіеўскай Русі. Асн. крыніца твораў — мясц. легенды і паданні. Некат. сюжэгы, вобразы, матывы ўзыходзяць да візант. пацерыкоў і Бібліі, аднак вызначаюцца маст. арыгінальнасцю. У творах арганічна спалучаюцца ўрачысты стыль жыцій са строгім выкладам летапісных апавяданняў, казачная фантастыка з гістарычна сапраўдным; жыва і рэалістычна апісаны побыт і норавы манахаў, прыведзены каштоўныя гіст. факты 1 звесткі.
Публл Памятнмкм лктературы Древней Pvсн, XII в. М., 1980.
Літ:. Нсторня русской лнтературы. Т. 1 М„ 1980.
Вялікая званіца КіеваПячэрскай лаўры.
«КЙЕВСКАЯ СТАРЙНА», гісторыказтнаграфічны часопіс. Выдаваўся ў 1882—1906 у Кіеве штомесячна на рус. мове. Заснавальнік і першы рэдактар укр. гісторык Ф.Г.Лебядзінцаў. Друкаваў матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, лры, фальклоры Украіны і інш. слав. народаў, асвятляў некат. пыганні грамадскапаліт. жыцця. У ім упершыню апублікавакы «Дзённік» Ф.Еўлашоўскага (1886), аўтабіяграфія вандроўнага святара 18 ст. І.М.Турчыноўскага «Жыццё і пакуты» (агульны помнік бел. і ўкр. лры), арт. М.Ф.Сумцова «Прадмова Івана Мялешкі як літаратурны псмнік» (1894). Змяшчаў рэцэнзіі на працы бел. вучоных А.Я.Багдановіча, М.ВДоўнарЗапольскага, Я.Ф.Карскага, А.Кіркора, Е.Р.Раманава, П.В.Шэйна і інш., а таксама агляды лры па нар. творчасці, этнаграфіі, гісторыі славян. У 1907 выходзіў на ўкр. мове пад назвай «Украіна».
КІЕНЯ Аляксандр Іванавіч (н. 29.4.1938, в. Малінаўка Капьшьскага рна Мінскай вобл.), бел. вучокыфізіёлаг. Др біял. н. (1987), праф. (1988). Скончыў Віцебскі вет. інт (1968). 3 1979 заг. кафедры Гомельскага унта, 1992 заг. кафедры Гомельскага мед. інта. Навук. працы па імуналогіі, вывучэнні ролі гіпафізарнатырэоідных гармонаў у нейрагумаральным рэгуляванні функцый стрававальнай сістэмы, асаблівасцях морфафункцыянальнага стану дзяцей, што пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Те:. Основы нммунологнн. Мн., 1991; Здоровый человек: Основные показателл. Мн., 1997 (разам з ЙЭ.І.Бандажэўскім); Фнзнческое развнтне н функцмональная характернстнка детей, прожнваюіцнх на террнгорнн, загрязненной радаонуклндамн (у сааўт.) // Структурнофункцнональные эффекгы ннкорпорнрованных в органнзм раднонуклвдов. Гомель, 1997.
КІЕЎ, горад, сталіца Украіны, цэнтр Кіеўскай вобл., на р. Дняпро. 2638,7 тыс. ж. (1995). Буйны вузел чыг., аўтамаб. і паветр. шляхоў зносін. Рачны порт. Міжнар. аэрапорт у г. Барыспаль (прыгарад К.). Цэнтр машынабудавання (станкабудаванне, трансп. машынабудаванне, дакладнае прыладабудаванне, элекгратэхніка і радыёэлекгроніка). Прамысловасць: лёгкая (шаўковая, трыкат., швейная, абутковая), паліграф., хім., харчасмакавая; вытвсць буд. матэрыялаў. Метрапалітэн (з 1960).
Пасяленні на тэр. К. існавалі са старажыгнасці. 3 канца 5 ст. цэнтр племя палян. Паводле летапіснага падання, засн. ў канцы 6 — пач. 7 ст. палянскімі князямі Кіем, Шчэкам, Харывам. У летапісах упершыню згадваецца пад 860 у сувязі з паходам Русі на Візантыю. Пасля ўгварэння ў ханцы 9 ст. Кіеўскай Русі стаў яе паліт. цэнтрам, тут развіваліся рамёствы, пісьменнасць, архітэктура, жывапіс; кантакгаваў з Полацкам і інш. бел гарадамі. Пасля хрышчэння Русі ў К. пабудаваны першыя цэрквы, пры кн. Яраславе Муд рым — Кіеўскі Сафійскі сабор, Пячэрскі ма настыр (гл. КіеваПячэрская лаўра). Тут адбыліся Кіеўскае паўстанне 1068—69 (у час паўстання ў К. кароткі час княжыў Усяслаў Брачыславіч), Кіеўскае паўстанне 1113. У 1169
разрабаваны войскам кн. Андрзя Багалюбскага, у 1203 спустошаны кн. Рурыкам Расціславічам, у 1240 разбураны манголататарамі. 3 1362 у складзе ВКЛ. 3 1399 вытрымаў аблогу тат. вс.йска, у 1416 захоплены ханам Адыгеем, у 1482 — крымскім ханам МенгліГірэем. 3 1471 цэнтр Кіеўскага ваяводства. У канцы 15 ст. атрымаў магдэбургскае права. 3 1569 у складзе Рэчы Паспалітай. Пасля заключэння Брэсцкай уніі 1596 адзін з антыкаталіцкіх і антыуніяцкіх цэнтраў. Каля 1615 пры Богаяўленскім манастыры створана Кіеўскае правасл. брацтва. У сярэдзіне 17 ст. дзейнічалі 4 касдёлы, дамініканскі манастыр, е:уіцкі калегіум (з 1647). 3 1654 у складзе Расіі, цэнтр Кіеўскага ваяводства, з 1708 — Кіеўскай губ. (у 1781—97 намесніцгва). У 18 ст. ўініклі першыя буйныя прамысл. прадпрыенствы: Арсенал (1764), КіеваМяжыгарская фіянсавая фка (1801) У 1809 адкрыта 1я
Уладзімірскі сабор у Кіеве. Арх. АБерэці, І.ЦІтром, П.Спаро. 1862—96.
мужчынская гімназія, у 1834 — Кіеўскі нацыянаіьны універсітэт (у ім вучылася нямала выхадцаў з Беларусі). У 1820я г. ў К. праходзілі сходы Паўд. тва дзекабрыстаў. Дзейнічалі КірылаМяфодзіеўскае таварыства (1845—47), КіеваХаркаўскае тва (1858—60). У канцы 19 — пач. 20 ст. буйны прамысл. цэнгр (у 1897 было>17 вял. прадпрыемстваў). Пасля пракладкі ў 1860я г. КіеваАдэскай і КіеваКурскай чыгунак і з развіццём суднаходства па Дняпры К. — буйны трансп. вузел (у 1868 адкрыты Гал. майстэрні Паўд,Зах. чыгункі, у 1873 суднарамонтныя майстэрні). У 1890 засн. Політэхнічны інт, у 1899 Музей старажытнасцей і мастацгваў. У рэвсілюцыю 1905—07 рас. ўлады расстралялі ў К. 30тысячную дэманстрацыю (18.10.1905), адбыліся паўстанні сапёраў (1905 і 1907), створаны першыя прафсаюзы. У 1913 у К.’ 595 тыс. ж., болып за 170 прадпрыемстваў. У 1ю сусв. вайну тут размяшчаўся штаб Кіеўскай ваен. акругі. У сак. 1918 горад акупіраваны войскамі Германіі, у снеж. 1918 захоплены войскамі С.В.Пятлюры, у жн. 1919 — белагвардзейцамі, у маі 1920 — войскамі Польшчы. У чэрв. 1920 вызвалены Чырв. Арміяй. 3 1919 у К. базіравалася частка караблёў і падраздзяленняў Дняпроўскай ваеннай флатыліі, у 1940—41 — Пінскай ваеннай флатыліі. 3 1934 сталіца Украіны. У Вял. Айч. вайну 20.9.1941—6.11.1943 акупіраваны ням,фаш. войскамі, месца жорсткіх баёў (гл. Кіеўская абарончая аперацыя 1941, Кіеўская наступальная аперацыя 1943).
Пачатак будва горада паклалі 3 стараж.
250 КІЕЎСКАЕ
паселішчы 6—7 ст. на Старакіеўскай, Шчокавіцкай і Хоравай гарах. У 10 ст. К. падзяляўся на Верхні горад (Стары К.) з Дзесяціннай царквой (989—96, зруйнавана ў 1240) і Ніжні горад (Падол) з майстэрнямі і дамамі рамеснікаў. У 11 ст. Верхні горад з кампазіцыйнай дамінантай — Кіеўскім Сафійскім саборам — абкружаны крапаснымі сценамі (захаваліся фрагменты мураванай Залатой брамы, 1037, рэканструявана ў 1982); з’явіліся першыя пабудовы КіеваПячэрскай лаўры і Выдубіцкага манастыра. Ад 12 ст. захаваліся цэрквы Спаса на Бераставе (1113—25, размалёўкі 12 ст.; перабудавана ў 17 ст.) і Кірылаўская (1146, фрэскі 12 ст.; перабудавана ў 18 ст. ў стылі ўкр. барока, арх. І.Р.ГрыгаровічБарскі). Манум. цэрквы Міколы Прыціска (1631) і Ільінская (1692) пабудаваны ў формах, блізкіх укр. драўлянаму дойлідству. Сярод помнікаў укр. барока: званіца (канец 17 ст. — 1853, арх. Г.І.Шэдэль і П.І.Спаро), брама Забароўскага (1746—48, арх. Шэдэль), пабудовы Сафійскага манастыра, Гсоргіеўская царква, трапезная (абодва 1696—1701) і званіца (1727—33) Выдубіцкага манастыра,
помнік Т.Р.Шаўчэнку (1938, скульпт. М.Г.Манізер, арх. Я.А.Левінсон). У Вял. Айч. вайну К. моцна пашкоджаны. Паводле ген
плана 1945—47 створаны новы арх. ансамбль гал. вуліцы К. — Крашчацік (1947—54, арх. АВ.Уласаў, АУ.Дабравольскі, Б.І.Прыймак і інш,). У 1950—60 інтэнсіўна забудоўваліся новыя жылыя масівы (Першамайскі, Русанаўка, Абалонь, Троешчына), пачата будва метрапалітэна. Найб. значныя пабудовы 2й пал. 20 ст.: мост Патона (1951, арх. Прыймак і інш.), Палац спорту (1958—60, арх. Грачына, АІ.Завараў і інш.), гасцініца «Дняпро» (1964, арх. В.Дз.Елізараў, Н.Б.Чмуціна), Палац культуры «Украіна» (1970, арх. Я.А.Марынчанка, І.Г.Вайнер, П.Н.Жыліцкі), комплекс Укр. музея гісторыі Вял. Айч. вайны (1981, скульпт. Я.В.Вучэціч, В.З.Барадай, Ф.М.Сагаян, арх. Елізараў і інш.), помнікі Лесі Украінцы (1973), М.В.Гогалю (1982), АН Украіны. 18 ВНУ, у т.л. Кіеўскі нацыянальны універсітэт, 15 тэатраў, у т.л. Укр. тр оперы і балета. Каля 30 музеяў: літ.маст. Т.Р.Шаўчэнкі, гіст., укр. выяўл. мастацтва, рус. мастацгва, зах. і ўсх. мастацгва, нар. архітэктуры і побьггу, гісторыі Кіева, археал. нар. дэкаратыўнага мастацтва, архіўмузей лры і мас
стэрня, настаўнікі і вучні якой у сярэдзіне 18 ст. стварылі «кужбушкі» — альбомы малюнкаў і гравюр высокага маст. ўзроўню. У 13—18 ст. мастакі К. працягвалі стараж. традыцыі (мініяцюры Кіеўскага псалтыра, 1397). У 1901 на базе рысавальнай школы М.І.Мурашкі створана маст. вучылішча.