• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    
    Кізіл
    
    КІЗІЛ (Cornus), род кветкавых раслін сям. кізілавых. 4 віды. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы, Паўд. і Усх. Еўропе, на Каўказе, у Паўд.Усх. Азіі. На Беларусі інтрадукаваны К. мужчынскі (С. mas).
      Лістападныя дрэвы або кусты выіп. 2,5—10 м. Лісце супраціўнае, яйдападобнае або эліпсоіднае. Кветкі двухполыя, дробныя, залацістажоўгыя, па 5—9 у парасоніках. Паяўляюцца да распускання лісця. Плод — цёмначырв. мясістая падоўжаная касцянка. Драўніна цяжхая, цвёрдая, з прыгожай тэкстурай, ідзе на такарныя і сталярныя вырабы. Выкарыстоўваецца ў жывых агароджах, для замацавання равоў, восыпаў. Пладовыя, дэкар., лек., меданосныя і таніданосныя расліны.
    У.П.Пярэднеў.
    ЫЗІЛКАБІНСКАЯ КУЛЬТУРА, археалагічная культура 9—6 ст. да н.э., па
    
    
    шыраная ў горных і перадгорных раёнах Крыма. Назва ад пячоры КізілКаба за 25 км ла Пдад Сімферопаля. Прадстаўлена паселішчамі і могільнікамі. Знойдзены ляпная кераміка (часта глянцаваная і ўпрыгожаная наляпным або разным арнаментам), прылады працы з каменю і косці, упрыгожанні з бронзы. Належала таўрам, якія жылі невял. родамі, займаліся адгоннай жывёлагадоўляй у гарах і земляробствам у далінах рэк. К.к.к. генетычна блізкая да кабанскай культуры Паўн. Каўказа.
      Літ.: К р н с Х.Й. Кнзялкобннская культура м тавры. М., 1981.
    КІЗІЛЬНІК (Cotoneaster), род кветкавых раслін сям. ружавых. 86 відаў. Пашыраны ва ўмеранай зоне Еўразіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі інградукавана каля 40 відаў. Найб. вядомыя: К. аднакветны (С. uniflorus), бліскучы (С. lucidus), вастралісты (С. acutifolium), гронкакветны (С. krasnovi), лямцавы (С. tomentosus), суцэльнакрайні (С. integerrimus), чарнаплодны (С. melanocarpus).
      Лістападныя і вечназялёныя кусты выш. да 3 м. Лісце простае, чаргаванае, суцэльна
    
    
    Кізільнік сцелісты.
    
    крайняе. Кветкі пазушныя, дробныя, белыя, ружовыя ў гронка ці шчыткападобных суквеццях. Плод — дробны, касцянкападобны, чырв. або чорны яблык з 2—5 костачкамі. Драўніна моцная і цвёрдая, ідзе на дробныя вырабы. Лек. і дэкар. расліна. I М.Гарановіч. КІЗІМ Леанід Дзянісавіч (н. 5.8.1941, г. Красны Ліман Данецкай вобл., Украіна), савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1980, 1984), лётчыккасманаўт СССР (1980), палкоўнік. Скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваен. авіяц. вучылішча лётчыкаў (1963), Ваен.паветр. акадэмйо імя Ю.Гагарына (1975). 3 1965 у атрадзе касманаўтаў. 27.11—10.12.1980 з А.Р.Макаравым і Г.М.Стракалавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз Т3» і арбітальнай станцыі «Салют6» (як камандзір); 8.2—2.10.1984 з УА.Са
    
    
    лаўёвым і АЮ.Ацьковым — палёт на касм. караблі «Саюз Т10» і арбітальнай станцыі «Салют7» (як камандзір); 13.3—16.7.1986 з Салаўёвым — палёт на касм. караблі «Саюз Т15» і арбітальных станцыях «Мір» і «Салют7», у час якога двойчы выходзіў у адкрыты космас. Правёў у космасе 374,75 сур
    КІЗІНГЕР (Kiesinger) Курт Георг (6.4.1904, г. Альбштат, Германія — 9.3.1988), германскі паліт. і Дзярж. дзеяч. Юрыст. У 1933—45 чл. Нацыяналсацыялісцкай партыі, працаваў (1940— 45) у МЗС фаш. Германіі. Пасля 2й сусв. вайны ўстугііў у Хрысціянскадэмакратычны саюз (ХДС), у 1967—71 яго федэральны старшыня. У 1949—58 і 1969—80 дэп. бундэстага ФРГ, выступаў у падтрымку знешнепаліт. курсу ўрада К.Адэнаўэра. У 1950—58 чл., з 1955 — віцэстаршыня Дарадчага сходу Савета Еўропы. У 1958—63 прэм’ерміністр зямлі БадэнВюртэмберг, у снеж. 1966 — кастр. 1969 федэральны канцлер ФРГ. Кааліцыйны ўрад К. [ХДС/ХСС (Хрысц.сац. саюз) і С.д. партыя Германіі] намагаўся ўпарадкаваць фінансы і інш., інгэнсіфікаваў адносіны ФРГ з краінамі Усх. Еўропы.
    М.В.Стралец.
    КІІ, праліў паміж усх. ч. вва Сікоку і паўд. канцавой ч. пва Хонсю (пваў Кіі). Злучае Унутр. Японскае м. (СетаНайкай) з Філіпінскім м. Ціхага ак Даўж. 50 км, шыр. 34—55 км, найменшая глыб. на фарватэры 67 м. Моцныя прыліўнаадліўныя цячэнні (да 17 км/гадз, з ваганнямі ўзр. м. да 2 м). Порт Вакаяма.
    КПККАБА, рэшткі палеалітычнай стаянкі ў пячоры КіікКаба (Крым), за 25 км на У ад Сімферопаля. Даследавана ў 1923—24 ГА.БончАсмалоўскім. Mae 2 напластаванні: ніжні — канца ашэльскага — пач. мусцьерскага часу і верхні — сярэдняга мусцье. Знойдзены пахаванні неандэртальцаў (дарослага чалавека і дзіцяці), крамянёвыя прылады працы і косці дзікіх жывёл.
    КІЙ, ШЧЭК, ХАРЫЎ, князі палян, браты, якія паводле «Аповесці мінулых гадоў» заснавалі 3 паселішчы, што пазней склалі аснову г. Кіеў. Існаванне на тэр. Кіева некалькіх паселішчаў, якія ў 9—10 ст. зліліся ў адзін горад, пацверджаны данымі археал. раскопак. Паданне аб заснаванні Кіева ўзнікла ў 7—8 ст., яно запісана ў 8 ст. ў Арменіі. Захавалася таксама паданне аб палянскім князю Кію, які быў прыняты ў Канстанцінопалі імператарам і заснаваў горад на Дунаі. БА.Рыбакоў лічыў Кія рэальнай асобай, якая жыла ў 6 ст.
      Літ:. Р ы б а к о в Б.А Древняя Русь: Сказання. Былнны. Летопнся. М., 1963.
    КІКБбКСІНГ, еўраамерыканскае каратэ, сінтэз класічнага англ. бокса і каратэ (ббкс з ударамі нагамі). Узнік у сярэдзіне 1970х г. у ЗША і Зах. Еўропе. Заснавальнікі — Д.Валера, Б.Лі, Ч.Норыс, Б.Уолес і інш. Тэрмін «К.» з’явіўся ў 1974.
    
    кілікійская 257
    
       Складаецца з 5 дысцыплін: абмежаваны, лёгкі і поўны кантакты, свабодны стыль і сольныя кампазіцыі, якія складаюцца з 3 відаў: «жорсткі» стыль, «мяккі» і з прадметамі (меч, нож, нунчакі, палка і інш.). Сусв. аргцыя каратэ ўсіх стыляў, у т.л. К. (ВАКО), заснавана ў 1977. Першы чэмпіянат Еўропы адбыўся ў 1977, свету — у 1978.
    
    КІКІМАРА, вобраз у старадаўніх павер'ях беларусаў і інш. усх.слав. народаў. Паводле павер’яў на Беларусі К. ўвасаблялі заўчасна загінуўшых маленькіх дзяўчынак, якія нябачна жылі ў хаце, назіралі за гульнямі жывых дзяцей, часта самі гарэзавалі (тады ў хаце быццам чуўся піск), але заціхалі і ўздыхалі, калі маці лашчыла сваіх дзяцей. К. таксама былі ўвасабленнем дрэнна зробленых жаночых работ. Павер’і пра К. былі пашыраны лераважна на Пн Беларусі і захоўваліся да пач. 20 ст.
    М. Ф.Піліпенка.
    
    КІЮіАдЫ (Kyklades), архіпелаг у паўд. ч. Эгейскага м. Тэр. Грэцыі. Больш за 200 астравоў, выцягнутых гірляндамі з ПнЗ на ПдУ. Пл. 2,6 тыс. км< Нас. 88,4 тыс. чал. (1981). Найб. астравы: Наксас (выш. да 1008 м), Андрас, Мілас, Тынас, Парас. Астравы мацерыковага паходжання, гарыстыя, складзены з крышт. парод і вапнякоў. Авы Тыра і Мілас вулканічныя. На вве Каймені дзеючы вулкан. Частыя землетрасенні. Радовішчы наждаку і мармуру. Клімат міжземнаморскі. Ападкаў каля 500 мм за год. На схілах хмызнякі (фрыгана), у далінах — вінаграднікі, сады, пасевы пшаніцы, кукурузы. Жывёлагадоўля, рыбалоўства.
    
    КІКЛЁВІЧ Аляксандр Канстанцінавіч (н. 27.11.1957, в. Задабрычча Чэрвеньскага рна Мінскай вобл.), бел. мовазнавец. Др філал. н. (1996). Скончыў БДУ (1980), з 1983 выкладае ў ім. Даследаванні ў галіке тэорыі, філасофіі і лагічнага аналізу мовы, граматыкі, семантыкі, беларусістыкі, паланістыкі, русістыкі. Аўтар манаграфіі «Мова і логіка. Лінгвістычныя праблемы квантыфікацыі» (1998; на ням. мове), артыкулаў «Квантарныя займеннікі і тэкст» (1989), «Мастацкі тэкст і тэорыя магчымых сусветаў» (1992) і інш.
    
    КІКЛОПЫ, цыклопы, у старажытнагрэчаскай міфалогіі аднавокія волаты, сыны Урана і Геі. Былі скінуты бацькам у тартар (бездань), але вызвалены Зеўсам, для якога вырабілі маланкістрэлы, што дапамаглі яму адолець тытанаў. Лічыліся памагатымі Гефеста ў яго кузні, будаўнікамі магутных «кіклапічных» пабудоў у Мікенах і Тырынфе. Паводле «Адысеі», К. — дзікае племя, што жыве ў пячорах на аддаленым востраве і не прызнае ўлады багоў.
    
    КІКОІН Ісак Канставдінавіч (28.3.1908, г. Жагарэ, Літва — 28.12.1984), савецкі фізік. Акад. AH СССР (1953, чл.кар. 1943). Герой Сац. Працы (1951, 1978). Скончыў Ленінградскі політэхн. інт (1930). 3 1943 у Інце атамнай энергіі імя Курчатава AH СССР. Навук. працы па атамнай фізіцы і тэхніцы, фізіцы
    
    
    цвёрдага цела. Даследаваў эл. і магн. ўласцівасці металаў і паўправаднікоў, адкрыў (разам з М.М.Насковым) фотамагн эфект у паўправадніках (эфект К.—Наскова). Распрацаваў метады вымярэння эл. велічынь пры вял. (да 10 А) пастаянных токах. Аўтар падручнікаў для школ і ВНУ. Ленінская прэмія 1959, Дзярж. прэміі СССР 1942, 1951, 1953, 1959, 1967, 1980.
    
    
    КІЛА, хвароба каранёў раслін сям. крыжакветных, якая выклікаецца грыбам Plasmodiophora brassicae. Найчасцей пашкоджвае капусту, а таксама бручку,
    
    
    радыску, рэпу, рэдзьку, гарчыцу, турнэпс, некат. віды пустазелля. Найб. пашырана на кіслых глебах.
      Споры грыба пранікаюць у тканкі кораня, выклікаюць узмоцненае дзяленне клетак, у выніку ўтвараюцца вял. патаўшчэнні, нарасці, уздуцці. У іх пранікаюць інш. мікраарганізмы, нарасці загніваюць і разбураюцца. Споры грыба трапляюць у глебу, якая з’яўляецца асн. крыніцай заражэння (споры К. захоўваюцца 5—6 гадоў). Расліны заражаюцца на працягу ўсяго перыяду вегетацыі. Меры барацьбы: выкарыстанне ўстойлівых сартоў, дэзінфекцыя парнікоў і расаднікаў, вапнаваннв глебы, выбракоўка заражанай расады, правільная агратэхніка, знішчэнне крыжакветнага пустазелля і інш. УП.Пярэднеў.
    
    КІЛАГРАМ (франц. kilo ад грэч. chilioi тысяча + грам), адзінка масы, адна з асн. адзінак Міжнароднай сістэмы адзінак (СІ). Абазначаецца кг.
      К. роўны масе міжнар. лрататьша, які за
    
    
    хоўваецца ў Міжнар. бюро мер і вагаў (у Сеўры каля Парыжа). Пратагып К. — цыліндрычная гіра дыяметрам і вышынёй 39 мм, зробленая ў 1799 з плацінаірыдыевага сплаву. Адносная хібнасць параўнання эталонаўкопій з гэтым прататыпам не перавышае 240 . 3 40 зробленых копій 2 (№ 12 і 26) былі перададзены Расіі. Эгалон № 12 быў прыняты ў СССР за дзярж. першасны эталон адзінкі масы (зберагаецца ў СанктПецярбургу).
    KLIAMLTP кратная адзінка ад метра — адзінкі даўжыні Міжнароднай сістэмы адзінак (СІ). Абазначаецца км. 1 км = 1000 м = 0,93738 рус. вярсты = = 0,62137 англ. устаўной мілі = 0,53996 марской мілі.
    КІЛАЎЭА (Kilauea), бесперапынна дзеючы вулкан на вве Гаваі, у Ціхім ак Тэр. ЗША (штат Гаваі). Выш. 1247 м. Шчытападобны конус з вял. кальдэрай (дыям. 4,5 км, глыб. больш за 230 м), у якой возера, перакрытае слоем лавы. Апошняе значнае вывяржэнне адбылося ў 1983—85. К. ўваходзіць у склад Гавайскага вулканічнага нац. парку, уключанага ЮНЕСКА у Спіс сусв. спадчыны. Вулканалагічная станцыя.