Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
школе пры кляппары вучылася 28 дзяўчат. Захаваліся будынкі касцёла і частка жылога корпуса. А.А.Ярашэвіч.
КІМБЕРГ Якаў Мікалаевіч (16.12.1909, г. Адэса, Украіна — 27.1.1993), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1967). Скончыў драм. курсы пры кінастудыі «Масфільм» (1937). 3 1938 у бабруйскіх калг.саўгасным і абл. драм. трах, у 1947—73 у Гродзенскім абл. драм. тры. Выканаўца драм., камед. і харакгарных роляў. Акцёрскай рабоце К. ўласцівы псіхал. выразнасць і лаканізм сцэн. сродкаў. Сярод роляў: у калг.саўгасным тры — Батура («Партызаны» К.Крапівы), Елеся («Не бьшо ні гроша, ды раптам шастак» ААстроўскага); у Бабруйскім абл. драм. тры — Мілер («Каварства і каханне» Ф.Шылера); у Гродзенскім абл. драм. тры — Цярэшка («Трыбунал» А.Макаёнка), Шыковіч
Я.М.Кімберг.
(«Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Шмага, Аркашка («Без віны вінаватыя» і «Лес» Астроўскага), Шальменка («Шальменкадзяншчык» Р.КвіткіАснаўяненкі), Труфальдзіна («Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні) і інш.
КІМБЕРЛІ (Kimberley), плато на ПнЗ Аўстраліі. Выш. да 936 м. Складзена з крышт. парод і пясчанікаў, на У — з базальтаў. Клімат субэкватарыядьны. На Пн — вечназялёнае эўкаліптавае рздкалессе, па далінах вільготныя трапічныя лясы, на Пд — арыднае рэдкалессе, на пясчаніках злакі і хмызняк. Нац. парк ГейкіГордж.
КІМБЕРЛІ (Kimberley), горад у цэнтр. ч. Паўд.Афр. Рэспублікі. Засн. ў 1871 у сувязі з адкрыццём радовішчаў алмазаў. Каля 150 тыс. ж. (1996). Чыг. вузел. Аэрапорт. Цэнтр здабычы і апрацоўкі алмазаў. Праўленне алмазнай кампаніі «Дэ Бірс». Харч., гарбарнаабутковая і інш. прамсць.
КІМБЕРЛІТ (ад назвы г. Кімберлі ў Паўд.Афрыканскай Рэспубліцы), вулканічная і субвулканічная ультраасноўная шчолачнага саставу брэкчыя або туфападобная горная парода. Складаецца з алівіну, кальцыту, піропу, піраксену, храміту, ільменіту і інш. мінералаў, уключаных у дробназярністую асн. масу (серпентын, кальцыт, флагапіт і інш.). Колер чорны, з сіняватым і зеленаватым адценнем. Запаўняе трубкі выбуху (дыятрэмы) і трапляецца ў выглядзе жыл, даек, сіл; пашырана пераважна на стараж. платформах. Вядома больш за
1500 цел К., з якіх 8—10% алмазаносныя. Асн. алмазаносныя К ў ПАР і Расіі (Рэспубліка Саха, б. Якуція). На Беларусі праводзяцца пошукавыя работы на К. У.Я.Бардон.
КІМВРЫ (лац. Cimbri), адно з плямён стараж. германцаў. Спачатку жылі на Пн пва ІОтландыя. У канцы 2 ст. да н.э. рушылі на Пд ва Усх. Альпы, дзе ў 113 да н.э. разбілі стараж.рым. войска. У 109, 107 і 105 да н.э. перамагалі рымлян у Галіі. Разам з тэўтонамі, амбронамі і гарудамі прасунуліся ў Італію, аднак 30.7.101 да н.э. былі разгромлены рым. арміяй пад камандаваннем Г.Л/арыя каля Верцэлаў (цяпер г. Верчэлі). Міграцыя К. — першае гістарычна даказанае перасяленне стараж.герм. плямён на Пд.
KIM EH CAM (н. 20.12.1927, г. Пусан, Карэя), дзяржаўны і паліт. дзеяч Рэспублікі Карэя. Скончыў Сеульскі унт. 3 1954 дэпугат Нац. асамблеі. У 1970я г. ўзначальваў памяркоўную апазіцыю рэжыму прэзідэнта Пак Чжон Хі (лідэр Новай дэмакр. партыі). Пасля прыходу да ўлады Чон Ду Хвана (1979) пазбаўлены права займацца паліт. дзейнасцю. 3 1985 разам з Кім Тэ Чжунам узначальваў рух за дэмакратызацыю ў краіне, пасля разрыву з ш (1987) далучыўся да прэзідэнта Ро Дэ У (з 1990 яго пераемнік на пасадзе лідэра Дэмакр. ліберальнай партыі). У 1993—98 прэзідэнт Рэспублікі Карэя. Праводзіў курс на барацьбу з карупцыяй у дзярж. апараце.
В.У.Адзярыха.
КІМЕРЫЙСКАЯ СКЛАДКАВАСЦЬ, эпоха тэктанічных працэсаў складкавасці, гораўтварэння і гранітоіднага інтрузіўнага магматызму ў мезазойскую эру. Папярэднічала альпійскай складкавасці. Вылучаюць 2 фазы К.с.: раннекімерыйскую (старажытнакімерыйскую), што адбывалася ў канцы трыясавага — пачатку юрскага перыядаў, і познакімерыйскую (новакімерыйскую), якая мела месца ў канцы юрскага — пач. мелавога перыядаў. Раннекімерыйская праявілася ў Паўн. Дабруджы, на Таймыры, у Паўн. Афганістане, ПаўднёваУсх. Азй, Патагонскіх Андах, паўн.ўсх. Аргенціне, на крайнім Пд Афрыкі; познакімерыйская — на Каўказе, у ВерхаянаЧу
Да арт. Кімберліт. Алмазны крьппталь у кімберліце.
262 кімерыйцы
коцкай вобл., Цэнтр. Іране, Афганістане, Тыбеце, Зах. Кардыльерах Паўн. Амерыкі, Андах і інш. абласцях.
КІМЕРЬІЙЦЫ (асір. gimirrai, грэч. Kimmerioi), назва плямён, якія ў 8—7 ст. да н.э. жылі ў паўн.ўсх. Прычарнамор’і. Паводле звестак Герадота і інш. аўтараў, К. засялялі Паўн. Прычарнамор’е аж да Фракіі і былі выгнаны адтуль скіфамі. У 670я г. да н.э. К. захапілі Фрыгію, а ў 650я — Лідыю. Больш за ўсё яны затрымаліся ў Кападокіі, у раёне Сінопа (да канца 7 ст. да н.э.). 3 кімерыйскаскіфскім пранікненнем ў Малую Азію звязваюць знаходкі стараж. «скіфскіх» наканечнікаў стрэл пры раскопках Багазкёя, Сардаў, Гордзіяна і інш. У археалогіі прычарнаморскабалканскіх краін К. нярэдка звязваюць з культурай пераходнай эпохі ад бронзы да жалеза.
Літ.\ Артамонов М.Н. Кнммернйцы н скмфы: (От появлення на нст. арене до конца IV в до н.э.). Л., 1974; Тереножк м н А.І4. Кнммернйцы Клев, 1976.
КІМЕРЬІК (грэч. Kimmerikon), старажытны горад на паўд. узбярэжжы Керчанскага пва на зах. схіле гары Опук. Існаваў з 5 ст. да н.э. Росквіт адносіцца да мяжы нашага часу. У 3 ст. горад разбураны, у 4—5 ст. жыццё аднавілася на частцы гар. тэрыторыі. Раскопкамі 1927, 1947—49, 1950—51 выяўлены абарончыя сцены таўшчынёй 2,5 м, жылыя дамы 1—3 ст., складзеныя з вапняку, збожжавыя ямы, цыстэрны для вады. Знойдзены каменныя ступы, зерняцёркі, амфары са збожжам і інш. Жыхары займаліся земляробствам, рыбалоўствам, жывёлагадоўляй, гандлем.
KIM IP СЕН (сапр. К і м С о н Ч ж у; 15.4.1912, г. Пхеньян — 8.7.1994), дзяржаўны, парт. і ваен. дзеяч Кар. Нар.Дэмакр. Рэспублікі (КНДР). Генералісімус КНДР (1992). У 13гадовым узросце эмігрыраваў з бацькамі ў Паўн.Усх. Кітай, дзе ў 1931 уступіў у кіт. камуніст. партыю. У 1932 арганізаваў кар. партыз. атрады, на чале якіх ваяваў супраць яп. акупац. войск у Паўн.Усх. Кітаі і Паўн. Карэі. У 1941 адступіў на тэр. СССР. У 1945 разам з сав. войскамі прыбыў у Карэю. У 1945—46 адказны сакратар паўн.кар. Аргбюро Камуніст. паргыі Карэі, у 1946—49 нам. старшыні ЦК Прац. партыі Паўн. Карэі, адначасова ў 1946—48 старшыня Часовага нар. кта (з 1947 Нар. кта) Паўн. Карэі. У 1948—72 старшыня Кабінета міністраў КНДР, у 1972—94 прэзідэнт КНДР. Адначасова з 1949 старшыня, з 1966 ген. сакратар ЦК Прац. партыі Карэі. У 1950—93 старшыня Кта абароны КНДР (да 1972 Ваен. кт КНДР), адначасова вярх. галоўнакамандуючы (1950—94).
Тв.: Рус. пер. —Нчбр. пронзв. М., 1987. В.У.Адзярыха.
КІМІЯ, гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры каля в. Кімія Барысаўскага рна Мінскай вобл. Помнік датуецца
6 ст. да н.э. — 4 ст. н.э. Выяўлены рэшткі наземнага жытла, каменная пляцоўка, агнішча з пляскатых камянёў, горнаў для выплаўкі жалеза і інш. Знойдзены жал. сярпы, нож, посахападобныя шпількі, бронзавы брапзалет, касцяныя шпілька і вастрыё, гліняныя прасліцы, грузікі дзякаўскага тыпу, камяні зерняцёрак і інш. Ляпная штрыхаваная кераміка формай падобна да керамікі мілаградскай культуры.
КІМ ТЭ ЧЖУН (н. 3.12.1925, г. Мопкха, Карэя), дзяржаўны і паліт. дзеяч Рэспублікі Карэя. Скончыў унт Кенхі. Чл. Новай дэмакр. партыі, кандыдат ад яе на прэзідэнцкіх выбарах 1971. Выступаў супраць аўтарытарнага рэжыму прэзідэнта Пак Чжон Хі, неаднаразова быў арыштаваны. Пасля забойства апошняга як адзін з лідэраў апазіцыі асуджаны на пакаранне смерцю (заменена на пажыццёвае зняволенне). Вызвалены ў 1982, выехаў у ЗША. У 1985 вярнуўся на радзіму, разам з Кім Ен Самам (да 1987) узначальваў рух за дэмакратызацыю краіны. У 1991—92 лідэр Дэмакр. партыі. 3 1998 прэзідэнт Рэспублікі Карэя. В.У.Адзярыха.
КІМ ХАНДб (псеўд. Т а н В о н, Т а н Г у, С a Н ы н, К а м і н, К a са Сахо, Кадза; 1760, Карэя — 1820), карэйскі жывапісец. Рабіў партрэты, пейзажы і жанравыя кампазіцыі
Кім Хандо. Вадаспад дзевяці драконаў. Канец 18 ст.
на тэмы нар. жыцця ў традыцыях нац. жывапісу тушшу і вадзянымі фарбамі, выкарыстоўваў вопыт еўрап. мастантва. Творам уласцівы лінейнаграфічная манера, вастрыня жыццёвых назіранняў: «Вадаспад дзевяці драконаў», «Скалы ў моры», «Вяртанне кітайскага навукоўца Муі», «Месяц над кустамі», «Хлопчык іграе на флейце», 2 альбомы «Пейзажы, ажыўленыя персанажамі, жывёламі і птушкамі», аўтапартрэт, васьмістворкавая шырма «Груххавая выява бессмяротных» і інш.
K1M ЧЭН IP (н. 16.2.1942, паводле афіц. звестак лагер кар. партызан каля гары Пэктусан на Пн Карэі), дзяржаўны, парт. і ваен. дзеяч Кар. Нар.Дэмакр. Рэспублікі (КНДР). Сын Кім Ір Сена. Скончыў Пхеньянскі унт (1964). Працаваў у апараце ЦК Прац. партыі Карэі (ППК). 3 1973 сакратар ЦК, з 1974 чл. Паліткамітэта ЦК, з 1980 чл.
Прэзідыума Палітбюро ЦК ППК і чл. Цэнтр. ваен. кта ППК. У 1980 афіцыйна абвеіпчаны пераемнікам Кім Ip Cena. 3 крас. 1993 старшыня Кта абароны КНДР. Пасля смерці Кім Ір Сена (ліп. 1994) фактычны кіраўнік КНДР, у т.л. вярх. галоўнакамандуючы. Ген. сакратар ЦК ППК з 1997.
КІН (Kean), англійскія акцёры, бацька і сын. Эдмунд (17.3.1787, Лондан — 15.5.1833), прадстаўнік англ. сцэн. рамантызму. 3 1799 вандроўны акцёр, выступаў у правінцыяльных трах. У 1814 дэбютаваў на лонданскай сцэне ў тры «ДрурыЛейн». Лепшы трагічны акцёр АІігліі: Шэйлак («Венецыянскі купец» У.Шэкспіра), Атэла, Гамлет, Макбет, Рычард III, Рычард II (усе аднайм. п’есы Шэкспіра). Яму быў уласцівы яркі сцэн. тэмперамент, экспрэсіўнасць, псіхал. паглыбленасць. Чарлз Джон (18.1.1811, г. Уотэрфард, Ірландыя — 22.1.1868). Сын Эдмунда. Вучыўся ў Ітане. Дэбютаваў у 1827 у тры «ДрурыЛейн». У 1850—59 узначальваў тр «Прынсес». Паставіў 20 спекгакляў па п’есах Шэкспіра, у некат. іграў сам. Адзін з першых увёў у практыку працяглы паказ адной п’есы. У 1863—67 гастраліраваў у Аўстраліі, Паўд. Амерыцы, ЗША.
Літ.: М н н ц Н. Эдмунд Клн. М., 1957. КІНА... (ад грэч. кіпеб рухаю), пачатковая частка складаных слоў, якая паказвае на іх адносіны да кінематаграфіі, напр., кінастудыя, кіначасопіс.
КІНААПАРАТ, гл. Кіназдымачны апарат.
КІНААПЕРАТАРСКАЕ МАСТАЦТВА, гл. ў арт. Аператарскае мастацтва
КІНАБАЛУ (Kinabalu), горны масіў на Пн вва Калімантак, у Малайзіі. Выш. да 4101 м (найвыш. ў Малайскім архіпелагу). Складзены пераважна з гранітаў і гранадыярытаў. Трапічныя вечназялёныя і лістападныя лясы, вышэй 3500 м — хмызнякі і лугі. Фаупа: гібон, арангутанг, суматранскі насарог, замбар, барадаты дзік, бантэнг, каля 600 відаў птушак. Нац. парк.