• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
       У 1980я — пач. 1990х г. выйшла некалькі манаграфій, зборнікаў, даведнікаў. 3 1988 НДІ кінамастацтва Кінакамітэта Расіі, Эйзенштэйнаўскі цэнтр даследаванняў кінакультуры і маск. Музей кіно выдаюць час. «Кмноведческне запнскн».
       Станаўленне бел. кіно ў 1920—30я г. асвятлялася ў перыяд. друку. Пасля Вял. Айч. вайны сродкі масавай інфармацыі асвятлялі асн. праблемы бел. кінематографа, выходзілі артыкулы пра кінадраматургію, рэжысуру, тэматычную скіраванасць кінастудыі «Беларусьфільм», экранізацыю твораў бел. пісьменнікаў і драматургаў. Артыкулы па К. змяшчаліся ў навук. зборніках АН Беларусі, выдаваліся брашуры пра пачынальнікаў бел. кіно і інш. У 2й пал. 1950—60х г. прыход новых творцаў, пашырэнне кінавытвсці і павышэнне маст. ўзроўню фільмаў садзейнічалі станаўленню К. У 1957 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі створаны сектар тэатра, кіно і музыкі, на аснове якога ўзнік секгар тэатра і кіно (з 1977 сектар кіна і тэлемастацтва). У «Весцях АН БССР» і шш. выданнях друкаваліся артыкулы аб фільмахспекгаклях, кінапубліцыстыцы, героікапатрыятычнай і сучаснай тэматыцы ў даваен. і пасляваен. бел. кінамастацтве (збкі «Беларускае мастацтва», 1957, 1962; «Праблемы сучаснага беларускага мастацтва», 1968). Першая манаграфія, прысвечаная гісторыі кінамастацтва Беларусі, — «Беларускае кі
    
    но» А.Красінскага, В.Смаля, Г.Тарасевіча (1962). Станаўленне і асн. этапы развіцця бел. кінематаграфіі 1920—60х г. асветлены ў «Гісторыі беларускага кіно» (ч. 1—2, 1969—70). Спецыфіку вобразнасці ў кінапубліцыстыцы даследавалі Е.Бондарава, Л.Шылава («Нарыс на экране», 1969), Н.Фральцова («Тэлебачанне: хроніка, дакумент, вобраз», 1977), віды і жанры кіно, спецыфіку кінавобраза — В.Нячай, Г.Ратнікаў («Асновы кінамастацтва», 1978). Гісторыя бел. кіно выкладзена ў працы Красінскага «Экран зямлі беларускай» (1973). Розныя бакі кінамастацгва Беларусі, творчасць сцэнарыстаў, рэжысёраў, аператараў, кінамастакоў, асн. праблемы дакумент. і ігравога кіно адлюстраваны ў калектыўных зборніках «Кіно Савецкай Беларусі» (1975), «Сучаснае беларускае кіно» (1985), кнігах «Размовы каля экрана» (1973), Смаля «На экране — герой і народ» (1974), «Чалавек. Вайна. Подзвіг» (1979), «Праз прызму дзесяцігоддзяў» (1980); Красінскага «Беларускія акнёры ў кіно» (1973), «Кінадакумент і вобраз часу» (1980), «Кіно: ігравое плюс дакументальнае» (1987). Заскавальнікам бел. Kitto Ю.Тарычу і У.КоршСабліну прысвечаны манаірафіі «Юрый Тарыч» Красінскага (1971) і «Кінаутужка даўжынёю ў жыццё» Бондаравай (1980). Творчасць В.Турава разглядаецца ў манаграфіі Л.Паўлючыка «Ад споведзі да эпаса» (1985). Здабыткі і праблемы кінамастацтва і кінакрытыкі даследаваны ў працах Бондаравай «У кадры і за кадрам» (1973), «Час, экран, крьггыка» (1975), «Экран у розных вымярэннях» (1983), «Кінематограф і лігаратура: творы беларускіх пісьменнікаў на экране» (1993). Узаемадзеянню кінамастацгва з грамадствам і яго ўплыву на гледача прысвечаны манаграфіі Красінскага «Фільмы, героі, час» (1975), С.Міхайлавай «Актыўны экран» (1979). Спецыфіка тэлеэкрана разглядаецца ў кнігах Нячай «Экран і мы» (1971), «Фільм у нас дома» (1974), «Вялікі свет малога экрана» (1976), «Тэлебачанне як мастацкая сістэма» (1981), замежныя фільмы на айч. экранах — у яе працах «Аб густах спрачаюцца» (1986), «Экран выкрывае» (1987). Значным укладам у К. сгала даследаванне Ратнікава «Жанравая прырода фільма» (1990). Актуальныя праблемы творчага працэсу асвятляюцца ў час. «На экранах», «Мастацгва», у артыкулах Фральцовай, А.Бабковай, Л.Саянковай, В.Мядзведзевай, Н.Агафонавай, І.Аўдзеева і інш. У 1996 выдадзены даведніккаталог «Усе беларускія фільмы», складзены Аўдзеевым і Л. Зайцавай. Е.Л. Бондарава.
    
    КІНАЗЫ, фосфатрансферазы, ферменты класа трансфераз, што каталізуюць рэакцыі пераносу фасфарыльнага астатку ад адэназінтрыфосфарнай кіслаты (АТФ), радзей ад інш. нуклеазідтрыфасфатаў, на субстраты. Удзельнічаюць у фасфарыліраванні нізкамалекулярных злучэнняў (глюкоза, вітаміны) і бялкоў. Рэакцыі пераносу К.
    
    ажыццяўляюць з затратай энергіі АТФ (неабарачальныя рэакцыі) і без затраты (абарачальныя рэакцыі). Прысутнічаюць ва ўсіх жывых клетках і адыгрываюць значную ролю ў рэгуляцыі абмену рэчываў. Вядома каля 200 К. Вызначэнне актыўнасці крэацінкіназы ў сываратцы крыві выкарыстоўваюць у дыягностыцы інфаркту міякарда і міяпатый.
    
    КІНАКАМЕДЫЯ, жанр кінамастацтва, творы якога адлюстроўваюць камед. харакгары і сітуацыі, выклікаюць смех гледачоў; адносяцца да эстэт. катэгорыі камічнага. Бывае эксцэнтрычная, лірычная, сатыр., фантаст., абсурдная, парадыйная, кінавадэвіль, кінафарс, трагікамедыя і інш.
       Першыя К. — «Паліты палівальшчык» (1895, Франдыя, рэж Л.Люм’ер). Распрацоўка жанру К. звязана з дзейнасцю франц. (М.Ліндэр, Р.Клер, Фернандэль, Бурвіль, ЖТаці, П.Этэкс, Л. дэ Фюнес, П.Рьшіар), амер. (М.Сенет, Б.Кітан, Г.Лойд, браты Маркс, М.Брукс, В.Ален і асабліва Ч.Чаплін, які аб’яднаў эксцэнтрыку з лірыкарамант. і трагікамічнымі элементамі), італьян. (П.Джэрмі, В. Дэ Сіка, Тато, АСордзі, М.Мастраяні. А.Чэлентана) камед. школ. Для сав. К. характэрна ўзмацненне сац. функцый Вял. ўклад у яе развіццё зрабілі рэж. Я.Пратазанаў, Б.Барнет, Р.Аіяксандраў, І.Пыр’еў, АМядзведкін, Э.Разанаў, Л.Гайдай, Г.Данелія, акцёры І.Ільінскі, В.Марэцкая, Э.Гарын, Л.Арлова, М.Кручкоў, М.Жараў, Ф.Ранеўская, С.Марцінсон, Р.Плят, М.Пугаўкін, Г.Віцын, Л.Гурчанка, Р.Быкаў, Ю.Нікулін, Я.Лявонаў, АМіронаў, АПапанаў, Л.Кураўлёў, Л.Ахеджакава і інш.
       У бел. кіно канца 1920—30х г. створаны быт. і сатыр. К: «Джэнтльмен і певень» (1929, рэж. У.Балюзак), «Паручнік Кіжэ» (1934, рэж. А.Файнцымер), «Дзяўчына спяшаецца на спатканне» (1936, рэж. М.Вернер); лірычныя К.: «Шукальнікі шчасця» (1936) і «Маё каханне» (1940, абедзве рэж. У.КоршСаблін), «Маска» і «Мянтуз» (1938, рэж. С.Сплашноў), «Мядзведзь» (1938) і «Чалавек у футарале» (1939, рэж. І.Аненскі; апошнія 4 паводле А.Чэхава). Экранізаваны камед. спектаклі па творах бел. драматургаў: Я.Купалы «Паўлінка» (1952) і В.Вольскага «Несцерка» (1955; рэж. А.Зархі), К.Крапівы «Пяюць жаваранкі» (1953, рэж. КоршСаблін і К.Саннікаў) і «Хто смяецца апошнім (1954, рэж. КоршСаблін), А.Макаёнка «Лявоніха на арбіце» («Рагаты бастыён», 1975, рэж. П.Васілеўскі), М.Матукоўскага «Амністыя» («Траянскі конь», 1980) і «Мудрамер» (1988; рэж. В.Панамароў) і інш. Шмат створана дзіцячых эксцэнтрычных, муз., прыгодніцкіх К.: «Па сакрэту ўсяму свету» (1976, маст. кіраўнік І.Дабралюбаў, рэж. Ю.Аксачанка, У.Папоў, Дз.Міхлееў, В.Канеўскі), «Капітан схлусігалава» (1979, рэж. М.Лук’янаў), «Ціхія троечнікі» (1980, рэж. В.Нікіфараў), «Як я быў вундзркіндам» (1983, рэж. Я.Маркоўскі), «Не забудзьце выключыць тэлевізар» (1987, рэж. Лук’янаў), серыя каротка.метражных фільмаў «Кешка і іншыя» (1991—93, рэж. Б.Берднер) і інш. Сярод бел. К. апошніх дзесяцігоддзяў: «Белыя росы» (1983, рэж. Дабралюбаў), «Не разумею» (рэж.
    
    КІНАМАСТАЦТВА       265
    
    Н.Шылок) і «Філіял» (рэж. Маркоўскі), 1988; «Чырвоны востраў» (1991, рэж. А.Фянько), «Хачу ў Амерыку» (1992, рэж. С.Ніканенка), «Кааператыў «Палітбюро» (1993) і «Гульня ўяўлення» (1995, рэж. М.Птапіук).
      Літ:. Юренев Р.Н. Советская кннокомедяя. М., 1964; Комнкн мнрового экрана. М., 1966; Нсторня белорусского кнно. Кн. 1—2. Мн., 1969—70; Волков А.А. Эксцентрнческая кмнокомедня. М., 1977; Кушннров М.А На экране — кннокомедня. М., 1983; Трауберг Л.З. Млр намзнанку: Соц.крнтмч. мотнвы в амернканской кннокоммческой 1910—1930х гг. М., 1984. Л.М.Зайцава.
    
    КІНАКАМЕРА, тое, што кіназдымачны апарат.
    
    КІНАКРЫТЫКА, гл. ў арт. Кіназнаўства.
    
    КІНАЛбгіЯ [ад грэч kyon (kynos) сабака + ... логія], навука пра сабак; аснова сабакагадоўлі. Вывучае анатомію і фізіялогію сабак, у т.л. заканамернасці іх вышэйшай нерв. дзейнасці і паводзін, паходжанне і эвалюцыю парод, магчымасці выкарыстання для палявання, службовых і дэкаратыўных мэт, навук. эксперыментаў, распрацоўвае метады і спосабы іх гадоўлі, селекцыі, выхавання і дрэсіроўкі, прафілактыкі хвароб, лячэння. Існуе Міжнар. кіналагічнад федэрацыя (г. Цюэн, Бельгія), у яе складзе працуе навук. камісія па К Бел. кіналагічная федэрацыя створана ў 1992, аб’ядйоўвае 40 клубаў.
       Большасць сучасных парод сабак выведзена ў сярэднія вякі. Узнікненне К. звязана з утварэннем клубаў сабакаводаў у канцы 19 ст. (1873, Англія). Пазней клубы сталі аб’ядноўвацца ў кіналаіічныя твы. Гл. такса,ма Дзкаратыўнапакаё'выя сабакі, Паляўнічыя сабакі, Службовыя сабакі. Л.П.Шкляроў.
    
    КШАМАСТАЦТВА к і н о, від экраннага мастацтва, творы якога зроблены на тэхн. базе кінематаграфіі, а таксама з дапамогай інш. тэхн. сродкаў аўдыёвізуальнай камунікацыі (тэлебачанне, відэакасеты, відэадыскі, камп’ютэр і інш.). Асн. творы К. — фільмы — ствараюцца шляхам кіназдымак рэальных, спецыяльна інсцэніраваных падзей рэчаіснасці або ўзноўленых сродкамі анімацыі. У К. сінтэзуюцца эстэт. ўласцівасці лры, тра, выяўл. мастацтваў, музыкі (гл. Кінамузыка) на аснове спецыфічных сродкаў выразнасці. Кінематограф і К. як яго частка ўзніклі на мяжы 19—20 ст у выніку развіцця навукі і тэхнікі. Кінематограф фарміраваўся як частка тэхнагеннай культуры, для якой характэрна спалучэнне уііікальнасці яе прадукцыі з тыражаваннем. Папярэднікамі кіно акрамя традыц. відаў мастацтва былі: фатаграфія, кірмашовы атракцыён, фанограф, грамафон, патэфон, радыё (як папярэднік гукавога кінб), перыяд. выданні (як паііярэднікі хранікальных фільмаў), відовішчы, якія стваралі ілюзію рэальнасці (панарама, дыярама, кругавая праекцыя — папярэднікі шырокаэкраннага, шырокафарматнага, кругавога, варыяэкрана). Прырода сінтэзу кіно дваістая: сінтэз у лрацэсе нараджэння К. як віду мастацгва і
    
    
    сістэмы яго сродкаў выяўлення, а таксама сінтэз як узаемадзеянне і ўзаемаўплыў мастацтваў на кожным этапе існавання К. і пры стварэнні кожнага канкрэтнага твора. Вынік сінтэтычнасці К.— калекгыўнасць стварэння фільма. Кампаненты фільма і адпаведна асн. кінематаграфічныя прафесіі: кінадраматургія — сцэнарыст; рэжысура — рэжысёр; мантаж — мантажор; выява — мастак, аператар; гук — кампазітар, гукарэжысёр; акцёрская творчасць — акцёр, каскадзёр. Гал. роля ў працэсе стварэння фільма звычайна належыць рэжысёру. У сувязі з калектыўнасцю стварэння фільмаў у К. праблема аўтарства спецыфічная. У працэсе яго гіст. развіцця паступова адбывалася станаўленне індывідуальнай аўтарскай свядомасці, што прывяло да ўзнікнення тэрміна «аўтарскае кіно» і вылучэння яго як асобнай з’явы ў процілегласць жанраваму кіно. К. найб. натуральна і адэкватна адлюстроўвае масавую псіхалогію. Сістэма вобразнага засваення свету аўдыёвізуальным К. мае 2 узроўні: выяўленчы (сама кінавыява) і вобразны (вобразны сэнс, які нясе кінавыява). Аснова кінавобразнасці — выяўленчасць. Адносна К. існуе азначэнне «самае безумоўнае з мастацтваў», адкак фатаграфічная прырода К. не адмяняе асобай кінематаграфічнай умоўнасці. Мова К. — гукапластычная мова экраннай выявы, якая рухаецца. К. валодае сістэмай сродкаў адлюстравання, многія з якіх суадносяцца са сродкамі інш. мастацтваў (святло, колер, рытм, лейтматыў, слова і інш.), a некатсрыя з’яўляюцца спецыфічнымі і вызначальнымі: кадр, або мантажны кадр, план (адносны маштаб выявы ў кадры), ракурс (пункт погляду камеры, які дапамагае адлюстраваць погляд героя або аўтара на падзеі), мантаж. Вылучаюць віды К.: ігравое кіно (гл. Мастацкі фільм), анімацыйнае кіно, дакументальнае кіно, навуковапапулярнае кіно. Прынцыпамі падзелу кіно на віды з’яўляюцца прадмет экраннага ўвасаблення, спосабы экраннай матэрыялізацыі задумы ў адпаведнасці з запатрабаваннямі ўспрыняцця гледачоў. Існуе тэндэнцыя стварэння фільмаў на стыку ігравога, дакумент. і анімацыйнага кіно. 3 развіццём К. фарміравалася яго жанравая сістэма. К. выкарыстоўвала жанры інш. мастацтваў (лры, тра, фальклору і інш.) і выпрацоўвала свае (гл. ў арт. Жанр). Для сучаснага К. характэрна тэндэнцыя да змешвання жанраў (поліжанрызм К.) і відаў К.. Найб. пашырана спалучэнне т. зв. «нізкіх», або традыц. відовішчных жанраў К. ў сувязі з аднолькавым узроўнем умоўнасці (авантурны фільм у розных варыяцыях, меладрама, камедыя). На сістэму жанраў дакумент. кіно зрабіла ўплыў літ. публіцыстыка, навук.папулярнага — навук. літаратура. Паводле паходжання многія кінажанры маюць літ. назвы, але па сутнасці яны не ідэнтычныя.