• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    
    Маскавы каляровы кінескоп: 1 мазаічны люмінафорны экран; 2 — ценявая маска для раздзялення колераў; 3 — элекгронныя пражэктары.
    
    
       Бываюць манахромныя і каляровыя. М a н а х р о м н ы К. мае вакуумна шчыльную абалонКу з гарлавінай і шкляным дном. У гарлавіну ўбудаваны электронны пражэктар, які фарміруе электронны пучок з інтэнсіўнасцю, што змяняецца ў адпаведнасці з відэасігналам. У месцах падзення такога пучка на люмінесцэнтны экран на ўнугранай паверхні дна абалонкі ўзнікае свячэнне, яркасць якога прапарцыянальная інтэнсіўнасці пучка. У каляровых К. люмінесцэнтны экран складаецца з мноства люмінафорных элементаў (у форме кружочкаў ці палосак), якія свецяцца чырвоным, зялёным або сінім колерам пад уздзеяннем аднаго з трох элекгронных ітучкоў, сфарміраваных трыма электроннымі пражэктарамі. А.П.Ткачэнка.
    
    
    
    
    Да арт. Кінескоп: a — мазаічная струкіура зкрана; б — штрыхавая структура экрана: 1 — электронныя пучкі; 2 — ценявая маска; 3 — экран.
    
    
    
    КІНЕТАСТАТЫКА (ад грэч. kinetos які рухаецца + статыка), раздзел механікі, у якім разглядаюцца спосабы рашэння дынамічных задач з дапамогай аналіт. або графічных метадаў статыкі. У аснову К. пакладзены Д’Аламбера прынцып. Метады К. знаходзяць выкарыстанне пры рашэнні шэрагу дынамічных задач, пераважна ў дынаміцы машын і механізмаў (гл. Кінетастатыка механізмаў).
    
    КІНЕТАСТАТЫКА МЕХАНІЗМАЎ, раздзел дынамікі механізмаў і машын, у якім вызначаюцца рэакцыі элементаў кінематычных пар механізма пры ўмове, што закон яго руху вядомы. Метады К.м. заснаваны на дапушчэнні, што механізм у цэлым і асобныя яго звёны будуць знаходзіцца ў стане раўнавагі, калі да ўсіх знешніх сіл, прыкладзеных да звёнаў, дадаць сілы інерцыі (у адпаведнасці з Д’Аламбера прынцыпам). У К.м. карыстаюцца аналітычнымі і графічнымі метадамі статыкі пры праекгаванні новых машын (для разліку іх на трываласць).
    КІНЕТАХбР, тое, што цэнтрамера.
    КІНЁТЫКА (ад грэч. kinetikos які прыводзіць у рух), раздзел механікі, у якім вывучаецца механічны стан цела ў сувязі з фіз. прычынамі, што яго вызначаюць. Уключае статыку і дынаміку.
    КІНЁТЫКА ФІЗІЧНАЯ, раздзел тэарэтычнай фізікі, у якім вывучаюцца мікраскапічныя працэсы, што ўзнікаюць у фіз. сістэмах пры адхіленні ад стану раўнавагі тэрмадынамічнай.
      К.ф. падзяляюць на фенаменалагічную (тэрмадынамічную) і статыстычную. Ф е н a меналагічная К.ф. разглядае законы змены макраскапічных параметраў (напр., тры, канцэнтрацыі часціц) нераўнаважных сістэм пры дыфузіі, цеплаправоднасці, унугр. трэнні і інш. Ураўн. фекаменалагічнай К.ф. выводзяцда з меркавання, што адхіленні ад раўнавагі (звычайна невялікія) характарызуюцца градыентамі тры і хім. патэнцыялу. Пры наяўнасці градыентаў некалькіх велічынь, напр., тры і канпэнтрацыі, у сістэме ўзнікаюць прамыя працэсы пераносу (цеплалраводвасць, дыфузія) і перакрыжаваныя працэсы (напр., тэрмадыфузія, дыфузій.чая цеплалраводнасць) Статыстычная К.ф. вызначае кінетычныя каэф. (напр., каэф. вязкасці, дыфузіі, цеплаправоднасці). Вывад ураўн. фенаменалагічнай К.ф. і вылічэнне кінетычных каэф. робявда з дапамогай кінетычнага ўраўн., якое апісвае змену нераўнаважнай функцыі размеркавання сістэмы (гл. Кінетычная тэорыя газаў}.
      Літ:. Лнфшнц Е.М., Пйтаевскнй Л.П. Фнзнческая кмнетнка. М., 1979.
    Г. С.Раманаў.
    КІНЁТЫКА ХІМІЧНАЯ, вучэнне аб скарасцях і механізмах хім. рэакцый; раздзел фізічнай хіміі.
      К.х. вызначае часавыя заканамернасці працякання рэакцый хімічных, эмпірычную сувязь паміж скорасцю рэакцый і ўмовамі іх правядзення (канцэнтрацыяй рэагентаў, трай, ціскам, фазавым станам і інш ), выяўляе фактары, іпто ўплываюць на скорасць і напрамак рэакцыі (каталізатары, ініцыятары, інгібітары і інш.). К.х. вывучае таксама механізмы складаных хім. працэсаў: высвятляе, з якіх простых хім. рэакцый (элементарных стадый) складаецца хім. працэс, як гэтыя рэакцыі звязаны адна з адной, якія прамежкавыя прадукгы ўтвараюцца і ўдзельнічаюць у хім. працэсе, устанаўлівае ролю лабільных прамежкавых часціц (атамаў, свабодных радыкалаў, іонаў, актыўных комплексаў і інш.) у элементарных рэакцыях. Для рашэння гэтых задач у К.х. выкарысгоўваюць хім. і фіз,хім. мегады аналізу зыходных рэчываў і прадуктаў пераўтварэнняў, матэм. метады для тэ
    
    270          КІНЕТЫЧНАЕ
    
    арэг. абагульненняў, а таксама дасягненні хім. тэрмадынамікі, атамнай і малекулярнай фізікі, аналіт. хіміі, квантавай механікі.
       Першыя даследаванні скорасці хім. рэакцый у 1870я г. праведзены М.АМяншуткіным. У 1930я г. фізікахімікі амер. Г.Эйрынг і англ. М.Паляні на базе квантавай механікі і статыст. фізікі стварылі тэорыю абс. скарасцей рэакцый; ММ.Сямё'наў і С.Н.Хіншэлвуд — тэорыю ланцуговых працэсаў. Значны ўклад у развіцдё кінетыкі ландуговых рэакцый зрабілі сав. фізікахімікі В.М.Кандрацьеў, М.М.Эманузль. Тэарэт. канцэпцыі і кінетычныя даныя К.х. выкарыстоўваюць пры стварэнні схем складаных хім. працэсаў, аналізе пытанняў будовы хім. злучэнняў і іх рэакцыйнай здольнасці, для вырашэння тэхнал. і тэхн. задач.
       Літ:. Эйрлнг Г., Лнн С.Г., Лнн С.М. Основы хнмнческой клнетлкл.: Пер. с англ. М., 1983; Деннсов Е.Т. Клнетнка гомогенных хлмлческмх реакцлй. 2 нзд. М., 1988; Хлмлческая кднетлка н целные реакдлл. М., 1966. Дз.І.Мяцеліца.
    
    КІНЕТЫЧНАЕ МАСТАЦТВА, кінет ы з м, авангардысцкі кірунак у скульпт., пластыцы 20 ст., заснаваны на стварэнні эстэт. эфекгаў праз наданне вярчальнага або паступальнага руху асобным часткам твора, выкарыстанне сродкаў оптыкаакустычнага ўздзеяння на гледача (светлавыя эфекты, стэрэагук і інш.) і магчымасці кінематаграфіі. Пачаў фарміравацца ў 1910—30я г. ў творах мастакоў розных авангардысцкіх кірункаў, якія ў кінетычных прасторавых кампазіцыях спрабавалі пераадолець традыц. статычнасць скулытгуры і акгывізаваць яе ўзаемадзеянне з асяроддзем (веласіпеднае кола, прымацаванае да табурэткі М.Дзюшана, 1913; праект Вежы Ш Інтэрнацыянала У.Татліна, 1919—20; люмінакінетычная машынаскульптура «Мадулятар прасторы і святла» Л.МохайНадзя, 1922—30; «мабілі» — падвясныя рухомыя канструкцыі з жалеза, алюмінію і дроту А.Колдэра, 1930я г.). Канчаткова склалася ў канцы 1950х г. у творчасці маст. аб’яднанняў «Група вывучэння візуальнага мастацтва» (Францыя), «Група Зэро» (Германія), «Група Т», «Група N» (Італія) і інш. і асобных мастакоў: Н.Шофера, Ж.Тэнглі (Францыя), Б.Райлі, Л.Пунса (Англія—ЗША) і інш КІНЕТЫЧНАЯ мбВА, гл. ў арт. Жэсmay мова.
    
    КІНЕТЫЧНАЯ ТЭОРЫЯ ГАЗАЎ, раздзел тэарэтычнай фізікі, які вывучае ўласцівасці рэчыва ў газападобным стане. Аб’екты вывучэння — газы, газавыя сумесі, шіазма. Асн. метады — статыстычныя на аснове малекулярнай будовы рэчыва і законаў узаемадзеяння паміж часціцамі.
      Асновы К.т.г. распрацавалі Л.Больцман і ДжЖ.Максвел, далей развіта ў працах М.Борна, М.М.Багаяюбава, Л.ДЛандау і інш. Вывучае дастаткова разрэджаныя сістэмы, для якіх час свабоднага прабегу часцід (ці квазічасціц) значна перавышае час іх сутыкнення, што дае магчымасць апісваць такія сістэмы на аснове адначасцінкавай функцыі размеркавання f(P, v*, t), якая з’яўляецца шчыльнасцю
    
    
    імавернасці таго, што часціца ў момант часу t у пункце 7* мае скорасць v*. Функцыя f для канкрэтнай сістэмы пры зададзеных умовах з’яўляецца рашэннем асн. ўраўнення К.т.г. — кінетычнага ўраўнення Больцмана: Bf df Ў df . .
       + — дае Л — знешняя at or т ov
    сіла, што ўздзейнічае на часціцу масай т, 1(f) — інтэграл сутыкненняў (вызначае змену /зза сутыкненняў часціц). У вьшадку сумесі газаў разглядаецца сістэма такіх ураўненняў для кожнага кампанента сумесі. Па знойдзенай функцыі / вылічаюць сярэднія велічыні, якія характарызуюць стан газу і лрадэсы ў ім, і на іх аснове вывучаюць эвалюцыю нераўнаважных сістэм, унутранае трэнне, дыфузію, цеплаправоднасць і інш.
       Літ.: Лнфшнц Е.М., Пдтаевскдй Л.П. Фдзнческая кннетдка. М., 1979.
    Г. С.Раманаў.
    
    КІНЕТЫЧНАЯ ЭНЕРГІЯ, мера мех. руху, роўная для матэрыяльнага пункта палавіне здабытку яго масы на квадрат скорасці Т = mv²/). К.э. мех. сістэмы роўная суме К.э. усіх яе пунктаў.
       К.э. цвёрдага цела, якое рухаецца паступальна, вылічваедца як К.э. пункта з масай, роўнай масе ўсяго цела; пры вярчальным руху — Т —1<л²/1, дзе I — момант інерцыі, ш — вутлавая скорасць вярчэння цвёрдага цела. Пры скарасцях, блізкіх да скорасці свягла с, К.э. лункта роўная Т = тпсУ v 1v /с  тос , дзе т₀ — маса слакою матэрыяльнага пункта. Гл. таксама Энергія, Энергіі захавання закон.
    
    КІНЕТЬІЧНЫ МОМАНТ, тое, што момант імпульсу.
    
    КІНЕТЫЧНЫЯ МЕТАДЫ АНАЛІЗУ, метады аналізу хімічнага, заснаваныя на залежнасці скорасці хім. рэакцыі ад канцэнтрацыі рэагуючых рэчываў. Прыдатныя для вызначэння аднаго з рэагентаў рэакцыі або каталізатара і рэчываў, якія з ім узаемадзейнічаюць (каталітычныя метады, ці каталіметр ы я). Рэакцыя, скорасць якой вымяраюць, наз. індыкатарнай. Звычайна ў якасці індыкатарных выкарыстоўваюць гамагенныя рэакцыі — акісляльнааднаўляльныя, унутрысфернага замяшчэння ў комплексных злучэннях, ізатопнага абмену, ферментатыўныя. Выкарыстоўваюць пры аналізе вады, паветра, біяхім. даследаваннях, для вызначэння мікраэлементаў у геал. і біял. аб’ектах.
    
    КІНЖАЛ (араб.), клінковая халодная зброя блізкага бою, прызначаная для колючага ўдару. У старажытнасці выраблялі з крэменю, рогу, пазней з металу. Найб. пашыраны на Усходзе, дзе захаваўся да нашых дзён як парадная зброя. Папярэднікам К. на Беларусі быў вял. баявы нож. Атрымаў пашы
    
    
    Кінжал з г. Бібл (цялер г. Джубейль, Ліван, 2е тысячагоддзе да н.э.).
    
    рэнне ў часы сярэдневякоўя, калі набыў форму 1, 2лязовага або штыкападобнага клінка. На Беларусі К. называўся пуйнал (ад італьян. pugnale). 3 17 ст. ён паступова траціць баявое значэнне і выкарыстоўваецца ў асн. як парадная і дэкаратыўная зброя.
       Літ:. Т р у с а ў АА Зброя Лідскага замка // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1980. № 2. Ю.М.Бохан.
    
    КІНІКІ (грэч. kynikoi ад Kynosarges; лац. супісі цынікі), прадстаўнікі стараж.грэч. філас. школы, заснаванай у 4 ст. да н.э. ў Афінах вучнем Сакрата Антысфенам. Школа размяшчалася на ўзгорку Кінасарг (адсюль назва). Найб. вядомыя прадстаўнікі школы Дыяген Сінопскі, Кратэт, Керкід, Дыён Хрысастом. Крытыкуючы вучэнне Платона аб ідэях, К. сцвярджалі існаванне толькі адзінкавых рэчаў, сапраўднымі ведамі лічылі толькі пачуццёвае адлюстраванне адзінкавага. Ідэал К. — бязмежная духоўная свабода індывіда. К. пераглядалі асн. светапоглядныя, этычныя і эстэт. катэгорыі, грэбавалі ўсякай культурай і звычаямі, што часам ператваралася ў цынізм, прапаведавалі спроіпчанае разуменне свету, крытыкавалі асн. прынцыпы рабаўладальніцкай маралі, ухвалялі ўмеранасць і аскетызм, адмову ад задавальнення, збліжэнне чалавека з прыродай. К. называлі сябе «грамадзянамі свету». стварылі тэрмін «касмапаліт». Вучэнне К. паўплывала на фарміраванне стаіцызму. А.М.Елсукоў.