• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
       Літ.: Турчнн В.С. О.Кяпренскяй. М., 1975; Кяслякова 14.В. О.Кнпренскнй: Эпоха н герон. М., 1977; Валмцкая AT О.Клпренскяй в Петербурге. Л., 1981; Сарабьянов Д. О.АКЙпренскмй: Альбом. Л., 1982. В.Я.Буйвал.
    
    КІПЧАКІ, к ы п ч а к і, к у м а н ы, сярэдневяковая народнасць цюркскай групы, усх. адгалінаванне полаўцаў. У 10 ст. займалі тэр. Паўн.Зах. Казахстана, межавалі на У з кімакамі, на Пд з агузамі, на 3 з хазарамі. Распадаліся на шэраг плямён, вялі качавы лад жыцця. У сярэдзіне 10 ст. рушылі ў стэпы Паўн. Прычарнамор’я і Каўказа. Мелі цесныя сувязі з Сярэдняй Азіяй, асабліва з Харэзмам. У 1й пал. 13 ст. разбіты манголамі, увайшлі ў склад мангольскага войска, складалі асн. частку насельніцтва Залатой Арды. Пазней увайішіі ў склад народнасцей татар, казахаў, башкір, карачаеўцаў, кумыкаў і інш., якія гавораць на мове кіпчакскай групы.
    
    KIP II В я л і к і (? — 530 да н.э.), першы цар [558—530 да н.э.] стараж.перс. Ахеменідаў дзяржавы. У 558 узначаліў саюз перс. плямён, якія ў 553 паўсталі супраць мідыйцаў. У 550—549 да н.э. заваяваў Мідыю, у 546 — Лідыю і грэч. гарады М. Азіі, паміж 545 і 539 — значную ч. Сярэдняй Азіі, у 539 — Вавілонію (Вавыон зрабіў адной з рэзідэнцый) і Месапатамію. Загінуў у час паходу ў Сярэднюю Азію. Вобраз К. адлюстраваны ў стараж.ўсх. і ант. лры («Гісторыя» Герадота, «Кірапедыя» Ксенафонта і іпш.).
    
    КІРАВА, вёска ў Жлобінскім рне Гомельскай вобл. Да 1939 наз. Святое. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 29 км на У ад г. Жлобін, 78 км ад Гомеля, 13 км ад чыг. ст. Салтанаўка. 1147 ж., 428 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аіггэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял Айч. вайну.
    
    КІРАВА, вёска ў Слуцкім рне Мінскай вобл. Да 1935 наз. Цараўцы. Цэнтр сельсавета. За 7 км на Пд ад горада і чыг. ст. Слуцк, 112 км ад Мінска. 460 ж., 214 двароў (1998). Дзіцячы санаторый «Случ». Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. СвятаІаанаўская царква.
    
    
      КІРАВАГРАД, горад на Украіне, цэнтр Кіраваградскай вобл., на р. Ішул. Засн. ў 1754 як крэпасць св. Елізаветы, зацвярджаўся як горад у 1765 і 1782; да 1924 наз. Елізаветград, да 1934 Зіноўеўск, да 1939 Кірава. 270,2 тыс. ж. (1998). Чыг. станцыя. Прамсць: машынабуд. і металаапр. (сеялкі, пішучыя машьшкі, гідраўлічныя сілавыя машыны, цеплавозныя дызелі, радыёвырабы і інш.), харчасмакавая і лёгкая (абутковая, швейная); вытвсць буд. матэрыялаў. 3 ВНУ. 2 тры. Краязнаўчы і маст. музеі.
    
      КІРАВАГРАДСКАЯ ВбБЛАСЦЬ. Размешчана ў цэнгр. ч. Украіны, у міжрэччы Дняпра і Паўд. Буга. Утворана 10.1.1939. Пл. 24,6 тыс. км². Нас. 1224,8 тыс. чал. (1996), гарадскога 59%. Цэнтр — г. Кіраваград. Найб. гарады: Александрыя, Светлаводск, Знаменка.
    
    
       Прырода. К.в. займае паўд. ч. Прыдняпроўскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 150—200 м, найб. — 269 м. Паверхня хвалістая, парэзаная рачнымі далінамі і ярамі. Карысныя выкапні: буры вугаль, нікелевыя і жал. руды, Т°РФ, графіт, гаручыя сланцы, буд. матэрыялы (граніт, лабрадарыт, кварцыт, мергель). Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тра студз. 5 °C, ліп. 20 °C. Ападкаў 420—470 мм за год. Гал. рэкі: Дняпро (з прьггокам Інгулец) і Паўд. Буг (з прытокамі Інгул і Сінюха). У межах вобласці часткі Крамянчугскага і Днепрадзяржынскага вадасховішчаў. Глебы чарназёмныя, на ПнЗ чаргуюцца з участкамі шэрых і цёмнашэрых ападзоленых лясных глеб. Стэпы ўзараныя. Пад лесам (дуб, граб, ясень, клён) і хмызнякамі каля 150 тыс. га.
      Гаспадарка. Вядучыя галіны прамсці: машынабудаванне і металаапрацоўка, каляровая металургія, паліўная, харчовая. Машынабудаванне і металаапрацоўка спецыялізуюцца на вьпвсці с.г. аірэгатаў, пад’ёмнатрансп. абсталявання, дызельных рухавікоў, радыёпрылад, пішучых машынак. Каляровая металур™ нрадстаўлена Пабугскім нікелевым здам і Светлаводскімі здамі чыстых металаў і цвёрдых сплаваў. Здабыча і брыкетаванне бурага вугалю (Дняпроўскі вугальны басейн). На яго базе працуе хім. прамсць (зд горнага воску). Здабываюць жал. руду, графіт, іраніт, лаб
    
    
    276 КІРАВАЛЬНАЯ
    
    радарыт. Вытвсць элекграэнергіі на Крамянчугскай ГЭС, шэрагу ЦЭС і невял. ГЭС. Развіта харч. прамсць, пераважна цукровая. Ёсць прадпрыемствы маслатлушчавай, мясной, малочнай, сыраварнай, мукамольнай, кавдытарскай, спіртавой прамсці. Шэраг камбікормавых здаў. Лёгкая прамсць (швейная, трыкат., абутковая, гарбарная). Прадпрыемствы дрэваапр. прамсці (у т.л. мэблевай). Вытвсць буд. матэрыялаў (зды шчэбеневы, цагельны, жалезабетонных вырабаў). Пад с.г. ўгоддзямі каля 2050 тыс. га, у т.л. пасяўная пл. займае каля 1700 тыс. га. Вырошчваюць збожжавыя (пшаніца, кукуруза, ячмень), тэхн. культуры (цукр. буракі, сланечнік, соя, каляндра), бульбу, агародніну. Масівы арашальных зямель. Садоўнііггва. Мясамалочная жывёлагадоўля, свіна і авечкагадоўля. Пчалярства. Сажалкавая рыбагадоўля. Гал. чыгункі: Кіеў— Днелрапятроўск, Масква—Адэса, Кіеў—Мікалаеў; аўтадарогі: Кіеў—Адэса, Кіраваград—Мікалаеў, Кіеў—Днепрапятроўск, Харкаў—Адэса. Суднаходства па р. Дняпро. Аэрапорт у г. Кіраваірад.
    Л.В.Лоўчая.
    
    КІРАВАЛЬНАЯ ВЫЛІЧАЛЬНАЯ МА
    ШЫНА, вылічальная машына, уключаная ў контур кіравання тэхн. аб’ектамі (працэсамі, машынамі, сістэмамі) у рэальным мангтабе часу. Прымае і апрацоўвае інфармацыю, што паступае ў працэсе кіравання, і выдае кіравальную інфармацыю ў выглядзе тэксту, табліц, графікаў (на паперы ці на экране) або кіравальных уздзеянняў непасрэдна на выканаўчыя органы.
       Бываюць універсальныя (агульнаіа прызначэння) і спецыялізаваныя. Асн. асаблівасць (у параўн. з інш. ЭВМ) — лаяўнасць комплексу прылад сувязі з аб’ектам, які мае ўзмацляльнікі сігналаў, лічыльнікі, камутатары, пераўгваральнікі тыпу аналаг — код, код — аналаг і інш. Кіраванне з дапамогай К.в.м. грунтуецца на матэм. апісанні паводзін аб’екта (гл. Алгарытмізацыя працэсаў, Матэматычнае мадэяяванне). К.в.м. выкарыстоўваюцца для аўтаматызацыі лрацэсаў кіравання аб’ектамі з неперарыўным і неперарыўна.цыскрэтным характарам вытвсці на металургічных, хім., нафтапералрацоўчых, цэментных і інш. прадпрыемствах, энергет. аб'ектах, у т.л. атамлых электрастанцыях, для аўтаматызацыі паскораных вьшрабаванняў узораў новай тэхнікі і навук тэхн. даследаванняў з дапамогай складаных эксперым. установак, кіравання аэракасм. аб’ектамі, транспартам, ваен. тэхнікай і інш. М.П.Савік.
    
    КІРАВАЛЬНЫ БЛОК Э В М, частка ЭВМ, прызначаная для каардынацыі супольнай работы працэсара, знешніх, запамінальных і інш. блокаў і прылад машыны ў адпаведнасці з алгарытмам яе функцыянавання. Mae рэгістры адрасоў і камандаў, лічыльнік камандаў, дэшыфратар аперацый, пульт кіравання для ўзаемадзеяння чалавека з машынай і інш., што забяспечвае захоўванне і расшыфроўванне камандаў, фарміраванне і перадачу інш. прыладам кіра
    
    
    вальных сігналаў, неабходных для рэалізацыі выліч. працэсу.
      Асн. функцыя К.б. — кіраванне выкананнем камандаў і аперацый. Выбарка камандаў з праграмы ажыццяўляецца натуральным (у парадку іх паступлення; рэалізуецца лічыльнікам камандаў) ці прымусовым (па адрасе з папярэдняй каманды ўмоўнага або безумоўнага пераходу) спосабам. Развіццё струкгуры і архітэктуры ЭВМ, сістэм інтэрпрэтацыі ўваходнай мовы прывяло да значнага павелічэння патокаў кіравальнай інфармацыі, таму да К.б. дадаткова далучаюць блокі папярэдняга прагляду камандаў, аналізу праграм, мікрапраграмлага кіравання, дынамічнай адрасацыі віртуальнай памяці і ілш., што пераўтварае яго ў асобны працэсар перапрадоўкі кіравальнай інфармацыі. МП.Савік.
    
    КІРАВАННЕ, спецыфічная функцыя арганізаваных сістэм прыроды, грамадства, вытв.тэхн. сферы, якая забяспечвае 1х жыццядзейнасць, мэтанакіраваную дынаміку развіцця, рэалізацыю канкрэтных праграм і практычных задач. У сац. сферы К. прадугледжвае свядомую дзейнасць грамадскіх інстытутаў і асобных індывідаў, накіраваную на рэгуляванне стыхійных і ўсвядомленых, аб’екгыўных і суб’ектыўных пачаткаў, мэтазгоднае ўладкаванне грамадскіх адносін. Адрозніваюць К. с т ы х і й н а е, што выступае як вынік уздзеяння на грамадства разрозненых сіл, масы выпадковых, адзінкавых актаў (напр., рынак), і свядомае, якое ажыццяўляецца грамадскімі інстытугамі і аргцыямі. Праблемы сац. К. прыцягвалі да сябе ўвагу на ўсіх этапах развіцця чалавецтва, ім адводзілася вядучае месца ў сістэме поглядаў Канфуцыя, Арыстоцеля, Н.Макіявелі, Г.Гегеля, К.Маркса, У.І.Леніна і інш. Сучасныя зах. тэарэтыкі (Дж.Бёрнхем, Д.Бел, Дж.Голбрэйт і інш.) бачаць у К. сілу, здольную пазбавіць грамадства ад уласцівых яму сац. заган і павысіць яго жыццяздольнасць, выступаюць за пашырэнне сферы дзярж. планавання, кантролю, прагназавання.
     К. дзяржаўнае — адна з форм дзярж. дзейнасці, якая забяспечвае рэалізацыю дзярж. улады праз адпаведныя кіраўнічыя органы. У ім прымаюць удзел усе дзярж. оргалы, якія ажыццяўляюць унутр. і знешнія функцыі дзяржавы. Сістэма гэтых органаў, размеркаванне ламіж імі кіраўніцхай кампетэнцыі, устанаўленме ступеняў падначальвання вызначаюцца канстытуцыяй, законамі і й:ш прававымі актамі. У штодзённай дзейнасці гэтыя органы (у межах іх хампетэнцыі) забяспечваюць рэалізацыю законаў (в ы к a наўчая дзейнасць), выконваюць уладныя дзеянні, неабходныя для падтрымання грамадскага парадку і дзярж. дысцыпліны (распарадчая дзейнасць). Існуюць дзярж. органы, асн. прызначэнне якіх — паўсядзённае ажыццяўленне К. дзяржаўнага ў агульнадзярж. маштабе або ў пэўным рэгіёне, у эканоміцы, асвеце, ахове здароўя, ахове ўнутр. і знешняй бяспекі і інш. сферах. Дзейнасць такіх выключна кіраўніцкіх органаў па сваім змесце адрозніваецца ад даейнасці заканадаўчай, судовай, пракурорскакаглядаай і ў цэлым таксама можа разглядацца як К. дзяржаўнае.
      Цэнтр. оргакам К. дзяржаўнага ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца Урад — Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, які кіруе сістэмай падпарадкаваных яму органаў К. дзяржаўнага і інш. органаў
    
    выканаўчай улады. Струкгура Урада, паводле Канстьгтуцыі, вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, які таксама прымае рашэнне аб адстаўцы Урада або яго членаў, утварае, ліквідуе і рэарганізуе Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і інш. органы К. дзяржаўнага, ажыццяўляе іх узаемадзеянне.