• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
       16.8.1960 К. абвешчаны незалежнай рэспублікай. Першым прэзідэнтам абраны архіепіскап Макарыяс III, віцэпрэзідэнтам — прадстаўнік тур. абшчыны Ф.Кучук. Канстытуцыя 1960 вызначыла прынцыпы сумеснага пражывання на востраве грэч. і тур. абшчын, але ў 1963 паміж імі пачаліся адкрытыя сутычкі. У 1964 ААН увяла на К. свае войскі. 3 вяртаннем у 1971 на востраў лідэра ЭОКА ген. Г.Грываса ўзмадніўся палгг. націск грэч. ўрада з мэтай далучэння К. да Грэцыі. У 1974 адбьшася спроба дзярж. перавароту, падтрыманага грэч ваен. хунтай. У адказ Турцыя пад выглядам аднаўлення канстытуцыйнага ладу і абароны туркаўкіпрыётаў увяла на востраў свае войскі, акупіравала 37% яго тэр., што прывяло да фактычнага расколу К. на 2 адасобленыя часткі. У 1975 на акупіраванай Турцыяй тэр. абвешчана Федэратыўная тур. дзяржава Рэспубліка К. У 1977 прэзідэнтам К. абраны С.Кіпрыяну. У 1983 ААН заклікала Турцыю вывесці свае войскі з К. У адказ тур. бок ператварыў акупіраваную частку К. ў Тур. рэспубліку Паўночнага К. на чале з прэзідэнтам Р.Дэнкташам. Абвяшчэнне сепаратысцкай дзяржавы туркаўкіпрыётаў асудзіў Савет Бяспекі ААН. У 1984 туркікіпрыёты ўвялі ўласную валюту і пашпарты. Прэзідэнт Рэспублікі К. з 1993 Г.Клірыдыс. К. — чл. ААН (з 1960),
    
    274             кіпрскае
    
    Садружнасці (з 1961). Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 9.4.1992. Дзейнічаюць партыі: Дэмакр. збор, Партыя лібералаў, Прагрэс. партыя працоўнага народа К., Дэмакр. партыя, Адзіны дэмакр. саюз цэнтра і інш.
      Гаспадарка. К. — індустр.агр. краіна з моцна развітой сферай міжнар. турызму і адпачынку. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) у 1995 склаў 7,8 млрд. дол., больш за 10 тыс. дол. на 1 чал. Палітыка кіраўніцтва краіны накіравана на ператварэнне К. ў гандл., фін. і турыстычны цэнтр Усх. Міжземнамор’я з прыцягненнем замежных капіталаўкладанняў. Апрацоўчая прамсць дае каля 17% даходаў, сельская гаспадарка — каля 8, сфера паслуг (у тл. замежны турызм) — каля 47%. У прамсці пераважаюць дробныя прадпрыемствы. Здабыча медных, жал. і хромавых руд, аз
    
    
    Да арт. Кілр. Ландшафг у цэнтральнай частцы вострава.
    
    
    бесту, кухоннай солі, гіпсу, вохры, мармуру. Вытвсць электраэнергіі 2,6 млрд. кВтгадз (1995). ЦЭС працуюць на імпартнай нафце. Развіта харчасмакавая (віны, аліўкавы алей, кансерваваныя фрукгы, агародніна, тытунёвыя вырабы) і лёгкая (тэкст., швейная, дрэваапр., парфумерная, гарбарнаабутковая) прамсць. Асобныя прадпрыемствы машынабудавання. Вытвсць буд. матэрыялаў, хімікатаў. У г. Ларнака нафтаперапр. зд. У г. Лімасол выраб він і каньякоў. Саматужнарамесніцкія промыслы (кераміка, метызы), вытвсць сувеніраў. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца каля 600 тыс. га зямель, у т.л. пад ворывам каля 350 тыс. га (каля 100 тыс. іа арашаецца). Пераважаюць дробныя сял. гаспадаркі (²/з пасяўных зямель). Існуюць збытавыя, крэдьггныя і спажывецкія кааператывы. Некаторыя з іх маюць невял. прамысл. прадпрыемствы. На свае патрэбы вырошчваюць збожжавыя (пшаніца, ячмень, авёс), бабовыя, агародніну. Экспартныя культуры: цытрусавыя (апельсіны, лімоны, грэйпфруты), вінаград, ранняя бульба. Тэхн. культуры: тытунь, бавоўна, лён. Садоўніцтва: вырошчваюць яблыкі, гру
    
    
    шы, міндаль, персікі, грэцкія арэхі, ражкі (плады ражковага дрэва). Жывёлагадоўля развіта слаба (авечкі, козы, свінні). Птушкагадоўля. Рыбалоўства. Марскія промыслы. Пчалярства і шаўкаводства. Вял. роля ў эканоміцы належыць замежнаму турызму і адпачынку. К. прываблівае турыстаў мяккім кліматам, выдатнымі пляжамі, цёплым морам, горнымі курортамі, шматлікімі помнікамі гісторыі і культуры, развітой сеткай пансіянатаў і атэляў. Штогод краіну наведвае каля 2,5 млн. замежных ірамадзян. У 1994 замежны турызм і адпачынак прынеслі краіне 1,7 млрд. дол. даходу. Найб. турыстаў бывае з Вялікабрытаніі, Германіі, рэспублік б. СССР, арабскіх краін. Ha К. дзейнічаюць 17 тыс. афшорных кампаній, якія карыстаюцца падатковымі льготамі і прыносяць краіне штогадовы даход Kana 200 млн. долараў. Транспарт аўтамабільны, марскі, паветраны. Працягласць аўгадарог каля 12 тыс. км. У краіне 220 тыс. легкавых аўтамабіляў, 104
    
    
    тыс. грузавікоў і аўтобусаў (1995). К. належыць да краін адкрытай рэгістрацыі марскога флоту. Замежным мараходным кампаніям выгадна рэгістраваць свае судны ў К. (абкладаюцца нізкім падаткам), таму фармальна К. мае гандл. флот у 18 млн. рэг. т. Гал. парты: Ларнака, Фамагуста, Лімасол. К. — вузел міжнар. авіяц. шляхоў. У міжнар. аэрапорце Ларнака перакрыжоўваюцца паветр. лініі, якія злучаюць блізкаўсх., паўн.афр. і еўрап. краіны. У 1995 экспарт склаў 1,23 млрд. дол., імпарт — 3,69 млрд. долараў. К. экспартуе цытрусавыя, прадукцыю вінаробства, горназдабыўной і лёгкай прамсці; імпартуе нафтапрадукгы, спажывецкія тавары, машыны і абсталяванне. Гал. гандл. партнёры: Вялікабрытанія, Расія, Італія, Японія, Ліван. Грашовая адзінка — кіпрскі фунт. Для тур. часткі вострава характэрна скарачэнне прамысл. вытвсці і аб’ёмаў капіталаўкладанняў, рост бюджэтнага дэфіцыту. Асн. ролю ў эканоміцы адыгрывае сфера паслуг — 70% ВУП, доля сельскай гаспадаркі складае 7,5, прамсці — 13,5, турызму — 5%. Узровень жыцця значна ніжэйшы, чым
    
    
    на Пд. У 1984 тур. ліра аб’яўлена афіц. грашовай адзінкай на тур. ч. вострава.
      Літ.: Ш п а р о О.Б. Захват Кмпра Англней. М., 1974; Анмсммов Л.Н. Проблема Кнпра: Нст. н междунар.правовой аспекты. М., 1986.
      Н.А.Сцепанюга (прырода, насельніцтва, гаспадарка), В.У.Адзярыха (гісторыя).
    КІПРСКАЕ ПІСЬМб, складовае пісьмо вва Кіпр у 6—2 ст. да н.э. Першапачаткова створана для ўласна кіпрскай мовы, потым прыстасавана да грэч. мовы каланістаў. К.п. — вытворнае ад кіпрамінойскага пісьма (разнавіднасць крыцкага пісьма). Mae 56 знакаў (галосны ці спалучэнне галоснага з зычным). Кожны знак — адкрыты склад, адсутнічае размежаванне доўгіх і кароткіх галосных, глухіх і звонкіх зычных. Кірунак справа налева, часам чаргаваўся ад радка да радка. Стараж. кіпрскія надпісы датуюцца 2400—2100 да н.э. Першыя дэшыфроўкі К.п. зроблены ў сярэдзіне 19 ст. на грэч. мове. Тэксты на ўласна кіпрскай мове не прачытаны.
      Літ.: Павленко Н.А Нсторня пясьма. 2 язд. Мн., 1987.           А.М.Рудэнка.
    КІПРЫЯН (каля 1330 — 16.9.1406), царкоўны дзеяч ВКЛ і вял. кн. Маскоўскага, пісьменнік. Верагодна, быў балгарынам, але некаторыя даследчыкі лічаць яго ўраджэнцам ВКЛ. У пач. 1370х г. жыў у Візантыі. У 1373 наведаў ВКЛ і Цвер, у 1374 выступіў ініцыятарам кананізацыі віленскіх пакутнікаў. У 1375 вял. кн. ВКЛ Альгерд з прычыны варожых адносін з Масквой папрасіў канстанцінопальскага патрыярха Філафея прызначыць ддя ВКЛ асобнага мітрапаліта. Падтрымліваючы Альгерда і не жадаючы канчатковага падзелу Кіеўскай мітраполіі, Філафей прыняў кампраміснае раінэнне: 2.12.1375 пасвяціў К. ў мітрапаліта «кіеўскага, рускага і літоўскага» з тым, каб ён пасля смерці мітрапаліта Аляксея (у Маскве) зноў аб’яднаў абедзве часткі мітраполіі, стаўшы мітрапалітам «кіеўскім і ўсяе Русі». Жыў у ВКЛ. Пасля смерці мітрапаліта Аляксея летам 1378 прыехаў у Маскву, але вял. кн. маскоўскі Дзмітрый Іванавіч Данскі не прыняў К. і выслаў яго. Новы вял. кн. Васіль I Дзмітрыевіч у 1390 прыняў К. ў Маскве як «мітрапаліта кіеўскага і ўсяе Русі». У 1404—05 наведаў ВКЛ. Вянчаў Васіля I Дзмітрыевіча з княжной ВКЛ Софіяй Вітаўтаўнай. Быў прыхільнікам збліжэння ВКЛ і вял. кн. Маскоўскага. Лічыцца аўтарам шэрагу твораў, у т.л. «Летапісу аб пачатку зямлі рускай», «Жыція св. мітрапаліта Пятра», «Зводнай кормчай», 4 пасланняў Сергію Раданежскаму і інш. У сваім летапісе паказаў гісторыю Маскоўскага княства з ггункту гледжання адзінства гісторыі ўсх. славян, упершынк> ў маскоўскай гістарыяграфіі даў звесткі па гісторыі ВКЛ. Кананізаваны правасл. царквой.
      Літ:. Казбярук У. Пошукі духоўнай і палітычнай гармоніі: Мітрапаліт Кіпрыян // Вяртання маўклівая споведзь. Мн., 1994.
    У.М.Казбярук.
    КІПРЫЯНбВІЧ Рыгор Якаўлевіч (1851, в. Крайск Лагойскага рна Мін
    
    КІРАВАГРАДСКАЯ       275
    
    скай вобл. — пасля 1915), царкоўны гісторык, педагог. Магістр багаслоўя (1873). Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмію (1869). Выкладаў у Ліг. духоўнай семінарыі, Віленскай гімназіі і Віленскім жаночым вучылішчы духоўнага ведамства. Друкаваўся пераважна ў «Лнтовскнх епархнальных ведомостях». Аўтар прац, прысвечаных гісторыі праваслаўя, каталіцызму і уніяцтва ў Беларусі і Літве. В.М.Чарапіца. КІПРЫЯНЎ (Kyprianu) Спірас (н. 28.10.1932, г. Лімасол, Кіпр), дзяржаўны і паліт. дзеяч Рэспублікі Кіпр. Атрымаў юрыд. і эканам. адукацыю ў Вялікабрытаніі. Удзельнік заключэння ЦюрыхскаЛонданскіх пагадненняў 1959 пра незалежнасць Кіпра. У 1960— 72 міністр замежных спраў. У 1976 заснаваў і ўзначаліў Дэмакр. партыю. У 1976—77 старшыня палаты прадстаўнікоў. У 1977—88 прэзідэнт Рэспублікі Кіпр. Актыўны ўдзельнік руху недалучэння, выступаў супраць акупацыі паўн. ч. Кіпра тур. войскамі.
    В.У.Адзярыха.
    КІПРЭГЕЛЬ (ням. Kippregel ад kippen перакульвацца + Regel лінейка), камбінаваная геадэзічная прылада для вымярэння верт. вуглоу, адлегласцей, перавыіпэнняў і графічнай пабудовы напрамкаў пры выкананні спец. мензульнай здымкі. Складаецца з лінейкі для вьгчэрчвання прамых ліній на мензульным планшэце, калонкі, якая мае на гарызантальнай восі трубу для назірання з дальнамернымі ніткамі, і верт круга з градуіраванымі дзяленнямі для вымярэння вуглоў нахілу. Гл. арт. Геадэзічныя прылады і інструменты.
    КІПР^НСКІ Арэст Адамавіч (24.3.1782, мыза Нежынская каля Капор’я, цяпер Ленінградская вобл. — 17.10.1836), расійскі жывапісец і графік; прадстаўнік рамантызму. Скончыў Пецярбургскую AM (1803), яе акадэмік з 1812. 3 1809 у Маскве, у 1811 у Цверы, з 1812 у Пецярбургу, у 1816—22 і з 1828 у Італіі.
    
    
    АКілрэнскі. Партрэт АС.Пушкіна. 1827.
    
    Працаваў пераважна ў жанры партрэта, у якім імкнуўся ўвасобіць рамант. ідэал яркай, унутр. незалежнай асобы. Творчасці ўласцівы прыўзнятасць вобразаў, эмац. насычанасць у раскрыцці псіхал. стану мадэлі, вылучэнне твара святлом на цёмным фоне, кантрасты плям насычанага колеру, вытанчаны каларыт, дакладнасць і выразнасць малюнка. Аўтар жывапісных партрэтаў А.К.Швальбе (1804), Я.В.Давыдава (1809), хлопчыка Чалішчава (каля 1809), Д.М.Хвастовай (1814), А.С.Пушкіна (1827), МА.Патоцкай і СА.Шувалавай з эфіопкай (каля 1835), аўгапартрэта з пэндзлямі за вухам (1808—09), серыі графічных партрэтаў удзельнікаў Айч. вайны 1812 і інш.