• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
     К. вытворчасцю — мэтанакіраванае ўздзеянне на калектывы людзей для арганізацыі і каардынацыі іх дзейнасці ў працэсе вытворчасці. Уключае прынцыпы, функцыі і метады, тэорыю кіраўніцкіх рашэнняў, арганізац. структуру, тэхн. сродкі і тэхналогію, аўтаматызаваныя сістэмы кіравання. Навука аб К. вытвсцю пачала нараджацца ў перыяд простай каапсрацыі працы. Навук. асновы К. як важны элемент грамадскай матэрыяльнай вытвсці, што вынікае з падзелу і кааперацыі працы, склаліся ў 2й пал. 19 — пач. 20 ст. Іх распрацавалі прадсгаўнікі т. зв. школы навук. менеджменту А.Фаёль, Г.Эмерсан, Ф.Тэйлар, Г Форд і інш. Інтэнсіўнае павелічэнне аб’ёмаў прамысл. вытвсці, машынізацыя працы, канкурэнцыя, унутр. і знешняя інтэграцыя ў межах пэўнай аргцыі (фірма, завод, фабрыка), неабходнасць эканоміі часу і рэсурсаў прадвызначылі ўзнікненне сучаснага менеджменту з уласцівым яму адзінствам навукі, мастацтва, тэхнікі і тэхналогіі. Мэтанакіраваныя ўздзеянні, што ўплываюць на падбор і расстаноўку, навучанне і ацэнку дзейнасці, рух кадраў прадпрыемства, адносяць да К. працоўнымі рэсурсамі. Яно мае важнае значэнне для ўсіх калектываў (незалежна ад формы ўласнасці) — дзярж. і прыватных, прамысл. і с.г., камерцыйных і некэмерцыйных, тых, што дзейнічаюць у сферы ласлут, займаюцца здабычай прадметаў працы або іх апрацоўкай.
      Асн. элементам мэтанакіраванага ўздзеяння кіруючай сістэмы на аб’екі К., у якім сфармуляваны мэты дзеяння і праграма яе рэалізацыі, з'яўляецца кіраўніцкае рашэнне. Гэта творчыя і адначасова валявыя дзеянні суб’екта К., яны ажыццяўляюцца на падставе ведаў аб’ектыўных законаў функцыянавання кіруемай сістэмы і аналізу інфармацыі пра яе становішча. Кіраўнік (менеджэр) павінен выбраць найлепшы варыянт дзеянняў з мноства магчымых у дадзеных умовах гаспадарання, каб выканаць абавязкі, абумоўленыя яго пасадай. Рашэнні складаюць аснову працэсу К. (прадпрыемствам, вытвсцю), прымаюцца на ўсіх узроўнях і групуюцца па розных прыкметах. Спецыфіка кіраўніцкіх рашэнняў у галіне эканомікі заключаецца ў тым, што яны павінны кіраваць дзейнасцю асобных выканаўцаў і прац. калекгываў, занятых у вытвсці і К., і тым самым вызначаць сучаснае і будучае развіішё аб’екта К. (прадпрыемства, цэха і г.д.).
    У.Р.Залатагораў.
    
    КІРАВАННЕ ўмовазнаўстве, від залежнай сійтакс. сувязі паміж членамі словазлучэння, пры якой гал. слова патрабуе ад залежнага (назоўніка ці яго эквіваленту) формы пэўнага ўскоснага склону. Кіруючым можа быць любое самаст. слова. Вылучаюць К.: прыдзеяслоўнае (кіруючае слова — дзеяслоў, «спяваць песні»), прысубстантыўнае (назоўнік кіруе назоўнікам, «любоў да радзімы»), ад’ектыўнае (кіруючае слова — прыметнік, «поўны радасці»), ад
    
    277 кіраў
    
    вербіяльнае (кіруючае слова — прыслоўе, «далёка ад дому»).
      К. бывае непасрэднае, або беспрьшазоўнікавае («люблю дзяцей»), і пасрэднае, або прыназоўнікавае («клапачуся пра дзяцей»). Адрозніваюць моцнае К. —• гал. слова патрабуе ад залежнага пэўнай склонавай формы («апяваць гераізм», «адмовіцца ад сваіх слоў»), і слабае — сувязь паміж гал. і залежным словамі неабавязковая для рэалізацыі значэння гал. слова (параўн.: «вербы шумяць над ракой» і «вербы шумяць»).
    Г.У.Арашонкава.
    
    КІРАВАННЕ ўкібернетыцы, сукупнасць дзеянняў на аснове пэўнай інфармацыі, накіраваных на падтрыманне (ці паляпшэнне) функцыянавання аб’екта ў адпаведнасці з зададзенай праграмай (алгарытмам) або з мэтай функцыянавання; адзін з універсальных прынцьшаў кібернетыкі. К. — аснова функцыянавання многіх тэхн. сістэм, жывых арганізмаў і сац. структур (эканам., адм., ваенных). Асн. праблемы К.: фарміраванне крытэрыяў аптымізацыі, эфектыўныя спосабы апісання станаў і працэсаў, вызначэнне абмежаванняў і іх уплыў на ўласцівасці і характарыстыкі аб’ектаў К., самаарганізацыя, саманавучанне, адаптацыя да ўмоў навакольнага асяроддзя і інш.
      Агульныя задачы К.: выбар струкгур, планаванне работы на розных інтэрвалах часу, аналіз функцыянавання і на яго аснове карэкціроўка планаў, а таксама рэалізацыя планаў і сгратэгіі з улікам апрацоўкі інфармацыі аб ходзе іх выканання і вьшраўлення парушэнняў, што ўзнікаюць у выніку адхіленняў. Аптымальнае К. забяспечвае эксірэмальнае значэнне прынятага крытэрыю эфектыўнасці. Найб. даследаваны аб’екгы К. тэхн. прыроды, якія вывучае аўтаматычнага кіравання тэорыя. Адзначаюць К. з адаптацыяй у сістэме з няпоўнай апрыёрнай інфармацыяй аб кіравальным працэсе (К. змяняецца на аснове атрыманай інфармацыі аб працэсе). Развіваецца таксама тэорыя адаптыўных сістэм К., для якіх за мадэлі нявызначанасці прыняты стахастычныя мадэлі і выкарыстоўваецца статыстыка выпадковых велічынь і працэсаў. Праблемы тэорыі і даследаванняў аўтам. і аўтаматызаваных сістэм К асвятляюцца ў час. Pac. АН «Автоматмка н телемеханнка», «Теорня н снстемы управлення» (да 1995 «Техняческая кнбернетнка»), а тахсама «Весці Нац. АН Беларусі».
      У Беларусі даследаванні па пытаннях К. і распрацоўка сістэм К. праводзяцца ў інтах тэхн. кібернетыкі і прыкладной фізікі Нац. АН, Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі, Ваен. акадэміі, НВА «Цэнтрсістэм». Гл. таксама Гібкая аўтаматызаваная вытворчасць.
      Літ.: Справочннк по теорлн автоматлческого управлення. М., 1987.
    Г.В.Рымскі, М.П.Савік.
    
    КІРАВАННЯ I ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА ІНСТЫТЎТ, недзяржаўпая вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1991 у Мінску. Рыхтуе менеджэраў, бухгалтараў, спецыялістаў па каштоўных паперах, юрыстаў, эканамістаў у галіне міжнар. эканам. адносін. У 1997/98 навуч. г. фты: менеджменту, кіравання знешнеэканамічнай дзейнасцю, уліковаэканамічны, юрыдычны. Навучанне дзённае і завочнае; платнае. Mae цэнтр інфарм. тэхналогій, спадарожнікавае тэ
    
    лебачанне, інтэрнет, бку. Філіялы ў Бабруйску, Барысаве, Маладзечне, Светлагорску, Пінску.
    
    КІРАВАННЯ ІНСТЫТУТ, недзяржаўная вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1991 у Мінску. Рыхтуе эканамістаў, бухгалтараў, юрыстаў. У 1997/98 навуч. г. фты: эканомікі, уліковафінансавы, правазнаўства. Навучанне дзённае і завочнае; платнае. Аспірантура з 1996. Mae н.д. лабараторыю, навуч. цэнтр перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў (з 1995), лінгафонныя класы (абсталяваны спадарожнікавым тэлебачаннем) і камп’ютэрныя (аб’яднаны ў навуч. лакальную выліч. сетку), рэдакцыйнавыдавецкі аддзел, друкарню, бку з камп’ютэрнымі каталогамі. Выдае падручнікі, навуч., навук.метадычныя і даведачныя дапаможнікі.
    
    
    Нагруднік кірасы са збраёўні князёў Радзівілаў у Нясвіжы. 17—18 ст.
    
    /                                   2                                      3                                 4                             5
    
    Да арт. Кірасіры. 1 Радавы кірасірскага палка. 1732—42. 2. Оберафіцэр Ваеннага ордэна кірасірскага палка. 1813—14. 3. Радавы Маларасійскага кірасірскага палка. 1844—45. 4. Радавы лейбкірасірскага пскоўскага палка. 1856. 5. Оберафіцэр лейбгвардыі коннага палка. 1910.
    
    КІРАСА (франц. cuirasse ад cuir скура), від засцерагальнага ўзбраення, прызначанага для засцярогі грудзей і спіны воіна ад халоднай і агнястрэльнай зброі. Складалася з 2 пласцін, выгнутых па форме спіны і грудзей (часам толькі з адной грудной пласціны) і злучаных спражкамі на плячах і баках. У старажытнасці і ў раннім сярэдневякоўі выраблялася з лямцу і скуры, з 13 ст. з жалеза (маса жал. К. да 10 кг, таўшчыня да 3,5 мм). У канцы 16 — пач. 18 ст. складала ч. ўзбраення коннікаў асобных часцей цяжкай кавалерыі ВКЛ. У канцы 16 — пач. 20 ст. К. выкарыстоўвалася ў зах.еўрап. і рас. (з пач. 18 ст.) арміях кірасірамі (з 1860х г. толькі як параднае ўзбраенне).
    
    КІРАСІРЫ (ням. Kilrassier ад франц. cuirassier латнік), воіны цяжкай кавалерыі армій еўрап. краін канца 16 — пач. 20 ст. (у Расіі ў 1731—1917), якія мелі ў якасці засцерагальнага ўзбраення кірасу (адсюль назва) і каску, былі ўзброены палашом, карабінам і пісталетам. ГІрызначаліся для нанясення ў баі вырашальнага ўдару, 'атакавалі звычайна ў самкнутым баявым парадку. У шэрагу выпадкаў складалі адборны кав. рэзерв.
    КІРАЎ (сапр. Кострыкаў) Сяргей Міронавіч (27.3.1886, г. Уржум, цяпер Кіраўскай вобл., Расія — 1.12.1934), савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Чл. партыі балыпавікоў (з 1904), яе ЦК (з 1923) і Палітбюро ЦК (з 1930, з 1926 кандыдат), сакратар ЦК (1934). Скончыў Казанскае механікатэхн. вучылішча (1904). За рэв. дзейнасць у 1905, 1906—
    
    
    278 кіраў
    
    08 і 1911—12 зняволены ў турмах. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Петраградзе і грамадз. вайны, адзін з кіраўнікоў устанаўлення сав. улады на Паўн. Каўказе. У маі—вер. 1920 паўнамоцны прадстаўнік Сав. Расіі ў Грузіі, у кастр. 1920 кіраўнік рас. дэлегацыі на папярэдніх мірных перагаворах з Польшчай у Рызе. У 1921—25 сакратар ЦК Кампартыі Азербайдаана. 3 1926 nep
    
    mu сакратар Ленінградскага губкома (з 1927 абкома) і Паўн.Зах. бюро ЦК ВКП (б). Загінуў у выніку тэрарыст. акта ў Смольным.
    КІРАЎ, горад у Расіі, цэнтр Кіраўскай вобл., на р. Вятка. Вядомы з 1374, да 1781 наз. Хлынаў, да 1934 Вятка. 465 тыс. ж. (1997). Чыг. вузел. Аэрапорт. Рачны порт. Прамсць: машынабуд. і металаапр. (чыг. краны, станкі, с.г. і лесапасадачныя машыны, дакладныя вымяральныя прылады і інструменты, пральныя машыны і інш.), хім. (шыны і інш.), мікрабіял. (кармавыя дрожджы), дрэваапр., лёгкая (штучнай скуры, гарбарнаабутковы, гарбарнафутравы камбінаты) і харчовая; вытвсць глінянай дымкаўскай цацкі. 3 ВНУ. 3 тры. Музеі: краязнаўчы, маст. і вяцкіх маст. нромыслаў. Дамымузеі А.С. Грына, М.Я. СалтыковаШчадрына. Арх. помнікі 17—19 ст. Перайменаваны ў гонар С.М.Кірава.
    КІРАЎ, вёска ў Нараўлянскім рне Гомельскай вобл., на аўгадарозе Нароўля — в. Аляксандраўка. Да 1939 наз. Махаеды. Цэнтр сельсавета і дапаможнай гаспадаркі. За 36 км на ПдЗ ад г. Нароўля, 214 км ад Гомеля, 54 км ад чыг. ст. Ельск. 424 ж., 182 двары (1998). ЛЯсніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква.
    КІРАЎНІЦКАЙ РЗВАЛЮЦЫІ ТЭбРЫЯ, тэорыя, паводле якой панаванне акцыянернай формы прадпрыемстваў вядзе да адхілення ўласнікаў капіталу ад улады і перадачы яе ў рукі менеджэраў, тэхнакратаў. Абгрунтавана ў 1930я г. ў працах эканамістаў А. Берлі і Г. Мінса. У 1940я г. развіта Дж. Бёрнхемам, у 1960—70я г. — Дж. Голбрэйтам і інш. У К.р.т. ўхваляецца працэс фарміравання інта прафес. арганізаіараў вытвсці — менеджэраў, якія павінны забяспечваць адказнае і эфеюыўнае яе кіраванне,