• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    раскрываюцца эканам., тэхнікаарганізац. і сац. аспекты менеджменту.
    КІРАЎНІЦКІ ПЕРСАНАЛ, службовыя асобы, апарат кіравання, адміністрацыя прадпрыемства (фірмы, аргцыі). У залежнасці ад функцый, якія выконвае пэўны работнік, К.п. прадпрыемства падзяляецца на ўліковыя катэгорыі: інжынернатэхн. работнікі (ІТР), служачыя і інш. У сваю чаргу наменклатура пасад служачьіх і ІТР аднесена да груп, сярод якіх аылучаюцца к і р а ў н і кі — дырэкгары і іх намеснікі, нач. цэхаў, аддзелаў, майстры і брыгадзіры; спецыялісты — эканамісты, юрысты, бухгалтары, тавараведы, праграмісты і інш.; дапаможны т з х нічны персанал — сакратары, машыністкі, рахункаводы, тэхнікі, лабаранты, экспедьпары і інш.
    У.Г. Залатагораў.
    КІРАЎСК. гарадскі пасёлак, цэнтр Кіраўскага раёна Магілёўскай вобл., на р. Ала. На аўтадарозе Бабруйск—Магілёў. За 87 км ад Магілёва, 25 км ад чыг. ст. Бярэзіна на лініі Асіповічы—Жлобін. 10,1 тыс. ж. (1998).
      На месцы К. ў 19 ст. быў маёнтак Качэрычы Качэрыцкай вол. Бабруйскага пав., з ліп. 1924 у Старцаўскім с/с Бабруйскага рна. Пасля ўтварэння Кіраўскага рна 12.2.1935 (названы ў гонар С.М. Кірава), часовы цэнтр раёна — в. Старцы, 20.4.1939 перайменавана ў в. Кірава. Каля в. Сгарцы на месцы маёнтка пабудаваны пас. К., куды пазней перанесены раённы цэнтр. 3 30.6.1941 па 26.6.1944 акупіраваны ням. фаійыстамі, якія загубілі туг 152 ж., дзейнічала антыфаш. група (кіраўнік Ц.С. Коржаў). У 1944—54 у Бабруйскай вобл. У 1955 в. Кірава злілася з пас. К., з 17.11.1959 —гар. пасёлак.
      Прадпрыемствы харч., дрэваапр. прамсці. Ільнозавод. 2 сярэднія, муз. і дзіцячаюнацкая спарт. школы, Дом культуры, 2 бкі, бальніца, апгэка, паліклініка, царква, камбінат быт. абслугоўвання, 2 аддз. сувязі. Брацкія магілы: сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму. Помнік садовапаркавага мастацтва — парк (пач. 20 ст.).
    КІРАЎСКАЕ, пасёлак у Глускім рне Магілёўскай вобл., каля аўтадарогі Глуск—Бабруйск. Да 1961 наз. Дзікае Цэнтр сельсавета. За 11 км на ПнУ ад г.п. Глуск, 160 км ад Магілёва, 36 км ад чыг. ст. Ратміравічы. 133 ж., 73 двары (1998). Лясніцтва, участак торфапрадпрыемства. Клуб, бка, аддз. сувязі.
    КІРАЎСКАЯ вбБЛАСЦЬ Размешчана на У еўрап. ч. Расійскай Федэрацыі. Утворана 7.12.1934 як край, з 5.12.1936 вобласць. Пл. 120,8 тыс. км². Нас. 1623 тыс. чал. (1997), гарадскога 70%. Цэнтр — г. Кіраў. Найб. гарады: КіраваЧапецк, Вяцкія Паляны, Слабадской, Кацельніч, Амутнінск, Яранск.
      Прырода. Паверхня — увалістахвалістая раўніна, нахіленая з Пн на Пд Цэнтр. частку займае ўзвышша Вяцкі Увал (выш. да 284 м), парэзаны рачнымі далінамі і ярамі. На Пн Паўн. Увалы (выш. да 214 м), на ПнУ Верхнякамскае ўзв. (выш. да 337 м). Карысныя выкапні: жал. руда, фасфарыты, торф, гаручыя сланцы, буд. матэрыялы. Mi
    
    Hep. крыніцы, ілавыя і тарфяныя гразі. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тра студз. 15 °C, ліп. 17— 19 °C. Колькасць ападкаў павялічваецца з Пд на Пн ад 400 мм да 600 мм. Paid належаць пераважна да бас. р. Волга. Гал. р. Вятка з прытокамі Кобра, Летка, Вялікая, Малома, Піжма (правыя); Чапца, Кільмезь (левыя); на ПнУ вярхоўі р. Кама, на 3 — р. Вятлуга. Глебы дзярновападзолістыя, дзярновакарбанатныя, шэрыя лясныя, па далінах рэк — поймавыя, на забалочаных нізінах — балотныя. Пад лесам каля 60%.
    На Пн пашыраны хвойныя лясы, на Пд хвойна шыракалістыя.
      Гаспадарка. Асн. галіны прамсці: машынабуд. і металаапр. (дрэваапр. станкі, падымальнатрансп. абсталяванне, кабель, пральныя і кухонныя машыны, судны, прылады і інструменты), хім. (вьггвсць аўтамаб. шын і фосфарнай мукі), лясная і дрэваапр., электраэнергетыка, харч., лёгкая, буд. матэрыялаў.
    
    
    Ёсць прадпрыемствы чорнай і каляровай металургіі. Вылучаецца лясная і дрэваапр. прамсць (лесанарыхтоўкі, лесапілаванне, вытвсць фанеры, мэблі, запалак). Вытвсць элекграэнергіі пераважна на ЦЭЦ. Развіта лёгкая прамсць, асабліва гарбарнаабутковая, вьпвсць скураных і футравых вырабаў, ільняных тканін. У харч. прамсці найб. развіты масласыраробная, мясная, хлебабулачная. Вытвсць буд. матэрыялаў. Здабыча торфу і фасфарытаў. Нар. промыслы: гліняная дымкаўская цацка, драўляны посуд, матрошка, карункапляценне. Пад. с.г. ўгоддзямі 3400 тыс. га, у т.л. пад ворывам 2560 тыс. Пасевы збожжавых (жыта, авёс, ячмень, пшаніца). Вырошчваюць лёндаўгунец, бульбу, агародніну, кармавыя культуры. Гадуюць буйн. par. жывёлу, свіней, авечак, коз. Птушкагадоўля. Даўж. чыгунак 1,1 тыс. км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 10,5 тыс. км (1997). Асн. чыгункі Кіраў—Екацярынбург, Кіраў— Котлас, Кіраў—Ніжні Ноўгарад, аўтадарогі Кіраў—Сыктыўкар, Кіраў—Ур
    
    кіркаў 279
    
    жум, Кіраў—ЙашкарАла. Суднаходства па р. Вятка і некаторых яе прытоках. Бальнеагразевы курорт Ніжняіўкіна.
    Л.В. Лоўчая.
    
    КІРАЎСКІ РАЁН. На ПдЗ Магілёўскай вобл. Утвораны 12.2.1935. Пл. 1,3 тыс. км² Нас. 27,9 тыс. чал. (1998), гарадскога 36,2%. Сярэдняя шчыльн. 22 чал. на 1 км². Цэнтр — г.п. Кіраўск. 126 сельскіх нас. пунктаў, 9 сельсаветаў: Баравіцкі, Грыбавецкі, Дабаснянскі, Казуліцкі, Любоніцкі, Мышкавіцкі, Паўлавіцкі, Скрыпліцкі, Стайкаўскі. Раён пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, 21 нас. пункт знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.
       Размешчаны у паўд. ч. Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Паверхня раўнінная, слаба парэзаная далінамі. Пераважаюць выш. 160— 170 м, найвыш. пункт 196,4 м (на ПнЗ ад в. Казулічы). Карысныя выкапні: торф, мел, пясчанажвіровы матэрыял, пяскі, гліны і суглінкі для грубай керамікі. Сярэдняя тра студз. 6,9 °C, ліп. 18,2 С. Ападкаў 594 мм за год. Вегетац. перыяд 192 сут. На У працякае
    
    
    р. Друць з прьггокамі Вепрынка, Хмялінка, Белая (з Чарабаміркай), Дабрыца, на 3 — р. Бярэзіна з прытокамі Ольса, Ала, р. Добасна (прыток р. Дняпро). Невял. азёры, буйнейіпыя — Бярозавае і Жывін. Створана 15 вадасховішчаў, найб. Чыгірынскае (на р. Друць). Глебы дзярновападзолістыя (50,3%), дзярновападзолістыя забалочаныя (28,6%), тарфянабалотныя (10,7%). Лясы займаюць 40% тэрыторыі, з іх 9,9% — штучныя насаджэнні; пераважаюдь хваёвыя, яловыя і бярозавыя, найб. масівы суцэльнага лесу на Пн. Пад балотамі 1,6% тэр. раёна, найб. Ганчанскае, Вялікае, Заліцвінскі Мох. Зоны адпачынку Чыгірынка, Бераснёўка. Заказнікі геал. (тарфяныя) мясц. значэння Белыя Рэчкі, Любін Бор. Помнікі прыроды: рэспубліканскага значэння — учасгак лесу з каштоўнымі дрэвавымі пародамі (хвоя Веймузава, лістоўніца сібірская) у Чыгірынскім лясніцгве, парк «Жылічы» ў в. Жылічы; мясцовага — алея дубоваліпавая ў в. Зялёная Рошча, дуброва ў Бабруйскім ваен. лясгасе.
      Агульная пл. с.г. угоддзяў 65,5 тыс. га, з іх асушаных 14 тыс. га. На 1.1.1998 у раёне 12 калгасаў, 2 саўгасы, 37 фермерскіх гаспадарак, с.г. прадпрыемствы «Ніва» і «Чырвоны баец», Жыліцкі с.г. тэхнікум. Асн. галіны сельскай гаспадаркі: мясамалочная жывёлагадоўля, свінагадоўля, ільнаводства, садоўніцтва. Пашыраны пасевы бульбы, збожжавых і кармавых культур. Прадпрыемствы харч. (малочныя і мясныя вырабы, кан
    
    
    сервы, крухмал і інш.), лёгкай, ільноапрацоўчай, дрэваапрацоўчай і лясной прамсці. Працуе Чыгірынская ГЭС. Праходзяць аўтадарогі Магілёў—Бабруйск, Мінск—Гомель. У раёне 12 сярэдніх, 10 базавых, пачатковая, дзіцячаюнацкая спарт., муз., 3 маст. школы, с.г. тэхнікум, ПТВ, 21 дашкольная ўстанова, 15 дамоў культуры, 12 клубаў, кінатэатр, 27 бк, 3 бальніцы, 2 паліклінікі, 2 амбулаторыі, 21 фельч.ак. пункт, санаторый, дом паляўнічага, турбаза. Жыліцкі комплексмузей на базе палацавапаркавага ансамбля. Помнік архітэктуры — Жыліцкі палацавапаркавы ансамбль (18—19 ст.). Выдаецца газ. «Кіравец». Г.С. Смалякоў.
    
    КІРВЕЛЬ Анатоль Мяфодзьевіч (н. 23.7.1939, в. Вітунічы Докшыцкага рна Віцебскай вобл.), бел. пісьменнік. Вучьгўся ў Мінскім інце замежных моў (1958—61). Настаўнічаў. 3 1977 жыве ў С.Пецярбургу. Друкуецца з 1969. Аўтар кніг апавяданняў «Човен Харона» (1993), вершаў і мініяцюр у прозе «Урбанія» (1994), «Чалавеку ўласціва...» і «Формула Замежжа» (абедзве 1996), «Ласінае крэда» (1997), якія адметныя лаканізмам, філасафічнасцю, прытчавасцю. ВЛ.Саламееіч.
    
    КІРВЕЛЬ Чэслаў Станіслававіч (н. 9.3.1945, в. Мякішы Шчучынскага рна Гродзенскай вобл.), бел. філосаф. Др філас. н. (1990), праф. (1992). Скончыў Ленінградскі унт (1972). 3 1977 у КамсамольскімнаАмуры політэхн. інце. 3 1980 у Гродзенскім унце (з 1981 заг. кафедры філасофіі). Даследуе праблемы утапічнай свядомасці, ролі суб’ектыўнага фактару ў гісторыі і інш. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў для ВНУ («Асновы філасофіі», 1994, «Гісторыя філасофіі», 1997, і інш.).
      Тв:. Ўтопнческое сознанне: суіцность, соцнальнополнт. функцнм. Мн., 1989; Утопня: практнч. умонастроенне н ссцнал. поведенве // Соцнальная снла знанмя. Мн., 1991; Прнтязання утопмн н логнка ясторнн // Соцнологня н соцнальная антропологня. СПб., 1997.
    
    КІРГІЗСКАЯ МбВА, адна з цюркскіх моў. Мова кіргізаў, дзярж. мова Кыргызстана. Пашырана таксама на сумежных тэр. Узбекістана, Таджыкістана, Казахстана, Кітая, у Манголіі, Афганістане, Пакістане. У Кыргызстане вылучаюць паўн. і паўд. групы дыялектаў. У фанетыцы 8 пар кароткіх і доўгіх галосных, сярод іх пярэднія губныя «6» і «й»; 21 зычная фанема, у т.л. «дж», «нг»; паслядоўны сінгарманізм складу і слова, Марфалогія паслядоўна аглюцінатыўная. У лексіцы на агульнацюрк. аснове з 15—18 ст. араб. і іранскія, з 19 ст. рус. запазычанні. Літ. мова сюіалася ў пач. 20 ст.; пісьменства спачатку на аснове араб. алфавіта, з 1928 — лац., з 1940 — рус. графікі.
      Літ.: Грамматлка кнргнзского лнтературного языка. Ч. 1. Фонетнка н морфологня. Фрунзе, 1987. А.Я.Супрун.
    
    КІРПЗСКІ ХРЫБЕТ, К і р г і з с к і А л а т а у, горны хрыбет на Пн ЦяньШаня, у Кыргызстане і Казахстане.
    
    
    Даўж. 375 км. Цягнецца ад г. Джамбул да Баамскай цясніны р. Чу. Выш. да 4875 м (пік Зах. Аламедзін). Пераважае высакагорны рэльеф. Паўн. схіл больш спадзісты і доўгі, чым паўд., абмяжоўвае з Пд Чуйскую даліну. Складзены з асадкавых і метамарфічных парод, парфірытаў, гранітаў. Радовішчы поліметал. руд, мінер. крыніцы. На схілах да выш. 2500 м — стэпы, лясы (елка, арча), вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі. 3 выш. 3700 м — ледавікі (агульная пл. 223 км²).
    КІРГІЗЫ (саманазва к ы р г ы з), народ, асн. насельніцтва Кыргызстана (2,23 млн. чал.). Агульная колькасць 2,7 млн. чал. (1992). Жывуць таксама ва Узбекістане (175 тыс. чал.), у Кітаі (150 тыс. чал.), Таджыкістане (64 тыс. чал.), Расіі (42 тыс. чал.), Афганістане (20 тыс. чал ), Казахстане (14 тыс. чал.; 1987). Гавораць на кіргізскай мове. Вернікі мусульманесуніты.