Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
(1859) адзін з асн. законаў цеплавога выпрамянення (гл. Кірхгофа закон выпрамянення). Разам з ням. хімікам Р. Бунзенам распрацаваў метад спектральнага аналізу (1859) і адкрыў хім. элементы цэзій (1860) і рубідый (1861).
КІРХГОФА ЗАКбН ВЫПРАМЯ
НЕННЯ, адзін з асноўных законаў цеплавога выпрамянення, які ўстанаўлівае залежнасць паміж вылучэннем і паглынаннем эл.магн. выпрамянення целам пэўнай тры. Устаноўлены Г.Р. Кірхгофам у 1859. Паводде К.з.в. адносіны выпрамяняльнай здольнасці s(X,T) цела да яго паглынальнай здольнасці а(Х,Т) не залежаць ад прыроды выпрамяняльнага цела і з’яўляюцца універсальнай
функцыяй даўжыні хвалі X (або частаты v) і абс. тры Т: s(X,T)/a(X,T)=s°(X,T). Функцыя е° з’яўляецца выпрамяняльнай здольнасцю абсалютна чорнага цела, для якога а(Х,Т)=1 і ў яўным выглядзе вызначаецца Планка законам выпрамянення.
КІРХГОФА ПРАВІЛЫ, суадносіны паміж токамі і напружаннямі ў разгалінаваных эл. ланцугах пастаяннага ці квазістацыянарнага току. Устаноўлены Г.Р.Кірхгофам у 1847. Вынікаюць з зараду захавання закону і энергіі захавання закону ддя эл. ланцугоў. Дазваляюць разлічваць складаныя эл. ланцугі, напр., вызначыць сілу току і напружанне на любым участку ланцуга па зададзеных супраціўленнях участкаў і ўключаных у іх эрс.
1е К.п.: алг. сума токаў, якія збягаюцца ў пункце разгалінавання праваднікоў (аузле), роўная нулю. Токі, якія ўваходзяць у вузел, лічацца дадатнымі, якія выходзяць — адмоўнымі. 2е К.п.: у любым замкнутым контуры, вылучаным у складаным эл. ланцугу, алг. сума падзенняў напружанняў на асобных участках контура роўная алг. суме эрс, уключакых у контур. Пры разліках напрамкі току і эрс лічацца дадатнымі, калі напрамак току супадае з напрамкам абходу контура, а эрс павялічвае патэнцыял у напрамку абходу. Пры складанні ўраўненняў напрамкі току можна задаваць адвольна і, калі пры іх рашэнні для якоган. току атрымана адмоўнае значэнне, гэта азначае, што яго напрамак процілеглы выбранаму.
КІРІІібЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНАЖВІРбВАГА МАТЭРЫЯЛУ У Мінскім рне, каля в. Кіршы. Лінзападобны паклад звязаны з канцовамарэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Пясчанажвіровы матэрыял шэры, месцамі гліністы, з лінзамі і праслоямі жвірыстых пяскоў і марэнных супескаў або з укпючэннямі валуноў. Пяскіадсевы пераважна буйна і сярэднезяркістыя, палевашпатавакварцавыя. Разведаныя запасы 3,3 млн. м . Маіугнасць карыснай тоўшчы 3,4—25 м, ускрышы (гліністыя пяскі, марэнныя супескі) 0,2— 12 м. Жвір і пясок прыдатныя на выраб бетону і для буд. работ. А.П. Шчураў.
КІРШЧЫНА Тамара Іосіфаўна (н. 5.1.1950, г. Калінкавічы Гомельскай вобл.), бел. мастак дэкар.прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1980). У 1982—86 гал. мастак Барысаўскага камбіната прыкладнога мастацтва. Працуе ў галіне маст. керамікі. Творы вызначаюцца выразнай пластыкай, высокім майстэрствам выканання: станковыя кампазіцыі «Няўлоўная», «Лявоніха на арбіцз» (абедзве 1972), «Балельшчыкі», «Дзівакі» (абедзве 1973), «Пан» (1974); дэкар. афармленне інтэр’ераў кафэ «Арбат» (1979, з А. Кішчанкам), муз. вучылішча (1975), кампазіцыя «Дрэва жыцця» (1980) у сауне і пано (1981, з Кііцчанкам) над уваходам у гасцініцы «Кастрычніцкая», пано «Белая Русь» («Песня пра Палессе») і дэкар. скулыггура «Па слядах беларускага
284 кірыбаці
Т.Кіршчына. Песня пра Радзіму. Керамічнае пано ў Палацы Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Фрагмент. 1991.
эпасу» (1986) у гасцініцы «Беларусь» — у Мінску, пано «Песня пра Радзіму» (1991) у Палацы Мазырскага нафтаперапр. зда і інш.
КІРЫБАЦІ (Kiribati), дзяржава на астравах у зах. ч. Ціхага ак. У складзе К. авы Гілберта (пл 264 км²), Лайн (Спарады Цэнтральныя Палінезійскія, ші. каля 400 км²), Фенікс (пЛ. 28 км²) і Банаба (Ошэн, пл. 5 км²). Падзяляецца на 6 акруг. Астравы, якія складаюць краіну, распасціраюцца з 3 на У на 5 тыс. км, з Пн на Пд на 1 тыс. км. Пл. 717 км². Нас. 80,9 тыс. чал. (1996). Сталіца — г. Баірыкі (Тарава) на вве Тарава ў групе авоў Гілберта. Афіц. мова — англійская, насельнішва размаўляе на тунгуруанскай (кірыбаці) мове. Нац. свята — Дзень незалежнасці (12 ліпеня).
Дзяржаўны лад. К. — рэспубліка. Уваходзіць у Садружнасць на чале з Вялікабрытаніяй. Дзейнічае канстытуцыя 1979. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца насельніцтвам на 4 гады. Вышэйшы заканад. орган — аднапалатная Палата сходу (36 членаў, выбіраюцца насельніцтвам на 4 гады). Выканаўчая ўлада належыць ураду.
Прырода. Амаль yes астравы — нізкія каралавыя атолы з кальцавым рыфам, пясчанагалечнымі дробнымі астраўкамі на ім і ўнутр. лагунай. Складзены пераважна з вапнякоў. Найб. выш. на вве Банаба — 81 м. Клімат экватарыяльны. Тра паветра ўвесь год каля 26—28°С. Ападкаў ад 1000 мм (на паўд. астравах) да 3000 мм (на Пн), выпадаюць пераважна ў ліст.—красавіку. Бываюць засухі і разбуральныя ўраганы. Рэк і ручаёў няма. На больш засушлівых астравах растуць нізкарослыя
хмызнякі, на Пн ёсць гаі шыракалістых дрэў. Каля берагоў некаторых атолаў развіта мангравая расліннасць. Жывёльны свет бедны. Ёсць яшчаркі, шмат марскіх птушак (фрэгаты, бакланы, крачкі, олушы і шш.). Лагуны і прыбярэжныя акіянскія воды багатыя рыбай, крабамі, малюскамі.
Насельніцтва. 96% складае мікранезійскі народ тунгару (кірыбаці). Ёсць невял. групы палінезійцаў і інш. Сярод вернікаў пераважаюць католікі (53%) і пратэстанты (41%). Сярэдняя шчыльн. 113 чал. на 1 км . Заселены толькі 13 астравоў з 33. Усе яны ў групе авоў Гілберта. Каля 40% насельнііггва жыве на вве Тарава, дзе знаходзіцца сталіца краіны г. Баірыкі (больш за 25 тыс. ж.; 1990). На авах Лайн і Фенікс насельніцтва часовае (рабочыя плантацый). Харакгэрна міграцыя мужчын на ваў Науру, дзе яны працуюць на здабычы фасфарытаў.
Гісторыя. Астравы заселены продкамі сучасных мікранезійцаў у 2м тыс. да н.э. Першым з еўрапейцаў тут пабываў у 1606 ісп. мараплавец П. Кірос. У 1788
Герб і сцяг Кірыбаці.
астравы даследаваў англ. капітан Дж. Гілберт (ад яго імя назва гал. архіпелага). Сталыя пасяленні еўрапейцаў з 1837. 3 1892 пратэкгарат Вялікабрытаніі, у 1916—76 у складзе брыт. калоніі
Астравы Гілберта і Эліс. У 2ю сусв. вайну астравы акупіраваны Японіяй (1942—43). У 1976—79 брьгг. калонія пад назвай Астравы Гілберта (з 1977 унутр. аўганомія). 12.7.1979 К. абвешчана незалежнай дзяржавай. Першы прэзідэнт краіны з 1979 I. Табаі, з 1994 — Т. Ціта.
Гаспадарка. К. — слабаразвітая краіна. Валавы ўнутр. прадукг складае 63 млн. дол. (1995), каля 850 дол. на чалавека. Найб. развіты сельская гаспадарка і рыбалоўства. Пад с.г. ўгоддзямі каля 36 тыс. га. Палова гэтай плошчы занята какосавай пальмай. Найб. какосаў вырошчваюць на плантацыях, створаных замежнымі кампаніямі на авах Лайн і Фенікс. Вырошчваюць таксама хлебнае дрэва, панданус, тара, батат, бананы, агародніну. Свіна і птушкагадоўля (другараднае значэнне). Рыбу (кефаль, вугор, тунец, макрэль і інш.) у марской эканам. зоне ловяць жыхары К. і за вызначаную плату рыбалавецкія судны Японіі. У 1995 улоў рыбы 24,7 тыс. т. Лоў крабаў, малюскаў, збор водарасцей. Прамсць прадстаўлена малымі прадпрыемствамі па вытвсці копры (каля 10—20 тыс. т штогод), какосавага алею, харч. прадуктаў, мэблі, сувеніраў (вееры, плеценыя кошыкі), перапрацоўцы рыбы. Ёсць некалькі дробных электрастанцый, якія выпрацоўваюць штогод 10—13 млн. кВт гадз электраэнергіі. На астравах штогод бывае каля 2 тыс. замежных турыстаў. Транспарт пераважна марскі. Гал. порт Баірыкі. Есць 20 аэрадромаў і пасадачных пляцовак. Аэрапорт на вве Тарава прымае міжнар рэйсы. Даўж. аўтадарог — 640 км. У краіне 2 тыс. аўтамашын і матацыклаў. У 1995 экспарг склаў 6,3 млн. долараў, імпарт — 38,6 млн. долараў. К. экспартуе ў асн. копру (50% экспарту), рыбу і морапрадукгы (31%). У імпарце пераважаюць харч і прамысл. тавары. Асн. гандл. партнёры: Аўстралія, Японія, ЗША, Новая Зеландыя. Краіна атрымлівае дапамогу развітых дзяржаў і міжнар. аргцый. У якасці ірашовай адзінкі выкарыстоўваецца аўстрал. долар.
І.Я. Афнагель (прырода, насельніцтва, гаспадарка), В.У. Адзярыха (гісторыя).
КІРЫЁНКА Зінаіда Міхайлаўна (н. 9.7.1933, г. Махачкала, Дагестан), расійская кінаактрыса. Нар. арт. Расіі (1977).
кірыла 285
Скончыла Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1958). Акцёрскае майстэрства вызначаецца эмацыянальнай напружанасцю, драматычнай насычанасцю ў спалучэнні з тонкім лірызмам. Сярод роляў: Наталля («Ціхі Дон», 1957—58), Кацярына («Паэма пра мора», 1958), Ірына («Лёс чалавека», 1959), Марыя («Аловесць палымяных гадоў», 1961), Ефрасіння Дзяругіна ў фільмах «Любоў зямная» (1975) і «Лёс» (1978; Дзярж. прэмія СССР і Залаты медаль імя Даўжэнкі 1979), Аляксандра Пераганец («Яны былі акцёрамі», 1981).
КІРЫЛА, бел. разьбяр па дрэве сярэдзіны 18 ст. Жыў і працаваў у г.п. Глуск Магілёўскай вобл. Аздабляў разьбой мэблю ў Глускім замку.
КІРЬІЛА I МЯФбДЗІЙ, славянскія асветнікі, стваральнікі слав. азбукі, прапаведнікі хрысціянства. Браты; нарадзіліся ў г. Салунь (цяпер Салонікі, Грэцыя). Большасць вучоных лічаць іх балгарамі.
К і р ы л а (да прыняцця манаства ў
»нмші іішм
Кірыла і Мяфодзій.
869 — Канстанцін; каля 827 — 14.2.869). Атрымаў адукацыю пры двары імператара Міхаіла ў Канстанцінопалі, прыняў сан святара і стаў бібліятэкарам патрыярха Фоція. Пазней прызначаны настаўнікам філасофіі, за што празваны Філосафам. У пач. 860х г. з дыпламат.рэліг. місіяй наведаў хазар у грэч. калоніі Херсанес (Крым).
Мяфодзій (815 — 6.4.885). Быў на ваен. службе і 10 гадоў кіраваў адной з падуладных Візантыі славянабалг. абласцей, потым ігумен манастыра Паліхрон на беразе Мармуровага мора.
У 863 К. і М. запрошаны ў Маравію для пропаведзі хрысціянства на слав. мове. Прыбылі сюды са створанай імі слав. азбукай і ўласнымі перакладамі рэліі'. кніг на слав. мову, царк. службу вялі паславянску. 3за незадаволенасці
ням. місіянераў, якія ў сваёй службе выкарыстоўвалі латынь, былі вымушаны пакінуць Маравію. У 867 па запрашэнні папы Мікалая I прыбылі ў Рым, дзе абаранялі права славян на родную мову ў літургіі. Пасля смерці ў Рыме Кірылы Мяфодзій пасвячоны ў сан епіскапа. У 882—884 жыў у Візантыі і Маравіі, дзе працягваў прапаведніцкую і асветніцкую дзейнасць. Імёны К. і М. сталі сімвалам культурнай еднасці і самастойнасці славян. Назва стараж. слав. азбукі кірыліца паходзіць ад імя Кірыла. Браты факгычна сталі стваральнікамі літ. стараслав. мовы, зразумелай тады ўсім слав. народам. На Беларусі пра дзейнасць К. і М. ведалі ўжо з 11 ст. праз творы Чарнарызца Храбра «О пнеьменах» і праз жыціі К. і М. Асветнікі кананізаваны правасл. царквой як Роўнаапостальныя К. і М., настаўнікі Славенскія. 11 мая (с. ст.) — Дзень св. К. і М., які ў Балгарыі, а з 1986 і ў слав. рэспубліках б. Сав. Саюза, у т.л. на Беларусі, адзначаецца як дзень слав. пісьменства і культуры. Ушаноўваюцца як святыя і каталіцкай царквой. У Балгарыі існуе ордэн К. і М., якім на Беларусі ўзнагароджаны П. Броўка, Н. Гілевіч, В. Нікіфаровіч.