• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    КІСАНГАНІ (Kisangani), горад на ПнУ Дэмакр. Рэспублікі Конга. Да 1966 наз. Стэнлівіль. Адм. ц. вобласці. Засн. ў 1883. 316 тыс. ж. (1990). Вузел аўтадарог. Порт на р. Конга ніжэй вадаспада Баёма (б. Стэнлі). Міжнар. аэрапорт. Важны гандлёваразмеркавальны і прамысл. цэнтр. Прамсць: харчасмакавая, тэкст., хім., лакафарбавая, дрэваапр., буд. матэрыялаў; першасная апрацоўка с.г. сыравіны. Мясакамбінат. Ўнт. Інт агранамічных даследаванняў.
    
    КІСЕЛЬ, 1) дэсертная страва з соку, адвару ягад і садавіны, завараных з крухмалам, вядомая ў беларусаў і многіх народаў свету. 2) Бел. страва з аўсянай, жытняй, пшанічнай мукі грубага памолу. Расчынялі на заквасцы. Рошчыну на К. ставілі ў цёплае месца на ноч, потым працэджвалі і з цэду гатавалі К. Часам варылі прэсны К. з гароху; гарох моцна разварвалі і прапускалі праз рэшата, прыпраўлялі алеем, салам. На посную куццю быў адной з абавязковых страў.
    Г. Ф. Вештарт.
    КІСЕЛЬ Апанас, бел. пісьменнік сярэдзіны 19 ст. Паводле некаторых звестак, пісаў вершы і апавяданні на магілёўскіх гаворках. Яму прыпісваюць аўтарства творабрашуры «Бяседа старога вольніка з новымі пра іхняе дзела» (выдадзена ананімна ў 1861). У форме гутаркі з урадавых пазіцый тонам сял. добразычліўца аўтар імкнуўся растлумачыць значэнне царскай рэформы як сродку вызвалення ад прыгону, заклікаў сялян прыхільна ставіцца да яе. Нягледзячы на тэндэнцыйнасць, у творы адлюстраваны рэальныя рысы той гіст. эпохі, незадаволенасць сялян грабежніцкай рэформай. У творы шмат прыкладаў са стараж. гісторыі, мова жывая, насычаная фразеалагізмамі. Г.В. Кісялёў.
    
    КІСЕЛЬ Вікгар Паўлавіч (н. 15.5.1941, в. Стары Капыль Капыльскага рна Мінскай вобл.), бел. гісторык і географ.
    
    
    КІСЛАРОДНАЯ         291
    
    Канд. гіст. н. (1979). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1964), Мінскую ВПШ (1973), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1979). 3 1966 сакратар Кобрынскага райкома ЛКСМБ, Камянецкага райкома КПБ, заг. сектара ЦК КПБ. 3 1987 выкладчык Мінскай ВПШ, дацэнт Інта паліталогіі і сац. кіравання КПБ, выкладчык ліцэя Бел. іуманітарнага адукацыйнакульт. цэнтра. 3 1994 заг. рэдакцыі выдва «Беларуская Энцыклапедыя». Навук. працы па праблемах сац. перабудовы сучаснай вёскі, павышэння культуры сельскага побыту, адраджэння нац. духоўнасці, сусветнай гіст.культ. спадчыны, краязнаўства і гісторыі геагр. адкрыццяў.
      Тв.: Каменец: Йст.экон. очерк. Мн., 1975; Рабочнй класс н переустройство быта современного села. Мн., 1982; Соцмальное переустройство села. Мн., 1985; Памятннкн всемнрного наследня. Мн., 1998.
    
    КІСІНДЖЭР (Kissinger) Генры Альфрэд (н. 27.5.1923, г. Фюрт, Германія), дзяржаўпы дзеяч ЗША, дыпламат, палі
    
    
    Г.А. Кісінджэр.
    
    толаг. Др філасофіі (1954). У 1938 з бацькамі эміірыраваў у ЗША. Скончыў Гарвардскі унт (1950), выкладаў у ім (1951—69). Адначасова кансультант па знешнепаліт. і ваен.паліт. праблемах Аб’яднанага кта начальнікаў штабоў (1956—60), Савета нац. бяспекі ЗША (1961—62), Агенціва па кантролі над узбраеннямі і раззбраенні ЗША (1961 — 68), дзярж. дэпартамента ЗША (1965— 69). У 1969—75 пам. прэзідэнта ЗША па нац. бяспецы. У 1973—77 дзярж. сакратар ЗША. Садзейнічаў спыненню вайны ЗША у В’етнаме 1964—73. 3 1977 выкладчык Джорджтаўнскага унта ў Вашынггоне, навук. супрацоўнік Гуманітарных даследаванняў Аспена інстытута, кансультант па знешнепаліт. пытаннях шэрагу карпарацый і н.д. цэнтраў ЗША. 3 1983 кіраўнік Нац. двухпарт. камісіі па Цэнтр. Амерыцы. Аўтар кніг «Ядзерная зброя і знешняя палітыка» (1956), «Патрывожанае партнёрства: пераацэнка Атлантычнага саюза» (1965), «Гады ў Белым доме» (1979), «Гады зрухаў» (1982) і інш. Нобелеўская прэмія міру 1973 (разам з Ле Дык Тхо).
      Тг<: Рус. пер. — Днпломатня. М., 1997.
    
    КІСЛАВОДСК, горад у Расіі, у Стаўрапольскім краі, у перадгор’ях В. Каўказа на выш. 720—1060 м, бальнеакліматычны курорт у групе Каўказскіх Мінеральных Вод. Гал. прыродныя лек. фактары — мінер. крыніцы (нарзаны), клімат, глеевыя гразі. Асн. профіль — кар
    
    
    дыялагічны; лечаць таксама хваробы органаў дыхання, нервовыя, абмену рэчываў, у т.л. ў дзяцей і падлеткаў. Узнік з ваеннага ўмацавання і станіцы (засн. ў 1803), горад з 1830. 124,9 тыс. ж. (1996). Чыг. станцыя. Прадпрыемствы харчасмакавай (у т.л. зд па разліве Minep. вады «Нарзан»), лёгкай, мэблевай прамсці. Санаторыі, пансіянаты, турбаза. Маст. музей М.А. Ярашэнкі, Лермантаўскія мясціны, помнікі прыроды.
    
    КІСЛАМАЛбчНЫЯ ІІРАДЎКТЫ, прадукты харчавання, якія атрымліваюць зброджваннем малака з дапамогай малочнакіслых бактэрый. Падзяляюцца на прадукты малочнакіслага браджэння (сыракваша, смятана, тварог) і мяшанага малочнакіслага і спіртавога браджэння (кумыс, ацыдафілін, кефір, ражанка). Маюць у сабе бялкі, тлушчы, вітаміны. Добра засвойваюцца арганізмам, станоўча ўплываюць на мікрафлору кішэчніка, выкарыстоўваюцца ў дыетычным і лячэбным харчаванні пры дызентэрыі, атэрасклерозе, захворваннях страўнікавакішачнага тракту, печані і інш.
    
    КІСЛАРОД (лац. Oxygenium), О, хімічны элемент VI групы перыяд. сістэмы, ат. н. 8, ат. м. 15,9994. Прыродны К. складаецца з 3 стабільных ізатопаў: ¹⁶О (99,759% па масе), ¹⁷О (0,037%) і ¹⁸О (0,204%). Найб. пашыраны на Зямлі элемент. У паветры 23,1% па масе свабоднага К., у вадзе 85,82%, у зямной кары 47% звязанага. Уваходзіць у састаў усіх рэчываў, з якіх пабудаваны жывыя арганізмы (у арганізме чалавека каля 65%К.). У чыстым выглядзе атрыманы швед. вучоным К. Шэеле ў 1771 і незалежна англ. хімікам Дж. Прыстлі ў 1774.
      К. — газ без колеру і паху, шчыльн. 1,42897 окг/м³ (0 °C), tₘ 218,35 °C, t^ 182,97 °C. Існуюць 2 алатропныя мадыфікацыі К.: «звычайны» К., малекулы якога двухатамныя О₂, і азон О₃. Пры тры каля 1500 °C малекулы О₂ распадаюцца на атамы. Непасрэдна ўзаемадзейнічае амаль з усімі элементамі, угварае аксіды. У рэакцыях з простымі рэчывамі (акрамя фтору) з’яўляецца акісляльнікам. Пры нізкіх трах акісленне ідзе павольна, пры павышэнні тры яго скорасць узрастае і акісленне можа суправаджацца гарэннем. Узаемадзеянне К. з мсталамі ў прысутнасці вільгаці выклікае атм. карозію металаў. Змяншэнне К. ў атмасферы ў вышку працэсаў акіслення, у т.л. акіслення біялагічнага, кампенсуецца выдзяленнем яго раслінамі пры фотасінтэзе. У прамсці К. атрымліваюць звадкаваннем і рэктыфікацыяй паветра. Газападобны К. выкарыстоўваюць у
    
    
    Да арт. Кіслароднаканвертарны працэс. Схема атрымання сталі ў кіслародным канвертары: 1 — загрузка металалому; 2— заліўка чыгуну; 3 — прадзіманне кіслародам; 4 — выпуск сталі;
    5 — зліў шлаку.
    
    тэхніцы для атрымання высокіх тр, інтэнсіфікацыі металург. працэсаў, у медыцьше; вадкі — як акісляльнік для ракетнага паліва, холадагент, а таксама ў вырабе выбуховых рэчываў (аксіліквітаў).
      Літ.: Глнзманенко Д.Л. Полученне кмслорода. 5 нзд. М., 1972; Разумовс к н й С.Д. Кнслород — элементарные формы н свойства. М., 1979. В.В. Свірыдаў.
    
    КІСЛАРбДНАЕ ГАЛАДАННЕ, тое, што гіпаксія.
    КІСЛАРбДНАКАНВЕРТАРНЫ ПРА
    ЦЭС, разнавіднасць канвертарнага працэсу, пры якой атрымліваюць сталь прадзіманнем вадкага (звычайна пераробнага) чыгуну тэхнічна чыстым (больш за 95,5%) кіслародам. Ажыццяўляецца пераважна ў глухадонных канвертарах з асн. футэроўкай.
      Кісларод падаюць зверху праз фурму, якая ахаладжаецца вадой. Пад уздзеяннем выдзімання дамешкі чыгуну (Si, Mn, С і інш.) акісляюцца з вылучэннем значнай колькасці цяпла. Пасля прадзімання метал раскісляюць (выдаляюць лішні кісларод). Выкарыстанне кіслароднага выдзімання замест паветранага дазваляе атрымаць сталь з нізкай (0,002— 0,006%) колькасцю азоту. У параўнанні з мартэнаўскім працэсам К.к.п. больш прадукцыйны, яго роля ў сусв. выплаўцы сгалі пастаянна расце.
    
    КІСЛАРОДНАЯ РЭЗКА, аўтагенная рэзка, газавая рэзка, рэзка матэрыялаў спальваннем іх струменем кіслароду. Награванне матэрыя
    
    
    Кіслародная рэзка: 1 — сапло разака; 2 — падагравальнае газавае полымя; 3 — струмень рэжучага кіслароду; 4 — дэталь, якая разразаецца.
    
    292 КІСЛАРОДНАЯ
    
    лаў да тры ўзгарання робіцца з дапамогай гаручых газаў (ацэтылену, прапану, пароў бензіну). Бывае ручная і машынная.
      Для К. р. нізкалегіраваных, нізка і сярэднявугляродзістых сталей, тытанавых сплаваў выкарыстоўваюць спец. ручныя або машьшная разакі і гарэлкі зварачныя\ для бетону, жалезабетону, вогнетрывалых матэрыялаў — кіслароднае кап’ё (стальную трубку, па якой прапускаюць кісларод); для хромістых сталей, чыгуну і медных сплаваў — К. р. з дабаўленнем флюсу (садзейнічае выдаленню тугаплаўкіх шлакаў, што ўтвараювда пры рэзцы). Для К. р. пад вадой ужываюць трубчастыя (метал., вугальныя і інш.) электроды з унутр. каналам дая падачы кіслароду. К. р. выкарыстоўваюць таксама для стругання, абточкі, зачысткі дэталей.
    КІСЛАРбдНАЯ ТЭРАПІЯ, аксігенатэрапія, выкарыстанне кіслароду ў лекавых мэтах; адзін з метадаў фізіятэрапіі. Уваходзіць у склад тэрміновай, амбулаторнай ці стацыянарнай мед. дапамогі. Накіравана на папярэджанне развіцця ці ліквідацыю адмоўных вынікаў гіпаксіі; выкарыстоўваецца як асн. або спадарожны сродак аэразольтэрапіі, баратэрапіі, клімататэрапіі, рэанімацыі і інш., эфекгыўная пры лёгачных і сардэчнасасудзістых хваробах, траўматычным і шокавым стане, гангрэнах, некат. вострых атручэннях, парушэннях дыхання і кіслароднага балансу ў арганізме, вышыннай хваробе, таксікозе цяжарных і інш. Асн. метады К. т.: інгаляцыі кіслароднапаветраных сумесей, штучная вентьыяцыя лёгкіх (актыўная ці пасіўная, пры дапамозе кіслародных падушак, спец. кіслародна дыхальных апаратаў і без іх). Складаныя метады К. т. накіраваны на карэкціроўку абмену рэчываў, стабілізацыю працэсаў дыхання.
    КІСЛАРбДНЫ ЭФЕКТ, змяненне біял. ўздзеяння іанізацыйнага выпрамянення пры павышэнні ці паніжэнні парцыяльнага ціску кіслароду ў апрамененым аб’екце. Праяўляецца ў біял. аб’ектах (мікраарганізмы, расліны, жывёлы) на ўсіх узроўнях іх арганізацыі (клетачным, тканкавым, органавым і арганймавым). Выжыванне арганізма павялічваецца пры зніжанай колькасці кіслароду і змяншаецца пры павышанай. Узмацненне шкоднага ўздзеяння кіслароду праяўляецца ў момант апрамянення, пасля чаго яго прысутнасць наадварот спрыяе аднаўленню сістэм жыццядзейнасці ў пашкоджаных аб’ектах. Выкарыстоўваецца ў прамянёвай тэрапіі анкалагічных захворванняў.