• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    КІРЫЧ^НКА Віктар Лук’янавіч (19.8.1935, г. Ліскі Варонежскай вобл., Расія — 25.4.1974), бел. спявак (лірычны тэнар). Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1963). 3 1963 саліст Дзярж. тра оперы і балета Беларусі. Валодаў лёгкім рухомым голасам цёплага тэмбру. Яго выкананне вызначалася музыкальнасцю, тонкім лірызмам, шчырасцю. Сярод партый: Мільчык і Уронак («Яснае світанне» А. Туранкова), Пётр («Зорка Венера» Ю. Семянякі), Сашка («Андрэй Касценя» М. Аладава), Ленскі («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Уладзімір Ігаравіч («Князь Ігар» А. Барадзіна), граф Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Альфрэд, Герцаг, Касіо («Травіята», «Рыгалета», «Атэла» Дж. Вердзі), Немарына («Любоўны напітак» Г. Даніцэці), Фауст («Фауст» Ш. Гуно), Надзір («Шукальнікі жэмчугу» Ж. Бізэ), Рудольф («Багема» Дж. Пучыні), Дон Атавіо («Дон Жуан» В.А. Моцарта), П’еро («Балаганчык» А. Янчанкі), у тэлеоперах «Тарас на Парнасе» М. Аладава, «Ранак» Г. Вагнера.
    
    КІРЫЧЭНКА Мікалай Міхайлавіч (н. 16.3.1946, г. Маладзечна Мінскай вобл.), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1998). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1969). 3 1969 у Брэсцкім абл. драм. тры, з 1971 у Нац. акад. тры імя Я.Купалы. 3 1987 выкладае ў Бел. AM. Яго
    
    
    акцёрскае мастацтва вызначаецца дакладнасцю характарыстык, выразнасцю сцэн. малюнка вобраза; стваральнік яркіх харакгараўтыпаў. Сярод роляў у тры імя Я.Купалы: Язэп Карыта («Ажаніцца — не журыіша» М.Чарота), Холад («Звон — не малітва» І.Чыгрынава), Ягайла («Князь Вітаўт» А.Дударава), Салёны («Тры сястры» А.Чэхава), Вагін («Дзеці сонца» М.Горкага), Менахем («Памінальная малітва» Р.Горына), Палоній («Гамлет» У.Шэкспіра), Гаспадар («Саўдзельнікі» І.Гётэ), Жорж («Жахлівыя бацькі» Ж.Какго), Люнгетран («Жанчына з мора» Г.Ібсена), Шындзін («Мы, ніжэй падпісаныя» А.Гельмана), Фініган («Гаральд і Мол» К.Хігінса).
    
    КІРЭЕНКА Кастусь (Канстанцін Ціханавіч; 12.12.1918, в. Гайшын Слаўгарадскага рна Магілёўскай вобл. — 15.9.1988), бел. пісьменнік. Засл. дз. культ. Беларусі (1970). Скончыў Гомельскі пед. інт (1940). Працаваў у час. «Беларусь» (1945—62), з 1962 гал. рэдактар час. «Бярозка», у 1972—86 — час. «Полымя». Друкаваўся з 1939. Паэзія К. непарыўна звязана з лёсам свайго пакалення, якое прайшло праз выпрабаванні вайной (зб. «Ранак ідзе», 1945). Тонкая настраёвасць і лірызм у ёй спалучаюцца з узнёслым пачуццём любові да роднай зямлі, са свежасцю і багаццем адценняў перажыванняў: збкі «Пасля навальніцы» (1947), «Мая рэспубліка» (1949), «Маякі», «Родны свет» (абодва 1952), «Любоў і дружба» (1955), «Светлая хваля» (1959). Творы больш позняга часу вызначаюцца схільнасцю да абагульненняў, філас. разважанняў над праблемамі часу: кн. «Смага» (1962, Літ. прэмія імя Я. Купалы 1964), «Цёплая радуга» (1966), «Кніга ста песень» (1971, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я. Купалы 1972), «Слухайце ластавак» (1974), «Сіні вырай» (1976), «Вёсны веснаваць» (1979), «Дэкрэтам сэрца» (1983), «Калыска вятроў», «Надзея» (абедзве 1985), ліраэпічная паэма «Трыпутнік» (1976). Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Ручаіны шукаюць
    
    М Кірэеў Трьшціх «Доўті дзень». 1981.
    
    ракі» (1967), «Вандроўнае шчасце. Рыбацкая паэма» (1988), публіцыстыкі «Амерыка здалёку і зблізку» (1971), успамінаў і эсэ «Заўсёды з Радзімай» (1980). Пісаў для дзяцей: пазма «Алёнчына школа» (1951), збкі вершаў і паэм «Зялёнае рэха» (1953), «Прысяга» (1969), «Размова з капітанам» (1987), апавяданняў «Алесева кніжка» (1972). На вершы К. напісалі песні М. Аладаў, У. Алоўнікаў, У. Буднік, Ю. Семяняка, С. Палонскі і інш. Перакладаў творы РУс., укр., малд., лат. і інш. пісьменнікаў.
      Тв.: 36. твораў. Т. 1—3. Мн., 1986—88.
      Літ.: Гніламёдаў У. Упоравень з векам. Мн., 1976. С. 196—213; Гурская A
    
    
    К. Кірэенка.
    
    Адказнасць перад часам: Нарыс творчасці К Кірэенкі. Мн., 1986. М.П. Кенька. КІРЭЕЎ Мікалай Уладзіміравіч (н. 6.1.1942, в. Сушчоўская Слабодка Чавускага рна Магілёўскай вобл.), бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1992). Скончыў Віцебскі пед. інт (1962). Працуе ў галіне тэматычнай карціны, пейзажа, партрэта. Сярод твораў: «Зімовы пейзаж» (1965), «Сям’я» (1970), «Кветкі маёй Радзімы» (1978), трыпціх «Доўгі дзень» (1981), «У Купалаўскім краі», «Прысвячэнне Я.Коласу», «Чавускае лета» (усе 1982), «Свята ў Заслаўі» (1983), «Напрадвесні» (1986), «Чорныя дразды», серыя «Туманы» (абедзве 1987), «Ядвіга» (1988), «Спаку
    
    
    10. Зак. 404.
    
    290              кірэеўскі
    
    са» (1991), «Сон...» («Дурніцы»), «Песня», «Гронка вінаграду», «Госця» (усе 1998). Аўтар партрэтаў мастакоў Л.Шчамялёва (1978), М.Селешчука, паэта А.Русака (абодва 1983) і інш. Творчасці К. ўласцівы каларыстычная экспрэсіўнасць, тонкае колеравае і рытмічнае ўспрыняцце рэчаіснасці, асацыятыўнасць. Г.А Фатыхава.
    КІРЭЕЎСКІ Іван Васілевіч (3.4.1806, Масква — 23.6.1856), расійскі філосаф, літ. крытык, публіцыст, адзін з ідэолагаў славянафільства. Брат П.В. Кірэеўскага. 3 1822 слухаў лекцыі ў Маскоўскім унце; адзін з заснавальнікаў гуртка «Таварыства любамудраў». У 1830 у Германіі слухаў лекцыі філосафаў Ф.Шлеермахера, Г.Гегеля, Ф.В.Шэлінга і інш. У 1832 пачаў выданне час. «Европеец» (забаронены пасля выхаду двух нумароў). У 1830—50я г. развіваў тэарэт. аснову славянафільства. Асн. творы: «Пра характар асветы Еўропы і пра яго адносіны да асветы ў Расіі» (1852), «Пра неабходнасць і магчымасць новых пачаткаў для філасофіі» (1856). Яго ўяўленні пра арыгінальнасць і глыбіню рус. правасл. культуры склаліся як своеасаблівая рэакцыя на ўласнае першапачатковае «заходніцтва». Супрацьпастаўленне Расіі і Еўропы ён ажыццяўляў і на макраўзроўні (2 тыпы асветы, або «адукаванасці»: еўрапейскі секулярызаваны і абстрактны, рускі, які атрыманы ад Візантыі і грунтуецца, на думку К., на асновах брацтва і пакоры), і на мікраўзроўш (аднабакова адукаванаму зах. чалавеку — носьбіту духу адмаўлення, г.зн. эгаізму і індывідуалізму супрацьпастаўляў чалавека рус. культуры — носьбіта цэласнай свядомасці, саборнага, «абшчыннага духу»), Адзін з першых зрабіў спробу замацаваць рус. філасофію на падмурку праваслаўя як аснове нац. духу.
       Тв:. Крнтнка н эстетнка. М., 1979; Нзбр. статьн. М., 1984. Н.К.Мазоўка. КІРЭЕЎСКІ Пётр Васілевіч (23.2.1808, в. Долбіна Сувораўскага рна Тульскай вобл., Расія — 6.11.1856), расійскі фалькларыст, археограф. Брат І.В. Хірэеўскага. 3 1840х г. адзін з прадстаўнікоў славянафільства. У аснове яго фальк. канцэпцыі ідэі агульнаслав. народазнаўства З.Я. ДаленгіХадакоўскага. 3 1830 збіраў фальклор (сабраў тысячы нар. песень, пераважна з цэнтр. губерняў Расіі); сярод яго карэспандэнтаў А. Пушкін, М. Гогаль, А. Кальцоў, М. Языкаў, У.І. Даль і інш. У 1830я г. наведаў Беларусь, ад мясц. збіральнікаў атрымаў больш за 800 тэкстаў бел. нар. песень і прыпевак, пераважна з Мінскай губ. У 1848 выдаў духоўныя вершы «Рускія народныя песні», сярод якіх ёсць беларускія. Бел. матэрыялы (валачобныя, купальскія, жніўныя, калядныя і інш. песні, прыпеўкі да танцаў, скакухі з ваколіц Слуцка, Мінска, Барысава, Івянца, Талачына) склалі т.зв. «Беларускі архіў» К., частку якога П.А. Бяс
    
    сонаў уключыў у свае збкі «Дзіцячыя песні» (1868) і «Беларускія песні» (1871). Бел. рукапісныя матэрыялы К. ў Гіст. музеі і Цэнтр. архіве лры і мастацтва ў Маскве.
      Літ.: Соймонов А.Д. П.В. Кнреевскнй н его собранне народных песен. Л., 1971.
    КІРЙЙЧЫК Іван Аляксандравіч (19.3.1935, в. Гута Ганцавіцкага рна Брэсцкай вобл. — 16.2.1996), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1965). Працаваў у друку на Брэстчыне, на Бел. радыё, Гомельскай абл. студыі тэлебачання, у газ. «Чырвоная змена», «Гомельская праўда». Друкаваўся з 1954. Аўтар збкаў нарысаў і апавяданняў «Багацце душы — людзям» (1966), «Пялёсткавы бераг», «Каласам хіліцца долу» (абодва 1969), «Калінавая квецень» (1984); кніг паэзіі «Аснова» (1977), «3 маіх крыніц» (1994). Творы прасякнуты публіцыстычным грамадз. пафасам, шчырасцю пачуццяў. Запісаў і літаратурна апрацаваў кнігі партызан Р. Лазабеева «Лясныя пабрацімы» (1972) і М. Качана «Апалены ранак» (1994).
    КІРЙНА (грэч. Кугёпё), старажытны горад у Паўн. Афрыцы (цяпер г. Шахат, Лівія). Засн. каля 630 да н.э. грэч. каланістамі з вва Фера. Да 460 да н.э. правіла царская дынастыя, потым усталявалася рабаўладальніцкая дэмакратыя. Каля 331 да н.э. заваявана Аляксандрам Македонскім, з 322 у складзе дзяржавы Пталамеяў, з 96 да н.э. пад уладай Рыма. Адзін з гандл. і культ. цэнтраў антычнасці. Пасля ліквідацыі паўстання іудзеяў (117 н.э.) заняпала. У 7 ст. зруйнавана арабамі. У выніку археал. раскопак (вядуцца з пач. 20 ст.) адкрыты рэшткі ант. помнікаў: комплексаў акропаля, Капітолія, Цэзарэума і Агары; храмаў Апалона (канец 7 ст. да н.э.), Артэміды (6 ст. да н.э.), вялікіх і малых тэрмаў (1—2 ст.), тэатра, а таксама каменная скульптура, керамічныя вырабы і інш. У К. нарадзіўся стараж.грэч. філосаф Арыстып.
    КІРЭНАІКА, гістарычная вобласць на У сучаснай Лівіі. Пл. каля 700 тыс. км². На ўзбярэжжы Міжземнага м. плато Барка (выш. да 876 м). На Пд ад яго — Лівійская пустыня. Клімат трапічны, сухі, на крайняй Пн субтрапічны міжземнаморскі. Расліннасць пустынная і паўпустынная. У 7 ст. да н.э. ў прыбярэжнай паласе былі засн. грэч. гарады: гал. з іх — Кірэна. У 6—4 ст. да н.э. пад уладай Ахеменідаў, потым Аляксандра Македонскага, Пталамеяў, Стараж. Рыма, Візантыі. У 642 н.э. заваявана арабамі, у 1517 — туркамі. Пасля італатурэцкай вайны 191J—12 часткова акупіравана італьян. войскамі, да 1928 — цалкам. 3 1942 занята брыт. войскамі. У 1951—63 адна з трох правінцый Лівіі. У 1963 падзелена на 3 мухафазы.
    КІРЭНСКАЯ ШКбЛА, кірэнаікі, філасофская школа ў Стараж. Грэцыі, заснаваная ў 4 ст. да н.э. вучнем Сакрата Арыстыпам з г. Кірэна. Асн. прад' стаўнікі Арэта і Арыстып Малодшы (дачка і ўнук Арыстыпа), Феодар, Эўге
    
    мер, Анікерыд і Гегесій. Прыхільнікі К. ш. развівалі этычны бок вучэння Сакрата, прапаведавалі геданізм, аб’яўлялі мэтай жыцця асалоду, падкрэслівалі пры гэтым неабходнасць практычнай дзейнасці як перадумовы асалоды і праяўлення актыўнай волі чалавека для Taro, каб не трапіць у палон саміх уцех. Адсюль агульны прынцып універсальнасці чалавека, які павінен умець кіраваць і падпарадкоўвацца, быць патрыётам свайго поліса і адначасова не з’яўляцца аднабаковай асобай. Этычныя погляды К.ш. паўплывалі на філасофію эпікурэізму. А.М. Елсукоў. КІР’ЯНАЎ Барыс Іванавіч (н. 21.7.1947, г. Гомель), бел. харавы дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1988). Скончыў Бел. кансерваторыю (1972). 3 1972 хормайстар, з 1995 гал. хормайстар Ансамбля песні і танца Узброеных сф Рэспублікі Беларусь. Аўтар харавых аранжыровак арыг. песень бел. і рас. кампазітараў (у т.л. «МашаМаруся», «Наш медсанбат» I. Лучанка, «Армія мая», «Шчыт айчыны агнявы» Э. Ханка, «Страявая паходная» А. Чыркуна), бел. і рус. нар. песень.