Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Літ.\ Сказання о начале славянской пнсьменностн. М., 1981; Бернштейн С.Б. Констанпінфнлософ н Мефодай. М., 1984; йстрнн В.А. 1100 лет славянской азбукн. 2 нзд. М., 1988. Г.П. Тварановіч.
КІРЫЛА КАЖАМЯКА, К у р ы л a Кажамяка, Мікіта К а ж a мяка, вобраз чарадзейных усх.слав. казак і паданняў; асілак, пераможца змея. У казках пра К. К. зліліся матывы міжнар. казачнага сюжэта і мясц. падання Кіеўскай Русі, якое сустракаецца ў «Аповесці мінулых гадоў», «Ніканаўскім летапісе» і інш. Паводле гэтага падання, юяы Кажамяка, які можа разарваць сырамятную шкуру, вырваць у OuKa на бягу кавалак шкуры, перамагае волатапечанега і вырашае перамогу на карысць Русі. У заключным эпізодзе некаторых казак пра К. К. асілак запрог змея ў вялікі плуг і ўзараў глыбокую баразну (аж да самага мора). Сюжэт пра К. К. мае шмат агульнага з польск. паданнем пра змеяборца Крака і з сербскай эпічнай песняй пра змеяборца Дойчына Л.Р. Бараг.
КІРЬІЛА ТЎРАЎСКІ (каля 1113, г.п. Тураў Жыткавіцкага рна Гомельскай вобл. — пасля 1190), бел. і ўсх.слав. царкоўны дзеяч, пісьменнік, багаслоў. Паходзіў з заможнай сям’і. Атрымаў класічную для таго часу адукацыю. Прыблізна з 1123 у Нікольскім манастыры: манах, іераманах, у 1144—48 настаяцель. Потым стаў пустэльнікам. 3 1161 тураўскі епіскап. Займаўся ўладкаваннем епархіі, прапаведніцкай, экзегетычнай і царк., паліт. і літ. дзейнасцю. Магчыма, ужо ў пач. 13 ст. К.Т. ўшаноўваўся як святы (звесткі пра яго афіц. кананізацыю не выяўлены). Вывучаў грэчаскую мову і візантыйскую лру. Стаўшы тураўскім епіскапам, праславіўся як майстар аратарскай прозы,
прапаведнік, галоўны клопат якога — духоўнасць суайчыннікаў адпаведна этычных і эст. ідэалаў эпохі. Аўгар пропаведзей, малітваў, павучанняў, прытчаў, канонаў (захавалася каля 70 твораў), створаных на ўзор антычнай і візант. аратарскай прозы. Сярод іх «Сказанне пра чьш чарнарызца», «Слова пра паходжанне манаскага жыцця», малітоўны сядмічны цыкл (32 малітвысповедзі), урачыстыя і дыдактычныя пропаведзі (10 казанняў на святы Велікоднага цыкла, «Слова на Богаяўленне», «Слова на Пяцідзесятніцу», «Слова пра тое, каб не забываць сваіх настаўнікаў» і інш.), павучанні (аб зыходзе душы, аб страху Божым, аб мудрасці, аб карыснасці чытання кніг), прытчы аб чалавечай душы і целе (аб кульгавым і сляпым), пасланніпрытчы да кіевапячэрскага ігумена Васіля (пра нямудрага papa і пра схіму), 3 Вял. каноны (На ўспенне княгіні Вольгі, Малітоўны, Пакаяльны) і інш. У асобных творах за
Кірыла Тураўскі. Мастак І.Пратасеня.
кранаў надзённыя маральнаэтычныя праблемы, важныя пытанні грамадскапаліт. жыцця Стараж. Русі. Арыгінальны, выключнай вобразнавыяўленчай сілы талент К.Т. найб. выявіўся ў «словах» з нагоды розных свят, дзе праз традыц. біблейскі змест выяўляецца захапленне чалавека прыгажосцю прыроды, радасцю жыцця, яго імкненне да духоўнай дасканаласці і ідэалу. Дзякуючы багатай паэт. фразеалогіі, сінтаксічнаму паралелізму, агульнаму рытмічнаму ладу некаторыя творы нагадваюць вершы ў прозе. Алегорыі, сімвалы, рытарычныя звароты, разгорнутыя параўнанні надаюць ім глыбокі лірызм, эмацыянальнасць, узнёсласць. Вытанчаная царк.слав. мова, спалучаная з жывым нар.паэт. словам, сведчыць пра высо
286 кірыла
кую кніжную культуру, літ. майстэрства і смеласць аўтара. На працягу многіх стагоддзяў творы К.Т. карысталіся вял. папулярнасцю на ўсх.слав. землях. Яны перапісваліся да 19 ст., змяшчаліся ў розных зборнікаханталогіях. Першая грунтоўная публікацыя яго твораў зроблена рус. вучоным К. Калайдовічам у 1821. Найб. поўнае выданне твораў К.Т. на Беларусі ажыццявіў А.Мельнікаў у сваёй кн. «Кірыл, епіскап Тураўскі» (1997). У 1984 К.Т. ўключаны ў Сабор бел. святых, 28 крас. (с. ст.) — Дзень яго памяці. У Тураве пастаўлены помнік К.Т.
Ліпі:. Мельннков А.А. Путь непечален: йст. сввдетельства о святостн Белой Русн. Мн., 1992; Я г о ж. Кірыл, епіскап Тураўскі: Жыццё, спадчына, светапогляд. Мн., 1997; Л а б ы н ц а ў 10. «Напой росою благодатн...»: Малітоўная паэзія Кірылы Тураўскага. Мн., 1992.
А.А.Мельнікаў, В.А.Чамярыцкі.
КІРЬІЛАБЕЛАЗЁРСКІ МАНАСТЬІР, помнік рускага дойлідства 15—17 ст. Размешчаны ў г. Кірылаў Валагодскай вобл. (Расія) на беразе воз. Сіверскае. Засн. ў 1397 як мужчынскі. Комплекс складаецца з ансамбляў б. Успенскага і
КірылаБелазерскі манастыр.
Іванаўскага манастыроў («Стары горад»), «Новага горада» і крэпасці Астрог (не захавалася) паміж імі. Манастыр абкружаны крапаснымі сценамі (16 ст., будаўнікі К. Сяркоў, С. Шам) з манум. вежамі, аздобленымі ўзорамі з цэглы. На тэр. манастыра Успенскі сабор (1497—98, дойлід Прохар Растоўскі; у інтэр’еры 5ярусны іканастас 15—18 ст., фрэскі 1641), цэрквы Увядзенская (1519), надбрамная са «Святой брамай» (1523), Архангела Гаўрыіла (1531—34), Вял. бальнічныя палаты (канец 16 — пач. 17 ст.) і інш. 3 1924 музейзапаведнік.
Ліш:. Варюхнчев АГ. Слово о іраде Кнрнллове. [3 нзд.] Архангельск, 1990.
КІРЫЛАВА Ірына Аляксееўна (н. 6.5.1949, Мінск), бел. вучоны ў галіне мед. генетыкі і эмбрыяпаталогіі. Др
мед. н. (1994). Скончыла Мінскі мед. інт (1972). 3 1989 у НДІ спадчынных і прыроджаных захворванняў. Навук. працы па пытаннях паталаг. анатоміі. заган развіцця і іх частаты да і пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, распрацоўцы метадаў прэнатальнай ультрагукавой дыягностыкі плода.
Te.: Monitoring of congenital malformations in Belarus after the Chernobyl accident (y caаЎт) // The Chernobyl papers. Washington, 1993. Vol. 1; Патоморфологнческне н cohoграфнческме параллелн прм пороках развнтня плода в первом трнместре беременностм (у сааўт.) // Проблемы репродукцнп. 1995 № 2.
КІРЫЛАВА Фаіна Міхайлаўна (н. 29.9.1931, г. Зуеўка Кіраўскай вобл., Расія), бел. матэматык. Чл.кар. Нац. АН Беларусі (1996), др фіз.матэм. н. (1968), праф. (1972). Скончыла Уральскі дзярж. унт (1954, г. Екацярынбург). 3 1967 у Інце матэматыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па аптымальным кіраванні, канструктыўных метадах аптымізацыі і іх дастасаванні. Распрацавала матэм. апарат даследавання сістэм са спазненнем на кіруемасць і назіральнасць, прынцып квазімаксімуму для дыскрэтных сістэм, універсальную форму неабходных умоў аптымальнасці для шырокага класа сістэм кіравання, кан
структыўную тэорыю экстрэмальных задач, праграмныя сродкі для ЭВМ. Прэмія Савета Міністраў СССР 1986.
Тв:. Особые оптнмальные управлення. М., 1973 (разам з Р. Габасавым); Конструктнвные методы оптнмнзацнн. Ч. 1—5. Мн., 1984—98 (у сааўг.).
КІРЬІЛАМЯФбдЗІЕЎСКАЕ ТАВА
РЫСТВА, тайная паліт. аргцыя ўкр. інтэлігенцыі ў Кіеве ў студз. 1846 — сак. 1847. Заснавальнікі: М.І. Гулак, М.І. Кастамараў, В.М. Белазерскі. Названа ў гонар слав. асветнікаў святых Кіршы і Мяфодзія. Налічвала некалькі дзесяткаў членаў, сярод якіх П.А. Куліш і Т.Р. Шаўчэнка. Праграма тва, выкладзеная ў Статуце і «Законе божым», ітрадугледжвала ліквідацыю прыгонніцтва і рас. манархіі, стварэнне на тэр. Усх., Паўд.Усх. Еўропы і Расіі федэра
тыўнага саюза 17 слав. рэспублік («штатаў», у іх ліку і Беларусь) са сталіцай у Кіеве, што планавалася дасягнуць ненасільнымі дзеяннямі праз пашырэнне асветы і хрысц. выхаванне моладзі. Разгромлена паліцыяй. Найб. цяжка пакараны Шаўчэнка (аддадзены ў салдаты), Гулак, Кастамараў, Куліш і А.А. Наўроцкі (зняволены); астатнія члены сасланы.
Літ:. Зайончковскнй П.А. КнрнллоМефодпевское обіцество (1846—1847). М., 1959; КлрнлоМефодіівське товарпство. Т. 1—3. Кмів, 1990.
КІРЫЛАЎ Герман Іларыёнавіч (н. 15.12.1937, г.п. Шаркаўшчына Віцебскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1959). Працаваў на Віцебшчыне ў перыяд. друку, з 1976 уласны карэспандэнт абл. газ. «Віцебскі рабочы» ў Полацку. Друкуецца з 1974. У творах — роздум сучасніка над складанымі праблемамі жыцця, тэма Вял. Айч. вайны: раман «Пах жыта» (1989), аповесць «Сонца тваіх вачэй» (1981), апавяданні «Без крыўды ў сэрцы», «Татава пілотка», «Адажыо» і інш. Аўтар п’есы «У ноч напрадвесні» (1974), нарысаў, гумарэсак.
Тв.: Падлётак: Апавяданні. Мн., 1983. КІРЫЛАЎ Мікалай Сцяпанавіч (н. 10.3.1930, в. Пашкова Весьягонскага
М Кірылаў. Партрэт акадэміка медыцыны І.М.Грышына. 1998.
рна Цвярской вобл., Расія), бел. мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1991). Скончыў Вышэйшае маст.прамысл. вучылішча імя Мухінай у Ленінградзе (1959). Працуе ў галіне комплекснага маст. праектавання, а таксама ў жывапісе, акварэлі, графіцы. Аўтар праектаў маст. афармлення экспазіцый Бел. музея гісторыі Вял. Айч. вайны (1964), ВДНГ БССР (1972, 1977; цяпер Рэсп. выставачны цэнтр) і інш. Стварыў адметныя дакладнасцю харакгарыстыкі, кампазіцыйнай завершанасцю партрэты: «Мантажнік» (1971), разьбяра па дрэве С.Гуткоўскага (1976), фотамастака М.Шарая (1995), дра навук
кірыліца 287
Л.Я.Мінько (1997), акадэміка медыцьшы І.М.Грышына, кінарэжысёра Ю.Азаронка (абодва 1998) і інш. Аўтар серый пейзажаў «Па Залатым кальцы» (1963), «Па Сібіры» (1971), «Па Беларусі» (1982) і інш., прасякнутых замілаваннем да прыроды і людзей.
Г.А. Фатыхава.
КІРЫЛАЎ Уладзімір Андрэевіч (н. 13.2.1948, г. Маладзечна Мінскай вобл ), бел. вучоныбіяфізік. Др біял. н. (1991). Скончыў БДУ (1971). 3 1980 у НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогй, з 1988 у Н.д. клінічным інце радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі. Навук. працы па вывучэнні структуры мембран клетак, іх узаемадзеянні з вірусамі, распрацоўцы метадаў ацэнкі і дыягностыкі індывідуальных набраных доз радыяцыі, захворванняў шчытападобнай залозы.
Тв:. Участне Na⁺/H⁺ обмена м днффузнн молочной кнслоты в кнслотозавнснмом процессе раздевання вмруса грнппа (у сааўг.) // Докл. AH СССР. 1989. Т. 309, № 2; Кармометрнческяй аналнз патологаческмх нзмененнй фоллнкулярных клеток шнтовндной железы (разам з Ю.П.Юшчанкам, Я.П.Дзямідчыкам) // Архнв патологнм. 1994. Т. 56, № 3.
КІРЫЛАЎ Уладзімір Іванавіч (н. 28.10.1939, г. Севастопаль, Украіна),
П.Кірылін. 0, аблокі. 1995.
бел. вучоны ў галіне тэлекамунікацый. Др тэхн. н. (1993), праф. (1994). Скончыў Ленінградскі эл.тэхн. інт (1963). 3 1966 у Бел. дзярж. унце інфарматыкі і радыёэлекгронікі. Навук. працы па павышэнні эфектыўнасці шматканальных сістэм тэлекамунікацый. Распрацаваў новыя метады параметрычнай аптымізацыі, дыягностыкі, кантролю, вымярэння асн. параметраў якасці тэлекамунікацыйных сістэм.