• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    KIPOC (Quiros) Педра Фернандэс [1560 (?), г. Эвара, Партуталія — 1614 (?)], іспанскі мараплавец. У 1595—96 гал. кормчы 2й экспедыцыі А. Менданья дэ Нейры, у 1605—06 начальнік над 3 суднамі ісп. экспедыцыі, пасланай на пошукі «Паўд. зямлі» — Аўстраліі. Адкрыў шэраг астравоў з архіпелага Туамоту, авы Даф, Банкс і ваў ЭспірытуСанта з грутты Новых Гебрыд, які прыняў за частку «Паўд. зямлі».
    
    КІРОЎНЫЯ КОСІНУСЫ. косінусы вуглоў а, р, у, якія ўтвараюцца вектарам з дадатным напрамкам каардынатных восей у дэкартавай сістэме каардынат. К.к. звязаны суадносінамі cos²a+cos²p+cos²y=l.
    
    КІРПІЧНІКАЎ Анатоль Мікалаевіч (н. 25.6.1929, Ленінград), расійскі археалаг і гісторык. Др гіст. н. (1975), праф. (1991). Засл. дз. культуры Расіі (1990). Скончыў Ленінградскі унт (1953). 3 1955 у Інце гісторыі матэрыяльнай культуры Pac. АН у С.Пецярбургу. Даследуе ўзбраенне, ваен. справу, фартыфікацыю, пытанні археалогіі, гісторыі і культуры Русі 9—15 ст. У 1950— 60я г. ўдзальнічаў у раскопках помнікаў архітэкгуры 12 ст. ў Полацку і Навагрудку. Аўтар кніг «Старажытнаруская зброя» (вып. 1—3, 1966—71), «Рыштунак конніка і верхавога каня на Русі IX—ХШ ст.» (1973), «Кулікоўская бітва» (1980), «Старажытны Арэшак» (1980), «Каменныя крэпасці Наўгародскай зямлі» (1984), «Старая Ладага —
    
    
    282            кірпічовы
    
    старажытная сталіца Русі» (1996, з В.Д. Сараб’янавым) і інш.
    
    кіршчбвы, расійскія ваенныя вучоныя, браты. Скончылі Полацкі кадэцкі корпус.
      Леў Львовіч (1840—90), ген.маёр артылерыі (1885), праф. (1888). Скончыў Міхайлаўскую артыл. акадэмію ў С.Пецярбургу, з 1866 выкладаў у ёй. Удзельнічаў ва ўзвядзенні абарончых збудаванняў на зах. граніцах, у выпрабаваннях скарастрэльных гармат. Аўтар навук. прац: «Агульныя асновы механікі» (1871, Міхайлаўская прэмія), «Пачаткі балістыкі» (1889) і інш.
      Канстанцін Львовіч (8.7.1844—12.4.1910), інжынергенерал, праф. (1890). Скончыў Мікалаеўскую інж. акадэмію ў С.Пецярбургу. У рус,турэцкую вайну 1877—78 вызначыўся пры будве мастоў цераз Дунай. 3 1878 выкладчык фартыфікацыі ў Мікалаеўскай інж. акадэміі. 3 1891 памочнік нач. Гал. інжынернага ўпраўлення ўзбр. сіл. 3 1909 у адстаўцы.
      Віктар Львовіч (8.10.1845, в. Бардзіна Новасакольніцкага рна Пскоўскай вобл., Расія — 20.10.1913), інжынер, тайны саветнік, праф. (1876). Скончыў Міхайлаўскую артыл. акадэмію (1868), працаваў у ёй выкладчыкам механікі. 3 1876 у адстаўцы. Першы дырэктар Харкаўскага тэхнал. (1885—98) і Кіеўскага політэхн. (1898—1902) інтаў. 3 1903 праф. Пецярбургскага політэхн. інта. Аўтар прац па супраціўленні матэрыялаў, механіцы і інш.
      Міхаіл Львовіч (1847—75), артылерыстхімік, капітан. Скончыў Міхайлаўскую артыл. акадэмію, працаваў у ёй выкладчыкам. Аўтар навук. артыкулаў у «Журнале русского хнмнческого обпіества» ў 1871—72.
      Ніл Львовіч (14.11.1850, г. Полацк Віцебскай вобл. — 1927), ваенны інжынер, інжынерген. (1917). Скончыў Мікалаеўскую інж. акадэмію (1874), з 1879 выкладчык, з 1889 праф. у ёй. Удзельнічаў у стварэнні праектаў і будве мастоў Охценскага, Троіцкага, Дварцовага цераз р. Нява ў Пецярбургу, моста цераз р. Сырдар’я і інш. 3 1911 старшыня Паветраплавальнага кта пры Гал. інж. упраўленні. Распрацаваў метад разліку і формулу для выяўлення разбуральнага эфекгу новых тыпаў артыл. снарадаў, нормы разліковых нагрузак розных тыпаў мастоў. У 1918—20 кіраўнік справамі інж. кта пры Гал. ваен. упраўленні Чырв. Арміі, потым выкладчык у Ваен.інж. акадэміі. Аўтар прац па механіцы. Ю.С.Іваноў.
    
    КІРПІЧОНАК Уладзімір Аляксандравіч (н. 25.1.1942, в. Вяркуды Ушацкага рна Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне ветэрьшарыі. Др вет. н. (1996), праф. (1997). Скончыў Віцебскі вет. інт (1972). 3 1975 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па эпізааталогіі с.г. і свойскіх жывёл.
    
    
       Тв:. Справочннк по болезням сельскохозяйственных жнвотных. 2 нзд. Мн., 1990 (у сааўт.); Выраіцнванме м болезнн собак. Мн., 1993 (у сааўт.); Справочннк по болезням кролжов, нугрнй н ондатр. Мн., 1994 (у сааўт.). КІРШЧбЎ Іларыён Паўлавіч (н. 21.10.1914, в. Якаўлевічы Аршанскага рна Віцебскай вобл.), Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў Арлоўскае танк. вучылішча (1941). У Чырв. Арміі з 1936. Камандзір танка старшына К. вызначыўся 22—23.2.1940 у сав.фінл. вайну 1939—40. У Вял. Айч. вайну ўдзельнік
    
    
    І.П.Кірпічоў.              Г.Р.Кірхгоф.
    
    абароны і вызвалення Паўн. Каўказа. Да 1960 у Сав. Арміі.
    
    КІРПІЧЭНКА Аляксандр Андрэевіч (н. 15.7.1939, в. Чырына Віцебскага рна), бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Др мед. н. (1972), праф. (1973). Засл. дз. нав. Беларусі (1984). Скончыў Віцебскі мед. інт (1962) і працуе ў ім (з 1970 заг. кафедры). Навук. працы па псіхіятрыі, мед. псіхалогіі, нейрафізіялогіі.
       Тв.: Нейрофнзнологнческне аспекты шнзофреннн. Мн., 1978; Алкоголнзм: нейрофнзнол. механнзмы. Мн., 1981 (разам з АА. Галавачом, Т.Д. Філімонавай); Нервные н псмхмческне болезнн. 2 нзд. Мн., 1998 (разам з AM. Гурленем, АА. Пашковым).
    
    КІРСАНАЎ Аляксандр Васілевіч (23.12.1898, г. Казань, Татарстан — 18.11.1994), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну, ген.м. (1943), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Кіеўскую аб’яднаную ваенную школу (1926), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1920. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўд., Сталінградскім, Цэнтр. і Бел. франтах. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра, вызваляў Брагінскі рн, г. Калінкавічы Гомельскай вобл. Да 1960 у Сав. Арміі, да 1974 прарэктар БДУ. Ганаровы грамадзянін г.п. Брагін, г. Калінкавічы.
    
    КІРСАНАЎ Аляксандр Трафімавіч (27.8.1880, Старое Чыркава Хвалынскага рна Саратаўскай вобл., Расія — 30.10.1941), бел. вучоныаграхімік. Др с.г. н., праф. (1909). Скончыў Берлінскі с.г. інт (1908). У 1913—25 кіраўнік Мінскай балотнай станцыі (з 1922 адначасова рэктар Бел. інта сельскай і лясной гаспадаркі); з 1931 у Глебавым інце AH СССР. Навук. працы па вывучэнні балотных масіваў Беларусі, вапнаванні і ўрадлівасці глеб. Аўтар метаду вызначэння даступнай (рухомай) формы фосфару для раслін у глебе.
    
    
       Тв:. К вопросам опытного нзучення болот Полесья в целях культуры. Мн., 1914; Йзвесткованне как фактор урожайностн. 3 нзд. М.; Л„ 1931.
    
    КІРУНА (Kiruna), горад на Пн Швецыі, за Палярным кругам. Засн. ў 1898, гар. правы з 1908. 26 тыс. ж. (1991). Буйнейшы цэнтр здабычы жал. руды ў Еўропе (больш за 25 млн. т штогод; руда ідзе на экспарт пераважна праз нарв. порт Нарвік).
    КІРЎНКІ СВЕТУ, стораны гарызонта, 4 гал. пункты гарызонта— поўнач, поўдзень, усход і захад. Абазначаюцца літарамі Пн (N), Пд (S), У (О або Е), 3 (W). Часам К.с. наз. таксама адпаведныя чвэрці гарызонта: паўн., паўд., усх. і заходнюю.
    КІРЎХІН Уладзімір Іванавіч (н. 6.7.1922), расійскі вучоны і канструктар у галіне энергетыкі. Акад. Pac. АН (1992; чл.кар. 1984). Скончыў Маскоўскі энергет. інт (1950). Працаваў канструктарам, у 1960—77 нач. КБ, гал. канструктарам — нам. ген. дырэктара ВА па навуцы і праектаванні. Навук. працы па газадынаміцы, цеплаабмене, аўтам. рэгуляванні, дынаміцы ротараў і вібраізаляцыі ў турбаўстаноўках. Распрацаваў канцэпцыю і стварыў аўтаматызаваныя паратурбінныя ўстаноўкі рознага прызначэння, даследаваў і стварыў высокаэфекіыўныя праточныя ч. паравых турбін. Ленінская прэмія 1980, Дзярж. прэмія СССР 1977.
    КІРЎШЧАНКА Сяргей Іванавіч (н. 31.1.1951, г. Чыта, Расія), бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1977). Творчасць адметная шматзначнасцю вобразаў, стварэннем ілюзіі незавершайасці дзеі, абстрактнакаларыстычнымі пошукамі. Сярод твораў: карціны «Сонечнае зацьменне» (1988), «Якія збіраюць расу», «Тайная вячэра» (абедзве 1995), «Прасветы» (1996), «Падзенне», «Зямля бяжыць» (абедзве 1997), пейзажы «Месяцовы шлях (Начная дарога)» (1982), «Мінск», «Петрапаўлаўская царква», «На малочным возеры» (абодва 1983), партрэты маці (1977), мастачкі Т.Сакаловай (1978), «Нацюрморт з чашамі» (1991), «Карычневы нацюрморт», «Нацюрморт з гранатамі і грушамі» (абодва 1992), «Блакітны і карычневы» (1993) і інш.
    М.М.Паграноўскі.
    
    
    С.Кірушчанка Прасветы. 1996.
    
    кіршчына           283
    
    K1PXA, к i p к a (ад ням. Kirche царква), назва лютэранскага храма ў германамоўным асяроддзі. 3 16 ст. ў архітэктуры К. развівалася цэнтрычная схема як аснова зальнай прасторы царквыаўдыторыі, якая спалучалася з традыцыямі готыкі, пазней — з рэнесансавабарочнымі формамі (Фраўэнкірхе ў Дрэздэне, 1722—38; Іоганіскірхе ў Мюнхене, 1733—50). Інтэр’ерам большасці К. характэрны сціпласць і аскетызм. Сучасная К. (асабліва там, дзе лютэране складаюць меншасць насельніцгва) выкарыстоўваецца не толькі як храм, а і як рэліі'. прапагандысцкакульт. цэнтр. На Беларусі вядомы Гродзенская кірха, Мінская кірха, Полацкая кірха.
    С.А. Сергачоў.
    КІРХГОЛЬМСКАЯ БІТВА 1605 Адбылася ў час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29 каля в. Кірхгольм (сучасны г. Саласпілс, Латвія). У жн. 1605 шведскі кароль Карл IX з 12тысячнай арміяй падступіў да Рыгі і пачаў
    
    
    Кірхгольмекая бітва.
    
    
    аблогу горада. На дапамогу абаронцам Рыгі выступіла войска ВКЛ на чале з вял. гетманам ВКЛ Я.К. Хадкевічам. Харугвы ВКЛ спыніліся лагерам за 13 км ад Рыгі каля в. Кірхгольм. На досвітку 27 вер. да іх падышла армія Карла IX (6840 чал. пяхоты, 450 коннікаў і 11 гармат). Хадкевіч меў 4350 чал., з іх 3310 коннікаў. Пасля доўгага процістаяння гетман зрабіў манеўр: лёгкая конніца адступіла, што вымусіла шведаў перайсці ў наступленне і пакінуць зручныя пазіцыі. Але калі швед. пяхота з гарматамі спусцілася з узвышша, па ёй з флангаў ударылі рэйтары Хадкевіча. У выніку швед. войска парушыла самкнуты строй і стала безабаронным перад конніцай ВКЛ. Гусары В. Войны атака
    
    
    валі корпус пяхоты, а конніца Т. Дамбровы і полк Я.П. Сапегі — рэйтараў; шведы пачалі ўцякаць. У пагоню кінуліся татарскія харугвы, якія вартавалі абоз Хадкевіча. Шведы страцілі каля 6 тыс. забітымі, усе гарматы і 60 харугваў; быў паранены і Карл IX. У войску ВКЛ загінула каля 100 чал. і некалькі сотняў атрымалі раны.
      Літ.: Чаропка В. Бітва пад Кірхгольмам // Бел. мінуўшчына. 1995. № 3.
    КІРХГОФ (Kirchhoff) Густаў Роберт (12.3.1824, г. Кёнігсберг, цяпер Калінінград, Расія — 17.10.1887), нямецкі фізік. Чл. Берлінскай (1874) і замежны чл.кар. Пецярбургскай (1862) АН. Скончыў Кёнігсбергскі унт (1846). Праф. Гейдэльбергскага (з 1854) і Берлінскага (з 1875) унтаў. Навук. працы па электрычнасці, оптыцы, механіцы і матэм. фізіцы. Адкрыў заканамернасці працякання эл. току ў разгалінаваных ланцугах (1847; Кірхгофа правілы). Увёў паняцце абс. чорнага цела і адкрыў