Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
7У: Высокоэффектавные смстемы ннформацмонного обмена для пространственно разнесенных телевмзнонных комплексов. Мн., 1989; Снстемы кабельного телевндення на коакснальных м волоконнооптнческнх лнннях связн // Бытовая радаоэлектронная техннка: Энцнкл. справ. Мн., 1995.
КІРЫЛІН Пётр Аляксеевіч (н. 12.7.1954, г. Віцебск), бел. графік. Скончыў Віцебскі пед. інт (1981). Працуе пераважна ў тэхніцы малюнка, акварэлі, змешаных тэхніках. Творы вызначаюцца семіятычнасцю вобразных канструкцый, спалучэннем у дэталёва распрацаваных кампазіцыях абстрактных геам. форм і фігуратыўных выяў, складанасцю рытмічных пабудоў, экспрэсіўнасцю і дэкаратыўнасцю каларыту. Аўгар цыклаў «Поліс» (1983), «Вечнасць» (1984), «Аблокі» (1995), «Антысветы» (1997), кампазіцый «Погляд»
(1983), «Дзяўчынкакветка» (1984), «Рыба» (1986), «Спытай шчасця са мной» (1987), «Memento тогі», «Люцыфер», «Алея», «Ззянне доўгай рашцы» (усе 1990), «Карусель», «Дзікі лес», «Фаварыт неба», «Кола часу» (усе 1996), «Адаліска», «Адысея бяздоннага мора», «Маленькі лорд», «Вежа адзінокіх птушак», «Востраў кахання», «Інтуідыя міфа», «Восеньскі праменад» (усе 1998) і інш. М.Л.Цыбульскі.
КІРЫЛІН Уладзімір Аляксеевіч (н. 20.1.1913, Масква), расійскі вучоны ў галіне энергетыкі і цеплафізікі, дзярж. дзеяч. Акад. Pac. АН (1962, чл.кар. 1953). Скончыў Маскоўскі энергет. інт (1936). Працаваў у Бюро прамацечнага
Ф.М Кірылава.
У.АКірылін.
котлабудавання, Маскоўскім энергет. інце (з 1952 праф.). 3 1955 нам. старшыні Дзярж. кта па новай тэхніцы пры CM СССР, у 1955—62 заг. аддзела ЦК КПСС, у 1963—65 віцэпрэзідэнт AH СССР, у 1965—88 нам. старшыні CM СССР, старшыня Дзярж. кта СССР па навуцы і тэхніцы, акад.сакратар Аддз. фізікатэхн. праблем энергетыкі AH СССР. Навук. працы па цеплафіз. уласцівасцях розных рэчываў (у т.л. вады і пары), тэрмадынамічных уласцівасцях цвёрдых рэчываў пры высокіх трах, па стварэнні МГДгенератараў. Ленінская прэмія 1959, Дзярж. прэміі СССР 1951, 1976.
Тв:. Термодянамнческме свойства газов. М., 1953 (у сааўт.); Тяжелая вода. М.; Л., 1963 (у сааўт.); Нсследованяе термоданамнческнх свойств веіцеств. М.; Л., 1963 (разам з АЯ.Шэйндліным); Термодннаммка растворов. 2 нзд. М., 1980 (разам з АЯ.Шэйндліным, Э.Э.Шпільрайнам); Техннческая термодннамнка. 4 нзд. М., 1983 (разам з В.У.Сычовым, А Я.Шэйндліным).
КІРЫЛІЦА, адна з дзвюх (разам з глаголіцай) стараж. славянскіх азбук. Створана ў сярэдзіне 9 ст. на аснове грэкавізант. ўстаўнага пісьма. Назва ад імя слав. асветніка Кірылы Філосафа (гл. ў арт. Кірыла і Мяфодзій). Паходжанне К. канчаткова не высветлена. На думку адных вучоных, К. створана Кірылам раней за глаголіцу, ад якой адрознівалася інш. тыпам і больш простай і выразнай формай літар. Паводле другіх вучоных, Кірыла з’яўляўся стваральнікам глаголіцы, што папярэднічала К. Алфавітналітарны склад К. адпавядаў гука
288 КІРЫЛЬЧАНКА
вой сістэме стараславянскай мовы. У 11 ст. мела 43 літары: 24 візант. паходжання, 19 створаны самастойна. 27 літар абазначалі лічбы (літара з цітлай). 3 10 ст. К. абслугоўвала ўсе тыпы стараж.рус. літ. мовы. Паслядоўна існавалі графічныя відазмяненні К.: устаў, паўустаў, скорапіс (у бьгг. і дзелавой перапісцы), аркаментальная вязь (у кніжных загалоўках). Ад стараж.рус. пісьменства К. перайшла ў спадчыну старабел., старарус. і стараўкр. пісьменствам. У ранні перыяд старабел. графіка мела ўсе літары К. Аднак у працэсе развіцця бел. мовы літарны склад алфавіта перастаў адпавядаць гукавой сістэме: адпала па
Кірыліца Гоэчаскае Кірыліца Гоэчаскае
Літары Лічбавае ўстаўнае Літары Лічбавае ўстаўнае
і іх назвы значэнне пісьмо і іх назвы значэяне пісьмо
A аз 1 a X хер 600 X
Б буні W амега 800 W
В ведзі 2 в Ц цы 900
Г глаголь 3 г Y чэрв 90
Д дабро 4 д Ш ша
€ есць 5 € ЦІ шта
Ж жывеце
S зяло 6 $ Ь ёр
еры
4 зямля 7 Z
1 і 10 1 Ь ер
Н іжэ 8 н ^ яйь
к кака 20 к Ю ю
A людзі 30 A вая
М мыслеце 40 М І€е
N наш 50 N A юс малы
0 он 70 О Ж юс вялікі
П пакой 80 П Ш ётаваны
юс малы
Р рцы 100 Р Ш ётаваны
юс вялікі
с слова 200 с ксі 60 S
т тверда 300 т ^ псі 700 t
Ov ук 400 0 фіта 9 о
ф ферт 500 ф Y іжыца V
Кірыліца.
трэба ў дублетных літарах, якія без шкоды для пісьмовых зносін маглі замяняць адна адну, але працягвалі ўжывацца па традыцыі (о—w, е—<—t, і— u—v, у—V—ж, іа—а, з—s, ф—0, |—ксі, і|г—псі), з’явілася неабходнасць у графічных сродках для зычнага j, афрыкаты «дж», гукаў [о] пасля мяккіх і [е] пасля цвёрдых зычных. На бел. глебе выйшлі з ужытку літары ж, к, узніклі новыя графемы э (канец 15 ст.) і й (KaHeu 16 ст.), у дзелавым пісьменстве перасталі выкарыстоўвацца ў гукавым значэнні знакі і, v, J, f, s, ф, у помніках інш. жанраў сталі трапляцца радзей літары v, g, ф, s. Спрашчэнне і ўдасканаленне графічнай сістэмы абумоўлівалася агульным развіццём пісьменства. Выдатным дасягненнем старабел. гра
фікі было стварэнне бел. першадрукаром і асветкікам Ф. Скарынай на аснове паўустава друкарскага варыянта К., што стаў узорам для інш. усх.слав. друкароў. Цікавай з’явай у гісторыі бел. кнігадрукавання было вынаходства спец. курсіўнага шрыфту (прапанаваў Грынь Івановіч), які сваёй канфігурацыяй імітаваў скорапіс 2й пал. 16 ст. Працэс удасканалення К. на Беларусі спыніўся ў 18 ст. з прычыны заняпаду старабел. пісьменства. У Расіі ў выніку рэформы Пятра I у 1708 быў створаны грамадзянскі шрыфт, што пазней стаў асновай сістэм пісьма ўсх.слав. і некат. інш. народаў, у т.л. і новага бел. пісьменства. Сучасны беларускі алфавіт выпрацаваны ў выніку кантамінацыі рус. грамадзянскага шрыфту са старабел. варыянтам К., вызначаецца большай дакладнасцю. У ім няма дублетных літар, ёсць знакі для спалучэння гукаў «йо» (ё) і спецыфічнага бел. гуку кароткага «ў», афрыкаты «дж», «дз» перадаюцца дыграфамі, раздзяляльную функцыю выконвае апостраф.
Найб. стараж. кірыліцкія помнікі — надпісы на сценах і плітах у Праславе (9—10 ст., Балтарыя), на глінянай пасудзіне з раскопак курганоў пад Смаленскам (10 ст.) і інш. Першая датаваная кніга, напісаная К., — Астрамірава евангелле (1056—57).
Літ.: Карскнй Е.Ф. Славянская кнрнлловская палеографня. М., 1979; йст р н н В.А Возннкновенне н развнтнг пнсьма. М., 1965; Булыка AM. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы. Мн., 1970. А.М. Булыка.
КІРЫЛЬЧАНКА Пётр Міхайлавіч (18.10.1914, г. Краснадар, Расія — 20.9.1997), бел. альтыст, педагог, дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1938). 3 1938 артыст сімф. аркестраў у Маскве і Горкім. У 1944—62 саліст Дзярж. акад. сімф. аркестра Беларусі, удзельнік струннага квартэта Бел. філармоніі. У 1970—73 гал. дырыжор Дзярж. тра муз. камедыі Беларусі, у 1980—90 — Мінскай нар. опернай студыі Рэсп. міжсаюзнага Палаца культуры прафсаюзаў. Выкладаў у Бел. кансерваторыі (1945—79). Пад яго муз. кіраўніцтвам пастаўлены спектаклі «Пяе «Жаваранак» Ю. Семянякі, «Вольны вецер» I. Дунаеўскага, «Халопка» М. Стрэльнікава, «Чацвёра з вуліцы Жанны» А. Сандлера, «Сільва», «Баядэра», «Фіялка Манмартра» I. Кальмана ў тры муз. камедыі; «Справа гонару» С. Манюшкі, «Кастусь Каліноўскі» Дз. Лукаса, «Джані Скікі», «Плашч» Дж. Пучыні і інш. ў нар. опернай студыі.
КІРЫЛібк Лідзія Уладзіміраўна (н. 25.9.1926, г. Гродна), бел. педагог. Канд. пед. н. (1969), праф. (1991). Скончыла Гродзенскі пед. інт (1952). 3 1955 у Гродзенскім унце (у 1971—82 прарэктар, заг. кафедры, у 1982—91 дэкан). Даследуе тэарэт. праблемы геаметрыі, формы і метады аргцыі прафес.пед. падрыхтоўкі настаўнікаў матэматыкі.
Те.: Аффннныс преобразовання. Гроднс, 1992 (у сааўг.); Аналітычная геаметрыя: Дапаможнік для студэнгаў. Ч. 1—2. Гродна, 1998.
кі рэ еў 289
КІРЫЛЮК Яўген Прохаравіч (18.3.1902, Варшава — 24.6.1989), украінскі літ.знавец. Чл.кар. АН Ўкраіны (1957). Засл. дз. нав. Украіны (1972). Скончыў Кіеўскі інт нар. асветы (1926). У 1946—84 у Інце лры імя Т. Шаўчэнкі АН Украіны. Аўтар больш як 800 прац, у тл. кніг «Панцеляймон Куліій» (1929), «Украінскія пісьменнікі — рэвалюцыйныя дэмакраты і літаратуры заходніх і паўднёваславянскіх народаў» (1963), «Вечны рэвалюцыянер. Жыццё і творчасць Івана Франко» (1966), «Т.Р. Шаўчэнка. Жыццё і гворчасць» (1959, 1964; Ленінская прэмія 1964), «Вук Караджыч і ўкраінская культура» (1978). Пад кіраўніцтвам К. створаны калектыўнае даследаванне «Шаўчэнказнаўства. Вынікі і праблемы» (1975), энцыклапедычны «Шаўчэнкаўскі слоўнік» (т. 1—2, 1976—77; Дзярж. прэмія Украіны імя Т. Шаўчэнкі 1980). У даследаваннях «Шаўчэнка і славянскія народы» (1958), «Украінскі рамантызм у тыпалагічным супастаўленні з літаратурамі заходне і паўднёваславянскіх народаў» (1973) і інш. Закранаў праблемы бел.ўкр. літ. сувязей. В.А. Чабаненка.
КІРЫРЫША («вялікая багіня»), у эламскай міфалогіі багінямаці. Напачатку шанавалася толькі на ПдУ Элама, у мясцовасці Ліян (Бушыр). 3 канца 3га тыс. да н.э. яе культ пашырыўся на ўвесь Элам, а ў пач. 2га тыс. да н.э. яна заняла вядучае месца ў эламскім пантэоне як «маці багоў». 3 сярэдзіны 2га тыс. да н.э. на чале пантэона стаў Хумпан, a К. атрымала тытул яго «вялікай жонкі».