• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    К.В. Фамічэнка.
    КІСЛІК Навум Зіноўевіч (26.9.1925, Масква — 27.12.1998), бел. паэт, перакладчык. Скончыў БДУ (1950). Настаўнічаў. Працаваў у газ. «Літаратура і мастацтва» (1952—58), час. «Полымя» (1958—59). Друкаваўся з 1944. Пісаў на рус. мове. У кнігах паэзіі «Размова з сябрамі» (1956), «Пошук» (1959), «Пазыўныя зямлі» (1961), «Свята снегапа
    
    ду» (1972), «Успаміны пра вакзалы» (1976), «Першаснежжа» (1980), «Зімовы свя» (1985) і інш. лірычнае асэнсаванне лёсу, духоўных набыткаў ваен. .пакалення. У перакладзе К. на рус. мове выдадзены кнігі Р. Барадуліна, А. Вялюгіна, А. Карпюка, А. Куляшова, Я. Купалы, I. Мележа, П. Панчанкі, асобныя творы Я. Коласа, М. Багдановіча, П. Броўкі, Я. Брыля, А. Бялевіча, А. Вялюгіна, С. Гаўрусёва, С. Грахоўскага, С. Дзяргая, У. Караткевіча, А. Пысіна, А. Русецкага, М. Стральцова, М.Танка, Ю. Таўбіна і інш. Аўтар кнігі перакладаў «Спелы бор» (1982). Л.М. Гарэлік.
    
    КІСЛІЦА (Oxalis), род кветкавых раслін сям. кіслічных. Больш за 800 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўд. Афрыцы, Цэнтр. і Паўд. Амерыцы. На Беларусі К. звычайная (О. acetosella), нар. назвы квасок, заечая капуста, баршчоўка. Трапляецца ў хвойных і шыракалістых лясах.
      Шматгадовыя, радзей аднагадовыя травы,
    
    
    
    Кісліца звычайная.
    
    часам паўкусты. Лісце трайчастае ці пальчатаскладанае, прыгоднае ў ежу, але ядавітае для жывёлы. Кветкі рознага колеру, адзіночныя ці ў парасонавых або гронкавых суквеццях. Плод — каробачка. Некат. амер. і афр. віды культывуюць дзеля ядомых клубняў або як лек. і дэкар. расліны.
    КІСЛОТАЎСТбЙЛІВЫЯ МАТЭРЫЯ
    ЛЫ, кіслотатрывалыя мат э р ы я л ы, металічныя і неметалічныя матэрыялы, устойлівыя супраць разбуральнага дзеяння кіслот. К. м. металічныя — высокалегіраваныя сталі і чыгун, некат. металы (напр., нікель, медзь, алюміній, цырконій, серабро) і сплавы. К. м. неметалічн ы я — горныя пароды (напр., андэзіт, граніт), каменнае ліццё (напр., базальт), палімерныя матэрыялы (полівінілхларыд, поліэтылен, фтарапласты і інш.), кераміка, шкло, спец. замазкі, цэменты і інш. Выкарыстоўваюць пераважна ў хім. прамсці для вырабу
    
    
    розных ёмістасцей (і іх футравання), труб, пілангаў, падлогі, пакрыццяў, a таксама як кіслотатрывалыя герметыкі і ўшчыльняльнікі.
    КІСЛбтНАСЦЬ ВАДЫ, уласцівасць, якую набывае вада пры перавышэнні ўтрымання ў ёй іонаў вадароду (Н⁺) больш за 1 х 10‘⁷ граміонаў на 1 л. У прыродных водах абумоўлена звычайна наяўнасцю ў іх свабоднай сернай, вугальнай і гумінавай кт. Канцэнтрацыю іонаў вадароду прынята ўмоўна паказваць сімвалам pH (адмоўны лагарыфм ліку, які яго характарызуе). Пры pH = 7 рэакцыя вады нейтральная, pH < 7 — кіслая, pH > 7 — шчолачная. Паводле сан.гігіенічных нарматываў рэакцыя вады для пітнога і кулы.быт. карыстання павінна быць pH 6,5—8,5. Падкісленне прыродных вод адмоўна ўплывае на існаванне жывых арганізмаў, іх біял. прадукцыйнасць, струкгуру біягеацэнозаў, пагаршае сан. стан і выклікае інш. негатыўныя з'явы. На К.в. адбіваюцца кіслотнасць глебы, змыў з палёў мінер. угнаенняў і інш. рэчываў, у склад якіх уваходзяць злучэнні серы і азоту; вял. ўплыў аказваюць кіслотныя дажджы. На тэр. Беларусі кіслотнасць прыродных вод у межах pH 6,3—8,5.
    КІСЛбтНАСЦЬ ГЛЕБЫ, уласцівасць глебы, абумоўленая наяўнасцю іонаў вадароду ў глебавым растворы, а таксама абменных іонаў вадароду і алюмінію ў глебавым паглынальным комплексе. Выражаецца паказчыкам pH. Бывае актыўная, або акіуальная (кіслотнасць глебавага раствору) і пасіўная, або патэнцыяльная (кіслотнасць цвёрдай фазы глебы), якая падзяляецца на абменную і гідралітычную. Кіслыя глебы маюць pH 3,5—5,5, блізкія да нейтральных — 5,6—6,0, нейтральныя больш за 6 і да 7, больш як 7,0 — шчолачныя. Патрабавальнасць збожжавых, кармавых, садовых і ягадных культур да К. г. розная. Напр., пры pH 5,8—6,5 добра растуць азімая пшаніца, буракі, парэчкі і інш.; пры pH 5,3—6 — агуркі, суніцы, яблыня, ячмень і інш.; пры pH 4,5— 5 — агрэст, шчаўе і інш.; на вельмі кіслых тарфяніках пры pH 4 і ніжэй — журавіны. Рэгулююць К. г. вапнаваннем кіслых, гіпсаваннем шчолачных глеб, фізіялагічна кіслымі і шчолачнымі ўінаеннямі.
    КІСЛбтНАШЧОЛАЧНАЯ РАЎНА
    ВАГА, адноснае пастаянства вадароднага паказчыка (pH) унутр. асяроддзя арганізма. У ж ы в ё л рэгулюецца фізікахім. (буферныя сістэмы крыві і тканак) і фізіял. (дыханне, выдзяленне) механізмамі. Абумоўлівае нармальны ход працэсаў жыццядзейнасці (гл. Гамеастаз). У норме pH крыві чалавека 7,37—7,45, тканкавых вадкасцей 7,1— 7,4. Памяншэнне pH крыві ніжэй за 7 (ацыдоз) ці павелічэнне больш за 7,8 (алкалоз) прыводзяць да смерці. У р а с л і н рэгуляцыя К.ш. р. ажыццяўляецца функцыянаваннем пратоннай помпы, што выпампоўвае з клеткі лішак Н⁺іонаў праз плазмалему з затра
    
    кістаў                 293
    
    тай энергіі АТФ, а таксама балансам карбаксіліруючых (падкісляючых) і дэкарбаксіліруючых (падшчалочваючых) ферментаў і сістэмай буфераў (арган. кіслоты, бялкі, карбанаты, фасфаты). pH цытаплазмы 6—7,5; pH вакуолі 5—
    6.
       Літ.: Робннсон Дж. Р. Основы регуляцнн кнслотноіцелочного равновесяя: Пер. с англ. М., 1969.
    КІСЛбТНЫЯ ДАЖДЖЬІ, кіслыя д а ж д ж ы, атмасферныя ападкі, забруджаныя вокісламі азоту і серы, што трапляюць у паветра з выкідамі прамысл. прадпрыемстваў. Выпадаюць у выглядзе раствораў кіслот, якія ўтвараюцца пры ўзаемадзеянні азотнага і сернага ангідрыдаў з атм. вадой. Адмоўна ўплываюць на стан навакольнага асяроддзя: павялічваюць кіслотнасць глебы, аказваюць біяцыднае ўздзеянне на жывыя арганізмы, пагражаюць здароўю чалавека, шкодзяць прамысл. і арх. пабудовам. Могуць выпадаць на значнай адлегласці ад крыніц забруджвання. Колькасць К. д. і іх адмоўны ўплыў на навакольнае асяроддзе штогод павялічваюцца. Памяншэнне ці спыненне выкідаў у паветра прамысл. прадпрыемствамі шкодных рэчываў, у т. л. вокіслаў азоту і серы, правядзенне інш. мерапрыемстваў па ахове атмасферы дапамагаюць зменшыць кіслотнасць атм. ападкаў, спрыяюць спыненню К. Д.
    Кіслбтныя ФАРБАВАЛЬНІКІ. водарастваральныя арган. фарбавальнікі, якія маюць у малекуле кіслотныя групы: сульфагрупу SOjH, карбаксільную групу СООН. Паводле хім. класіфікацыі К. ф. — пераважна азафарбавальнікі, антрахінонавыя фарбавальнікі і трыфенілметанавыя фарбавальнікі. Вырабляюць К. ф. ў выглядзе натрыевых солей, якія пры дысацыяцыі ў вадзе ўтвараюць афарбаваныя аніёны. Выкарыстоўваюць для фарбавання бялковых (шэрсць, натуральны шоўк) і поліамідных валокнаў, а таксама скуры, паперы, вырабу чарніла.
    
    КІСЛОТЫ, клас хім. злучэнняў, якія змяшчаюць вадарод, здольны пры электралітычнай дысацыяцыі ў водных растворах адшчапляцца ў выглядзе іона Н⁺ (дакладней — іона гідраксонію НзО⁺). Пры замяшчэнні вадароду на іон металу ўтвараюцца солі.
      У залежнасці ад колькасці іонаў вадароду, што адшчапляюцца ад малекулы, К. падзяляюць на аднаасноўныя (напр., аэотная кіслата HNO₃, саляная кіслата HC1), двухасноўныя (напр., серная кіслата H₂SO₄, вугальная кіслата Н₂СО₃) і г. д. Паводле ступені дысацыяцыі адрозніваюць К. м о ц н ы я, якія ў разбаўленых водных растворах дысацыіруюць амаль цалкам (напр., HNO₃, H₂SO₄), і с л a быя, якія дысацыіруюць нязначна (напр., Н₂СО₃). Для класіфікацыі К. і асноў у няводных растворах карыстаюцца пераважна 2 тэорыямі, прапанаванымі ў 1923: пратоннай І.Н.Бронстэда і электроннай Г.Н.Льюіса. Паводле тэорыі Бронстэда, К. наз. злучэнні, здольныя аддаваць пратон, а асновамі — злучэнні, здольныя далучаць яго. Згодна з тэорыяй Льюіса: К. — акцэптары электроннай
    
    пары, асновы — донары гэтай пары. Кіслотныя ўласцівасці рэчываў паводае першай тэорыі звязваюцца з наяўнасцю пратона, паводле другой — абумоўлены будовай малекул, якая вызначае іх элекгронаакцэптарныя ўласцівасді, таму да К., акрамя пратонных К., адносяць таксама элекгронаакцэптарныя злучэнні (напр., тэтрахларыд волава SnCl₄, трыфтарыд бору BF₃), якія не маюць вадароДУ
       Літ.: Усановяч М Н. Нсследованяя в областн теоркн растворов н теорлн клслот л основаннй: Мзбр. тр. АлмаАга, 1970; М н с кнджьян С.П., Гарновскнй А.Д. Введенне в современмую теорню кнслот н основаннй. Кнев, 1979. В.В. Свірыдаў. КІСЛОЎ Мікалай Уладзіміравіч (н. 29.4.1932, г. Беласток, Польшча), бел. вучоны ў галіне здабычы карысных выкапняў і механікі сыпкіх асяроддзяў. Др тэхн. н. (1983), праф. (1984). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў БПІ (1954), дзе і працаваў. 3 1987 дырэктар Інта торфу АН Беларусі, з 1990 у БПА. Распрацаваў крытэрыі ацэнкі фіз.мех. і аэрадынамічных уласцівасцей сыпкіх матэрыялаў, выявіў заканамернасць іх накіраванага перамяшчэння пад уздзеяннем вадкасцей і газаў. Даследаваў пытанні інтэнсіфікацыі тэхнал. працэсаў перапрацоўкі цвёрдых карысных выкапняў
       Тв: Аэродянамнка мзмельченного торфа. Мн., 1987; Гндроцнклонное осветленне воды. Мн., 1990 (разам з Ф.М. Санюкевічам); Пневматнческнй транспорт. Мн., 1998 (разам з Б.М. Хрусталёвым).
    
    КІСЛЫЯ ГЙРНЫЯ ІІАРОДЫ. магма тычныя сілікатныя горныя пароды з вял. колькасцю крэменязёму (64—78%). Лішак яго выдзяляецца ў выглядзе крышт. кварцу (граніт, дыярыт і інш.) або застаецца раствораным у аморфнай асн. масе — вулканічным шкле (абсідыян, смаляны камень і інш.). 3 К. г. п. звязаны радовішчы волава, вальфраму, золата, поліметалаў і інш. Выкарыстоўваюцца як буд. і абліцовачныя камяні. Пашыраны ў крышт. фундаменце Беларусі. Гл. таксама Магматычныя горныя пароды.
    
    КІСЛЫЯ ДАЖДЖЫ, тое, што кіслотныя дажджы.
    
    КІСЛЯК Мікалай Аляксандравіч (22.10.1916, г. Тамбоў, Расія — 8.9.1994), Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Чугуеўскае ваен. авіяц. вучылішча (1940), Вышэйшыя афіцэрскія лётнатактычныя курсы (1951). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Удзельнік абароны і вызвалення Крыма, вызвалення Таманскага пва і Малдовы, аховы баявых караблёў на Чорным м. Капітан К. зрабіў 302 баявыя вылеты, правёў 500 паветр. баёў, збіў 12 самалётаў праціўніка. Да 1958 у Сав. Арміі.
    
    КІСТА (ад грэч. kystis пузыр), паталагічная поласць у органах і тканках арганізма з вадкім ці паўвадкім змесцівам, высланая злучальнатканкавай абалонкай або эпітэліем. Паводле механізма ўтварэння адрозніваюць К. рэтэнцыйныя, рамаліцыйныя, дызонтагенетычныя, пухлінныя, траўматычныя, паразітарныя.