Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КІСЯЛЁЎ Ігар Аляксеевіч (17.3.1928, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 2.10.1994), бёл. мовазнавец. Др філал. н. (1978), праф. (1979). Скончыў Мінскі пед. інт (1953). Настаўнічаў, з 1966 выкладаў у Бел. пед. унце. Аўгар манаграфіі «Часціцы ў сучасных усходнеславянскіх мовах» (1976). Навук. артыкулы ў галіне ўсх.слав. марфалогіі і фразеалогіі, па праблемах рус.бел. моўнага ўзаемадзеяння: «Аб выкарыстанні выдзяляльнаабмежавальных часціц у сучасных усходнеславянскіх мовах» (1971) і інш. Складальнік «Фразеалагічнага слоўніка рускай мовы» (1985), «Рускабеларускага фразеалагічнага слоўніка» (1991), сааўтар вучэбных дапаможнікаў для пед. інтаў. І.К. Германовіч. КІСЯЛЁЎ Кузьма Венядзіктавіч (1.11.1903, в. Лабковічы Крычаўскага
рна Магілёўскай вобл. — 4.5.1977), дзяржаўны дзеяч Беларусі, дыпламат. Канд. мед. н. (1936). Скончыў Варонежскі унт (1928). 3 1928 на навук. рабоце. 3 1937 нарком аховы здароўя БССР. У 1938—40 старшыня Савета нар. камісараў БССР. 3 1940 нам. дырэкгара Інта эксперым. медыцыны, дырэктар дзярж. мед. выдва (Масква), старшыня Ульянаўскага аблвыканкома. У 1943—58 першы нам. старшыні СНК БССР, з 1944 нарком (з 1946 міністр) замежных спраў БССР. Меў ранг над
звычайнага і паўнамоцнага пасла. На чале дэлегацыі БССР у 1945 на канферэнцыі ў СанФранцыска падпісаў Статуг ААН, у 1947 па выніках Парыжскай мірнай канферэнцыі 1946 — мірныя дагаворы БССР з Балгарыяй, Венгрыяй, Італіяй, Румыніяй і Фінляндыяй. Узначальваў дэлегацыі БССР на сесіях Ген. Асамблеі ААН 1946—65. Чл. ЦК КПБ у 1938—66. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1938—67, Вярх. Савета СССР у 1937—38.
КІСЯЛЁЎ Мацвей Сямёнавіч (18.11.1896, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 1942), удзельнік грамадз. вайны 1918—20, першы кавалер 2 ордэнаў Чырв. Сцяга (1919, 1920). Скончыў курсы пры Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1926). Змагаўся за сав. ўладу ў Крычаве і Чэрыкаўскім пав. У вер.—кастр. 1919 нач. штаба ўдарнай групы войск па барацьбе з корпусам Мамантава, удзельнік абароны Варонежа. 3 1920 у Кіеве камандзір брыгады асобага прызначэн
ня, камендант горада, нач. стралк. корпуса. 3 1926 у міліцыі і буд. аргцыях Масквы.
КІСЯЛЁЎ Міхаіл Рыгоравіч (н. 13.11.1946, г. Гомель), бел. вучоны ў галіне апрацоўкі матэрыялаў. Др тэхн. н. (1990), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1995). Скончыў БПІ (1969). 3 1969 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па тэарэт. асновах, тэхналогй і абсталяванні ультрагукавой паверхневай апрацоўкі звышцвёрдых матэрыялаў, па канструяванні і вытвсці прылад. Б.Дз.Далгатовіч. КІСЯЛЁЎ Павел Дзмітрыевіч (19.1.1788, Масква — 26.11.1872), дзяржаўны дзеяч Рас. імперыі, удзельнік войнаў 1812 і рускатур. 1828—29. 3 1835 нач. V Аддзялення імператарскай канцылярыі («штаба па сялянскай частцы»), з 1837 — 1ы міністр дзярж. маёмасцей. Прыхільнік абмежавання і лібералізацыі феад.прыгонніцкіх адносін. У 1830—50 правёў рэформу дзярж. вёскі, ініцыіраваў інвентарную рэформу 1840—50. У 1856 адхілены ад спраў і адпраўлены паслом у Францыю.
КІСЯЛЁЎ Пётр Андрэевіч (н. 2.1.1948, в. Латыгава Сенненскага рна Віцебскай вобл ), бел. вучоны ў галіне біяарган. хіміі. Др хім. н. (1990). Скончыў унт імя М. Лютэра (г.Гале, Германія, 1972). 3 1972 у Інце біяарган. хіміі Нац. АН Беларусі, адначасова з 1994 у Міжнар. інце радыеэкалогіі імя А.Дз. Сахарава. Навук. працы па вывучэнні прынцыпаў рэгуляцыі функцыянальнай актыўнасці мембраназвязаных і растваральных гемзмяшчальных бялкоў і ферментаў. Даследаваў новую разнавіднасць фосфаліпідаў з высокай стымулюючай актыўнасцю ў адносінах да монаоксігеназных ферментных сістэм, уласцівасці ізаэнзімаў цытахрому Р450 чалавека.
КІСЯЛЁЎ Фёдар Сцяфанавіч (н. 15.9.1946, в. Іванава Слабада Клімавіцкага рна Магілёўскай вобл.), бел. аква
296 кісялёў
рэліст; прадстаўнік Віцебскай школы акварэлі. Скончыў Віцебскі пед. інт (1971). Выкладаў у Магілёўскім культ.асв. вучылшічы (1973—79). Працуе пераважна ў жанры пейзажа. Сярод твораў: «Вартавыя неба» (1973), «У краі азёрным» (1976), серыя «Рытмы Лаўсанбуда» (1978), «Зямля рэчыцкая» (1979), «Ляўкі. Дарога да паэта» (1982), «Полацк, СпасаЕфрасіннеўскі манастыр» (1988), «Ноч у Гімраку» (1991), «Паводка ў Падніколлі» (1993), «Лідскі замак» (1996), «Восеньская вясёлка» (1997). Асн. роля ў стварэнні лірычнага або рамант. вобраза прыроды, арганізацыі эфектнай рытмічнай структуры кампазіцыі належыць дынамічным, падкрэслена вольным і лёгкім спалучэнням колераў. М.Л.Цыбульскі.
КІСЯЛЁЎ Ціхан Якаўлевіч (12.8 1917, в. АгародняКузьмініцкая Добрушскага
рна Гомельскай вобл. — 11.1.1983), дзяржаўны і парт. дзеяч, Герой Сац. Працы (1977). Скончыў Гомельскі пед. інт (1941), ВПШ гіры ЦК ВКП(б) (1946). 3 1936 на пед. рабоце ў школах Ельскага рна Гомельскай вобл. 3 1941 выкладчык, дырэктар школы ў Сталінградскай вобл. 3 1944 на парт. рабоце ў Гомелі, Брэсце. 3 1952 1ы сакратар Брэсцкага абкома КПБ, з ліп: 1955 сакратар, затым 2і сакратар ЦК КПБ. 3 1959 Старшыня Савета Міністраў БССР, з 1978 1ы нам. старшыні Савета Міністраў СССР, з кастр. 1980 1ы сакратар ЦК КПБ. Чл. ЦК з 1952, Бюро ЦК КПБ у 1955—78 і з 1980. Чл. ЦК КПСС з 1961. Дэп. Вярх. Савета БССР з 1951, Вярх. Савета СССР з 1954, нам. старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярх. Савета СССР у 1958—62. Чл. Прэзідыума Вярх. Савета БССР і СССР з 1981. Яго імем названа вуліца ў Мінску.
Те.: Советская Белоруссяя. М., 1982; Нзбранные статьн н выступлення. Мн., 1984.
КІСЯЛЁЎЦЫ, вёска ў Кобрынскім рне Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 55 км ад Брэста. 546 ж., 216 двароў (1998). Клуб, бка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква.
КІСЯЛІ, гарадзішча каля в. Кісялі Талачынскага рна Віцебскай вобл. Датуецца 4—5—13 ст. Пры даследаванні выяўлены рэііпкі шматкамерных жытлаў слупавой канструкцыі, ляпная (йггрыхаванай, днепрадзвінскай і банцараўскай культур) і ганчарная кераміка; жал. прылады працы, касцяныя гарпуны, гліняныя, шыферныя і бурштынавыя прасліцы, бронзавыя ўпрыгожанні, шкляныя пацеркі, бранзалеты і інш. рэчы.
КІСЯЯ (цюрк.), тонкая празрыстая баваўняная тканіна з ткацкім малюнкам у буйную клетку і набіваным кветкавым арнаментам па белым ці светлым фоне. 3 К. шыюць лёгкія жаночыя і дзіцячыя сукенкі.
КІТ (лац. Cetus), экватарыяльнае сузор’е. Найб. яркія зоркі маюць бляск 2,0 і 2,5 візуальнай зорнай велічыні. У К. знаходзіцца вядомая пераменная зорка Міра. Найлепшыя ўмовы для назірання — у кастрычніку. На тэр. Беларусі відаць часткова. Гл. Зорнае неба.
КІТ Барыс Уладзіміравіч (н. 6.4.1910, С.Пецярбург), дзеяч бел. эміграцыі, амерыканскі вучоны. Др філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі (1982), акад. Міжнар. акадэміі астранаўтыкі ў Парыжы (1991). Скончыў Навагрудскую бел. гімназію (1928), Віленскі унт (1933). Працаваў настаўнікам, дырэкгарам Віленскай і Навагрудскай бел. гімназій. За рэв. дзейнасць двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1939— 41 выкладаў у Баранавіцкім настаўніцкім інце, працаваў інспекгарам школ Баранавіцкай вобл. У 1943 з дазволу акупац. улад аріанізаваў настаўніцкія семінарыі ў Маладзечне і Паставах, засн. Адм.гандл. інr у Маладзечне. 3 1944 у Германіі, з 1948 у ЗША, дзе заснаваў бел. калонію ў СаўтРыверы (штат НьюДжэрсі). Удзельнічаў у распрацоўцы амер. касм. праектаў, адначасова выкладаў у Мэрылендскім унце. 3 1972 у Германіі, выкладаў у Гайдэльбергскім унце, філіяле Мэрылендскага унта ў г. Вісбадэн. Аўтар навук. прац
па праблемах астранаўтыкі. Фундатар многіх эміграцыйных бел. выданняў, бел. радыё ў Аўстраліі.
Літ.: С а в і к Л. Космас беларуса: Жыццяпіс Б.У. Кіта, асветніка, вучонага, патрыёта. 2 выд. Мн., 1998.
KITA (Quito), горад, сталіца Эквадора. Знаходзіцца на паўд. схіле вулкана Пічынча, на выш. каля 2,8 тыс. м. Адм. ц. прав. Пічынча. 1,3 млн. ж. (1997). Панамерыканскай шашой злучаны з Багатой (Калумбія) і Лімай (Перу), чыгункай і аўтадарогай з портам Гуаякіль. Міжнар. аэрапорт. Прамсць: харчасмакавая, тэкст., гарбарнаабутковая, мэблевая, хім.фармацэўтычная. Саматужныя промыслы (вытвсць ювелірных вырабаў, капелюшоў). 2 унты. Абсерваторыя. Нац. тэатр.
3 10 ст. сталіца самаст. княства, з 1487 у складзе дзяржавы інкаў. У 1533 захоплена іспанцамі. 3 1541 горад, з 1563 цэнтр каланіяльнай правінцыі Кіта. У 17—18 ст. важны гасп. і культ. цэнтр, у 1769 адкрыты унт. У 1809 ў К. ўспыхнула антыісп. паўстанне, якое дало пачатак барацьбе за незалежнасць; 28.5.1822 горад вызвалены паўстанцамі. 3 1830 сталіца Рэспублікі Эквадор. Горад неаднаразова быў разбураны землетрасеннямі (1797, 1844, 1859, 1887).
Планіроўка К. падначалена рэльефу мясцовасці, але пераважае прамавугольная сетка вуліц. У цэнтры — плошчы Пласа Індэпэндэнсія (Незалежнасці, з Палацам урада, 1747), Пласа Балівар і Пласа Сукрэ. Захаваліся вузкія вуліцы, 1—2павярховыя дамы калан. перыяду, культавыя будашкі ў стылях платэрэска і барока. Сярод помнікаў царква СанФрансіска (1534—1650, арх. X. Рыке, А Радрыгес), сабор (1557—17 ст.) і інш. пабудовы 16—18 ст. з багатай разьбой, жывапісам, паліхромнай драўлянай скульптурай. У паўн. ч. — сучасны горад са шматпавярховымі адм. будынкамі. У К. помнікі АХ. Сукрэ (1892), невядомым героям (1922), нац. арміі (1935), музеі калан. мастацгва, мастацтва і гісторыі горада, археалогіі і этнаграфіі і інш. Стары горад уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
КІТАБЫ (араб.), кнігі, напісаныя на бел. мове арабскім пісьмом. Ствараліся з 16 ст. татарамі, што пасяліліся на Беларусі ў 14 ст. Змест К. — усх. легенды, казкі, прыгодніцкія аповесці, апісанні мусульм. рытуалаў, т. зв. Мерадж (паэма пра ўзнясенне Магамета на неба), варажба па літарах Карана, маральнаэтычныя .павучанні для моладзі, разгадванне сноў і інш. Акрамя К. існуюць тэфсіры (Каран з падрадковым каментарыем пабеларуску ці папольску), тэджвіджы (правілы чытання Карана), хамаілы (малітоўнік). Напісаны і чытаюцца К. справа налева, радок суцэльны, без знакаў прыпынку і без падзелу на словы, кожны наступны радок роўны з папярэднім да адной літары. Новы твор пачынаецца словамі «баб» (раздзел) ці «хікайет» (аповесць). Мова К. блізкая да нар. бел. мовы (у тэкстах сустракаюцца словы, фразеалагізмы, сінтаксічныя канструкцыі, якія ўжываліся ў бел. мове 17—19 ст. і захаваліся да нашага часу). Вывучэнне К. пачалося ў сярэдзі