Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
кітай 297
'*ji> ц.<>^it^Jjjf it I» ^51^l*^^5>' j^jj^j^i jj^'L>it',jjX>^' С_А»э ^^^^^Ў^УгІгў*'.}.^^,^>ь^^ ji^^t;^ ^ >i*l^<»L\£^ ^ 'л*> >< C ^Д<>—>»>— ^^. ^ійі^ jib^ii^iS > tliwtj J ;* C/^A ^^^^i J i* ^^^ <^
Mf'>jijU^.><>l;ILp^|^^i
Старонка з кітаба пач. 19 ст.
не 19 ст. Найб. грунтоўна даследаваў А.К.Антановіч, а таксама І.ІЛуцкевіч, Я.Станкевіч. Вядомы польскія тэксты (творы, урыўкі), напісаныя араб. пісьмом.
Літ.: Антоновнч А.К. Белорусскне тексты, пмсанные арабскнм пнсьмом, н нх графнкоорфографнческая снстема. Внльнюс, 1968. ВІ.Несцяровіч.
КІТАЕНКА Дзмітрый Георгіевіч (н. 18.8.1940, С.Пецярбург), расійскі дырыжор, педагог. Нар. арт. СССР (1984). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1966). 3 1969 дырыжор, з 1970 гал. дырыжор Муз. тра імя К. Станіслаўскага і У. НеміровічаДанчанкі, з 1976 маст. кіраўнік і гал. дырыжор сімф. аркестра Маскоўскай філармоніі. 3 1969 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1986 праф.). Пры яго ўдзеле ў Муз. тры адноўлены пастаноўкі опер «Кармэн» Ж. Бізэ (1969), «Кацярына Ізмайлава» Дз. Шастаковіча (1972), «Багема» Дж. Пучыні (1973), балета «Папялушка» С. Пракоф’ева (1971), пастаўлены оперы «Алека» С. Рахманінава і «Маўра» I. Стравінскага (1973). Кіраваў пастаноўкай опер «Пікавая дама» П. Чайкоўскага (1982) і «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага (1983) у Венскай оперы і інш. 2я прэмія на 1м Міжнар. конкурсе маладых дырыжораў Фонду Г. Караяна (Зах. Берлін, 1969). Дзярж. прэмія Расіі 1988. 3 1990 жыве за мяжой.
КІТАЕЎ Мікалай Іванавіч (н. 7.1.1927, г. Цімашоўск Краснадарскага краю, Расія), бел. філосаф. Др філас. н. (1984), праф. (1985). Скончьгў Тбіліскае горнаартыл. вучылішча (1947), БДУ (1964). 3 1963 у Мінскім вышэйшым інж.зенітным ракетным вучылішчы проціпавет
ранай абароны (у 1975—88 нач. кафедры грамадскіх навук). 3 1995 у Ваеннай Акадэміі Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы сац. насілля, ваеннай паліталогіі і геапалітыкі. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў «Ваенная паліталогія» (1993), «Геапалітыка: прадмет, гісторыя, сучасныя ўяўленні» (1997).
Тв.: Соцнальное наснлме в современном классовом протнвоборстве. Мн., 1980; Протнвоборство снл прогресса н реакцнн в современном мнре. Мн., 1986 (разам з Я.І.Рыбкіным).
КІТАЙ, Кітайская Народная Рэспубліка, КНР (кіт. Чжунхуа жэньмінь гунхэго), дзяржава ў Цэнтр. і Усх. Азіі. Мяжуе на Пн з Расіяй і Манголіяй, на 3 з Казахстанам, Кыргызстанам, Таджыкістанам, Афганістанам, Пакістанам, на Пд з Індыяй, Непалам, Буганам, М’янмай, Лаосам, В’етнамам, на У з Карэйскай Нар.Дэмакр. Рэспублікай; абмываецца Жоўтым, УсходнеКітайскім, ПаўднёваКітайскім морамі. Пл. 9,6 млн. км² (3е месца ў свеце пасля Расіі і Канады). Нас. 1210 млн. чал. (1997, 1е месца ў свеце). Дзярж. мова — кітайская (7 асн. дыялектных груп). Сталіца — г. Пекін. Краіна падзяляецца на 23 правінцыі (у тл. Тай
Адміністрацыйнатэрытарыяльны падзел Кітая
Адміністрацыйна Плошча, тыс. км2 Насельніцтва (1993), Адміністрацыйны
тэрытарыяльныя млн. чал. цэнтр
адзінкі
1 2 3 4
Правінцыі
Аньхой 139,0 59,0 Хэфэй
Ганьсу 450,0 23,4 Ланьчжоў
Гірын 187,0 25,6 Чанчунь
Гуандун 186,0 66,1 Гуанчжоў
Гуйчжоў 170,0 34,1 Гуян
Ляанін 145,7 40,4 Шэньян
Сычуань 570,0 111,0 Чэнду
Фуцзянь 120,0 31,5 Фучжоў
Хубэй 187,4 56,5 Ухань
Хунань 210,0 63,1 Чанша
Хэбэй 190,0 63,3 Шыцзячжуан
Хэйлунцзян 469,0 36,4 Харбін
Хайнань 34,0 7,0 Хайкоў
Хэнань 167,0 89,5 Чжэнчжоў
Цзянсі 166,6 39,7 Наньчан
Цзянсу 102,6 69,7 Нанкін
Цынхай 720,0 4,7 Сінін
Чжэцзян 101,8 42,7 Ханчжоў
Шаньдун 153,0 86,4 Цзінань
Шаньсі 156,0 30,1 Таюань
Шэньсі 205,0 34,4 Сіянь
Юньнань 394,0 38,8 Куньмін
Тайвань 36,0 20,8 Тайбэй
Асобныя адміністрацыйныя раёны
Аамынь 0,02 0,5 Аамынь
Сянган 1,1 6,0 Сянган
Аўганомныя раёны
ГуансіЧжуанскі 236,3 44,4 Наньнін
НінсяХуэйскі 66,4 5,0 Іньчуань
СіньцзянУйгурскі 1600,0 16,0 Урумчы
Тыбецкі 1220,0 2,3 Лхаса
Унутраная Манголія 1183,0 22,3 ХухХота
Гарады цэнтральнага падпарадкавання
Пекін 16,8 11,1
Шанхай 6,2 13,5
Цяньцзінь 11,3 9,3
вань), 5 аўт. раёнаў, 3 гарады цэнтр. падпарадкавання; Сянган (Ганконг) і Аамынь (Макао) — асобныя адм. раёны (гл. табл.). Нац. свята — Дзень абвяіпчэння КНР (1 кастр.).
Дзяржаўны лад. К. — сацыяліст. рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1982. Кіраўнік дзяржавы — старшыня КНР. Вышэйшы прадстаўнічы і заканад. ор~ ган — Усекітайскі сход нар. прадстаўнікоў (УСНП) — аднапалатны парламент (2970 дэпутатаў), які выбіраецца ад правінцый, аўт. раёнаў, гарадоў цэнтр. падпарадкавання і арміі тэрмінам на 5 гадоў. Старшыню КНР выбіраюць на сесіі УСНП на 5 гадоў. У перыяд паміж сесіямі парламента кіраўніцтва дзяржавай ажыццяўляе Пастаянны кт, які надзелены правам выдаваць дэкрэты і інш. нарматыўныя акты, ратыфікаваць міжнар. дагаворы і пагадненні, зацвярджаць прэм’ерміністра і членаў урада. Выканаўчая ўлада належыць Савету міністраў, у склад якога, акрамя прэм’ерміністра ўваходзяць 12 віцэпрэм’ераў і 50 міністраў. Правасуддзе ажыццяўляюць Вышэйшы нар. суд, нар., ваен. і
298 кітай
спец. суды. Старшыню Вышэйшага нар. суда выбірае УСНП. Вышэйшы нагляд за законнасцю належыць Ген. пракуратуры, кіраўніка якой таксама выбірае УСНП.
Прырода. Рэльеф на большай частцы тэр. К. горны. Нізкагор’і і сярэднягор’і (Наньлін, Уішань, Дабешань, Малы Хінган і інш.) выш. 1000—2000 м акаймоўваюць Вял. Кітайскую раўніну, раўніны Паўн. і Паўд. Усходу. На 3 ад раўнін хрыбты Вял. Хінган, Цыньлін (г. Тайбайшань, 4107 м), ЮньнаньГуйчжоўскае нагор’е, Лёсавае плато. На ПдЗ нагор’е Тыбет (выш. 4000—5000 м). На ўскраінах нагор’я распасціраюцца вял. горныя сістэмы з выш. 7000— 8000 м і больш: Гімалаі (г. Джамалунгма, 8848 м, на мяжы з Непалам), Каракарум, Куньлунь, Наньшань і інш. На ПнЗ паміж Куньлунем і ЦяньШанем Кашгарская ўпадзіна з пустыняй ТаклаМакан, паміж ЦяньШанем і Мангольскім Алтаем Джунгарская ўпадзіна. Паміж хрыбтамі ЦяньШаня Турфанская ўпадзіна з адзнакай дна 154 м (са
мае нізкае месца Цэнтр. Азіі). Асн. геал. струкгурныя адзінкі тэр. К. — КітайскаКарэйская і ПаўднёваКітайская платформы, абмежаваныя на ПнЗ і ПнУ палеазойскімі структурамі, на ПдЗ, Пд і У мезазойскімі складкавымі структурамі. Нетры К. багатыя мінер. рэсурсамі. Разведаныя запасы кам. вугалю (3е месца ў свеце) у асноўным знаходзяцца на Пн, нафты — на У і ПнУ, у т.л. ў шэльфавых радовішчах. Буйньы запасы жал. руды на ПнУ (Аньшаньскі бас ). К. уваходзіць у групу краін, якія займаюць вядучыя месцы ў свеце па запасах вальфраму, волава, сурмы, цынку, малібдэну, свінцу, рэдказямельных металаў. Буйныя запасы нафтаносных сланцаў, серы, баксітаў, солі, ртуці, тытану, золата, гілсу, магнезіту, азбесту, графіту, плавікавага шпату і інш. Вялікая працягласць тэрыторыі, горны рэльеф, уплыў Ціхага ак. абумоўліваюць разнастайнасць кліматычных умоў. Клімат кантынентальнамусонны з выражанай сезоннасцю. На б.ч. тэрыторыі зіма сухая і халодная пад уплывам Азіяцкага антыцыклону. Сярэдняя тра студз. на ПнУ (Вял. Хінган) 30 °C, на Пд (ваў Хайнань) 18 °C,
Герб і сцяг Кітая.
кітай 299
ліп. ад 20—24 °C (раўніна Сунляо) да 26—28 °C (узбярэжжа ГІаўд.Кітайскага м.). У зах. К. клімат рэзка кантынентальны, на б.ч. Тыбета суровы, высакагорны. Аладкаў на У выпадае месцамі 2000 мм і больш, на 3 да 100—50 мм за год. Частыя засухі і навадненні. На У і ПнУ рачная сетка густая. Найб. значныя рэкі: Янцзы, Хуанхэ, Хуайхэ, Сіцзян, Ляахэ, Сунгары, пагранічныя Амур і Усуры. На тэр. К. вытокі рэк Меконг, Салуін, Брахмапутра, Інд. На У рэкі мнагаводныя, суднаходныя. Найб. высокі ўзровень вады летам. На Пн ад хр. Цыньлін зімой замярзаюць. На 3 рэк мала, яны малаводныя, найб. — р. Тарым. Рэкі выкарыстоўваюцца для суднаходства, будва ГЭС, на арашэнне. У К. шмат каналаў, найважнейшы Вялікі канал. Шмат азёр, з іх найбуйне^шыя прэснаводнае Паянху (2,7 тыс. км²), салёнае Кукунор (4,2 тыс. км ). Глебавае покрыва разнастайнае: на ПнУ у гарах глебы бурыя лясныя і дзярновападзолістыя, на раўніне Сунляо чарназёмы і чарназёмападобныя, на Вял. Кітайскай раўніне алювіяльныя і карычневыя, на Пд жаўтазёмы і чырваназёмы, ва ўнутр. раёнах каштанавыя, бурыя, шэрабурыя, глебы высакагорных стэпаў і пустыняў (Тыбет). Расліннасць багатая. Шмат рэліктаў стараж. флоры. Каіптоўныя пароды дрэў: ціс, тунг, гевея, лакавае, камфорнае. Шырока выкарыстоўваецца бамбук. Лясістасць каля 8%. Лясныя масівы захаваліся на ПнУ (тайга, кедравашыракалістыя і шыракалістыя лясы), Пд і ПдУ (субтрапічныя і трапічныя лясы). На ПнЗ пераважна пустынная і паўпустынная расліннасць (пустыні ТаклаМакан, Алашань, Гобі). У Тыбеце нізкая травяністая расліннасць з тыбецкай асакі. Жывёльны свет багаты. Фауна пазваночных налічвае каля 3,5 тыс. відаў, у т.л. каля 400 відаў млекакормячых і больш за 1 тыс. відаў птушак. Ёсць прадстаўнікі трапічнай фауны (малпы, лемур, лоры), умеранай (маньчжурскі заяц, янотападобны сабака), сібірскай таежнай фауны (ізюбр, кабарга, вавёрка, рысь, собаль). Шматлікія рэзерваты (больш за 450, пераважна на У).