Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Рэтэнцыйныя К. (як правіла, набы™я) угвараюцца ў залозах (напр., слінных, тлушчавых, малочных) пры парушэнні адгоку сакрэту, што вядзе да расцяжэння залозы ці пратокі. Рамаліцыйныя К. ўзнікаюць у кампакгнай тканцы пры яе размякчэнні (пры кровазліцці, запаленні, некрозе) на абмежаваным участку (напр., К. галаўнога мозга). Утварэнне дызонтагенетычных К. звязана з расшырэннем эмбрыянальных каналаў і шчылін ці з заганамі развіцця органа (напр., кістозныя ныркі). Пухлінныя К. развіваюцца найчасцей у жалезістых, сасудзістых ці касцявых пухлінах па розных прычынах (кістадэрма, лімфангіёма). Т р а ў м a т ы ч н ы я К. лакалізуюцца на кісцях рук, у радужнай абалонцы вока, іншы раз у падстраўнікавай залозе і касцявой тканцы пры траўматычным зрушэнні эпітэлію. П a р a з і т а р н ы я К. ўяўляюць сабой пузыраватыя лічынкавыя стадыі (фіны) стужкавых чарвей (эхінакок, цыстыцэрк). К. могуць мець рознае паходжанне, напр., эпідэрмоідныя К бываюць рэтэнцыйнымі, траўматычнымі і дызонтагенетычнымі. Памеры, будова і знешнія праяўленні К. залежаць ад іх паходжання. Лячэнне хірургічнае.
А.С. Арцюшкевіч.
М.АКІсляк А.Ф.Кістаў.
КІСТАЎ Аляксандр Фёдаравіч (7.9.1903, г Валгаград, Расія — 14.5.1960), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1953). Скончыў Ленінградскі тэатр. тэхнікум (1928). 3 1929 працаваў у трах Ленінграда, Куйбышава, Масквы. 3 1944 у Дзярж. рус. драм. тры Беларусі. Валодаў моцНЫМ трагедыйным тэмпераментам. Глыбокі псіхалагізм, грамадз. пафас, яснасць задумы спалучаліся ў творчасці
АКістаў у ролі Сгрукава (справа).
294 КІСТНА
К. з багатай гукавой і пластычнай тэхнікай. Лепшыя ролі ў Дзярж. рус. драм. тры Беларусі: кароль Лір, Атэла, сэр Тобі («Кароль Лір», «Атэла», «Дванаццатая ноч» У. Шэкспіра), Іван Шуйскі («Цар Фёдар Іаанавіч» А. Талстога), Астраў («Дзядзька Ваня» А. Чэхава), Радазубаў («Варвары» М. Горкага), Прыбыткаў («Апошняя ахвяра» А Астроўскага), Варапаеў («Шчасце» паводле П. Паўленкі), Струкаў («Далі неабсяжныя» М.Вірты), Ермашоў «Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча) і інш. Здымаўся ў кіно.
Л/т.:Бурьян Б., Лнсневскнй Н На высоком взлете. Мн., 1962. Б.І. Бур’ян.
КІСТНА, рака на Пд Індыі, гл. Крышна.
КІСЎМУ (Kisumu), горад на 3 Кеніі. Адм. ц. прав. Ньянза. Каля 200 тыс. ж. (1996). Порт на воз. Вікторыя. Чыгункай злучаны з портам Мамбаса на Індыйскім ак. Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.г. і рыбалавецкага раёна. Тэкст. фка. Цукр. зды. Прадпрыемствы па перапрацоўцы рыбы. Суднарамонт.
КІСЦЕНЬ, старажытная ўдарнадрабільная зброя. Складаўся з кароткай драўлянай ручкі, да аднаго канца якой на ланцугу ці рамяні падвешваўся цяжкі груз (камень, гіра, спец. шматгранная метал. адліўка), а да другога мацавалася пятля для надзявання на кісць рукі (адсюль назва). Быў пашыраны ў Стараж. Русі і многіх краінах Усходу. КІСЦЯНЁЎСКІ ПАРК, помнік садовапаркавага мастацтва. Створаны ў пач. 19 ст. ў в. Кісцяні Рагачоўскага рна Гомельскай вобл. на беразе Дняпра. Парк пейзажнага тыпу. Пл. каля 15 га. Размешчаны на 2 прыбярэжных тэра
Кісцень (1) і клявец (2).
сах, уздоўж якіх праходзяць прагулачныя маршруты. Кампазіцыя ландшафтная.
На верхняй паўкруглай тэрасе стаяў сядзібны дом (не захаваўся). У паўн. ч. парку захаваліся рэшткі рэгулярнай планіроўкі — квадрат з кругам унугры, аформлены алеямі хвоі звычайнай, і штучны круглы ў плане ўзгорак. У парку растуць пераважна дрэвы мясц. парод, трапляюцца экзоты. Н. С. Будыка.
КІСЦЯШ, гарадзішча мілаградскай культуры каля в. Кісцяні Рагачоўскага рна Гомельскай вобл. Датуецца 2й пал. 1га тыс. да н. э. — пач. 1 ст. н. э. Даследаваннямі выяўлены рэшткі наземнай пабудовы слупавой канструкцыі, фрагменты ляпных яйцападобных пасудзін, жал. сярпы, шпілька, кольцы, бронзавыя ўпрыгожанні, касцяныя праколкі, шкляныя і гліняныя пацеркі і інш. Існуе меркаванне, што ў 6—7 ст н. э. гарадзішча выкарыстоўвалася як сховішча.
КІСЦЯНІ, вёска ў Рагачоўскім рне Гомельскай вобл., на правым беразе р. Дняпро. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 21 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Рагачоў, 142 км ад Гомеля. 660 ж., 244 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — Кісцянёўскі парк Каля вёскі археал. помнік Кісцяні.
КІСЦЯПЁРЫЯ (Crossopterygii), выкапнёвыя касцістыя рыбы. 5 атрадаў. Вядомы з ранняга дэвону (каля 400 млн. г. назад), росквіту дасягнулі ў сярэднім і познім дэвоне. У сярэднім дэвоне далі пачатак наземным пазваночным. 1 сучасны від — латымерыя. На Беларусі рэшткі К. (луска), па якіх вызначаюць узрост геал. адкладаў, знойдзены ў пясчанагліністых адкладах сярэдняга і верхняга дэвону (віцебскі, нароўскі, старааскольскі і пашыйскакынаўскі гарызонты) Аршанскай упадзіны. К. — жыхары марскіх і прэсных вадаёмаў.
Даўж. выкапнёвых форм ад 7 см да 5 м, латымерыі — да 1,8 м, маса да 95 кг. Цела верацёнападобнае, з моцным хвастом, укрыта вял. тоўстымі акруглымі лускамішчыткамі. Мелі парныя шырокія плаўнікі з шкілетнай воссю, якімі маглі апірацца на дно. Драпежнікі. Яйпажывародныя.
КІСЯЛЁЎСКІ Анатоль Іванавіч (28.12.1925, Мінск — 27.9.1986), бел. мовазнавец. Брат ЛЛКісялеўскага. Др філал. н. (1980), праф. (1981). Скончыў Мінскі пед. інт (1957). Працаваў у Інце мовазнаўства АН Беларусі, з 1963 выкладаў у Мінскім пед. інце замежных моў (у 1968—75 прарэктар). Даследаванні ў галіне агульнага мовазнаўства, лексікаграфіі і тэрміналогіі. Аўтар працы «Мовы і метамовы энцыклапедый і тлумачальных слоўнікаў» (1977), «Лацінскарускабеларускага батанічнага слоўніка» (1967), вучэбных дапаможнікаў па агульным мовазнаўстве. Сааўтар «Рускабеларускага слоўніка грамадскапалітычнай тэрміналогіі» (1970) і «Слоўніка славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі» (т. 1—2, 1977—79).
І.К.Германовіч.
КІСЯЛЁЎСКІ Леанід Іванавіч (12.4.1927, Мінск — 8.10.1991), бел. фізік; заснавальнік даследаванняў па фізіцы і тэхніцы плазмы на Беларусі. Акад. АН Беларусі (1980; чл.кар 1972), др фіз.матэм. н. (1970), праф. (1971). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Брат А..І.Кісялеўскага. Скончыў БДУ (1952). 3 1959 у Інце фізікі АН Беларусі (з 1970 нам. дырэктара). У 1978—83 гал. вучоны сакратар Прэзідыума, з 1990 акад.сакратар Аддз. фізікі, матэматыкі і інфарматыкі АН Беларусі. У 1983—90 рэктар БДУ. Навук. працы па плазменналазерных сістэмах, тэхналогіі выкарыстання нізкатэмпературнай плазмы і лазераў, аўтаматызацыі спектраскапічных вымярэнняў. Пад яго кіраўніцтвам створаны спектральныя прыборы для вывучэння працэсаў уваходу касм. апаратаў у шчыльныя слаі атмасферы і даследавання прыродных покрываў Зямлі з борта арбітальных станцый «Салют» і «Мір». Дзярж. прэмія Беларусі 1974. Дзярж. прэмія СССР 1990.
Тв.: Плазменная металлнзацня в вакууме. Мн., 1982 (у сааўт.); О гндроданамнческнх уравненнях для переходного слоя плазма— твердое тело. Мн., 1986 (разам з С.Л. Мазурзнкам)
Літ.: Л.Н. Кнселевскнй // Журн. прлкладной спектроскопнн. 1997. Т. 64, № 2.
У. Дз. Шымановіч.
КІСЯЛЁВА БЎДА, вёска ў Клімавіцкім рне Магілёўскай вобл., каля аўгадарогі Крычаў—Рослаўль. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПнУ ад г. Клімавічы, 130 км ад Магілёва, 2 км ад чыг. ст. Шасцёраўка. 343 ж., 119 двароў (1998). Пач. школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КІСЯЛЁЎ Вікгар Нічыпаравіч (н. 1.1.1938, с. Даброміна Глінкаўскага рна Смаленскай вобл., Расія), бел. географ і эколаг. Др геагр. н. (1985), праф. (1991). Чл.кар. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1996). Скончыў БДУ (1960), дзе працуе з 1985. Навук. працы па рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў і ахове навакольнага асяроддзя.
Тв.: Комплексные экспернментальные нсследовання ландшафтов Белорусснм. Мн., 1973 (у сааўт.); Белорусское Полесье: Экол. пробл. мелноратнвного освоення. Мн., 1987; Прнродная среда в зонах влняння промышленных центров. Мн., 1989 (разам з А.В. Бойка, К.Дз. Чубанавым); Бногеографня с основамн эколопш. Мн., 1995.
П.М. Бараноўскі. КІСЯЛЁЎ Генадзь Васілевіч (н. 19.3.1931, г. Каломна Маскоўскай вобл.), бел. гісторык, літ.знавец, пісьменнік, археограф Канд. гіст. н. (1964), др філал. н. (1994). Скончыў Маск. гісторыкаархіўны інт (1953). У 1953—56, 1960—71 працаваў у архіўных установах Вільнюса. 3 1971 у Інце лры Нац. АН Беларусі. Даследуе гісторыю грамадскай думкі і нац.вызв. руху на Беларусі 19 ст., жыццё, дзейнасць К. Каліноўскага і яго паплечнікаў: «Сейбіты вечнага» (1963), «3 думай пра Беларусь» (1966), «Паплечнік Каліноўскага» (1976), «Ра
кісялёў 295
даводнае дрэва: Каліноўскі — эпоха — наступнікі» (1994). Аўтар прац па гісторыі бел. культуры 19—20 ст., напісаных у жанры займальнага літ.знаўства, у тл. «Загадка беларускай «Энеіды» (1971), «Пошукі імя» (1978), «Расшукваецца класік...» (1989) пра аўтарства ананімных паэм «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». Даследуе жыццё і творчасць В. ДунінаМарцінкевіча, Ф. Багушэвіча, А. ВярыгіДарэўскага, П. Шпілеўскага і інш. Распрацаваў тэарэт. асновы археаграфіі і літ. крыніцазнаў
Л.І.Кісялеўскі.
Г.В.Кісялёў.
К.В.Кісялёў.
ства як асобнай навук. дысцыпліны («Ад Чачота да Багушэвіча», 1993). Складальнік і рэдактар збкаў гіст.архіўных дакуменіаў «Рэвалюцыйны пад’ём у Літве і Беларусі 1861—1862 гг.» (1964), «Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863—1864 гг.» (1965), збкаў па гісторыі бел. лры 19—20 ст. «Пачынальнікі» (1977), «Пуцявінамі Янкі Купалы» (1981), «3 жыццяпісу Якуба Коласа» (1982). Распрацаваў канцэпцыю і склаў гіст.літ. зб. «Шляхам гадоў» (1990). Дзярж. прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1990.
Тв.: Героі і музы: Гіст.літ. нарысы. Мн., 1982; Спасцігаючы ДунінаМарцінкевіча. Мн., 1988; На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 г. на Міншчыне. Мн., 1990.
Літ.: Александровіч С. Плён навуковага пошуку // Александровіч С. Слова — багацце. Мн., 1981; М а л ь д з і с А У пошуках залатых самародкаў // Мальдзіс A I ажываюць спадчьшы старонкі. Мн., 1994; Батв і н н і к М.Б. Г.В. Кісялёў — даследчык жыцця, дзейнасці і светапогляду К. Каліноўскага // Весці АН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 1995. № 3; Кароль факта // Бел. мінуўшчына. 1996. № 6. В.У. Скалабан.