Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
мысл. кампаніях і Балтымарскім унце. У 1962—85 супрацоўнік НьюЙоркскай публічнай бкі, займаўся складаннем і апрацоўкай бел. бібліяграфіі. 3 1982 старшыня Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў НьюЙорку. 3 1993 нам. старшыні згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Аўтар прац па гісторыі Беларусі і бел. эміірацыі. Разам з З.Кіпель склаў бібліяграфію «Янка Купала і Якуб Колас на Захадзе» (1985), хрэстаматыю і бібліяграфію «Беларуская дзяржаўнасць» (1988).
Тв:. Беларусы ў ЗША Мн., 1993.
КІПЕЛЬ Зора Лявонаўна (н. 1.7.1927, Мінск), грамадскі і культ. дзеяч бел. эміграцыі, літаратуразнавец. Жонка В.Кіпеля. Вучылася ў Бел. настаўніцкай семінарыі ў Мінску. Скончыла Каталіцкі унт у г. Лёвен (Бельгія, 1955), бібліятэчны (1966) і параўнальнага літаратуразнаўства (1983) фты Ратгерскага унта ў г. НьюБрансуік (ЗША). 3 1944 у Германіі. Скончыла Беларускую гімназію імя Янкі Купалы. 3 1955 у ЗША, працавала ў навук. лабараторыі унта Дж.Хопкінса (1956—58). У 1966—91 у НьюЙоркскай публічнай бцы. Рэдактар газ. «Беларус» (ліп. 1991 — вер. 1992, з 1994). Чл. Амер. асацыяцыі слав. даследаванняў, управы Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў НьюЙорку. Разам з В.Кіпелем склала бібліяграфію «Янка Купала і Якуб Колас на Захадзе» (1985), хрэстаматыю і бібліяграфію «Беларуская дзяржаўнасць» (1988). Даследуе рукапісную бел. лру 16 ст. Пераюіала на англ. мову «Аповесць пра Трышчана». С.Б.Сачанка.
КІПЕЛЬ Яўхім Яўсеевіч (7.1.1896, в. Байлюкі Глускага рна Магілёўскай вобл. — 27.7.1969), бел. грамадсканаліт. дзеяч. Скончыў БДУ (1926). 3 1915 у рас. арміі, з 1918 у Чырв. Арміі; у
1919—20 удзельнік баёў на сав.польскім фронце. 3 1921 у Мінску, чл. Навук.тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасветы БССР. 3 1926 сакратар аддзела прыроды і нар. гаспадаркі Інта бел. культуры. У кастр. 1929 выключаны з аспірантуры БДУ. у чэрв. 1930 арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі», у крас. 1931 высланы на 5 гадоў у Вяцкую вобл.; паўторна арыштаваны ў снеж. 1935 і зняволены на 5 гадоў. Пасля вызвалення настаўнічаў у г. Саратаў. У пач. 1942 мабілізаваны ў дзеючую Чырв. Армію, адкуль дэзерціраваў. 3 чэрв. 1942 у Мінску, супрацоўнічаў з ням.фаш. ўладамі: чл. Інспектарыята бел. школ пры ген. камісарыяце Беларусі, чл. Мінскай акр. рады Бел. нар. самапомачы (БНС), з 1943 у аддзеле культуры БНС, адзін з рэдактараў газ. «Голас вё'скі», з 1944 кіраўнік навук. аддзела Беларускай цэнтральнай рады, на Другім Усебеларускім кангрэсе 1944 выбраны яго старшынёй. 3 сярэдзіны 1944 у Германіі. 3 1950 у ЗША, з 1951 уваходзіў у Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі. Успаміны К. захоўваюцца ў архіве Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў НьюЙорку. Рэабілітаваны ў 1988. У.В.Ляхоўскі.
КІПЕННЕ, пераход вадкасці ў пару, які адбываецца з утварэннем у аб’ёме вадкасці бурбалак пары; адзін з фазавых пераходаў I роду. Пры К. бурбалкі павялічваюцца ў аб’ёме ў выніку выпарэння вадкасці ў поласць бурбалак, усплываюць на паверхню вадкасці, а насычаная пара, што ў іх знаходзіцца, пераходзіідь у паравую фазу над паверхняй вадкасці. К. пачынаецца, калі ціск насычанай пары ў бурбалках дасягае значэння знешняга ціску, і можа адбывацца ва ўсім тэмпературным інтэрвале раўнавагі вадкасці і пары (паміж трайным пунктам і крытычным станам).
Для падтрымання К. да вадкасці неабходна падводзіць некаторую колькасць цеплаты, якая ідзе на параўтварэнне і на работу парьі супраць знешняга ціску. Значэнне тзмпературы кіпення вадкасці залежыць ад яе хім. прыроды і знешняга ціску, з павелічэннем якога тра К. павялічваецца. К. можна выклікаць таксама памяншэннем знешняга ціску пры пастаяннай тры, што тлумачыцца з’явай кавітачыі. Залежііасць тры К. ад знешняга ціску ляжыць у аснове вызначэння бараметрычнага ціску. Выкарыстоўваецца ў розных гзш. і тэхнал. працэсах (атрыманне вадаяной пары ў паравых катлах, выпарванне, рэктыфікацыя, кансерваванне, атрыманне нізкіх тр і інш.). А.І.Болсун. КІПЛІНГ (Kipling) Джозеф Рэдзьярд (30.12.1865, г. Бамбей, Індыя — 18.1.1936), англійскі пісьменнік; адзін з прадстаўнікоў неарамантызму. Вучыўся ў каледжы ў ВествардХо (Англія, 1876—81). Дэбютаваў зб. вершаў «Школьная лірыка» (1881). Аўтар кніг паэзіі «Гіесні казармы» (1892), «Сем мораў» (1896), «Пяць нацый» (1903), раманаў «Святло пагасла» (1890), «Кім» (1901), збкаў апаввд. «Простыя апавяданні з гор» (1888), «Горад Страшнай ночы», «Сватанне Дзіны Шад» (абодва
кіпр 273
1890), «Жыццё дае фору» (1891) і інш. У творах увасабляў ідэі актыўнага дзеяння, служэння закону і імперыі, пераўтварэння свету. Лірыка вызначаецца эмацыянальнасцю, дынамічнай рытмікай, блізкасцю да нар. балад і песень, грубаватым гумарам. Лепшы лірычны цыкл для дзяцей — кнігі пра Маўглі («Кліга джунгляў», 1894; «Друі'ая кніга джунгляў», 1895), а таксама кнігі «Адважныя мараплаўцы» (1897), «Казкі проста так» (1902), «Пак з узгорка Пака» (кн. 1—2, 1906—10) і інш. Яны прывабліваюць сюжэтнай займальнасцю, майстэрствам абмалёўкі экзатычных жывёл і раслін, дакладнасцю. AyTap аўтабіягр. кн. «Сёетое пра сябе» (1936), дарожных нарысаў, рэпартажаў. Паўплываў на развіццё жанраў балады, песні, маршу. Нобелеўская прэмія 1907. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Я.Маўр, В.Хомчанка, С.Міхальчук, М.Багун.
7в Бел. пер. —РыкіЦікіТаві. Мн., 1938; Казкі. Мн., 1939; Чаму ў слоніка доўгі нос. Мн., 1974; Маўглі: Апавяданні, казкі. Мн., 1994; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—6. М 1996.
Літ:. Аннкян Г.В., Мнхальская Н.П. Нсторвя англнйской лнтературы. 2 нзд. М., 1985; Судленкова О.А, Кортес Л.П. 100 пясателей Велнкобрнтаннн. Мн., 1997. ЕА.Лявонава.
КІПР, востраў ва ўсх. ч. Міжземнага м.; гл. Кіпр (дзяржава).
КІПР (грэч. Kypros, тур. Kibris), Р э с публіка Кіпр (грэч. Кургіакё D6mokratia, тур. Kibris Cumhuriyeti), дзяржава ў Зах. Азіі на аднайм. востраве ва ўсх. ч. Міжземнага м. Пл. 9251 км². Нас. 752,8 тыс. чал. (1997), у т.л. ў тур. частцы на Пн вострава каля 180 тыс. чал. (разам з 80 тыс. перасяленцамі з Турцыі). Дзярж. мовы — грэч. і турэцкая. Сталіца — г. Нікасія. Падзяляецца на 6 акруг. Нац. свята — Дзень незалежнасці (1 кастр.). Паўн. ч. вострава (3355 км²) кантралюецца Турцыяй. На Пд вострава пад суверэнітэтам Вялікабрытаніі 2 ваен. базы пл. 280 км².
Дзяржаўны лад. К. — рэспубліка. Член Садружнасці. Дзейнічае канстытуцыя 1960. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва тэрмінам на 5 гадоў. Пасаду прэзідэнта займае прадстаўнік грэчаскай, віцэпрэзідэнта — прадстаўнік турэцкай часткі насельніцтва. Прэзідэнт і віцэпрэзідэнт ствараюць урад, падсправаздачны ш. Вышэйшы орган заканад. улады — Палата прадстаўнікоў, якую выбірае насельніцтва на 5 гадоў (у яе складзе 70% прадстаўнікоў ад грэкаў і 30% — ад туркаў). Выканаўчая ўлада належыць прэзідэнту, віцэпрэзідэнту і ўраду.
Прыродя. Уздоўж вострава цягнуцца 2 горныя ланцугі: паўночны — горы Кірэнія (да 1023 м) і Карпас, паўднёвы — горы Траодас (да 1951 м). Паміж імі ўзгорыстая раўніна. 3 карысных выкапняў ёсць медныя і жал. руды, азбест, буд. матэрыялы і ініп. Клімат субтрапічны, міжземнаморскі. Сярэднія т ры на раўніне і ўзбярэжжах у лют. каля 12 Т, у жн. да 28 °C. Ападкаў да 600
мм на ўзбярэжжах, да 1000—1300 мм у гарах (выпадаюць пераважна зімой). Рэчышчы запаўняюцца вадой толькі пасля зімовых дажджоў. Расліннасць: да выш. 500 м вечназялёныя хмызнякі
(маквіс, фрыгана), вышэй — лясы (займаюць 18% тэрыторыі) з дубу, кіпарысу, алепскай хвоі. Некалькі рэзерватаў і ахоўных гэрыторый.
Насельніцтва. 78% складаюць грэкі, 18% — туркі. Жывуць таксама армяне, арабы і інш. Вернікі — праваслаўныя (грэкі) і мусульмане (туркі). Сярэднегадавы прырост каля 1,1%. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 81 чал. на 1 км. Найб. густа заселены раўніны і ўзбярэжжы. У гарадах 55% насельніцтва (1997). У г. Нікасія 186,4 тыс. ж. (1994). Значныя гарады — Лімасол (больш за 100 тыс. ж.), Фамагуста, Ларнака. У прамсці занята 26% працаздольнага насельніцтва, у сельскай гаспадарцы — 12,5, у абслуговых галінах — 61,5%.
Герб і сцяг Кілра.
Гісторыя. На тэр. К. выяўлены рэшткі неалітычных пасяленняў (6е тыс. да н.э.). У канцы 15—11 ст. да н.э. востраў каланізаваны ахейцамі, у 9 ст. да н.э. — фінікійцамі; быў адаым з цэнтраў мікенскай культуры. У канцы 8 ст. да н.э. падпарадкаваны Асірыяй, каля 560 да н.э. Егіптам, у сярэдзіне 6 ст. —
дзяржавай Ахеменідаў. У 333—323 да н.э. ў складзе дзяржавы Азяксандра Македонскага, у 294—58 — даяржавы Пталаінеяў, у 58 да н.э. заваяваны Стараж. Рымам. У канцы 4 ст. н.э. адышоў да Візантыі, у 648 заваяваны арабамі, у 965 — Візантыяй. У 1191 востраў захапілі крыжакі і стварылі Кіпрскае каралеўства, яхім у 1192—1297 валодала дынастыя Лузіньянаў, потым АнтыёхаўЛузіньянаў. 3 1485 К. належаў Венецыі, у 1571 заваяваны Асманскай імперыяй. У 19 ст. тут зарадзіўся рух грэкаўкіпрыётаў за аб’яднанне К. з Грэцыяй (энозіс) У час Грэчаскай нацыянальнавызваленчай рэвалюцыі 1821—29 туркі абвінавацілі правасл. духавенства ў падтрымцы паўстанцаў і арганізавалі разню хрысц. насельніцтва ў г. Нікасія, канфіскавалі ўласнасць манастыроў. У 1878 Вялікабрытанія на падставе ладпісанай з Турцыяй сакрэтнай канвенцыі акупіравала К., а ў пач. 1й сусв. вайны (1914) анексіравала яго, што паводле Лазанскага дагавора 1923 прызнана Турцыяй. У 1925 К. атрымаў статус брыт. калоніі. У 1930я г. тут адбываліся антыбрыт. хваляванні, папулярнасць набыла ідэя ўз’яднання К. з Грэцыяй У 1950 архіепіскан Макарыяс III спў кіраўніком кілрскай правасл. царквы і ўзначаліў рух за энозіс. У 1955 створана Кіпрская aprцыя нац. вызвалення (ЭОКА), мэтай якой была ўзбр. барацьба за вызваленне К. зпад брыт. улады і далучэнне да Грэцыі. У сваёй дзейнасці яна выкарыстоўвала тэрарысг. метады, што прывяло да ўвядзеняя на К. надзвычайнага становішча. Адначасова абвастрыўся канфлікт паміж грэч. і тур. абшчынамі вострава, у якім актыўнз ўдзельнічалі Грэцыя і Турцыя. Барацьба кіпрыётаў завяршылася падпісаннем ЦюрыхскаЛонданскіх пагадненняў 1959, якія прадугледжвалі прадастаўленне дзярж. незалежнасці К., вызначылі асновы яго дзярж. ладу, але абмежавалі суверэнітэт: Грэцыя і Турцыя атрымалі права трымаць на востраве свае войскі, Вялікабрытанія — 2 вайск. базы.