• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    КІНАФЕСТЫВАЛЬ, агляд твораў кінамастацтва з мэтай выяўлення дасягненняў і тэндэнцый развіцця кінематографа. Падзяляюцца на конкурсныя і пазаконкурсныя, спецыялізавакыя і неспецыялізаваныя. На конкурсных К. лепшым фільмам і іх стваральнікам прысуджаюць узнагароды.
       Неспецыялізаванымі (атульнымі) лічаць К., для фільмаўудзельнікаў якіх не ўстанаўліваецца дадатковых абмежаванняў (жанраватэматычных, ге.агр. і інш.). Слецыялізаваныя К. групуюць паводле відаў кінапоадукдыі (дакумент., ігравыя, навуковапапулярныя, рэкламныя, турыстычныя, навучальныя, аматарскія, анімацыйныя, тэлевізійныя), жанраватэмаплчных і маст. крьггэрыяў (К. эксперым., фантаст., камед , дзіцячых і юнацкіх, спарт. і інш. фільмаў), рэгіёнаў (К. краін СНД, Міжземнамор'я, Азіі, Афрыкі, Лац. Амерыкі, араб. краін і інш.), а таксама па інш. адметных прыкметах (К. маладых рзжы
    
    268           кінафільм
    
    сёраў, рэжысёраўжанчын, фільмаў мінулых гадоў). У рамках агульных К. часта праводзяць рэтраспектыўныя паказы фільмаў мінулых гадоў.
      Найб. папулярная форма агляду — Міжнародны К. Міжнар. асацыяцыяй прадзюсераў (засн. ў 1933) устаноўлены некалькі класаў К. у залежнасці ад іх значнасці. Да класа «А» аднесены К. ў Венецыі (Італія, 1932; 1ы міжнар. К.), Канах (Францыя, з 1946), Берліне (з 1951), СанСебасцьяне (Іспанія, з 1953), Маскве (з 1959). Сярод неспецыялізаваных міжнар. К. па неігравым кікематографе — К. ў Обергаўзене (Германія, з 1955), Лейпцыгу (Германія, з 1956), Кракаве (Польшча, з 1964). Сярод спецыялізаваных К. — міжнар. К. «новага кіно» ў Пезара, аўтарскіх фільмаў у СанРэма, навуковафантаст. фільмаў у Трыесце (усе Італія). На «фестывалях фестываляў» дэманструюцца фільмы, адзначаныя на міжмар. К. па рэліг. прыкмеце (міжнар. К. слав. і правасл. народаў «Залаты віцязь», Мінск, 1996). 3 1989 у С.Пецярбургу праводзіцца адзіны ў СНД фестываль дакумент. фільмаў «Пасланне да чалавека» (з 1994 К. дакумент. і кароткаметражных фільмаў), у якім удзельнічаюць таксама маст. і анімацыйныя фільмы.
      У СССР у 1958—80 праводзіліся ўсесаюзныя К., а таксама К. Прыбалтыйскіх рэспублік, Беларусі і Малдавіі (1960 — пач. 1970х г.; у 1964 і 1969 праходзіў у Мінску). На Беларусі ў 1995 адбыўся першы К. «Панарама нсвага беларускага кіно», у 1997 — пгршы Нац. К. (Брэст), на якім былі прадстаўлены фільмы па ўсіх намінацыях. Сярод К., што праходзяць на Беларусі, міжнар. К. жаночага кшо (з 1992), К. фільмаў краін СНД «Лістапад» (з 1993), фільмаў чарнобыльскай тэматыкі (з 1996, Гомель). Бел. фільмы неаднаразова адзначаліся на ўсесаюзных і міжнар. К. Г.У.Шур КІНАФІЛЬМ, ГЛ. ФІІЬМ.
    КІНАЧАСбПІС, перыядычны кінавыпуск, які змяшчае інфармацыю пра розныя грамадскапаліт. падзеі; від кінахронікі. Першыя К. з’явіліся ў 1900— 10я г. Бывае таксама ігравы, пераважна сатыр. ці гумарыстычны (напр., «Фіціль», «Ералаш» і інш.).
    КІНБЎРНСКАЯ КАСА, нізінная пясчаная каса паміж Дняпроўскім і Егарлыцкім ліманамі Чорнага м., у Херсонскай вобл. Украіны. Даўж. каля 40 км, шыр. 8—10 км. Па берагах прэсных і салёных азёр месцы гнездавання птушак; частка тэр. Чарнаморскага запаведніка. У час рус.тур. вайны 1787—91 рус. войскі А.В.Суворава разграмілі на К к. тур. дэсант.
    КІНГ (King) Білі Джын (н. 12.11.1943, г. Пасадэна, ЗША), амер. спартсменка (тэніс). Уладальніца прыза «Вялікі шлем» (выйірыш у адным сезоне 4 буй
    
    нейшых турніраў — адкрытых першынстваў Аўстраліі, ЗША, Францыі і Уімблдонскага турніру, Англія) у змешаным парным разрадзе (1963, з К.Флетчэрам), у адзіночным разрадзе (1970). Пераможца Уімблдонскіх турніраў у адзіночным разрадзе (1966—68, 1972—73, 1975), у жан. парным разрадзе (1961— 62, з К.Суэмэн; 1965, з М.Буэна; 1967—68, 1970—71, з Р.Кэзелс; 1972, з Б.Стове), у змешаным парным разрадзе (1967, 1971, з О.Дэвідсанам). Пераможца міжнар. турніраў у ЗША (1967, 1971—72, 1974), Аўстраліі (1968), Францыі (1972) у адзіночным разрадзе.
    КІНГ (King) Марцін Лютэр (15.1.1929, г. Атланта, ЗША — 4.4.1968), адзін з кіраўнікоў руху за грамадз. правы неграў
    
    
    у ЗША, ініцыятар тактыкі ненасільных дзеянняў. Багттысцкі пастар (з 1954). Скончыў Бостанскі унт са ступенню дра філасофіі (1955). У 1956 арганізаваў байкот аўтобуснага руху, што прывяло да адмены расавага раз’яднання ў грамадскім транспарце ў г. Мантгомеры і інш. месцах. У 1957 заснаваў і ўзначаліў негрыцянскую аргцыю «Паўд. канферэнцыя хрысц. кіраўніцтва». Правёў шэраг антырасісцкіх дэманстрацый, у т.л. марш на Вашынггон (1963). Неаднаразова быў арыштаваны. Аўтар кніг «Крок да свабоды. Мантгомерская гісторыя» (1958), «Сіла любові» (1963), «Чаму мы не можам чакаць» (1964) і інш. Забіты расістамі ў г. Мемфіс. Нобелеўская прэмія міру 1964.
       Тв.: Рус. пер. — Есть у меня мечта...: йзбр. тр. н выступленяя. М., 1970.
    
    КІНГІСЕП (Kingissepp) Віктар Эдуардавіч (24.3.1888, ваў Саарэмаа, Эстонія — 4.5.1922), эстонскі паліт. дзеяч. Скончыў Пецярб. унт (1917). 3 чэрв. 1917 адзін з кіраўнікоў бальшавіцкай арганізацыі Эстоніі, арганізатар Чырв. гвардыі. 3 ліст. 1917 нам. старшыні ВРК, чл. Выканкома Саветаў Эстляндскага краю. 3 сак. 1918 у Маскве, у Вярх. рэўтрыбунале і ВЧК, чл. ВЦВК. 3 ліст. 1918 адзін з кіраўнікоў Кампартыі Эстоніі, якая дзейнічала ў падполлі, на яе 1м (1920) і 2м (1921) з’ездах выбраны чл. ЦК і яго палітбюро. Арыштаваны эст. паліцыяй і паводле прыгавору ваен.палявога суда расстраляны.
    КІНГСКАНЬЁН (Kings Canyon), нацыянальны парк у ЗША, у штаце Каліфорнія, на зах. схілах цэнтр. ч. горнай сістэмы СьераНевада. Засн. ў 1940. Пл. 186,2 тыс. га. Горныя хрыбты (выіц. 1500—2500 м), хрыбет СьераНевада (выш. 4116 м), самы глыбокі ў Паўн.
    
    
    Амерыцы аднайм. каньён (2400 м, цясніна р. Кінгс), азёры, вадаспады, горныя лугі, хвойныя лясы (хвоя, піхта, секвоядэндран гіганцкі). Водзяцца чорны мядзведзь, горны баран і інш. Агаленні меза і кайназойскіх адкладаў. Біясферны рэзерват. Аб’ект турызму.
    Г.Я.Рылюк.
    КІНГСТАН (Kingston), горад, сталіца Ямайкі. Засн. англічанамі ў 1693. 103,8 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 800 тыс. ж. (1991). Порт на Карыбскім м. Праз К. праходзіць увесь імпарт і значная ч. экспарту Ямайкі (вываз цукру, рому, бананаў, кавы, бавоўны). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт Палісейдас. Прамсць: харч., лёгкая, дрэваапр., нафтаперапр., металаапрацоўчая. Унт. Крэпасць Рокфарт (17— 19 ст.).
    КШГСТАНАПбНХАЛ, КінгстанэпонХал (Kingston upon Hall), горад у Вялікабрытаніі, гл. Хм.
    КШГСТАЎН (Kingstown), горад, сталіца дзяржавы СентВінсент і Грэнадзіны, на Пд вва СентВінсент. 15,9 тыс. ж. (1994). Харч., мылаварныя прадпрыемствы. Турызм.
    КІНДЗІ, альКіндзі Абу Юсуф Якуб ібн Ісхак (латынізаванае Альк і н д у с; Alchindus, канец 8 ст., Куфа, Ірак — паміж 860 і 879), арабскі вучоны, філосаф, першы прадстаўнік усх. арыстоцелізму. У сваіх працах спалучаў філас. думку араб. ўсходу з ант. філасофіяй, наблізіўся да неаплатанізму. Аўтар пераказу твораў шэрагу грэч. філосафаў і каментарыяў да «Катэгорый» і «Друтой аналітыкі» Арыстоцеля, «Элементаў» Эўкліда і «Альмагесту» Пталамея. Пад уплывам поглядаў мутазілітаў імкнуўся пагадзіць ідэі і светапогляд грэч. філосафаў з асновамі ісламу, за што праследаваўся. Распрацаваў канцэпцыю аб 3 ступенях навук. пазнання: ад логікі і матэматыкі праз прыродазнаўчыя навукі да праблем філасофіі. Прапанаваў тэорыю пра 5 прасубстанцый (матэрыя, форма, рух, прастора і час). Абгрунтаваў канцэпцыю аб 4 відах розуму (актуальны, патэнцыяльны, набьггы і які праяўляецца). Яго філас. погляды паўплывалі на развіццё сярэдневяковай араб. і еўрап. філасофіі. Напісаў каля 200 навук. прац (захавалася больш за 40 тракгатаў).
      Тв.: Рус. пер. — Трактат о колнчестве кнлг Арнстотеля н о том, чго необходммо для усвоення фнлософнн; О первой фнлософнн; Кннга о пятн сутностях; Обьясненне блнжней действуюіцей прнчкны вознякновення я унмчтоження // йзбр. пронзв. мыслнтелей стран Блнжнего н Среднего Востока IX—XIV вв. М., 1961.
      Літ.: Грнгорьян С.Н. Средневековая фялософня народов Блмжнего н Среднего Востока. М., 1966. В.І.Боўш.
    КІНЕМАТАГРАФІЯ, галіна культуры (гл. Кінамастацтва) і эканомікі, што ажыццяўляе вытворчасць, тыражаванне і пракат кінафільмаў. Іх вытвсць пры дапамозе кінатэхнікі сканцэнтравана на кінастудыях. Дэманструюцца фільмы ў
    
    КІНЕТЫКА 269
    
    кінатэатрах, на перасоўнай апаратуры, па тэлебачанні, у форме відэакасет і відэадыскаў.
    
    КІНЕМАТЫКА, раздзел механікі, у якім вывучаюцца геам. ўласцівасці руху цел без уліку іх масы і сіл, што на іх дзейнічаюць. Звычайна падзяляецца на К. часціцы (матэрыяльнага пункта) і К. цвёрдага цела. Асн. задачы К. — знаходжанне траекторый, скарасцей, паскарэнняў часціц і цел.
      Становішча пункта (ці цела) адносна nayHaft сістэмы адліку вызначаецца ўраўненнямі, якія выражаюць залежнасць каардынат $ ад часу ^=gj(t)| і наз. законамі руху, дзе і — колькасць ступеней свабоды. Звычайна гэтыя законы задаюцца ў каардынатнай \x=x(t), У~у(б, Z⁼z(t)] або вектарнай [?=?('•)] формах, дзе х, у, z — каардынаты пункта, 7* — яго радыусвектар. Функцыі, якія вызначаюць законы руху, адназначныя (аб’ект не Moxa займаць розныя становішчы ў адзін і той жа момант часу) і двойчы дыферэнцавальныя (паколькі ў кожны момаіог існуюць скорасці Vidg/dt і паскарэнні w^fy/dr). У агульным выпадку рух часціцы апісваецца 3 ураўненнямі, a pyx цвёрдага цела — 6. Заканамернасці К. выкарыстоўваюць пры разліках перадачы рухаў у кінематыцы механізмаў і пры рашэнні задач дынамікі.
      Літ.: Гл. пры арт. Механіка. А.І.Болсун.
    
    ШНЕМАТЫКА МЕХАНІЗМАЎ, раздзел механізмаў і машын тэорыі, у якім вывучаецца рух звёнаў механізмаў незалежна ад прыкладзеных да іх сіл. Адрозніваюць кінематычны аналіз і сінтэз механізмаў.
      Асн. задачы аналізу: вызначэнне становішчаў звёнаў, траекторый, вуглавых скарасцей і паскарэнняў асобных пунктаў механізмаў пры зададзеных асн. памерах. Асн. задача кінематычнага сінтэзу — вызкачэнне струкгуры (кінематычнай схемы) і памераў звёнаў механізмаў, якія забяспечваюць зададзеныя (патрэбныя) рухі. Задачы К.м. рашаюцца аналітычна (з дапамогай сістэм ураўненняў), графічна (метадамі кінсматычных дыяграм, ііланаў скарасцей і паскарэнняў) і эксперыментальна.
    
    КІНЕСКОП (ад грэч. kinesis pyx + ...скоп), прыёмная элекгроннапрамянёвая прылада для ўзнаўлення тэлевізійных відарысаў. Выкарыстоўваецца для стварэння чорнабелых і каляровых відарысаў непасрэдна на экране або пры праекгаванні відарыса на знешні экран.