Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
заснаванай на масавай песні («Вясёлыя рабяты», 1934; «Цырк», 1936; «ВолгаВолга», 1938; «Кубанскія казакі», 1949; з муз. ІДунаеўскага). У фільмах інш. жанраў гэтую традыцыю прадоўжылі М.Багаслоўскі, В.Баснер, АПахмутава, АПягроў, М.Фрадкін, Ц.Хрэннікаў, АЭшпай і інш. Прынцып К., калі на кадравую сітуацыю праецыруюцца сімфанічнаабагульненыя муз. вобразы, што адлюстроўваюнь глыбінны падгэкст канкрэтнага паказу, увасобілі Шастаковіч, С.Пракоф’еў, Ю.Шапорын, А.Хачатуран, Дз.Кабалеўскі, К.Караеў, Г.Свірыдаў. Да гэтай традыцыі прымыкае кіна і тэлемузыка Э.Дзянісава, Р.Шчадрына, М.Карэтнікава, А.Шнітке, С.Губайдулінай і віш.
Пачатак бел. К. — фільм «Першы ўзвод» (1933), дзе дэбютаваў Дунаеўскі. Музыку да бел. фільмаў студыі «Белдзяржкіно» напачатку пісалі рас. кампазітары (Пракоф’еў, В.СалаўёўСядой, У.Шчарбачоў). Нац. каларытам, зваротам да бел. фальклору вылучалася музыка А.Туранкова да фільма «Вогненныя гады» (1939). Асн. форма К. 1930— 40х г. — муз. драматургія канфлікгнага тыпу ў якасці муз. ілюстрацыі да сюжэта, заснаваная на масавабыт. жанрах як сімвалах сац. асяроддзя («жорсткі» раманс або танга характарызавалі мяшчанства, марш або гімн — новы, сацыяліст. лад жыцця). Вяршыня жанравай іерархіі — «песняідэя», якая канцэнтравала сац.ідэалаг. змест фільма. У 1940—50я г. «песенная» драматургія К. ўзбагацілася інстр. эпізодамі драм. плана. У галіне К. працавалі А.Багатыроў («Канстанцін Заслонаў», 1949), Я.Цікоцкі («Паўлінка», 1952, з Ю.Бяльзацкім), Дз.Камінскі («Хто смяецца апошнім», 1954), Дз.Лукас («Несцерка», 1956), У.Алоўнікаў («Міколкапаравоз», 1957; «Дзяўчынка шукае бацьку», 1959; абодва з Бяльзацкім), І.Любан («Гадзіннік спыніўся апоўначы», 1958), Ю.Семяняка («Каханнем трэба даражыць», 1960). 3 пач. 1960х г. пачаліся адыход ад канонаў драматургіі фільма, пошукі індывід. канцэпцый, калі музыка і адлюстраванне неаддзельныя адно ад аднаго.
Змянілася жанравая аснова К., песня стала больш камернай, аддаецца перавага інстр. музыцы як больш інтэлекгуальнай і шматзначнай, павялічваецца ўплыў «дакументальнага» кірунку, калі ў фанаграму ўключаюцца гукі і музыка паўсядзённага побьггу, часам запісаныя знарок неразборліва. У абнаўленне жанравастылявых канонаў К значны ўклад зрабіў Я.Глебаў («Я родам з дзяцінства», 1967; «Вянок санетаў», 1976; «Дзікае паляванне караля Стаха», 1979; тэлефільм «Апошняе лета дзяцінства», 1974). Уяўленне пра К. як састаўную частку гукавой палітры фільма рэалізавалася ў творчасці АЯнчанкі («Людзі на балоце», 1982; «Ідзі і глядзі», 1985; «Знак бяды», 1986). Менавіта ў іх работах адлюстраваны шлях развівдя сучаснай К. — ад функцыянальнай муз. драматургіі да адзінай гукавой партытуры, дзе раўнапраўна існуюць гаворка, музыка і шумы. У 1960—80я г. ў галіне К. працавалі таксама Г.Вагнер (бел. тэлеопера «Ранак», 1967), С.Картэс («Вазьму твой боль», Дзярж. прэмія Беларусі
КІНАФЕСТЫВАЛЬ 267
1982), П.Альхімовіч, А.Залётнеў, Л.Захлеўны, В.Іваноў, У.Кандрусевіч, І.Лучанок, У.Солтан і інш. 3 1990х г. у сувязі з панаваннем масавых відовішчных кінажанраў адбываецца вяртанне да традыц. форм муз. вырашэння фільма, узбагачаных пошукамі новых гучанняў, новай муз. стылістыкай, у т.л. электроннай (працы С.Бельцюкова, В.Капыцько, Л.Сімаковіч, А.Хадоскі). У неігравым кіно (дакумент., навук.папулярным) пераважае прынцып кампіляцыі, падбору муз. фрагментаў. У анімацыйным кіно вядуцца жанравастылявыя эксперыменты (працы У.Будніка, А.Елісеенкава, Э.Зарыцкага, Я.Паплаўскай і інш.). Асобную групу ўгвараюць музычныя фіммы, дЗе музыка — аснова драматургіі.
Літ.: Л н с с a 3. Эстетнка кнномузыкн: Пер. с нем. М., 1970; Шнлова Н.М. Фнльм м его музыка. М., 1973; Кац Б. Простые нстнны кнномузыкн. Л., 1988; Карпмлова АА Кнномузыка // Белорусская музыка 1960—1980 гг. Мн., 1997.
А.А.Карпілава.
КІНАПАНАРАМА, сістэма кінематографа, дзе для здымкі і дэманстрацыі фільмаў выкарыстоўваюцца 3 звычайныя кінаплёнкі шырынёй 35 мм, 9канальная фанаграма (у ЗША 7канальная), запісваецца на асобную магн. стужку. Здымка праводзіцца спец. кіназдымачным апаратам, які мае 3 аб’ектывы і 3 стужкапрацяжныя механізмы і на кожнай з плёнак атрымліваюць 7з (па шырыні) усяго відарыса. Узнаўленне на ўвагнутым цыліндрычным кінаэкране адбываецца з дапамогай 3 кінапраекцыйных апаратаў. Гучнагаварыцелі размяшчаюцца за экранам.
КІНАПЕРАСбЎКА, партатыўная кінаўстаноўка для дэманстрацыі кінафільмаў у невял. глядзельных залах. Mae кінапраекцыйны апарат (пераважна для 16мм плёнкі), гукаўзмацняльнік, гучнагаварыцелі, пераносны кінапраекцыйны экран і ў некаторых выпадках уласную крыніцу электрасілкавання. Выкарыстоўваецца ў сельскай мясцовасці, а таксама для навуч. мэт.
КІНАПРАЕКЦЬІЙНЫ АІІАРАт, апарат для праецыравання фіммаў на экран. Mae стужкапрацяжны механізм, падавальную і прыёмную касеты, святлоаптычную сістэму для прасвечвання кадра і яго праецыравання на экран, прьшады гукаўзнаўлення. Бывае стацыянарны і перасоўны.
У залежнасці ад фармату фільмаў надзяляюцца на 70мм (шырокафарматныя), 35мм (звычайныя і шырокаэкранныя), 16 і 8мм (вузкаплёначныя). Стэрэаскапічныя, панарамныя, крутарамныя і інш. віды фільмаў дэманструювда К.а. спец. канструкцыі. У аматарскай кінематаграфіі дэманструюцца 8мм фільмы (найб. пашыраны) без фанаграмы, a іх агучванне ажыццяўляецца з дапамогай магнітафона з сінхранізатарам.
КІНАПРАЕКЦЬІЙНЫ ЭКРАіі, прыстасаванне, на плоскую або крывалінейную паверхню якога праекціруецца фііьм. Бывае святлоадбівальны і святлопрапускальны; дыфузнарассейвальны і накіраванарассейвальны. Асновай
К.э. служаць тканіна з белым пігментным пакрыццём або пластыкат з металізаванай ці ціснёнай паверхняй. Для стэрэапраекцыі карыстаюцца растравым К.э. Гл. таксама Экран.
КІНАРЫНХІ (Kinorhyncha), клас марскіх першаснаполасцевых чарвей. 2 атр.: цыкларагіды (Ciclorhagida) і гамаларагіды (Homalorhagida), каля 100 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць у грунтах, у прыбярэжнай зоне і на глыбіні да 750 м.
Даўж. 0,1—1 мм. Цела пляскатае, жаўтаватае або карычневае, двухбаковасім., складаецца з 13 (зрэдку з 14) сегментаў (занітаў); укрыта кутыкулай з венчыкамі шыпоў або кручкоў. Скура — з адааслойнага эпітэлію. Мускулатура складаевда з асобных пучкоў папярочнапаласатых мускулаў. Кішэчнік у выглядзе просзай трубкі. Нерв. сістэма складаецца з галаўнога каляглотачнага кальда і брушнога нерв. ствала з вял. колькасцю нерв. клетак у кожным сегменце тулава. Раздзельнаполыя, развіццё з метамарфозам. Кормяцца аднаклетачнымі водарасцямі, мікраарганізмамі, дэтрытам.
КІНАСІТА Дзюндзі (н. 2.8.1914, Токіо), японскі драматург, тэарэтык тра. Скончыў Такійскі унт (1939). Першы значны твор — гіст. драма «Навальніца» (1947). Яго творы адметныя рэалізмам, сувяззю з фалькл. традыцыямі, усебаковым паказам яп. рэчаіснасці: п’есы «Жураўлінае пер’е» (1949, паст. 1955), «У адной усходняй краіне» (1959), «Японец па імені Ота» (1962; пра Р.Зорге), «Востраў Акінава» (1963), «Паміж богам і чалавекам» (1972), «Свята на мерыдыяне» (1978). Аўгар п’ес на тэмы нар. казак, тэарэт. прац «Праблемы японскага народнага сказа» (1955), «Свет драмы» (1959), «Дыялог з драмай» (1968) і інш.
КІНАСТУДЫЯ (ад кіна... + студыя), прадпрыемства па вытвсці кіна і тэлефільмаў, якое аб’ядноўвае мастацкатворчыя і вытв.тэхнал. працэсы Бываюць К. мастацкіх, хранікальнадакументальных, навук.папулярных, мультыплікацыйных фільмаў, а таксама аб’яднаныя К., якія выпускаюць фільмы розных жанраў (напр., «Беларусьфільм», «Масфііьм»),
Пры К. звычайна працуюць маст. саветы, розныя аддзелы (сцэнарны, акцёрскі і інш.), цэхі і майстэрні (дэкаратыўнатэхн. збудаванняў, здымачнай тэхнікі, анрацоўкі кіналлёнак, кінамантажу, гукатэхнічны і інш.). Асн. вытв. памяшканні К. — кіназдымачныя павільёны са спед. абсталяваннем і апаратурай. Гл. таксама Кінамастацтва, Кінатэхніка.
КІНАТЭАТР, будынак для паказу кінафільмаў, глядзельная зала якога абсталявана кінапраекцыйнай апаратурай, экранам, гучнагаварыцелямі. Першыя К. ўзніклі ў пач. 20 ст. (К. на Нолендорфплац у Берліне, 1910). У 1920я г. К. будавалі ў розных арх. стылях, з традыц. тэатр. планіроўкай глядзельнай залы. Ствараліся і т. зв. суперкіно (на 4— 5 тыс. гледачоў), з выкарыстаннем метал. канструкцый (у г. Стамфард, Вялікабрытанія, 1928). 3 1930х г. у Зах. Еўропе будавалі К. з залай на 1200—2200 гледачоў, спрошчаных арх. форм з
утульнымі інтэр’ерамі. Сучасныя будынкі К. пераважна строгія па форме, пабудаваны на кантрасце глухіх кубічных аб’ёмаў і вял. замкнёных паверхняў гал. фасадаў; глухія сцены часта аздоблены мазаікай. Большасць К. абсталявана для паказу звычайных і шырокаэкранных фільмаў; універсальныя К. — для звычайных, шырокаэкранных і шырокафарматных са стэрэафанічным гукаўзнаўленнем. Для дэманстрацыі спец. відаў фільмаў існуюць К. стэрэафанічныя, панарамныя, кругарамныя, дзённага кіно і інш. Сярэдняя ўмяшчальнасць залаў сучасных К. 200—1000 месцаў. Ёсць К. з некалькімі заламі, дзе адначасова дэманструюцца розныя фільмы. У некаторых краінах пры бесперапынных паказах фільмаў гледачы могуць уваходзіць у залу і выходзіць у любы час. У Беларусі прыняты пасеансавы паказ фільмаў.
КШАТЙХНІКА, тэхніка, звязаная са стварэннем, размнажэннем і дэманстраваннем кінафільмаў; тэхн. база кінамастацтва. Грунтуецца на дасягненнях фотатэхнікі, оптыкі, механікі, святлотэхнікі, электронікі, элеюграакустыкі і інш.
Асн. сродкі К.: кіназдымачныя апараты, гуказапісвальныя (гл. Гуказапіс) і кінакапіравальныя апараты, праявачныя машыны (для хімікафатагр. апрацоўкі кінаплёнкі), асвягляльная апаратура (напр., пражэктары) і кінапраекцыйныя апараты. Данаможныя сродкі: аператарскія краны, цялежкі, штатывы, тэлевізійныя ўстройствы і інш. абсталяванне кінастудый Для дэманстравання фільмаў выкарыстоўваюцца кінаўстаноўкі (у т.л. кінаперасоўкі), кінапраекцыйныя экраны і інш. абсталяванне кінатэатраў.
КІНАЎСТАНОУКА. комплекс абсталявання для дэманстравання кінафільмаў. Бываюць стацыянарныя і перасоўныя (гл. Кінаперасоўка). У склад стацыянарных К. уваходзяць 2—3 кінапраекцыйныя апараты, камплект гукаўзнаўляльнага абсталявання (з гучнагаварыцелямі, гукавымі калонкаміў элекграсілавое абсталяванне, прыстасаванні для перамотвання плёнкі і інш. Работа найб. складаных К. аўтаматызавана.