• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    КІНІНЫ (ад грэч. кідеб рухаю),' фізіялагічна актыўныя поліпептыды: брадыкінін, лізілбрадыкінін і метыяніллізілбрадыкінін. У жывёл утвараюцца ў плазме крыві ці міжклетачных прасторах пры расшчапленні неакгыўнага папярэдніка — кінінагена. Рэгулююць мясц. крывацёк, абумоўліваюць скарачэнне гладкай мускулатуры органаў, бронхаў, кішэчніка, маткі, выклікаюць болевую рэакцыю. К. таксама тое, што цытакініны, гармоны раслін, вытворныя 6амінапурыну (напр., зеацін). Прысутнічаюць у выглядзе свабодных асноў, рыбазідаў і рыбатыдаў. Сінтэзуюцца гал. чынам у мерыстэме кораня, паступаюць у парасткі, удзельнічаюць у рэгуляцыі абмену рэчываў у надземных органах: стымулююць рост клетак, сінтэз РНК і бялку, раскрыццё вусцейкаў і інш. Выкарыстоўваюцца ў эксперыментах; у практычных мэтах — для атрымання сартавых раслін метадам культуры тканак.
    
    КІНКАМІНСКІ Тадэвуш Карлавіч (7.5.1922, Мінск — 7.2.1968), бел. акцёр. У 1939—41 вучыўся ў рэсп. Тэатр.
    
    
    КІПАРЫС             271
    
    вучылішчы. У Вял. Айч. вайну вязень фаш. канцлагераў у Зах. Еўропе. 3 1945 у Мінску, высланы ў Сібір (да 1947). Скончыў студыю Бел. тра імя Я.Купалы (1948), працаваў у гатым тэатры. Характарны акцёр. Ролі вызначаліся маст. пераканаўчасцю, лаканізмам сродкаў выразнасці, знешняй стрыманасцю пры напружаным унутр. жыцці персанажа. Сярод роляў: Быкоўскі («Паўлінка» Я.Купалы), Парфірый («У мяцеліцу» Л.Лявонава), Бем («Прага застаецца маёй» Ю.Буракоўскага), Цырульнік («Забьгты ўсімі» Назыма Хікмета), Кяміль («Канец — справе вянец» У.Шэкспіра), Анастасіс («Востраў Афрадыты» А.Парніса), Петушкоў («Жывы труп» Л.Талстога) і інш. МЛ.Бартніцкая.
    
    КІНКАМШСКІ Уладзімір Тадэвушавіч (14.11.1950, Мінск — 10.1.1995), бел. акцёр. Сын Т.К.КінКамінскага. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1972). Працаваў у Нац. акад. тры імя Я.Купалы. Творчасці ўласцівы майстэрства пераўвасаблення, пошук выразных сцэн. фарбаў, імправізацыя, часам іранічнае стаўленне да персанажа: Драгун («Парог» А.Дударава), Сяржант («Цынкавыя хлопчыкі» С.Алексіевіч), Мужык («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Польскі афіцэр, Начальнік патруля і Нямецкі афіцэр («Тугэйшыя» Я.Купалы, Дзярж. прэмія Беларусі 1993), Жорж («Дзверы стукаюць» М.Фермо), сяржант Допель («Гаральд і Мод» К.Хігінса і Ж.К.Кар’ера), Я («Дом на мяжы» С.Мрожака). У тэатрылабараторыі нац. драматургіі «Вольная сцэна» выконваў ролі Падушкападобнага («КуКу» М.Арахоўскага), Сяржанта («Сабака з залатым зубам» У.Савуліча). У 1992—93 у Беластоцкім драм. тры: Х.Х., Ян («Эмігранты» і «У адкрьггым моры» Мрожака), Майстар («Тэрмінатар» П.Хандке), Восіп («Рэвізор» М.Гогаля).
    М.А.Бартніцкая.
    
    КІНО, гл. Кінамастацтва.
    
    «КЙНОНЕДЁЛЯ МЙНСКА», інфармацыйнарэкламная нгготыднёвая газета. Выходзіць з 1959 у Мінску на рус. і бел. мовах. Змяшчае анатацыі і рэпертуар кінафільмаў, якія дэманструюцца на экранах кінатэатраў горада, знаёміць з выканаўцамі роляў і аўтарамі фільмаў. Вылучае рэпертуар для дзяцей і фільмы, тэматычна прымеркаваныя да знамянальных дат рэспублікі, фестываляў і дэкад. Асвятляе праблемы развіцця айч. і сусв. кінамастацтва і відэапрадукцыі, сучаснага тэатр. мастацтва.
    
    КІНТАЛЬСКАЯ КАНФЕРЛНЦЫЯ 2  я Цымервальдская канферэнцыя 1916, міжнародная канферэнцыя ўдзельнікаў сацыяліст. аб’яднання, створанага на Цымервальдскай канферэнцыі 1915. Адбывалася 24— 30.4.1916 у 1ю сусв. вайну ў Швейцарыі ў г. Берн (першае пасяджэнне) і ў пас. Кінталь (адсюль назва). Прысутнічалі 43 дэлегаты з Аўстрыі, Германіі, Італіі, Нарвегіі, Партугаліі, Польшчы, Расіі, Сербіі, Францыі і Швейцарыі.
    
    
    Парадак дня: барацьба за заканчэнне вайны, стаўленне пралетарыяту да пытанняў міру, агітацыя і прапаганда, адносіны да склікання Міжнар. сацыяліст. бюро. Асн. спрэчкі вяліся паміж Цымервальдскай левай (12 чал., у тл. рас. бальшавікі на чале з У.І.Леніным) і правацэнтрысцкім крылом канферэнцыі [Р.Грым (Швейцарыя), А.Гофман (Германія) і інш.] па пытаннях аб адносінах пралетарыяту да міру і вайны і скліканні Міжнар. сацыяліст. бюро. Канферэнцыя прыняла антываен. маніфест і інш. дакументы, якія ўключалі заклік да ўсеаг. інтэрнац. барацьбы супраць вайны і за сацыялізм.
    «КІНУЎРЫНУЎ ПАЎСТАННЕ», «Кінуўшырынуўшы п а ў станне », «Віншаванне С a васцея », «Віншаванне б о н дара Савасцея», бел. ананімны верш 1830х г. Упершыню апубл. ў час. «йллюстрацня» (1848, т. 7). Паводле Я.Карскага, больш ранні запіс твора занатаваны ў зборах В.Бадзянскага. Пазней фіксаваўся збіральнікамі фальклору М.Дзмітрыевым, П.Шэйнам, М.Федароўскім (апубл. скарочана ў кн. «Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя», 1971, у каментарыях памылкова аднесены да паўстання 1863—64), І.Луцкевічам (запісаны ў в. Ухвішча Лепельскага пав. ў 1903). У жанравых адносінах верш — спалучэнне імяніннага віншавання і гутаркі. Выяўляе адносіны бел. сялян да паўстання 1830—31: скептычная ацэнка кіраўніцтва кансерватыўнай шляхты, класавыя інтарэсы якой былі далёкія ад надзённых патрэб прыгонных («Бо гэтак у нашай Польшчы: усякі хацеў быць большы»), расчараванне паўстанцамужыка пасля паражэння («Польшчы не адбілі, народ паглумілі, а бяды па вушы нарабілі»), Гэтыя пачуцці прыводзілі героя да вернападданніцкіх, царысцкіх ілюзій («Бадай ці не лепей судару служыць»),
    І.У. Саламевіч.
    КІНШАСА (Kinshasa), горад, сталіца Дэмакр. Рэспублікі Конга. 4241 тыс. ж. (1997, з прыгарадамі). Рачны порт ка левым беразе р. Конга. Чыгункай злучаны з марскім портам Матады. Паромныя сувязі з г. Бразавіль. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прамсць: тэкст. (больш за 50% вытвсці баваўняных тканін у краіне), харчасмакавая (алейная, мукамольная, піваварная, тытунёвая), машынабудаванне і металаапрацоўка (аўтазборка, эл.тэхн., зды па вытвсці матацыклаў і веласіпедаў, суднабуд. і суднарамонтныя верфі і інш.), дрэваапрацоўка, хім. вытвсць (шыны, пластмасавыя вырабы, мыла, кіслароднаацэтыленавы зд). Прадпрыемствы буд. матэрыялаў, гарбарнаабутковыя фкі, рамонтныя майстэрні. Металургічны комплекс. Нац. унт. Нац. акадэмія прыгожых мастацтваў, музей мясц. побыту.
      Засн. Г.М.Стэнлі ў 1881 як гандл. цэнтр пад назвай Леапальдвіль (да 1966; у гонар бельг. караля Леапольда II) на месцы вёсак К. і Кінтама. Значэнне горада вырасла пасля
    
    будва ў 1898 чыгункі. 3 1926 адм. ц. калоніі Бельг. Конга, з 1960 сталіца Дэмакр. Рэспублікі Конга (у 1971—97 Заір).
    В.У.Адзярыха (гісторыя).
    
    КІО, расійскія цыркавыя артыстыілюзіяністы, бацька і сыны. Нарадзіліся ў Маскве. Эміль Тэадоравіч (сапр. ГіршфельдРэнард; 11.4.1894 — 19.12.1965). Нар. арт. Расіі (1958). Як ілюзіяніст дэбютаваў у 1921 на Маск. эстрадзе. 3 1932 адзін з першых пачаў выступаць у цырках з ілюзійнай апаратурай на адкрьггай арэне. У праграмах выкарыстоўваў балет, сцэн. ігру, кантакт з залай. Ствараў цэласныя праграмырэвю, дзе асобныя нумары мелі вострасатыр., надзённы харакгар. Канструяваў цыркавую апаратуру. Эміль Эмілевіч (н. 12.7.1938). Сын Эміля Тэадоравіча. Засл. арт. Паўн.Асецінскай рэспублікі (1969), засл. арт. Расіі (1977). Скончыў Маск. інж.буд. інт. У цырку пачаў працаваць з 1961 у атракцыёне бацькі, з 1966 выступае самастойна. Апіраючыся на рэпертуар бацькі, стварае новыя нумары і трукі. Ігар Эмілевіч (н. 13.3.1944). Сын.Эміля Тэадоравіча. 3 1959 асістэнт і дублёр бацькі, з 1966 выступае з яго нумарамі самастойна. Стварае арыгінальныя ілюзійныя атракцыёны.
      Літ.: Марьяновскнй В.А. Кмо: отец н сьшовья. М., 1984.
    
    КІОДА ЦУСІН, агульнанацыянальнае інфарм. агенцтва Японіі. Засн. ў 1945 у Токіо на базе тэлегр. агенцтва Домей цусін (з 1936). Забяспечвае ўнутр. і міжнар. інфармацыяй органы друку, а таксама радыё і тэлевяшчальную карпарацыю ЭнЭйчКей.
    
    КІПАРСКІ (Kiparsky) Валянцін Юлій Аляксандр' (4.7.1904, С.Пецярбург — 15.5.1983), фінскі філолагславіст, балтыст, германіст. Акад. Фінскай АН (1977). Скончыў Хельсінкскі унт (1929), вучыўся ў Празе. У 1947—63 праф. Хельсінкскага, Індыянскага (г. Блумінгган, ЗІПА), Бірмінгемскага (Вялікабрытанія), Вольнага (Берлін) унтаў. Аўтар манаграфій: «Агульнаславянскія запазычаныя словы з германскіх моў» (1934), «Чужое ў мове балтыйскіх немцаў» (1936), «Курскае пытанне» (1939; пра мёртвы балт. дыялект), «Фінляндыя ў рускай літаратуры» (1943), «Поўнач у рускай літаратуры» (1947), «Англійскія і амерыканскія тыпы ў рускай літаратуры» (1964), «Руская гістарычная граматыка» (т. 1—3, 1963— 75), артыкулаў па пытаннях этымалогіі.
    А.Я. Супрун.
    
    КІПАРЫС (Cupressus), род голанасенных раслін сям. кіпарысавых. Каля 20 відаў. Пашыраны ва ўмерана цёплай зоне Еўразіі, Паўн. Амерыкі, Паўн. Афрыцы. Культывуецца 11 відаў у Крыме, Сярэдняй Азіі, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа. Найб. вядомы К. вечназялёны (С. sempervirens).
    
    
    272
    
    КІПАРЫСАВІК
    
       Вечназялёныя аднадомныя дрэвы з пірамідальнай ці разгалістай кронай выш. да 30 м або кусты. Дажываюць да 2000 гадоў. Лісце лускападобнае, шчыльна прыціснутае да парастка, шызазялёнае ці блакітнаватае. Шышкі амаль шарападобныя, даўж. да 3 см. Насенне плоскае, з крыламі. Драўніна пахучая, лёгкая, мяккая, не пашкоджваецца насякомымі. Выкарыстоўваецца для дробных вырабаў. Дэкар, расліны. І.М.Гарановіч.
    
    
    
    Кіпарыс вечназялёны: галінка з мікрастробіламі і шышкай; унізе — шышкі і насенне.
    
    КІПАРЫСАВІК (Charnaecyparis), род голанасенных раслін сям. кіпарысавых. 7 відаў. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы, Паўд.Усх. Азіі. На Беларусі ў культуры 4 віды К.: гарохаплодны (С. pisifera), Лаўсбна (С. lawsoniana), нутканскі (С. nootkatensis), тупалісты (С. obtusa).
       Вечназялёныя аднадомныя кусты і дрэвы выш, 20—70 м. Парасткі плоскія з лускападобнай (у маладых дрэў іголкападобнай) крыжападобна размешчанай ігліцай. Мужчынскія кветкі яйцападобнападоўжаныя, жоўгыя, жаночыя — амаль закрутленыя з 6—8 лускавінкамі. Шышкі дыям. да 8 мм, шарападобныя, дравяністыя, з пукатай луской. Насенне дробнае, крылатае. Драўніна выкарыстоўваецца ў будве, карабле і самалётабудаванні. Дэкар. расліны. А.Д.Антанюк.
    
    
    
    Кіпарысавік.
    
    КІПЕЛЬ Вітаўт Яўхімавіч (н. 30.5.1927, Мінск), грамадскі дзеяч бел. эміграцыі, гісторык, бібліёграф. Др геал. н. (1955). Ганаровы праф. Гродзенскага унта (1993). Сын Я.Кіпеля, муж З.Кіпель. Скончыў Каталіцкі унт у г. Лёвен (Бельгія, 1953) і Ратгерскі унт у г. НьюБрансуік (ЗША, 1962). У 1935—42 разам з маці жыў у г. Арол. У 1942 сям’я вярнулася ў Мінск. 3 1944 у эміграцыі ў Германіі. У 1945—48 вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. 3 1955 у ЗША, працаваў у навук.пра