Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Гістарычна К. ўзнікла разам з кінематографам. Асобныя фільмы канца 19 ст. (пераважна камічныя, феерычныя, меладрам. стужкі) па сваёй прыродзе належалі да сферы маст.
творчасці, хаця цалкам творамі К. іх лічыць нельга. Ад спроіпчанага засваення вопыту ішп. мастацгваў К. шляхам паступовага назапашвання маст. знаходак распрацсўвала і спецыфічныя сродкі выяўлення (сістэмы планаў, ракурсаў, рухаў камеры, форм мантажу, муз. суправаджэння). Ускладняліся кінадраматургія і акцёрская творчасць. У перыяд фарміравання К., які звычайна датуюць ад узнікнення кінематографа да заканчэння 1й сусв. вайны, значны ўклад у яго развіодё зрабілі кінематаграфісты Францыі (браты Люм’ер, Ж.Мельес, дзейнасць фірмы «Фільм дАр»), ЗША (Э.Портэр, Т.Х.Інс, Д.У.Грыфіт, Ч.Чаплін), Італіі, Даніі, Швецыі, Расіі і інш. Да 1908 у Рас. імперыі, у т.л. на Беларусі, паказваліся фільмы выключна замежнай вытвсці. Пазней зарадзілася ўласная кінавытвсць, у якой вызначыліся асн. тэматычныя і жанравыя кірункі: экранізацыя класікі, крымінальнапрыгодніцкія, быт., камічныя фільмы, салонныя меладрамы. Першым рас. фільмам уласцівы запаволенасць экраннага апаввдання, павышаны псіхалагізм (творчасць У.Гардзіна, Я.Баўэра, Я.Пратазанава). Першаадкрывальнікам аб’ёмнай анімацыі быў рас. кінематаграфіст бел. паходжання У.Старэвіч. У канцы 1910х г. кіно сфарміравалася як від мастацтва (гл. Нямое кіно). Крызіс класічнага маст. мыслення ў канцы 19 ст. адначасова з мадэрнізмам спарадзіў масавую культуру, якая захавала жыццепадабенства і агульнадаступнасць, але змяніла пазнавальнавыхаваўчую арыентацыю на кампенсаторназабаўляльную. Да яе належаў і кінематограф «асн. патоку». Мадэрнізм яскрава праявіўся ў К. 1920х г.: ням. кінаэкспрэсіянізм (Ф.Ланг, Ф.Мурнаў) і франц. кінаімпрэсіянізм (Л.Дэлюк), кікаавангард (Р.Клер, Л.Буньюэль, Ф.Лежэ), сав. рэв. кінапаэзія і інш. 3 дасягненняў К. ЗША найб. значнасць мае эксцэнтрычная кінакамедыя. Праявілася спецыфіка неігравога кіно як сферы К., яксе акрамя інфарм., рэпартажнай функцыі адкрыла новыя маст. магчымасці. Сярод найб. значных дасягненняў у сусв. неігравым кіно — творчасць сав. рэж. Дз.Вертава, амер. рэж. Р.Флаэрці і інш., у творах якіх дасягнута арган. зліццё жыццёвага матэрыялу з аўтарскай трактоўкай у кінематаграфічнай форме. У СССР у 1920я г. ствараліся класічныя творы сав. рэв. кінаавангарда — «тыпажнамантажнага», «паэтычнага» мастацтва, што вылучыла сав. кіно на адно з першых месцаў у сусв. кінематографе (творчасць С.Эйзенштэйна, У.Пудоўкіна, АДаўжэнкі і інш.). У гэтым рэчы'шчы ствараліся і лепшыя бел. фільмы (Ю.Тарыч). 3 канца 1920х г. пачало развівацца гукавое кіно, хоць на пачатковым яго этапе тэхн. складанасці гуказапісу абмяжоўвалі сферу выкарыстання сродкаў выразнасці, адарытых у нямым кіно. Вял. ўклад у яго развіццё зрабілі франц. «паэтычны рэалізм», якому ўласцівы глыбокі псіхалагізм і рамант. атмасфера дзеяння (фільмы Ж.Рэнуара, Ж.Фейдэра, Ж.Дзювіўе, М.Карнэ), удзел у кіно майстроў англ. сцэны. Замацавалася ўстойлівая сістэма кінажанраў, асабліва ў кінематографе ЗША У неігравым кіно найб. значныя работы нідэрл. дакументаліста І.Івенса ў жаары эксперым. лірычных кінабалад, англ. дакумент. школа Дж.Грырсана і інш. У СССР гукавое кіно пайіырылася з 1930х г. Лепшыя фільмы вызначаліся спалучэннем эстэтыкі тыпажнамантажнага К. і магчымасцей гукавога кіно (М.Ром, С.ІОткевіч, АЗархі, І.Хейфіц, Ю.Райзман, Р.Аляксандраў, І.Пыр’еў; у бел. кіно — Ю.Тарыч і У.КоршСаблін). Ў гэты час у СССР адзіным творчым метадам быў абвешчаны садыялістычны рэалізм. Перад 2й сусв. вайной кансерватыўнатрадыцыяналісцкія тэндэкцыі па
266 КІНАМУЗЫКА
шырыліся ў К. практычна ўсіх краін, нягледзячы на адрозненні ідэалаг. і эканам. плана. У гады 2й сусв. вайны ў кіно ўзмацнілася агітацыйнасць, павялічылася роля дакумент. публіцыстыкі. У гэтым жанры працавалі і рэжысёры ігравога кіно (Дж.Форд, Ф.Капра ў ЗША, Райзман, Даўжэнка ў СССР і інш.). Ставіліся фільмы, пабудаваныя на суадносінах дакуменг. і ігравых пачаткаў (англ. рэж. Х.Джэнінгс). У сярэдзіне 1940 — пач. 1950х г. пераважалі фільмы традыц. апавядальнай стылістыкі, на аснове якой К. асімілявала тэхн. навінкі: каляровую выяву (з 1930х г.), розныя прапорцыі экрана (з 1950х г. шырокі экран, шырокі фармат і інш.), На першы план вярнулася эстэтыка быт. падабенства, што найб. увасобілася ў тэорыі і практыцы італьян. неарэалізму (Ч.Дзаваціні, Р.Раселіні, В.Дэ Сіка, Дж. Дэ Сантыс, П.Джэрмі і інш.). У СССР у пасляваен. гады складанасці ў становішчы К. былі абумоўлены эканам. цяжкасцямі і ўзмацненнем жорсткасці паліт. рэжыму. Было прынята рашэнне аб скарачэнні кінавытвсці, што адмоўна адбілася на стане кінематографа рэспублік з невял. кінавьпвсцю, у т.л. Беларусі. 3 сярэдзіны 1950х г. на развіццё К. пачала ўплываць канкурэнцыя з боку тэлебачання, што ў канцы 1950х г. прывяло да крызісу кінематографа галівудскага тыпу (акцёрскапрадзюсерскага) і ўздыму еўрап. кіно, якое менш закранула ўздзеянне тэлебачання. З’явілася аўтарскае кіно ў Італіі (Ф.Феліні, Л.ВІсконці, М.Антаніёні, П.П.Пазаліні), Швецыі (І.Бергман), Японіі (АКурасава), Іспаніі (Буньюэль) і інш., франц. «новая хваля» (А.Рэнэ, Ф.Труфо, Ж.Л.Гадар), «польская школа» (А.Вайда, А.Мунк), «чэшская школа» (М.Форман, І.Менцэль), «кіно адлігі» ў СССР. Пэўны ўздым К. адбыўся ў краінах Лац. Амерыкі, Азіі, Афрыкі. На змену традыц. форме кінаапавядання прыйшлі новыя прынцыпы пабудовы фільма, разнастайныя формы відавога і жанравага сінтэзу. У 1960я г. ў ЗША акцёрскапрадзюсерскі тып кіно змяніўся рэжысёрскім (С.Кубрык, ДжФранкенхеймер і інш.). На сусв. К. ўплывалі струкгуралізм, псіхааналіэ, ідэі аўтарскага кіно, эстэтыка франц. «новай хвалі», андэграўнда. Пашырылася т. зв. незалежнае кіно У СССР у 1960я г. пашырылася кінавытвсць, прыйшло новае пакаленне кінематаграфісгаў (Р.Чухрай, С.Бандарчук, Л.Куліджанаў, С.Растоцкі, АТаркоўскі, В.Шукшын, Э.Клімаў, І.Таланкін, на Беларусі — В.Тураў, І.Дабралюбаў, Б.Сцяпанаў і інш.). У К. праявіліся лірычнасць, рамантычнасць, адначасова ўзмацнілася аналітычнасць. Узбагаціліся вобразная мова экрана і яго жанравастылявая палітра. Асн. кірункі жанравастылявых пошукаў — «дакументальнае» і «жывапіснапаэтычнае» кіно. «Новая хваля» ўласціва і развіццю сусв. дакумент. К., у якім выявіліся сацыялагічная тэндэнцыя, пошукі новых спосабаў адлюстравання рэчаіснасці (творчасць групы «Свабоднае кіно» ў Вялікабрытаніі. «Групы трыццаці» і кірунку «сінема верытэ» ў Францыі). Дакумент. К. ў пэўнай ступені наўплывала на развіццё ігравога кіно. Лепшыя стужкі сав. дакумент. кіно вызначаліся тонкім раскрыццём псіхалогіі чалавека (В.Лісаковіч, Г.Франк і інш.), навук.папулярнага — паглыбленым імкненнем да вырашэння эстэт. задач, да паэт. раскрыцця навук. пошуку і псіхалогіі творчасці (В.Архангельскі, Б.Загражскі, У.Кобрын, «кіеўская школа» навук.папулярнага кіно, асабліва Ф.Собалеў). У канцы 1960 — пач. 1970х г. адрадзілася кіно галівудскага тыпу, адбыўся зварот да жанравага кіно, традьш. форм кінаапавядання. Гэтыя тэндэнцыі найб. ярка выявіліся ў кіно ЗША, якое зноў пачало лідзіраваць у сусв. кінематографе (фільмы Ф.Ф.Копалы, С.Спілберга, Дж.Лукаса, М.Скарсезе і
інш.). Разам з тэлебачаннем канкурэнцыю традыц. кінапракату пачалі складаць відэаіндустрыя, новыя формы экраннага мастацтва, не звязаныя з традыц. кінематаграфічнай тэхнікай (у СССР гэтыя працэсы пачаліся пазней), што выклікала змены ў выкарыстанні сродкаў адлюстравання ў К., ужыванне камп'ютэрнай тэхнікі для стварэння спецэфектаў і інш. У 1970 —пач. 1980х г. у К. СССР выявіліся крызісныя, застойныя з’явы. Лелшым фільмам былі ўласцівы крытыка грамадскіх хібаў, пошукі ў галіне кінамовы, складаныя драматургічныя канструкцыі, зварот да дакументалізму і ўмоўнаметафарычнага пачатку, фалькл., міфалагічных матываў, суб’ектыўнага эпасу ў гіст. творах (творчасць Л.Шапшька, М.Міхалкова, С.Параджанава, В.Абдрашытава, С.Салаўёва, А.Германа, Г.Панфілава, у бел. кіно В.Нікіфарава, М.Пташука, В.Ру бінчыка, В.Рыбарава, В.Чацверыкова і інш.). 3 1980х г. на сусв. К. пачалі ўплываць тэндэнцыі постмадэрнізму (адлюстраванне крызісу маст. кулыуры 20 ст.), якія парознаму выявіліся ў еўрап. і амер. кіно (творчасць Д.Джармена, П.Грынуэя, прадстаўнікоў франц. «новай хвалі», амер. рэжысёраў пакалення «япі» і інш.). У неігравым кіно ў сярэдзіне 1980х г. развіваліся маст. традыцыі сусв. і сав. дакумент. К., кінематаграфісты Г.Рэджыо (ЗША), АСакураў, АКасакоўскі (Расія), В.Дашук (Беларусь) і інш. імкнуліся да пошукаў новай формы, спосабаў і метадаў маст. асэнсавання хранікальнага матэрыялу, рэальных падзей. У сав. ігравым кіно пашырылася т.зв. «кіно чорнай хвалі» («чарнушнае кіно») і імкненне да відовішчнасці. У 1990я г. кіно Расіі, Беларусі і інш. краін, што ўтварыліся пасля распаду СССР, зза цяжкага фін.эканам. становішча і спаду вытвсці перажывае глыбокі крызіс. К. постсав. краін практычна не ўнісваецца ў сістэму сусв. К., у якім таксама назіраюцца крызісныя з’явы.
Літ.: Арнстарко Г. Нсторня теорнй кнно: Пер. с нтал. М., 1966; Красннскяй А.В. Экран землн белорусской. М., 1973; Н е ч а й О.Ф. Сгановленне художественного телефмльма. Мн., 1976; Акгуальные проблемы кннонскусства. М., 1977; Жанры кнно. М., 1979; Смаль В.Л. Сквозь прмзму десяталетай. Мн., 1980.
Л.М.Зайцава, Г.У.Шур (неігравое кіно).
КІНАМУЗЫКА, спецыфічны род муз. мастацгва, адзін з кампанентаў кіна, тэле або відэатвора. Можа быць арыгінальнай, напісанай спецыяльна для фільма, ці складацца з муз. цытат, мець ілюстрацыйны характар, набліжацца да прыкладной музыкі або выконваць адну з асн. функцый у раскрыцці ідэйнамаст. канцэпцыі фільма, быць факіарам драматургіі.
У даіукавым кіно фільмы суправаджаліся ігрой піяністаілюстратара або ансамбля. Музыку да першых замежных гукавых фільмаў пісалі ААнегер, Ж.Арык, ЖІбер, Д.Міё, АБліс, Р.ВоанУільямс, Б.Брытэн, Дж.К.Меноці, АКопленд, Дж.Антэйл, Г.Эйслер, П.Хіндэміт, В.Эгк, В.Фортнер і інш. У сав. кінематографе з самага пачатку існаваў прыярытэт аўтарскай арыгінальнай кампазіцыі, якая стваралася ў цесным кантакце з рэжысёрам і была паўнапраўным кампанентам сістэмы выразных сродкаў фільма (музыка Дз.Шастаковіча да фільма «Новы Вавілон», 1929, і інш.). У 1930—40я г. фільмы будаваліся на музыцы за кадрам ці ўнутрыкадравай, што садзейнічала ўзнікненню муз. драматургіі і падпарадкоўвала зрокавы рад раскрыццю музычнага. Найб. пашыраны прынцып — вынас муз. харакгарыстыкі героя за кадр (напр., песні ў яго выкананні ці яе апрацоўкі ў выглядзе разгорнутых інстр. фра™ентаў). Замацаваўся спачатку ў муз. кінакамедыі,