• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
       Даўж. да 18 см, тлушчу ў шпротаў да 15,2%, у цюлек да 18,5%. Стайныя, планктонаедныя рыбы. Ікра пелагічная. Аб’ект промыслу.
    КІЛЬСКІЯ МІРНЫЯ ДАГАВОРЫ 1814. Завяршылі англадацкую вайну 1807—14 (Вялікабрытанія ваявала ў саюзе са Швецыяй). Падпісаны 14.1.1814 у г. Кіль (Германія). Паводле ўмоў дацкашвед. дагавора Данія саступіла Швецыі Нарвегію, але атрымала права на Швед. Памеранію (акрамя горадапорта Штральзунд), ваў Руген (у 1816 Данія перадала Памеранію і Руген Прусіі ў абмен на герцагства Лаўэнбург) і грашовую кампенсацыю. Паводле дацкабрыт. дагавора Вялікабрытанія вяргала Даніі ўсе захопленыя ёй у ходзе вайны дацкія ўладанні (акрамя вва Гельгаланд), аднак атрымала на 20 гадоў гандл. прывілеі ў Штральзундзе; Данія абавязалася прыняць удзел у вайне супраць Францыі.
    КІЛЬЧ^ЎСКІ Аляксандр Уладзіміравіч (н. 17.8.1955, г. Горкі Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне генетыкі, селекцыі і біятэхналогіі раслін. Чл.кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1996), др біял. н. (1994), праф. (1995). Скончыў БСГА (1977) і працуе ў ёй (з 1988 заг. кафедры). Навук. працы па генетыцы колькасных адзнак і гетэрозісу, узаемадзеянні генатыпу і асяроддзя, выкарыстанні метадаў біятэхналогіі ў селекцыі і насенняводстве.
    
    260             кілявыя
    
      Тв:. Енометрня в генетяке н селекцнн растеннй. М., 1992 (разам з АУ.Сміраевым, С.П.Мартынавым); Экологнческая селекцня растенмй. Мн., 1997 (разам з Л.У.Хатылёвай).
    
    КІЛЯВЫЯ ПГУШКІ, кілягрудыя (Carinatae), або лятаючыя (Volantes), надатрад іггушак. Уключае большасць сучасных ітгушак. Каля 35 атр., больш за 8550 відаў. Пашыраны ва ўсім свеце.
      Маюць кіль (грэбень уздоўж грудной косці для прымацавання грудных мышцаў, якія прыводзяць у рух крылы) і косці, напоўненыя паватрам. Есць копчыкавая косць (пігастыль). У адрозненне ад бескілявых пгушак добра лятаюць (акрамя некат. пастушковых). Характэрны нармальна развітыя контурныя пёры з самкнугымі махаламі, добра развітыя махавыя і рулявыя. Апярэнне размешчана пераважна на пэўных участках скуры — птэрыліях.
    КІМ, скарочаная назва Камуністычнага Інтэрнацыянала Моладзі.
    КІМ Максім Паўлавіч (25.5.1908, пас. Пуцілаўка Усурыйскага рна Прыморскага краю, Расія — 11.6.1996), савецкі гісторык. Акад. AH СССР (1979), чл.кар. з 1960, др гіст. н. (1946). Скончыў Маскоўскі інт гісторыі, філасофіі і лры (1934). Да 1951 выкладаў у ВНУ Масквы. 3 1951 у Інце гісторыі АН СССР. Заснавальнік і першы рэдактар (1956—60) час. «Мсторйя СССР». 3 1959 етаршыня навук. савета AH СССР па праблеме «Гісторыя сацыяліст. і камуніст. будаўнііпва ў СССР». У 1982 першы з сав. гісторыкаў заявіў пра нявырашанасць нац. пытання ў СССР. Асн. працы па гісторыі культуры і культ. рэвалюцыі ў СССР. Аўтар кн. «Праблемы тэорыі і гісторыі рэальнага сацыялізму» (1983). Пад яго рэдаккыяй выдадзена хроніка «Культурнае жыццё ў СССР» (1975—81). Дзярж. прэмія СССР 1986.
    KIM (К і м С е н) Нічыпар Сцяпанавіч (н. 28.11.1936, с. Цінкан Прыморскага краю, Расія), расійскі тэатр. дзеяч, педагог. Др мастацтвазнаўства (1997). Скончыў Ташкенцкі інт мастацтваў (1960). У 1960—63 рэжысёр і акцёр Карэйскага тра ў г. КзылАрда (Казахстан). У 1970—89 выкладаў у Ташкенцкім інце культуры. Даследуе вытокі і формы нар. тэатр. мастацгва сярэднеазіяцкага рэгіёна, іх узаемасувязі і ўзаемаўплывы. Наладжвае творчыя сувязі дзеячаў культуры краім СНД. 3 1991 прэзідэнт Саюза міжнар. кар. асацыяцый дружбы і супрацоўніцгва (Масква).
        Тв.: Народное художесівенное творчество Советского Востока. М., 1985.
        Літ.: П а ш к о ў Г.П. Дарога да акіяна // Пашкоў Г.П. Палескія вандроўнікі. Мн., 1998.                    А.В. Сабалеўскі.
    КІМ Нэлі Уладзіміраўна (н. 29.7.1957, г. Шураб Ісфарынскага рна Ленінабадскай вобл., Таджыкістан), бел. спартсменка (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1976). Скончыла Казахскі інт фіз. культуры (1978). 3 пач. 1970х г. інструкгар Спорткамітэта
    
    БССР. У 1992—95 дзярж. трэнер Беларусі па спарт. гімнастыцы сярод жанчын. 3 1992 суддзя міжнар. катэгорыі па спарт. гімнастыцы. 3 1993 віцэпрэзідэнт Бел. асацыяцыі гімнастыкі. Чэмпіёнка XXI і XXII Алімп. гульняў у камандным першынстве, вольных практыкаваннях (1976, г. Манрэаль, Канада; 1980, Масква), апорным скачку (1976); сярэбраны прызёр у мнагабор’і (1976). Абс. чэмпіёнка свету (1979, г. ФортУэрт, ЗША). Чэмпіёнка свету ў камандным першынстве, бронз. прызёр у практыкаваннях на гімнастычным бервяне (1974, г. Варна, Балгарыя), камандным першынстве, апорным скачку, вольных практыкаваннях; сярэбраны прызёр у мнагабор’і (1978, г. Страсбур, Францыя), сярэбраны прызёр у камандным першынстве, апорным скачку, пракгыкаваннях на бервяне, вольных практыкаваннях (1979). Чэмпіёнка Еўропы ў вольных практыкаваннях, сярэбраны прызёр у мнагабор’і, апорным скачку, практыкаваннях на бервяне (1975, г. Шыен, Нарвегія); апорным скачку, сярэбраны прызёр у мнагабор’і, пракгыкаваннях на бервяне; бронз. прызёр у вольных практыкаваннях (1977, Прага). Абс. чэмпіёнка Спартакіяды народаў СССР (1975). Чэмпіёнка Спартакіяды народаў СССР у пракгыкаваннях на брусах, вольных пракгыкаваннях (1975, 1979), на бервяне (1975), апорным скачку (1979). Абс. чэмпіёнка СССР (1980), чэмпіёнка СССР у практыкаваннях на брусах (1973, 1975, 1979), на бервяне (1975—76), у вольных практыкаваннях (1975, 1979), апорным скачку (1976, 1979). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
    КІМ Сяргей Аляксеевіч (н. 10.3.1937, в. Каручхоз Шкотаўскага рна Прыморскага краю, Расія), бел. і рас. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1972), праф. (1975). Скончыў Маскоўскі тэхнал. інт лёгкай прамсці (1959). 3 1966 у Інце нар. гаспадаркі ў Іркуцку. У 1973—90 у Гомельскім дзярж. унце. 3 1991 у Расійскай інж. акадэміі менеджменту і аграбізнесу. Даследуе праблемы арганізацыі павышэння эфекіыўнасці вытвсці. Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў па планаванні, кіраванні і маркетыніу.
        Тв:. Плановые расчеты на промышленмых предпрнятмях. Йрхугск, 1971 (разам з П.С.Пунікіным); Научная органнзацня труда на хонвейерных потоках обувных фабрнк. М., 1972 (разам з В.АУразавым); Совершенствованне управленмя пронзводством в легкой промышленностн. М., 1985 (з ім жа).
    
    КІМАКІ, цюркскае племя, асн. ядро якога жыло ў 8—10 ст. у Зах. Сібіры, па сярэднш цячэнні р. Іртыш. Качэўі К. на ПдЗ дасягалі нізоўяў Сырдар’і. На чале К. стаяў каган (ямалпейгу), у якога было 11 спадчынных зборшчыкаў падаткаў. Асн. занятак — качавая жывёлагадоўля, паляванне. 3 11 ст. назва К. знікае. Зах. галіна К. вядома як кіпчакі (полаўцы).
        Літ.: Кумеков Б.Е. Государство кммаков IX—XI вв. по арабскнм нсточнмхам. АлмаАга, 1972.
    
    КІМАН (Kimon; каля 504 — 449 да н.э.), афінскі палкаводзец і паліт. дзеяч перыяду гржаперсідскіх войнаў 500— 449 да н.э. Стратэг у 478—475 да н.э. Адзін з арганізатараў Дэлоскага саюза. У 476—475 заняў крэпасць Эён (Фракія) і ваў Скірас. Паліт. праціўнік Фемістокла і Перыкла, на чале алігархаў выступаў супраць дэмакратызацыі дзярж. ладу Афін. У 469 перамог персаў у М. Азіі, у 468 выцесніў персаў з пва Херсанес Фракійскі. У 466—465 задушыў паўстанне саюзнікаў супраць Афін на авах Наксас і Тасас. У знешняй палітыцы арыентаваўся на Спарту. У 461 выгнаны з Афін, каля 456 вярнуўся, зноў удзельнічаў у ваен. дзеяннях супраць персаў. Загінуў у час марской экспедыцыі на Кіпр.
    КІМАНО, японскае нац. мужчынскае і жаночае адзенне; прама кроены халат, які захінаецца на правы бок і ўтрымліваецца поясам. Шырокія рукавы ўнізе мехападобна звісаюць. Узнік больш за тысячу гадоў назад. Дэталі ўпрыгожваюць вышыўкай, пазалотай, кветкавым арнаментам, які наносяць пэндзлем уручнуіо. Жаночыя К. адрозніваюцца больш шырокім поясам (складзены ў бант на спіне) і доўгімі рукавамі, унутр. край якіх і падпахавая пройма застаюцца незашытыя. Бывае хатні, паўсядзённы, святочны і цырыманіяльны.
    КІМАНТАЙТЭ (Kymantaite) Казімера (н. 12.7.1909, г. Куршэнай Шаўляйскага рна, Літва), літоўская актрыса, рэжысёр. Нар. арт. Літвы (1954). Скончыла драм. студыю Дзярж. тра ў Каўнасе (1932), Вільнюскі унт (1962). На сцэне з 1933. У 1934—40 актрыса Дзярж. тра (Каўнас), з 1945 актрыса і рэжысёр Драм. тра Літвы (Вільнюс; да 1950 выкладала ў яго студыі). У творчасці спалучала рысы рэалізму і рамантызму, умоўнасць вобразаў і этнагр. элементы. Сярод роляў: Сарт («Пагібель «Надзеі» Г.Хеерманса), Рукене («Спяваюць пеўні» Ю.Балтушыса), Кайкарэне («Тапельніца» паводле апавяд. А.Венуоліса; і рэжысёр, Дзярж. прэмія Літвы 1957), Шарлота, Таццяна («Вішнёвы сад», «Юбілей» А.Чэхава), Аксіння, Варвара («Лес», «Навальнша» А.Астроўскаіа). Пастаноўкі: «Нявестка» паводле апавяд. Ю.Жэмайтэ (1945), «Праўда каваля Ігнотаса» А.ГудайцісаГузявічуса (1950), «Кроў і попел» паводле Ю.Марцінкявічуса (1961), «Зямлякарміцелька» (1950) і «Майстар і сыны» (1965, 1978) паводле раманаў ІІ.Цвіркі і інш. Здымалася ў кіна і тэлефільмах.
    КІМБАР Іосіф Канстанцінавіч (16.9.1905, Мінск — 17.7.1974), генераллейтэнант танк. войск (1945). Скончыў Ваен. акадэмію бранятанк. войск (1937). У Чырв. Арміі з 1921. У Вял. Айч. вайну на Зах., 1м Бел. і 1м Укр. франтах: нач. штаба брыгады, дывізіі, нач. ваен. вучылішча, камандзір танк. корпуса. У 1946—61 камандуючы бранятанк. і механіз. войскамі ваен. акругі, 1ы нам. нач. цэнтр. афіцэрскіх курсаў «Выстрал».
    
    КІМЕРЫЙСКАЯ        261
    
    КІМБАРАЎСКІЯ ЦЫСТЭРЦЫЯН
    СКІЯ КЛЯШТАРЫ, мужчынскі і жаночы кляштары каталіцкага манаскага ордэна цыстэрцыянцаў у Кімбараўцы (прыгарад Мазыра, цяпер у межах горада). Мужчынскі кляштар у пач. 18 ст. заснаваны навагрудскім кашталянам А.Аскеркам. У далейшым ахвяраванні на кляштар рабілі інш. прадстаўнікі гэтага роду, каралі Рэчы Паспалітай Аўгуст II і Аўгуст III. У 1825 манахі мелі юрыдыку ў Кімбараўцы, вёскі Навікі і Юхнаўку, 24 валокі зямлі. Пры кляштары працавала школа (у 1819 — 10 вучняў), у бцы было 850 тамоў. У 1864 кляштар скасаваны, касцёл пераабсталяваны ў царкву. Ж а н о ч ы кляштар існаваў у 1744—1888. Засн. па ініцыятыве прыёра мужчынскага кляпітара Б.Ражанскага, кн. К.Сапега падараваў 30 тыс. злотых. У 1809 у
    
    Да арт. Кімбараўскія цыстэрцыянскія кляштары. Агульны выгляд касцёла цыстэрцыянак.
    
    Я.Кімберг у ролі Аркашкі.