Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КІЛЕР (англ. killer), наёмны забойца. Тэрмін у заканадаўстве не выкарыстоўваецца, аднак шырока ўжываецца ў юрыд. публіцыстыцы.
КІЛІ (Killy) Жан Клод (н. 30.8.1943, г. СенКлу, Францыя), французскі спартсмен (гарналыжны спорт). Чэмпіён X зімовых Алімп. гульняў (1968, г. Грэнобль, Францыя) у альпійскім трохбор’і: скарасным спуску, слаламе і слаламегіганце. Лепшы спартсмек X зімовых Алімп. гульняў. Чэмпіён свету ў трохбор’і (1966, 1968), у скарасным спуску (1966). Уладальнік Кубка свету (1967—68). 3 1968 прафесіянал (чэмпіён свету, 1973). Узначальваў Арганізац. Камітэт XVI зімовых Алімп. гульняў (1992, г. Альбервіль, Францыя).
КІЛІЙСКАЕ ГІРЛА, паўночны, самы мнагаводны (каля 70% сцёку) рукаў дэльты р. Дунай, упадае ў Чорнае мора. Даўж. 116 км, шыр. да 1,2 км. Рэчышча абвалаванае. Па К.г. праходзіць участак мяжы паміж Украінай і Румьшіяй. Частка К.г. — у складзе запаведніка Дунайскія Плаўні. Парты — Ізмаіл (пач. марскога суднаходства), Кілія, Вілкава (Украіна).
КІЛІК (грэч. kylix), старажытнагрэчаская гліняная ці металічная пасудзіна для ўжывання віна: плоская шырокая чаша на высокай ножцы з падножкай і дзвюма гарыз. ручкамі на процілеглых баках краю чашы. Гліняныя К. часта размалёўвалі ўнутры. Найб. вядомы чырвонафігурныя К. 6—4 ст. да н.э.
КІЛІКІЙСКАЯ АРМЯНСКАЯ ДЗЯРЖАВА, княства, потым царства на тэр. Кілікіі ў 1080—1375. Сталіца — г. Сіс. Узнікла ў выніку масавых уцёкаў у Кілікію армян (у т.л. знаці) пасля завая
9. Зак. 404.
258 кілікійская
вання Арменіі туркамісельджукамі і візантыйцамі. Тут правіла дынастыя Рубенідаў (назва ад імя першага князя Рубена). Да 1182 ваявала з Візантыяй.
Кілік «Коннік». Эпіктэт. Каля 520 да н.э.; 1 — агульны выгляд, 2 — унуграная размалёўка.
Найб. росквіту дасягнула пры Левоне II (з 1198 цар). Развіваліся рамёствы, гандаль, культура (цэнтры — гарады Сіс, Tape, Мамедыя і інш.), сельская гаспадарка. 3 1й пал. 13 ст. васал манг. правіцеляў (ільханаў) Ірана. У 1375 заваявана мамлюкамі.
Літ.: Ммкаелян Г.Г. Нсторня Кнлмкмйского армянского государства. Ереван, 1952. В.У.Адзярыха.
КІЛІКІЙСКАЯ ШКбЛА м і н і я ц ю р ы, армянская школа мініяцюры 2й пал. 12—14 ст., якая склалася ў КШкійскай армянскай дзяржаве. Сфарміравалася на аснове традыцый арм. мініяцюры і пад уплывам візант. і зах.еўрап. жывапісу. Гал. цэнтры К.ш. — манастыры Ромкла, Грнер, Дразарк. У афармленні рукапісаў пераважалі хараны (арачнае афармленне «канонаў згоды»), маргінальныя знакі (паказальнік абзаца або главы тэксту), вял. літары, сюжэтныя ілюстрацыі. Раннія мініяцюры вызначаліся пэўнай цяжкаважкасцю арх. форм харанаў, буйным арнаментам, пераважна геам. і пальметным, цёшіымі прыглушанымі тонамі. Мініяцюрам часу росквіту (2я пал. 13 ст.; найбуйнейшы майстар — Тарос Раслін) уласцівы багацце арнаментальных форм, якія ўключалі і выявы птушак, звяроў, чалавека, віртуозны дынамічны малюнак, гучнасць фарбаў, што падкрэслівалася праз увядзенне золата, яркая эмацыянальнасць індывідуалізаваных выяў людзей. У пач. 14 ст. ў К.ш. выявіліся рысы заняпаду. Традыцыі К.ш. захоўваліся ў арм. мініяцюры да канца 18 ст.
пласкагор’е і нізіну Чукурава. Чыгунка і шаша (праз аднайм. перавал) звязваюць Турцыю з Сірыяй.
КІЛІКІЯ (грэч. Kilikia), старажытная вобласць на пве М. Азія (Пд сучаснай Цэнтр. Турцыі). Падзялялася на 2 часткі: «К. суровая» (горы Таўр) і «К. раўнінная» (узбярэжжа Міжземнага м.). У 2м тыс. да н.э. ўваходзіла ў Хецкае царства, у 12—16 ст. да н.э. на яе тэр. існавала некалькі незалежных царстваў, з 6 ст. да н.э. ў складзе стараж.перс. Ахеменідаў дзяржавы. У 333 да н.э. заваявана Аляксандрам Македонскім. У 297—190 у складзе дзяржавы Селеўкідаў. У 1 ст. да н.э. тут узнікла пірацкая дзяржава, разгромленая ў 67 да н.э. рым. палкаводцам Пампеем Вялікім. 3 64 да н.э. К. — рым. правінцыя, з 5 ст. н.э. ў складзе Візантыі. У 1080—1375 тут існавала Кілікійская армянская дзяржава. У 1515 заваявана туркаміасманамі. В.У.Адзярыха.
КІЛІМ, двухбаковая бязворсавая ўзорыстая тканіна ручной або мануфактурнай вытвсці, ніткі асновы якой моцна збітыя паміж сабой і цалкам схаваны пад ніткамі ўтку. Ваўняная аснова К. грубейшая і радзейшая за ўток, які быў ваўняны ці баваўняны (у краінах Азіі), ільняны, канапляны (у Еўропе), ваўняны (на Балканах). К. ўпрыгожваліся каляровымі палосамі, геам., радзей раслінным ці антрапаморфным арнаментам. Выкарыстоўвалі для засцілання, упрыгожання і ацяплення інтэр’ераў, дэкарыравання трун і катафалкаў. Тканіны ў тэхніцы К. вядомы з 5—4 ст. да
Да арт. Кілікійская армянская дзяржава. Трыпціхрэлікварый. Серабро з пазалотай. 1293.
Да арт. Кілікійская школа мініяцюры. Тарос Раслін. Пераход яўрэяў праз Чырвонае мора. Мініяцюра з «Чашоца» Хетума II. 1286.
Літ:. Армянская мнннатюра Древней Арменнн. Ереван, 1969.
КІЛІКІЙСКІЯ ВАРдтЫ (тур Kulek Bogazi), праход праз горы Таўр, паміж хрыбтамі Балкар і Аладаглар, на Пд Турцыі. Утвораны скразным вузкім каньёнам р. Чакыт, злучае Анаталійскае
н.э. ў фракійцаў, скіфаў, сарматаў і інш. 3 сярэдневякоўя да пач. 19 ст. пашырыліся ў краінах Еўропы і Азіі. Найлепшай якасцю вызначаліся К. Персіі, Турцыі, Скандынавіі.
На Беларусі К. вядомы з 17 ст. Вырабляліся нар. майстрамі, у маёнтках
кільчэўскі 259
(уручную) і на мануфактурах. У 1733 Ганна Радзівіл адкрыла мануфактуру па вырабе К. ў БельскуПадляскім (па эскізах мастакоў К.Д.Гескага і К.Лютніц
кага). Т. зв. тызенгаўзаўскія К. выраб лялі на Гродзенскіх каралеўскіх ману
фактурах (з 1768; па эскізах мастакоў В.Дзюпінэ, Л.Фалевіле). Традыцыі ткац
Украінскі кілім. 1831
тва К. захаваліся ў гродзенскіх нар. падвойных дыванах (вырабы С.Бахун, Д.Буйноўскай, Р.Маселбас, Э.Плюцінскай, АЯрашэвіч і інш.).
Літ.: Blachowski A Ludowe dywany dwuosnowowe w Polsce. Tonin, 1990.
І.М.Каранеўская.
К1ЛІМАНДЖАРА (Kilimanjaro), вулканічны масіў ва Усх. Афрыцы, на ПнУ Танзаніі. Утвораны з трох конусаў патухлых вулканаў, якія зліліся: Кіба (выш. 5895 м, найвыш. пункт мацерыка), Мавензі і Шыра. Складзены пераважна з трахібазальтаў і фаналітаў. Кіба з актыўнай сальфатарнай дзейнасцю. На схілах саванны, горныя лясы, плантацыі кавы і бананаў, на вяршыні шматгадовыя снягі і ледавікі. Нац. парк Кіліманджара, уключаны ЮНЕСКА у Спіс сусв. спадчыны, утварае ч. рэзервата К.
КІЛІН Сяргей Якаўлевіч (н. 18.5.1952, г. Гомель), бел. фізіктэарэтык. Др фіз.матэм. н. (1992). Скончыў БДУ (1974). 3 1974 у Інце фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па квантавай оптыцы. Распрацаваў тэорыю квантавых флуктуацый пры нелінейнааптычных узаемадзеяннях і прадказаў на яе аснове шэраг новых эфектаў: групоўку і антыірупоўку розначастотных фатонаў, «замарожванне» спантаннага распаду ў фатонных крышталях, квантавую няўстойлівасць дыпольнага моманту атамаў і інш.
Тв:. Квантовая оптнка: Поля м нх детектярованне. Мн., 1990.
КІЛШСКІ (Kiliriski) Ян (снеж. 1760, г. Тжамэшна, Польшча — 28.1.1819), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў паўстання 1794 у Варшаве. 3 1788 майстар шавецкага цэха ў Варшаве, у 1792—94 саветнік магістрата. Уваходзіў у склад паўстанцкіх улад; першапачаткова пад
трымліваў радыкальнае крыло паўстанцаў, пасля падзей 28 чэрв. (расправа варшаўскіх нізоў са здраднікамі) на пазіцыях правых. Прызначаны Л.Касцюш
кам палкоўнікам, камандаваў пях. палком. У час аблогі Варшавы рас. войска
мі двойчы паранены. Пасля задушэння паўстання зняволены ў Петрапаўлаў
скай крэпасці (1794—96). Пакінуў 2 версіі ўспамінаў (1795, 1814—18).
Тв:. Pami^tniki. [Warszawa], 1958.
КІЛЬ (лац. Carina), сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Самая яркая зорка — Канопус, 2я па бляску зорка ўсяго неба. Гл. Зорнае неба.
КІЛЬ (Kiel), горад на Пн Германіі. Адм. ц. зямлі ШлезвігГольштэйн. 247 тыс. ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандлёвы і рыбалавецкі порт каля выхаду з Кільскага канала ў Кільскую бухту Балтыйскага м. Прамсць: суднабуд. і дапаможныя галіны (дызелебудаўніцтва і інш.), вытвсць лакаматываў і тэкст. машын, хім., оптыкамех., тэкст., рыбаперапрацоўчая. Унт (з 1665). Оперны тр, музеі, у т.л. марскі, акіянаграфіі, Кунстгале. База ВМФ. Месца правядзення алімп. рэгат 1936, 1972. Арх. помнікі: касцёл св. Мікалая (13 ст.), руіны ратушы і замка (16 ст.).
Засн. ў 1й пал. 13 ст. У 1242 атрымаў гар. правы. Ў 1284—1518 уваходзіў у саюз ням. гарадоў Ганза. У 14 ст. гал. гандл. цэнтр графства ШлезвігГольштэйн. У 1460—1864 К. пад уладай каралёў Даніі. Месца заключэння Кільскіх мірных дагавораў 1S14. Эканам. развіццё горада паскорылася пасля ўключэння яго ў склад Прусіі (1866) і будва Кільскага канала (1887—95). Тут адбылося паўстанне матросаў герм. флоту, якое дало пачатак Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 у Германіі. У час 2й сусв. вайны горад значна разбураны. 3 1946 адм. ц. зямлі ІІІлезвігГольштэйн.
КІЛЬ (галанд. kiel) с у д н a, 1) асноўная падоўжная бэлька ў дыяметральнай плоскасці карабля (судна), якая служыць асн. мацаваннем і сувяззю днішчавага набору, забяспечвае яго агульную трываласць. Бывае брусковы (у выглядзе бруса або некалькіх стальных палос), верт., гарыз., тунэльны і інш. 2) Вертыкальная ч. апярэння самалёта, верталёта, дырыжабля, ракеты. Служыць для надання ўстойлівасці і кіроўнасці лятальнаму апарату. К. авіяц. ра
кеты для зручнасці транспартавання і падвескі можа быць складным.
КІЛЬВАТЭРНАЯ КАЛбНА, строй караблёў (суднаў), пры якім яны ідуць адзін за адным у адной лініі на ўстаноўленай паміж імі адлегласці. Выкарыстоўваецца пры плаванні па фарватэрах, праз мінныя загароды і інш. Трансп. судны ў гады 1й і 2й сусв. войнаў звычайна станавіліся ў некалькі паралельных К.к. У эпоху паруснага флоту К.к. была асн. баявым парадкам злучэння караблёў і наз. лініяй баталіі, a такгыка іх дзеяння — лінейнай тактыкай.
кількі, агульная назва дробных рыб сям. селядцовых. Аб’ядноўваюць 2 ро
Да арт. Кількі. Шпрот.
ды: цюлькі і шпроты. Цюлькі (4 віды) пашыраны ў Азоўскім, Каспійскім і Чорным морах; шпроты (6 відаў) — у паўн. ч. Атлантыкі (у т.л. ў Балтыйскім і Чорным м.) і ў Паўд. паўшар’і. У цюлек ад горла да ануса цягнецца «кіль» (адсюль назва), 2 апошнія прамяні ў анальным плаўніку падоўжаныя.