• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
      Літ:. Кузнецов Б.Й. На Кневском направленнн: (К 40летню освобождення Кмева). М., 1983; В блтве за Кнев: Воспомннання, очеркм. Кмев, 1983.
    
    КІЕЎСКАЯ РУСЬ, раннефеадальная дзяржава ўсх.слав. і некат. неслав. плямён у 9 — 1й трэці 12 ст. з цэнтрам у Кіеве. У розны час у яе ўваходзілі тэр. ад Прычарнаморскіх стэпаў да Паўн. Дзвіны, ад Днястра і Зах. Буга да Акі і Волгі. Паняцце «К.Р.» уведзена ў навуку гісторыкамі 19 ст. Паліт. ядром дзяржавы ў 9—10 ст. была Руская зямля — тэрыторыя вакол Кіева, Пераяслаўля і Чарнігава (гл. Русь). Паводле летапісаў, родапачынальнікам дынастыі рус. князёў быў вараг Рурык, які княжыў у Ноўгарадзе па запрашэнні мясц. жыхароў. Яго родзіч Алег у 882 захапіў Кіеў і
    
    зрабіў яго сталіцай дзяржавы. У часы княжання Ігара, яго жонкі Вольгі, Святаслава Ігаравіча і Уладзіміра Святаславіча (10 — пач. 11 ст.) улада Кіева пашырылася на шмат якія плямёны ўсх. славян. Полацкае княстеа, Тураўскае княства былі ў васальнай залежнасці ад кіеўскіх князёў. Культура К.Р. знаходзілася на ўзроўні тагачасных перадавых краін. Сведчаннем гэтага былі вял. гарады, высокае ваен. майстэрства, развітое прыкладное мастацтва, шырокія знешнія сувязі з краінамі Захаду і Ўсходу. Яе вытокам з’яўлялася культура ўсх.слав. народаў, якія ўспрынялі элементы візант. культуры. Архітэктура К.Р. пераважна драўляная. 3 увядзеннем хрысціянства (988) пачалі будавацца мураваныя храмы (Сафійскія саборы ў Кіеве, Ноўгарадзе, Полацку і інш.). Аб пашырэнні пісьменнасці сведчаць надпісы на побытавых рэчах, берасйяныя граматы. У буйных гарадах складаліся летапісы, перапісваліся царк. кнігі, з’явіліся таленавітыя пісьменнікі і арыгінальныя літ. творы. У гады княжання Яраслава Мудрага [1019—54] фактычна завяршылася існаванне К.Р. як адзінай дзяржавы. Пасля яго смерці К.Р. распалася на часткі, утварыліся 5 груп зямель, унугры якіх намеціліся цесныя эканам. і культ. ўзаемасувязі: Наўгародская і Пскоўская землі; УладзіміраСуздальская, Разанская, Усцюжская, Мурамская; Кіеўская, Чарнігаўская і Северская; Галіцкая і Валынская; ПолацкаМінская і Смаленская; Тураўская і
    
    Пінская, Навагрудская землі. 3 іх утварэннем у старажытнарускай народнасці намецілася вылучэнне велікарус., укр. і бел. народнасцей. Развіццё сац.эканам. і этнакульт. сувязей найперш паміж Полацкай і Смаленскай землямі садзейнічала этнаўтварэнню беларусаў.
      Літ.: Греков Б.Д. Кмевская Русь. [6 нзд.] М., 1953; Ясторня СССР с древнейшнх времен до нашмх дней. Т. 1. М., 1966; Алексеев Л.В. Полоцкая земля в IX— XIII вв.: (Очеркм нсторнн Северной Белорусснн). М., 1966; Гісторыя Беларускай ССР. Т. 1. Мн., 1972; Толочко П.П. Древняя Русь: Очеркн соц.полнт. нсторнн. Кнев, 1987; Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990; Ф р о я н о в Н.Я. Древняя Русь: Опыт нсслед. нсторнн соц. н полнт. борьбы. М.; СПб., 1995; 3 a г а р у л ь с к і Э.М. Заходняя Русь, IX—XIII стст. Мн., 1998. Г.В.Штыхаў. КІЕЎСКІ ЛЁТАІІІС, гістарычналітаратурны помнік Кіеўскай Русі. Захаваўся ў Іпацьеўскім летапісе, дзе працягвае «Аповесць мінулых гадоў» і папярэднічае ГаліцкаВалынскаму летапісу. Ахоплівае падзеі з 1118 да 1200. Складзены ў Выдубіцкім манастыры (Кіеў) на падставе мясц. летапісаў і асобых пагадовых запісаў. Прысвечаны пераважна мясц. падзеям (гісторыі Кіева і Кіеўскай зямлі), больш свецкі паводле зместу (апісваецца жыццё і дзейнасць кіеўскіх князёў). У творы асуджаюцца княжацкія ўсобіцы, апісваецца барацьба ўсх. славян з полаўцамі. Захаваў цікавыя і капггоўныя запісы пра важныя падзеі ў Полацкай зямлі ў сярэдзіне 12 ст., якія павод
    
    Кіеўскі Сафійскі сабор.
    
    Інтэр’ер Кіеўскага Сафійскага сабора. Фрагмент.
    
    КІЗЕВЕТЭР            255
    
    ле меркавання некаторых вучоных, з’яўляюцца фрагментамі згубленага Полацкага летапісу. В.А. Чамярыцкі.
    КІЕЎСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ УНІВЕРСПЙГ імя Т.Р.Ш а ў ч э н к і, адна з найбуйнейшых вышэйшых навуч. устаноў Украіны. Засн. ў 1834 у Кіеве як Унт св. Уладзіміра ў складзе 2 фтаў — юрыд. і філас. (меў гіст.філал. і фіз,матэм. аддзяленні; з 1850 — фты); у 1841 адкрыты мед. фт. Да 191/ унт скончылі каля 20 тыс. чалавек. Ён быў адным з цэнтраў дэмакр. руху на Украіне. Сярод выпускнікоў унта вучоныя і дзеячы культуры, у т.л. О.Ю.Шміт, М.М.Бенардос, М.С.Грушэўскі, М.Ф.Рыльскі, М.А.Булгакаў, К.Г.Паустоўскі; у ім вучыўся і працаваў М.В.ДоўнарЗапольскі. У 1920—32 на базе унта былі створаны інты: нар. адукацыі, сац. выхавання, прафес. адукацыі. У 1933 адноўлены, меў 7 фтаў, у 1939 яму прысвоена імя Т.Р.Шаўчэнкі. 3 1994 сучасная назва. У 1942—43 у складзе Аб’яднанага ўкр. унта эвакуіраваны ў Казахстан. У 1944 аднавіў сваю дзейнасць у Кіеве. У 1997/98 навуч. г. больш за 17 тыс. студэнтаў; фты: філас., сацыялогіі і псіхалогіі, эканам., гіст., філал., раманагерм. філалогіі, юрыд., механікаматэм., кібернетыкі, фіз., радыёфіз., геал., геагр., хім., біял. і інш. Навучанне дзённае і завочнае. У складзе унта Інт міжнар. адносін, Інт журналістыкі, абсерваторыя, бат. сад (з 1841), выліч. цэнтр, Канеўскі запаведнік, навук. бка (каля 4 млн. экз.).
    КІЕЎСКІ САФІЙСКІ САБбР, с а б о р святой Сафіі, помнік стараж.рус. архітэктуры ў Кіеве; гал. культавы і грамадскі будынак Кіеўскай Русі, гал. храм кіеўскіх мітрапалітаў. Закладзены ў 1037. Пабудаваны з плінфы. Вялікі (37 х 55 м, выш. 29 м) 13купальны 5нефавы храм. 3 трох бакоў абкружаны 2яруснымі галерэямі. У галерэі з 3 убудаваны 2 вежы (11—12 ст.), лесвіцы якіх вядуць на хоры. Першапачаткова меў пірамідальную кампазіцыю. У 1699—1707 перабудаваны ў формах укр. барока. Звонку аздоблены ўзорыстай муроўкай з цэглы і каменю. Інтэр’ер багата ўпрыгожаны мазаікамі (260 м²), тэматычным і арнаментальным фрэскавым жывапісам 11 ст. (каля 3 тыс. м²; у т.л. групавы партрэт сям’і Яраслава Мудрага). У храме была велікакняжацкая пахавальня (захаваўся саркафаг Яраслава Мудрага). 3 1934 музейзапаведнік, які ўключае таксама ансамбль будынкаў 17—18 ст. Уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
    КІЁТА, горад у Японіі, у цэнтр. частцы вва Хонсю каля воз. Біва. Адм. ц. прэфектуры Кіёта. Засн. ў канцы 8 ст.; да 1868 сталіца Японіі, рэзідэнцыя імператараў. 1703 тыс. ж. (1994). Трансп. вузел. Важны прамысл., культ., гіст. і рэліг. цэнтр Японіі. Прамсць: маш.буд. (асабліва эл.тэхн. і с.г.), каляровая металургія, тэкст., швейная, хім., шкляная, керамічная, харчовая. Традыцыйныя рамёствы: вытвсць лакавых і
    
    бронзавых вырабаў, фарфору, карункаў, вышывак, прадметаў рэліг. культу. Метрапалітэн. 3 унты. Мед. акадэмія, маст. школы. Нац. музей «Кіёта». Бат. сад. Помнікі яп. класічнай архітэктуры і мастацтва 8—17 ст., у т.л. комплекс старога палаца імператараў Дайдайры, Нідзё — стары замак ваен. адміністрацыі, будысцкія храмы: Сайходзі, Кінкакудзі («Залаты Храм»), Карудзі, Кіёмідзу; сінтаісцкія свяцілішчы і інш. Нац. музей сучаснага мастацгва. Гал. цэнтр нац. і міжнар. турызму.
    
    КІЖАВАТАЎ Андрэй Мітрафанавіч (22.8.1907, с. Кіжаватава Бяссонаўскага рна Пензенскай вобл., Расія — 29.6.1941), удзельнік абарончых баёў на
    
    
    А.М.Кіжаватаў.         М.М.Кіжнер.
    
    Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1965). У Чырв. Арміі з 1929. Быў нач. 9й пагранзаставы 17га Брэсцкага пагранатрада, які размяшчаўся ў цытадэлі Брэсцкай крэпасці. Воіны заставы пад камандаваннем лейтэнанта К. раніцай 22.6.1941 прынялі першы бой з ням.фаш. захопнікамі, адбілі 6 атак, двойчы контратакавалі. Кіраваў участкам абароны каля Цярэспальскіх варот, быў некалькі разоў паранены Загінуў у баі, прыкрываючы групу прарыву. Імя К. прысвоена паіранічнай заставе, дзе ўстаноўлены яго бюст.
    
    КІЖНЕР Мікалай Мацвеевіч (9.12.1867, Масква —28.11.1935), расійскі хімікарганік; адзін з арганізаіараў анілінафарбавай прамсці. Ганаровы член AH СССР (1934, чл.кар. 1929).
    
    
    Кіжы.
    
    Скончыў Маскоўскі унт (1890), дзе і працаваў. 3 1901 праф. Томскага тэхнал. інта, з 1914 — Нар. унта імя А.Л.Шаняўскага, з 1918 навук. кіраўнік НДІ «Анілтрэста» (Масква). Навук. працы па арган. сінтэзе і даследаванні сінтэзаваных злучэнняў. Адкрыў аліфатычныя дыазазлучэнні (1900), рэакцыю каталітычнага раскладання гідразонаў (рэакцыя К.—Вольфа, 1911), універсальны спосаб сінтэзу вуглевадародаў цыклапрапанавага шэрагу (рэакцыя К., 1912).
      Тв.: йсследовання в областн органмческой хнмнн М.; Л., 1937.
    
    КІЖЫ, востраў у паўн. частцы Анежскага воз., у Карэліі, Расія. На востраве ансамбль драўляных збудаванняў Кіжскага (Спаскага) пагоста. 3 14 ст. знаходзіўся на шляху Ноўгарад—Беламор’е (цераз возера). Кіжскі пагост з 14 ст. быў адм. цэнтрам вёсак, размешчаных на астравах Анежскага возера, у 16 ст. ўключаў больш за 100 вёсак.
      У ансамблі К. драўляныя цэрквы: 22купальная Праабражэнская (1714, у інтэр’еры 4ярусны іканастас 18 ст.), 9купальная Пакроўская (1764) і шатровая званіца (1874, будаўнік С.Пятрухін), узведзеныя нар. майстрамі без выкарыстання цвікоў. Пластычныя, маляўнічыя па сілуэце пабудовы ўдала ўпісваюцца ў навакольнае асяроддзе, утвараючы гарманічны ансамбль. У 1960 на тэр. К. створаны музейзапаведнік нар. драўлянага дойлідства і этнаграфіі Карэліі. Тут размешчаны драўляныя цэрквы (у т.л. Лазараўская Мурамскага манастыра, 14 ст.), сял. хаты, гасп. пабудовы 17 — пач. 19 ст., харакгэрныя для мясц. дойлідства. К. ўключаны ІОНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
      Літ:. Тюрмков Й.П., Фролов АН. Кмжл. 3 нзд. Петрозаводск, 1983.
    
    КІЗЕВЁТЭР Аляксандр Аляксандравіч (22.5.1866, Пецярбург — 1933), расійскі паліт. дзеяч, гісторык. Скончыў Маскоўскі унт (1888), у 1909—11 праф. у ім. 3 1904 чл. Саюза вызвалення і чл. ЦК
    
    
    256 КІЗЕРЬІТ
    
    партыі кадэтаў. Дэп. 2й Дзярж. думы. У 1922 высланы з СССР. У эміграцыі быў праф. рус. гісторыі ў Пражскім унце. Аўтар прац па гісторыі Расіі 18— 1й пал. 19 ст.: «Пасадская абшчына ў Расіі XVIII ст.», «Дзевягнаццатае стагоддзе ў гісторыі Расіі» (абедзве 1903), «Гарадавое палажэнне Екацярыны II 1785 г » (1909), «Гістарычныя нарысы» (1912), «Гістарычныя водгукі» (1915).
      Літ:. Ш а п н р о А.Л. Русская мстормографяя с древнейшнх времен до 1917 г. 2 мзд М„ 1993. С. 585—589.
    КІЗЕРЫТ (ад імя ням. вучонага Д.Кізера), мінерал класа сульфатаў, водны сульфат магнію, Mg[SO4]H2O. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі рэдкія; звычайна ў выглядзе шчыльных дробназярністых агрэгатаў. Колер белы, шараваты да жаўтаватага. Бляск шкляны. Паўпразрысты. Цв. 3— 3,5. Крохкі. Шчьшьн. 2,57 г/см³. Асадкавага паходжання; тыповы мінерал выкапнёвых саляных радовішчаў. Руда магнію.