Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Ківер.
дном, 1—2 казыркамі, падбароднікам і рознымі ўпрыгожаннямі. Існаваў у арміях многіх краін у 19 — пач. 20 ст. (у расійскай у 1803—381, 1906—17).
КІВІ, акультураная кветкавая расліна роду актынідыя. Радзіма Аўстралія і Акіянія. Дзікарослыя віды роду пашыраны ва Усх. і Паўд.Усх. Азіі.
Павойная ці лазячая дравяністая кустападобная ліяна. Кветкі аднаполыя, радзей двухполыя, жоўтыя ці чырванаватыя. Плады — зялёныя або зеленаватажоўтыя ягады, ядомыя. Багаты вітамінамі С, В, правітамінам А, жалезам, каліем, кальцыем, магніем, цукрам. Спажываюць у сырым, вараным, сушаным, замарожаным і марынаваным выглядзе.
У.П.Пярэднеў.
КІВІ (Apterygidae), сямейства бяскрылых птушак атр. ківіпадобных. 1 род, 3 віды. Пашыраны ў Новай Зеландыі, К. звычайны (Apteryx australis) — на Паўн. і Паўд. авах і вве Сцьюарта, 2 інш. віды — К. вял. шэры (A. haasti) і К. малы (A. oweni) — на Паўд. вве. Скрытныя начныя птушкі. Жывуць у густых зарасніках.
Даўж. 50—80 см, маса 1,35—4 кг (самкі буйнейшыя за самцоў). Цела раўнамерна пакрыта воласападобнымі бураватымі пёрамі. Крылы і хвост адсутнічаюць; ногі кароткія, моцныя, з вострымі кіпцюрамі. Дзюба доўгая, гнуткая, з ноздрамі на самым канцы. Кормяцда беспазваночнымі, апалымі ягадамі.
Ківі звычайны.
Гнёзды ў гушчары, пад каранямі. Нясуць 1— 2 вял. яйцы; наседжвае і водзіць маладых самец. Ахоўваюцца з 1921; К. малы занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
КІВІК, археалагічны помнік у правінцыі Сконе на Пд Швецыі, месца размяшчэння аднаго з буйнейшых пахавальных насыпаў у Скандынавіі. Меў 64 м у дыяметры, насыпаны над цыстай (каменная скрыня для пахавання), пліты якой упрыгожаны малюнкамі з выявамі працэсій, чалавечых фігур, калясніцы з вознікам, караблёў, коней, сякер, сонечных дыскаў. На час адкрыцця (1748) быў поўнасцю разрабаваны. Паводле стылю малюнкаў датуецца 10 ст. да н.э. КІВУ (Kivu), возера ва Усх. Афрыцы, на мяжы Дэмакр. Рэспублікі Конга і Руанды. Пл. 2,7 тыс. км⁵ (з астравамі). Даўж. каля 100 км. Глыб. да 496 м. Раз
Ківі: галінка з пладамі і плод у разрэзе.
кідальныя 247
мешчана ў тэкганічнай катлавіне, на выш. 1460 м. Берагі стромкія, моцна парэзаныя, больш за 150 астравоў. Паходжанне возера звязана з выліваннем лавы (з групы вулканаў Вірунга), якая перакрыла сцёк старажытнай рачной сістэмы. У паўн. ч. возера назіраюцца падводныя вывяржэнні. На глыб. ніжэй за 270 м у раствораным стане шмат вуглякіслага газу і метану, якія ўтвараюць радовітчы прамысл. значэння. Сцёк у воз. Танганьіка па р. Рузізі. Раён возера ўваходзіць у склад нац. парку Вірунга, уключанага ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Суднаходства. Турызм. Гал. парты і прыстані: Букаву і Гома (Дэмакр. Рэспубліка Конга), Кібуе і Ч’янгугу (Руанда). Адкрыта ням. падарожнікам А. фон Гётцэнам у 1894.
КІГАЛІ (Kigali), горад, сталіца Руанды. Адм. ц. прэфекгуры Кігалі. Засн. ў 1908. 234,5 тыс. ж. (1993). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл. цэнтр (буйн. par. жывёла, скурасыравіна, KaBa). Прадпрыемствы харчасмакавай (перапрацоўка кавы, чаю, зды піваварны і безалкагольных напіткаў), гарбарнаабутковай і тэкст. прамсці; мэблевая, запалкавая фкі, зд метызаў і металаканструкцый, аўтарамонтныя майстэрні. Рамесніцкая апрацоўка скур, выраб абугку, керамікі, адзення, прадметаў хатняга ўжытку.
КІГН Уладзімір Людвігавіч (літ. псеўд. Дзедлаў; 27.1.1856, г. Тамбоў, Расія — 16.6.1908), рускі пісьменнік. Сын ЛА.Паўлоўскай. 3 1860 амаль увесь час
жыў на Беларусі ў вёсках Дзедлава і Фёдараўка (Рагачоўскі рн Гомельскай вобл.). Скончыў Пецярбургскі унт (1882). Аўтар апавяданняў, рэцэнзій і нарысаў, якія друкаваў у газ. «Недсля», час. «Русское богатство», «Наблюдатель», «Вестннк Европы» і інш. Падарожнічаў па Італіі, Егіпце, Сірыі, Турцыі, Расіі, уражанні склалі збкі «Прыгоды і ўражанні ў Італіі і Егіпце. Нататкі пра Турцыю», «Здалёк. Лісты з дарогі» (абодва 1887), «Вакол Расіі. Партрэты і пейзажы» (1895). У 1892— 1904 перапісваўся і сустракаўся з А.Чэхавым. У аповесці «Сашачка» (1892) канфлікг народнікаўвасьмідзесятнікаў з народнікамішасцідзесятнікамі. Аўтар збкаў «Мы. Эцюды» (1889; аўтабіягр.), «Лірычныя апавяданні» (1902), «Проста апавяданні» (1904), кн. «Кіеўскі Уладзімірскі сабор і яго мастацкія творцы» (1901), «Школьныя ўспаміны» (1902). У цыклах нарысаў «Аблава (Беларускія сілуэты)» (1878), «Перасяленцы і новыя мясціны» (1894), «Панарама Сібіры» (1900) з любоўю і павагай пісаў пра Беларусь, сялянбеларусаў. Памёр у Рагачове.
КІДАЛЬНАЯ ЗБРбя, зброя далёкага бою, прызначаная для паражэння праціўніка на адлегласці, недасягальнай для ўступлення з ім у рукапашны бой. Складаецца са снарада і механізма для юдання або талькі са снарада. У эпоху позняга палеаліту з’явіўся першы ўзор спецыялваванай К.з. — лук. У антычнасці распаўсюдзілася кідальная арты
лерыя ў выглядзе машын рознай канструкцыі, якія кідалі снарады значнай вагі (гл. Кідальныя машыны). У той час узнік арбалет — механізаваны лук, прымацаваны да ложапрыклада. Паранейшаму выкарыстоўваліся прашча і лук. На Беларусі выкарыстоўваліся практычна ўсе віды К.з., вядомыя ў старажытнасці. 3 пашырэннем агнястрэльнай зброі К.з. траціць актуальнасць.
Літ:. Б е х а й м В. Энцнклопедня оружня: Пер. с нем. СПб., 1995; Медведев АФ. Ручное метательное оружме (лук н стрелы, самострел) VIII—XIV вв. М., 1966.
Ю.М.Бохан.
КІДАЛЬНЫЯ МАШЫНЫ, баявыя машыны для кідання цяжкіх снарадаў (стрэл, камянёў, бярвён, ядраў, запальных сумесей і інш.) з мэтай паражэння жывой сілы праціўніка і разбурэння яго абарончых збудаванняў.
Падзяляліся на маіпыны насцільнага (балісты і брыколі — станкі з верт. стойкай для кідання стралы) і навяснога (катапульты, франдыбалы) дзеяння. Былі вядомы яшчэ ў дзяржавах Стараж.’ Усходу, Грэцыі і Рыма (франдыбалы з 5 ст. ў Візантыі, брыколі пашырыліся ў 13—14 ст.). У Стараж. Русі К.м. выкарыстоўваліся з 10 ст. (наз. станковымі самастрэламі, парбкамі, пускачамі) і існавалі да 15 ст. (выцеснены агнястрэльнай зброяй). Гл. таксама іл. да арт. Артылерыя.
&ШШ~і —і
Кідальная зброя і кідальныя машьшы: 1 — кап’ё;
2— бумеранг; 3, 6, 7 — прашча; 4, 5 — лук; 8 — арбалет (самастрэл); 9 — аркбаліста; 10 — баліста; 11 — катапульта
248 кідан!
ропы па лёгкай атлетыцы і інш. буйнейшых спаборніцтваў. На Беларусі спаборніцтвы па Кл. праводзяцца з 1913 (г. Гомель, кіданні дыска і кап я). Першы чэмпіянат рэспублікі па лёгкай атлетыцы, у т.л. па Кл., адбыўся ў 1924 (Мінск).
Бел. спартсмены неаднаразова дасягалі перамог: у кіданні дыска — Г Калнаотчанка (уладальніх Кубка свету, 1985, чэмпіён СССР, 1983, 1985), Э.Зверава (чэмліёнка свету, 1995), у кіданні кап’я — М.Грэбнеў (уладальнік Кубка Еўропы, 1977, чэмпіён СССР, 1977), Н.Каленчукова (дзявочае Ермаловіч; чэмпіёнка СССР, 1984—85, 1987), Н.Шыкаленка (сярэбраны прызёр XXV Апімп. гульняў, 1992, г. Барселсна, Іспанія, чэмпіёнка свету, 1995); у кіданні молата — І.Астапковіч (сярэбраны прызёр XXV Алімп. гульняў, чэмпіён Еўропы, 1990), АБалгоўскі (чэмпіён СССР, 1962), Р.Клім (чэмпіён XVIII Алімп. гульняў, 1964, Токіо, сярэбраны прызёр XIX Алімп. гульняў, 1968, Мехіка, чэмпіён Еўропы, 1963, 1965—66, шматразовы чэмпіён СССР); М.Крываносаў (сярэбраны прызёр XVI Алімп. гульняў, 1956, г. Мельбурн, Аўстралія; чэмпіён Еўропы, 1954; чэмпіён СССР, 1952, 1954—55, 1957—58); В.Рудзянкоў (чэмпіён XVII Алімп. гульняў, 1960, Рым, чэмпіён СССР, 1959—61); у штурханні ядра — С.Каснаўскас (рэкардсмен СССР, 1984).
КІЕВАПЯЧЭРСКАЯ ЛАЎРА, мужчынскі правасл. манастыр у Кіеве. Засн. ў 1051 пры князю Яраславе Мудрым манахамі Антоніем і Феадосіем у пячэрах (адсюль назва) на правым беразе Дняпра. У 11 ст. адзін з гал. цэнтраў распаўсюджання хрысціянства на Русі, стараж. кніжнасці (вялося летапісанне, складзены зб. жыціяў манахаў «Кіева Пячэрскі пацярык»), стараж.рус. і ўкр. іканапісу. У 1096 манастыр моцна пацярпеў ад набегу полаўцаў, у 1240 раз
бураны войскамі хана Батыя, у 1482 разрабаваны і спалены крымскім ханам МенгліГірэем. У 16—17 ст. адзін з цэнтраў антыкаталіцкага і антыуніяцкага руху на Украіне. 3 1598 манастыр меў статус лаўры, пры якой у пач. 17 ст. адкрыта друкарня (у 2й пал. 17 ст. надрукавана больш за 120 назваў кніг), у 1631 заснавана школа (гл. Кіеўская акадэмія). Да часу секулярызацыі (1786) К.П.л. належалі 3 гарады, 7 мястэчак, каля 200 вёсак і хутароў (болып за 70 тыс. прыгонных), 2 папяровыя фкі, 11 цагельняў, 6 шклозаводаў і інш. У 1917 у лаўры было 300 манахаў, 6700 дзесяцін зямлі. 3 1926 музейзапаведнік, у 1929 зачынены манастыр (часова дзейнічаў у 1942—61). У 1988 адчынены СвятаУспенскі КіеваПячэрскі манастыр, у 1989 — духоўная семінарыя. У 1187—1870 у Феадосіевай пячоры лаўры знаходзіліся мошчы Ефрасінні Полацкай.
Арх. комплекс Верхняй лаўры I ансамбля Блізкіх і Далёкіх пячор склаўся ў 11—19 ст. Найб. стараж. пабудовы: гал. храм — Успенскі сабор (1073—78, рэстаўрыраваны ў 1723—29, зруйнаваны ў 1941), Троіцкая надбрамная царква (1106—08, перабудавана ў 1722—29) з размалёўкамі ўкр. майстроў і разным іканастасам. У стылі ўкр. барока пабудаваны каменныя абарончыя сцены (1690— 1702), царква Усіх святых (1696—98) над Эканамічнай брамай, царква Спаса на Бераставе (1113—25, зруйнавана, адноўлена ў 1й пал. 17 ст.) са званіцай (1813—14, арх. АІ.Мяленскі, класіцызм), Коўніраўскі корпус (1744—72, арх. С.Дз.Коўнір), цэрквы Узвіжання (1700) на Блізкіх і Раства Багародзіцы (1696) са званіцай (1754—61) на Далёкіх пячорах. Гал. вертыкаль лаўры, што звязвала ўсе тры ансамблі ў адзіную прасторавую кампазіцыю — Вял. лаўрская званіца (1731—45, арх. Ф.Васільеў, будаваў Г.І.Шэдэль, выш. 96,5 м). 3 1926 гіст.культ. музейзапаведнік,
КІДАНІ, кітаі, саюз манголамоўных плямён, якія ў сярэднія вякі качавалі на тэр. Манголіі і Маньчжурыі. Вядомы з 4 ст. Аснова гаспадаркі — качавая жывёлагадоўля, рэлігія — шаманізм. У 907 К. ўзначаліў Елюй Абаоцзы, які заснаваў імперыю Ляо (916—1125). У 926 К. заваявалі дзяржаву Бахай, пазней пакарылі Паўн. Кітай і дзяржаву чжурчжэняў. Развіваліся горадабудаўніцтва, рамёствы, навука, лра, вынайдзены пісьменнасць і кнігадрукаванне (ксілаграфія). У пач. 12 ст. імперьм Ляо разгромлена чжурчжэнямі і ў 1125 спыніла існаванне. Частка К. на чале з Елюй Дашы ў 1124 адкачавала ва ўсх. Туркестан і Сярэднюю Азію, дзе стварыла Каракітаяў дзяржаву.