• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
      Літ.'. Солодкова Л.Н. Раннмй Кёльн. СОЦ.ЭКОН. развнтне н освободнтельная борьба горожан XI—XIII вв. Саратов, 1991.
       УЯ.Капаткоў (гісторыя), Т.Г.Мартыненка (архітэктура).
    КЁЛЬНСКІ САБбР, с а б о р СанктПетэрундМарыя, помнік архітэкгуры ням. готыкі 13—19 ст.; адзін з буйнейшых гатычных сабораў у Еўропе. Пабудаваны ў г. Кёльн (Германія) на ўзор Амёнскага сабора. Будва пачалося ў 1248—1560 (майстры Герардус, з 1248; Арнальд, з 1271; М.Савойскі, каля 1350; Н. фон Бюрэн, з 1395; К.Кюйн, з 1445; I. фон Франкенбург, з 1469). Завершаны па старых
    
    чарцяжах у 1842—80 (у т.л. гал. фасад і вежы). 5нефавая крыжападобная базіліка з 3нефавым трансегпам і 2 вежамі. Даўж. 144 м, шыр. і выш. 61 м, выш. вежаў 157 м. Высокі (каля 45 м) сярэдні неф, трыфорыі прарэзаны аконнымі праёмамі, сцены запаўняюць часта размешчаныя вял. стральчатыя вокны. На фасадзе традыц. гатычнае акноружа заменена на стральчатае. Выразная скіраванасць угару падкрэсліваецца багатым і складаным дэкорам, які ўпрыгожвае ўсе дэталі канструкцыі. У інтэр’еры вітражы (каля 1320), скульптура 10—15 ст. Занесены ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. С.У.Пешын.
    КЁЛЬНСКІ УНІВЕРСІТЙТ, адзін з буйнейшых унтаў Германіі, муніцыпальны унт г. Кёльн. Засн. ў 1388 на ўзор Парыжскага унта. У 1593 у дадатак да багаслоўскага адкрыты фты:
    
    
    Кёльнскі еабор
    
    юрыд., мед. і «свабодных мастацгваў». 3 заснаваннем у 1777 акадэмй, унта ў Боне (1786) значэнне К.у. паменшылася і ў 1798 ён зачынены. У 1919 адноўлены, у ім вучылася каля 7,5 тыс. студэнтаў. У 1971 фты: эканам. і сац. навук, юрыд., мед., філас., прыродазнаўчаматэм. У 1991 каля 57 тыс. студэнтаў. У складзе унта інты, клінікі, бка (з 1920). Яму падпарадкаваны інты эканомікі, энергетыкі, гандлю, эканам. палітыкі.
    КЁЛЬРОЙТЭР (Kolreuter) Іозеф Готліб (27.4.1733, г. Зульц, Германія — 12.11.1806), нямецкі батанік. Скончыў Цюбінгенскі унт (1755). У 1756—61 у Пецярб. АН (з 1766 ганаровы чл.), у 1763—69 дырэктар бат. саду ў г. Карлсруэ (Германія). Адзін з заснавальні
    
    
    244               кёпен
    
    каў метаду штучнай гібрыдызацыі раслін. Увёў у селекцыйную пракгыку метад рэцыпрокных (узаемных) скрыжаванняў, адкрыў з’явы гетэрозісу і самастэрыльнасці, апісаў апыленне з дапамогай насякомых, дыхагамію, высветліў ролю некгару, назіраў раздражняльнасць тычынак.
       Тв.: Рус. пер. —Ученне о поле н гнбрнда зацнн растеняй. М.; Л., 1940.
    КЁПЕН (Коерреп) Вольфганг (н. 23.6.1906, г. Грайфсвальд, Германія), нямецкі пісьменнік. Вучыўся ва унтах Гамбурга, Берліна, Вюрцбурга. Літ. дзейнасць пачаў у 1930я г.: раманы «Гісторыя няшчаснага кахання» (1934), «Сцяна хістаецца» (1935). Вядомасць прынеслі раманы «Галубы ў траве» (1951), «Цяпліца» (1953), «Смерць у Рыме» (1954) аб праблемах пасляваен. жыцця Германіі. Яго творы адметныя вастрынёй псіхал. аналізу, складанай сімволікай, спалучэннем дакументалізму з умоўнасцю і лірызмам. Аўгар кніг дарожных нарысаў, аўтабіягр. аповесці «Юнаіггва» (1976), літ.крытычных артыкулаў.
       Тв:. Рус. пер. — Голубн в траве. Теплнца. Смерть в Рнмс: Романы. М., 1990.
    ЕА.Лявонава.
    КЁРЛ (Curl) Роберг (н. 23.8.1933, г. Аліс, ЗША), амерыканскі хімік. Скончыў Каліфарнійскі унт (1957). 3 1958 ва унце У.М.Райса (г. Х’юстан; з 1967 праф.). Навук. працы па даследаванні адкрытых ім фулерэнаў (1985). Нобелеўская прэмія 1996 (з Г.Хрота, Р.Смелі).
    
    «КЁРАГЛЫ», «К ё р а г л у », фальклорнаэпічны твор народаў Б. Усходу і Сярэдняй Азіі, у аснове сюжэта якога жыццё і подзвігі легендарнага волатазмагара за нар. шчасце і справядлівасць. Створакы не раней 17 ст. Сабраны і запісаны ў 1й пал. 19 ст. Напісаны прозай і вершамі (тадж. толькі вершамі). Версіі «Ка » ўмоўна падзяляюць на зах. (арм., груз., курдскую, адж., тур., вытокі якіх у азерб. эпасе) і ўсх. ці сярэднеазіяцкую (туркм. «Гёраглы», узб. і каз. «Гораглы», тадж. «Гуруглі» ці «Гургулі»).
       Паводае зах. версій героймсцівец Кёраглы (Сын сляпога), ён жа і паэтімправіэатар іюмсціць за свайго бацьку, якога тыран зрабіў сляпым. Эпас «Ка.», верагодна, заснаваны на дзейнасці рэальнай гіст. асобы, пра што сведчаць дакументы 16—17 ст. Усх. версіі адрозніваюцца ад зах., у іх многа казачнафантаст. элементаў. Іх герой Гёраглы (Сын магілы, нарадзіўся ад мёртвай маці ў магіле) манарх знатнага паходжання. Свае подзвігі Гёраглы здзяйсняе ў казачнай краіне Чамбел (Шамбел), яго ўчынкі сімвалізуюць справядлівага і сумленнага правіцеля, абаронцу радзімы. «Ка.» перакладзены на рус. (упершыню выд. азерб. версія ў 1856), англ., венгр. і інш. мовы
       Публ.: Кёроглу. Баку. 1959.
       Літ.: Каррыев Б.А. Эпнческне сказанмя о Кёроглы у тюркоязычных народов. М., 1968.
    КЁРНЕР (Котег) Тэадор (24.4.1873, г. Комарна, Славакія — 4.1.1957), аўсірыйскі ваен. і дзярж. дзеяч. Генерал.
    
    Скончыў ваен.тэхн. акадэмію ў Вене (1894). Удзельнік 1й сусв. вайны. У 1923—33 дэп. аўстр. парламента. Удзельнік стварэння «Шуцбунда». Пасля паражэння лютаўскага паўстання сацыялдэмакратаў супраць аўтарытарнага ўрада Э.Долыруса (1934) арыштаваны; у 1944 арыштаваны гестапа. Пасля аднаўлення Аўстр. рэепублікі бургамістр Вены, кіраваў яе аднаўленнем (1945—51). У 1951—57 федэральны прэзідэнт Аўстрыі, выступаў за выкананне краінай пастаяннага нейтралітэту і развіццё дружалюбных адносін з СССР.
    КЁРЭШ (Koros), рака ў Румыніі і Венгрыі, левы прыток р. Ціса. Даўж. 580 км, пл. бас. 27,5 тыс. км². ГІачынаецца ў Зах. Румынскіх гарах (масіў Біхар і хр. Металіч) двума вытокамі — КрышуАлб і КрышуНегру. Ад іх зліцця да вусця цячэ па раўніне Альфёльд. Паводкі ў цёплае паўгоддзе. Сярэдні гадавы расход вады каля 100 м³/с. У ніжнім цячэнні каналізаваная, суднаходная.
    
    КЖЫВАНЬ Анеля Тадэвушаўна (1925, хутар каля с. Садовае Цярнопальскай вобл., Украіна — 12.10.1943), удзельніца баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1943). У 1943 добраахвотна ўступіла ў жаночую роту аўтаматчыкаў 1й Польскай дывізіі імя Т.Касцюшкі. Вызначылася 12.10.1943 у час бою каля в. Леніна Горацкага рна Магілёўскай вобл. Калі ў час бамбардзіроўкі загарэлася машына з дакументамі штаба дывізіі, К. кінулася ратаваць дакументы і параненых. Загіігула ў агні.
    
    КЖЫЖАНбЎСКІ Канстанцін, бел. скрыпач, педагог і кампазітар сярэдзіны 19 ст. Выкладаў музыку ў Мінскай мужчынскай гімназіі, прыватных пансіёнах. Выступаў у аматарскіх канцэргах як скрыпач і сііявак. Сябраваў з С.Манюшкам і В.ДунінымМарцінкевічам. Разам з Манюшкам стварыў музыку да спектакляў тэатра ДунінаМарцшкевіча «Рэкруцю набор» (1841) і «Ідылія» («Сялянка», 1852). У сваіх творах выкарыстоўваў нар. песенныя і танц. мелодыі. Сярод яго вучняў М.Ельскі.
    А.Л.Капілаў.
    
    КЖЫЖАНОЎСКІ (Kizyzanowski) Юльян (4.7.1892, в. Стаянцы Масціскага рна Львоўскай вобл., Украіна — 19.5.1976), польскі літаратуразнавец і фалькларыст. Чл. ІІальскай АН у Кракаве (1933), Польскай АН (1951), Сербскай АН (1965). Скончыў Ягелонскі унт (Кракаў, 1914). У 1930—34 праф. Рыжскага, у 1934—39, 1945—62 — Варшаўскага унтаў. У 1957—58 выкладаў у Калумбійскім унце ў НьюЙорку. У 1969—73 у Інце літ. даследаванняў Польскай АН. Гал. праца — «Гісторыя польскай літаратуры ад старажытнасці да найноўшых часоў» (1969). Аўтар кніг «Паралелі: Параўнаўчыя даследаванні з пагранічча літаратуры і фальклору» (1935), «Польскі неарамантызм 1890— 1918» (1963), «Навука пра літаратуру» (1966), манаграфій пра творчасць польск. пісьменнікаў, артыкула пра А.Рыпінскага «Польскі Тыртэй і дзе
    
    
    кабрысты» (1954). Праблемам фальклору прысвяціў працы «У свеце народнай казкі» (1980), «Нарысы па фалькларыстыцы» (т. 1—3, 1980). Даследаваў зборнік апрацаваных бел. нар. казак, анекдотаў, апавяданняў з ваколіц Наваірудка «Польскі казачнік» А.Глінскага (т. 1—4, 1853), бел. фалькл. матывы ў творчасці А.Міцкевіча, этымалогію і гісторыю ўжывання прыказак і прымавак, пашыраных у польск. і ўсх.слав. мовах («Разумнай галаве хопіць двух слоў», т. 1—2, 1958—60). У працы «Польская народная казка ў сістэматызаваным размеркаванні» (т. 1—2, 1947) сістэматызаваў матывы польск. нар. казак, многія з якіх сустракаюцца ў бел. фальклоры. Рэдакгар і адзін з аўтараў «Слоўніка польскага фальклору» (1965). Дзярж. прэмія Польшчы 1964.
    У.М.Казбярук.
    
    КЗАХОП, гл. Электронны захоп.
    
    
    АКібальнікаў. У.Маякоўскі 1956.
    
    КІБАЛЬНІКАЎ Аляксандр Паўлавіч (22.8.1912, в. Арэхава Валгаградскай вобл., Расія — 5.9.1987), расійскі скулыттар. Нар. мастак СССР (1963). Правадз. чл. AM СССР (1954). Скончыў Саратаўскае маст.прамысл. вучылішча (1932). Працаваў у манум. і партрэтнай ску.чыггуры. Творы вызначаюцца вастрынёй пластычнага вырашэння, выразнасцю псіхал. характарыстык: помнік М.Чарнышэўскаму (1953) і помнікбюст АРадзішчаву (1956) у Саратаве, партрэт (1956) і помнік У.Маякоўскаму (1958; Ленінская прэмія 1959), помнік П.М.Траццякову ў Маскве, С.Ясеніну ў Разані (1975) і інш. Гал. маст. кіраўнік стварэння мемар. комітлексу «Брэсцкая крэпасцьгерой» (1971). Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951.
    
    КІБАЛЬЧЫЧ Мікалай Іванавіч (31.10.1853, г. Корап Чарнігаўскай вобл., Украіна — 15.4.1881), расійскі рэвалюцыянернароднік, вынаходнік. Вучыўся ў Пецярбургскім інце інжынераў шляхоў зносін (1871—73) і Медыкахірург. акадэміі (1873—75). У кастр. 1875 — ліп. 1878 зняволены па
    
    
    кібрык 245
    
    абвінавачанні ў рэв. прапагандзе. У канцы 1878 у сувязі з пагрозай новага арышту перайшоў на нелегальнае становішча і ў падп. умовах да вясны 1879 распрацаваў тэхналогію вытвсці нітрагліцэрыну і дынаміту. Са жн. 1879 агент выканкома «Народнай волі», яе «гал. тэхнік», арганізатар друкарняў і дынамітнай майстэрні. Удзельнік замаху на цара Аляксандра II у Зімнім палацы ў Пецярбургу (люты 1880). Зрабіў бомбу, якой І.Я.Грынявіцкі 13.3.1881 забіў Аляксандра II. 29.3.1881 арыійтаваны і прыгавораны да пакарання смерцю. У турме за некалькі дзён да пакарання распрацаваў праект рэактыўнага апарата для палёту чалавека. Імем К. названы кратэр на адваротным баку Месяца.
      Літ:. Серпокрыл С.М. Подвнг перед казнью. Л., 1971.
    
    КІБАРДЗІН Ціхан Васілевіч (1863, г. Слабадской Кіраўскай вобл., Расія — 1.11.1933), бел. архггэктар. Скончыў Пецярбургскую AM (1890). Працаваў у Вшебску (з 1923 губ. архітэкгар). Пад яго кіраўніцтвам у 1890 і 1902 распрацаваны генпланы Віцебска, у 1912 кіраваў буд. работамі пры ўзвядзенні помніка героям вайны 1812 (арх. І.Фамін). У канцы 19 — пач. 20 ст. паводле яго праеетаў пабудаваны банк, бровар, дрожджавы зд, казармы 41й артыл. брыгады, перабудаваны пасля пажару 1887 гар. тр і бальніца.