Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КЕРБЕЛА, горад у Іраку, у сярэдняй ч. даліны р. Еўфрат. Адм. ц. мухафазы Кербела. Засн. ў 7 ст. 200 тыс. ж. (1997). Буйны гандл.трансп. пункг. Кансервавы зд. Тэкст. і цукр. прадпрыемствы. Рамёствы. У 680 туг адбылася бітва паміж Амеядамі і ўнукам Мухамеда Хусейнам, у якой апошні загінуў. У 8 — пач. 9 ст. пабудавана мячэцьмаўзалей Хусейна (неаднаразова знішчалася, канчаткова ў 1016 у выніку пажару). Свяшчэнны горад мусульманшыітаў, месца паломніцтва.
КЕРБЕЛЬ ЛеўЯфімавіч (н. 7.11.1917, с. Сямёнаўка Сумскай вобл., Украіна), расійскі скулытгар. Нар. маст. Расіі (1967). Нар. маст. СССР (1977). Правадз. чл. (1975) і відэпрэзідэнт (1988— 92) AM СССР. Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Маскоўскі маст. інт (1948), выкладае ў ім з 1962 (з 1963 праф.). Працуе ў манум. і партрэтнай скульптуры: рэльефы «Парад Перамогі», «Слухаюць Леніна» (1948—49; Дзярж. прзмія СССР 1950), партрэты К.Мухтаравай (1954), Дж.Эндыката і Джо Уолеса (абодва 1957), Ю.Гагарына (1962), помнікі «Героям штурму Берліна» (1945, з У.Цыгалём) і Э.Тэльману (1986) у Берліне, У.І.Леніну ў ГоркахЛенінскіх (1959), К.Марксу ў Маскве (1961; Ленінская прэмія 1962) і КарлМарксШтаце (1971), «Ахвярам фашызму» ў г. Рудня Смаленскай вобл. (1965) і інш.
КЕРВЁЛЬ, гл. ў арт. Маркоўнік.
КЕРВІН (Kervin) Джозеф (н. 1932), касманаўг ЗША. Др медыцыны, KaniTan 1га рангу BMC ЗША. Скончыў коледж «Холі Крос» у Вустэры (1953), Паўн.Зах. унт (1957, г. Чыкага), школу ваен.марской авіяц. медыцыны. 3 1965 у групе касманаўтаў НАСА. 25.5— 22.6.1973 з П.Вейцам і Ч.Конрадам здзейсніў палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (як член 1га экіпажа), у чае якога выходзіў у адкрыты космас. Працягласць палёту 28,03 сут.
КЕРГЕЛЕН (Kerguelen), падводны хрыбет на Пд Індыйскага ак., які раздзяляе АўстралаАнтарктычную і АфрыканскаАнтарктычную катлавіны. Даўж. 2600 км. Шыр. да 950 км. Пераважныя глыбіні над хрыбтом 1000—2000 м, найменшая — 73. Найб. прыўзнятыя вяршыні ўтвараюць астравы архіпелага Кергелен, самы вялікі з іх Кергелен і Херд. К. — глыбавае падняцце акіянічнага дна, месцамі з надбудаванымі вулканічнымі формамі. Складзены пераважна з базальтаў. Вулканічна актыўны. Адкрыты ў 1929.—31 аўстрал. экспедыцыяй Д.Моўсана.
КЕРГЕЛЁН (Kerguelen), архіпелаг вулканічных астравоў у паўд. ч. Індыйската ак., у Антарктыцы. Тэр Францыі. Найб. ваў Кергелен і каля 300 дробных (вяршыні падводнага хр. Кергелен). Агульная пл. каля 7 тыс. км². Пласкагор’і (выш. 300—600 м) з асобнымі вулканічнымі вяршынямі выш. да 1965 м. На вве Кергелен ледавікі (пл. каля 500 км²), Клімат субантаркгычны. Ападкаў каля 1000 мм за год. Бедная травяністая расліннасць. Частка рэзервага АнтаркіыкФрансэз. Навук. станцыя ПортоФрансэ (з 1950). Названы ў гонар франц. мараплаўца І.Ж. дэ Керіелен Трэмарэка, які адкрыў асн. востраў архіпелага ў 1772.
238 КЕРЗАН
КЁРЗАН (Curzon) Джордж Натаніел (11.1.1859, КедлстанХол каля г. Дэрбі, Вялікабрытанія — 20.3.1925), дзяржаўны дзеяч Вялікабрытаніі, дыпламат. У 1886—89 чл. палаты абшчын ад Кансерватыўнай партыі. У 1899—1905 віцэкароль Індыі. У 1916—24 старшыня палаты лордаў, у 1919—24 міністр замежных спраў. Адыграў гал. ролю ў заключэнні Лазанскага мірнага дагавора 1923 з Турцыяй, паспрыяў стварэнню міжнар. камісіі па распрацоўцы рэпарацыйнага плана для Германіі (гл. Даўэса план). Гл. таксама «Керзана лінія».
«КЕРЗАНА ЛІНІЯ», умоўная назва ўсх. мяжы Польшчы ў 1920 — сак. 1921. Праведзена прыбл. паводле этнічнага прынцыпу паміж Польшчай, Беларуссю і Украінай. Праходзіла праз Гродна— Ялаўку—Нямірава—БрэстЛітоўск— Драгунск—Усцілуг — на У ад Грубешава, праз Крылаў і далей на 3 ад РавыРускай, на У ад г. Перамышль (Пшэмысль) да Карпат. Прапанавана 8.12.1919 Вярх. саветам Антанты. Названа па імю Дж..Н.Керзана, які ў час сав.польск. вайны 1920 па даручэнні Вярх. савета Антанты 11.7.1920 прапанаваў сав. ўраду спыніць наступленне Чырв. Арміі па гэтай лінй, прызнанай у ліп. 1920 і польск. урадам як усх. мяжа Польшчы на канферэнцыі ў Спа (Бельгія). Аднак у выніку змены ваен. сітуацыі на карысць Польшчы яе ўрад адмовіўся ад сваіх абавязацельстваў. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 польскасав. граніца праходзіла значна далей на У ад «Кл.» і ўключала Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну ў склад Полыпчы. У адпаведнасці з сав.герм. дагаворам ад 28.9.1939 зах. мяжа СССР на бел. участку праходзіла крыху на 3 ад «К.л.», а на ўкр. участку прыбл. адпавядала ёй (Перамышль адышоў да СССР). Крымская канферэнцыя 1945 вызначыла, што ўсх. мяжа Польшчы павінна праходзіць уздоўж «К.л.». У адпаведнасці з сав.польск. дагаворам ад 16.8.1945 паміж СССР і Польшчай устаноўлена дзярж. граніца, больш набліжаная да «Кл.», але з некаторымі адступленнямі на карысць Польшчы; на У ад яе да Польшчы перайшлі землі басейнаў рэк Зах. Бугу і Салокія, а таксама ч. Белавежскай пушчы. Польскабел. дагавор ад 25.6.1991 пацвердзіў існуючыя межы паміж абедзвюма дзяржавамі.
Літ.: В о л а ц і ч М. Лінія Керзона на фоне падзеяў і тэрытарыяльных зьменаў у Усходняй Еўропе // Спадчына. 1993. № 5—6.
КЕРЗІН Міхаіл Аркадзевіч (28.3.1883, С.Пецярбург — 19.9.1979), бел. скульптар, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1939). Праф. (1950). Скончыў Пецярбургскую AM (1912). Выкладаў у Веліжскай маст. школе (1918—23) і Віцебскім маст. тэхнікуме (1923—32). 3 1932 у Мінску. 3 1949 у Ленінградзе (выкладаў у Інце жывапісу, скулыгтуры і архітэктуры). Творам уласціва вы
сокая культура формы, дасканаласць мадэліроўкі, адухоўленасць вобраза: партрэты Л.Собінава (1917), Г.Грыгоніса (1941), Г.Глебава (1949), барэльеф «Пладаводства» («Памона прышчэплівае яблыню», 1913—14), кампазіцыя «Вечная памяць героям, якія загінулі ў барацьбе за Радзіму» (1947) і інш.
К’ЕРКЕГОР, К і р к е г о р (Kierkegaard) Сёрэн (5.5.1813, Капенгаген — 11.11.1855), дацкі тэолаг, філосаф, пісьменнік. Папярэднік экзістэнцыялізму.
Вывучаў філасофію і тэалогію ў Капенгагенскім унце. Аўтар прац «Страх і хваляванне» (1843), «Філасофскія крохі» (1844), «Стадыі жыццёвага шляху» (1845), «Хвароба да смерці» (1849) і інш. Сваё бачанне быцця чалавека сфармуляваў як рэалізацыю чалавечай суб’ектыўнасці, у якой асаблівая роля належыць такім паняццям, як «асоба», «свабода», «выбар», «страх», «адчай», «рашучасць» і інш. Існаванне чалавека разглядаў у 3 тыпах экзістэнцыі: эстэт., этычнай і рэліг. 3 несувымернасці божага і чалавечага свету, веры і розуму выводзіў тэзіс пра бяссэнсавасць іх спалучэння, бо ўсякія спробы такога злучэння непазбежна вядуць да парадоксаў. Творы К. вьшучаюцца яскравасцю. Філасофія яго стала папулярнай у 20 ст. 3 узнікненнем экзістэнцыялізму набыла
М.Керзін. Вечная памяць героям, якія загінулі ў барацьбе за Радзіму. 1947.
характар класічнай філас. лры ў галіне ірацыяналістычных канцэпцый.
Літ:. Быховскнй Б. Э.Кьеркегор. М., 1972. А.М.Елсукоў.
КЕРКІНІТЫДА (ірэч. Kerkinitis), антьмны горад, заснаваны грэкамі на рубяжы 6—5 ст. да н.э. на зах. узбярэжжы Крыма, на месцы сучаснай Еўпаторыі. У 4—2 ст. уваходзіла ў склад уладанняў Херсанеса. Праз К. вёўся гандлёвы абмен са скіфамі Крыма. У 2й пал. 4 ст. і 3 ст. да н.э. К. чаканіла свае манеты. Заняпала ў выніку грэкаскіфскіх войнаў 2 ст. да н.э. У час раскопак выяўлены частка абарончых сцен і руіны жылых кварталаў.
КЕРКІРА (Kerkyra), К о р ф у, востраў у Іанічным м., у групе Іанічных астравоў. Тэр. Грэцыі. Пл. 592 км². Нас. (з прылеглымі астравамі) 105 тыс. чал. (1991). Паверхня — узгорыстыя раўніны і нізкагор’і (выш. да 906 м). Складзены з вапнякоў і сланцаў. Міжземнаморскі хмызняк (маквіс). Плантацыі цытрусавых, аліўкавыя гаі, вінаграднікі. Кліматычныя (зімовыя) курорты. Гал. горад і порт — Керкіра.
КЕРМА, фізічная велічыня, якая характарызуе меру энергіі, перададзенай іанізавальным выпрамяненнем зараджаным часціцам у дадзеным пункце аб’ёму апрамененага рэчыва. Тэрмін «К» — абрэвіятура англ. выразу kinetic energy releacased in matter (кіметычныя энергія, вызваленная ў рэчыве). К. роўная адносінам сумы пачатковых кінетычных энергій зараджаных часціц, якія ўтвараюцца пад дзеяннем нейтронаў, рэнтгенаўскіх і уквантаў у элеменгарным аб’ёме рэчыва, да масы рэчыва ў гэтым аб’ёме. Адзінка К. ў СІ — грэй.
КЕРМАДЭК (Kermadec), група з 4 вулканічных астравоў на ПдЗ Ціхага ак. Тэр. Новай Зеландыі. Пл. 33 км². Найб. вялікі (29 км²) і найб. высокі (да 525 м) ваў Рауль (Санды). Трапічная і субтрапічная расліннасць. Багатая арнітафауна, калоніі марскіх птушак. Адзначаны выключна высокія паказчыкі заамасы (57,3 г/м²). Рэзерват Кермадэк—Айлендс (засн. ў 1934). Астравы названы ў гонар Х.Кермадэка — удзельніка франц. экспедыцыі д’Антркасто ў 1793.
КЕРМАДЭК (Kermadec), глыбакаводны жолаб на ПдЗ Ціхага ак., на ПнУ ад Новай Зеландыі. Выцягнуты з Пн на Пд на 1270 км уздоўж усх. падножжа авоў Кермадэк. Глыб. да 10047 м, сярэдняя шыр. 88 км. На Пн пераходзіць у жолаб Тонга.
КЕРМАН, горад на ПдУ Ірана. Адм. ц. астана Керман. Засн. ў 3 ст. Сасанідамі. Каля 300 тыс. ж. (1997). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр. Прамсць: харч., тэкст., цэментная. Рамёствы (выраб дываноў, хустак і шаляў, керамікі). Цэнтр вытвсці хны. Унт. Шахская мячэць 11—12 ст., інш. арх. помнікі 14 ст.
керч 239
КЕРМЁК (Limonium), род кветкавых раслін сям. плюмбагавых. Больш за 200 відаў. Пашыраны на ўсіх кантынентах Трапляюцца на засоленых узбярэжжах мораў і азёр, сухіх горных схілах. У Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі інтрадукаваны К.: Бандуэлі (L. bonduellii), выемчаты (L. sinuatum), Гмеліна (L. gmelinii), Меера (L. теуегі), шыракалісты (L. platyphyllum).
Шмат і двухгадовыя травы, радзей паўкусты выш. 10—15 см. Сцёблы ператварыліся ў бязлістыя галінастыя кветаносы. Лісце буй
Кермек звычайны.
ное, эліпса або яйдападобнае ў прьжаранёвай разетцы. Кветкі дробныя, ружовыя, пурпуровыя, жоўтыя ў мядёлчатых або шчыткападобных суквеццях. У каранях вял. колькасць дубільных рэчываў. Тэхн. і дэкар. расліны. У.П.Пярэднеў. КЕРМЁТЫ, керамікам е т a лічныя матэрыялы, штучныя матэрыялы, якія атрымліваюць спяканнем або прасаваннем (спосабамі парашковай металургіі) керамічных і метал. парашкоў. Спалучаюць карысныя ўласцівасці керамікі і металаў.