• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    КЕФАЛЕВЫЯ (Mugilidae), сямейства рыб атр. кефалепадобных. 15 родаў, больш за 100 відаў. Пашыраны ў марскіх, саланаватых і прэсных вадаёмах трапічных і ўмераных шырот, у т.л. ў Азоўскім, Каспійскім, Чорным і Япон
    
    
    
    Да арт Кефалевыя. Кефалі: 1 — сінгіль; 2 — лабан; 3 — вастранос.
    
    скім морах. Трымаюцца каля берагоў невял. касякамі, спалоханыя часта выскакваюць з вады. Асн. прамысл. віды з роду Mugil: лабан (М. cephalus), сінгіль (М. auratus), вастранос (М. saliens).
      Даўж. да 90 (звычайна 35—50) см, маса да 7 кг. Цела валькаватае, тулава і галава ўкрыты буйной луской. На спіне 2 плаўнікі. Рот маленькі, зубы дробныя або адсутнічаюць. Нерастуюць паблізу берагоў у вер.—кастрычніку. Ікра пелагічная. Для нагулу заходзяць у залівы, ліманы. Кормяцца дэтрытам, абрастаннямі, дробнымі беспазваночнымі. Аб’ект промыслу, спарт. лоўлі і развядзення.
    
    КЕФАЛІНІЯ (Kephallenia), востраў каля зах. берагоў Грэцыі, найб. з Іанічных авоў. Тэр. Грэцыі. Пл. 752 км². Нас. (з прылеглымі астравамі) 31,3 тыс. чал. (1981). Вапняковыя плато і кароткія хрыбты са стромкімі схіламі. Выш. да 1628 м (г. Энас). Зараснікі міжземнаморскіх вечназялёных і лістападных хмызнякоў, невял. хваёвыя лясы. Плантацыі аліваў, тытуню, вінаграднікі, сады. Гал. горад і порт — Аргастоліян.
    
    КЕФІРНЫЯ «ГРЫБКІ», закваска для атрымання кефіру з каровінага малака. Уключае казеін і мікраарганізмы: ма
    
    
    лочнакіслы стрэптакок (Streptococcus lactis), які зброджвае лактозу з утварэннем малочнай кіслаты; малочнакіслая палачка (Streptobacterium plantarum), што надае кефіру неабходную кансістэнцыю і смак; малочныя дрожджы (Torulopsis kefir), якія зброджваюць лактозу з угварэннем этылавага спірту і вуглякіслага газу. У высушаным стане К.«г.» — залацістажоўтыя зярняты велічынёй з лясны арэх, у малацэ павялічваюць аб’ём у 2—5 разоў. Радзіма К.«г.» — Каўказ, дзе ў стараж. час была адабрана закваска з натуральна складзеным згуртаваннем мікраарганізмаў.
    КЕЦЬ, рака ў Краснаярскім краі і Томскай вобл. Расіі, правы прыток р. Об. Даўж. 1621 км, пл. бас. 94,2 тыс. км². Бярэ пачатак з балот ОбЕнісейскага водападзелу. Цячэ па паўд.ўсх. частцы Зах.Сібірскай раўніны, рэчышча звілістае, шматлікія пратокі; упадае ў р. Об 2 рукавамі — Тагурскім і Нарымскім на адлегласці 160 км адзін ад аднаго. Гал. прытокі: Сачур, Арлоўка, Лісіца (справа), М. Кець, Мендэль, Яловая, Чачамга (злева). Жыўленне пераважна снегавое. Ледастаў з канца кастр. — пач. ліст. да канца крас. — пач. мая. Сярэдні расход вады 560 м³/с. Суднаходная на 737 км ад вусця. Сплаўная.
    КЕЧКАЎКА, рака, гл. Ботча.
    КЁЧКЕМЕГ (Kecskem6t), горад у цэнтр. ч. Венгрыі, у міжрэччы Дуная і Цісы. Адм. ц. медзье БачКішкун. 103 тыс. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўгадарог. Прамсць: машынабудаванне (у т.л. с.г., радыётэхнічнае, прыладабудаванне), абутковая, дрэваапр., харчасмакавая. Вытвсць буд. матэрыялаў. Цэнтр раёна пладаводства, вінаградарства і перапрацоўкі с.г. прадукцыі. Традыцыйная с.г. кірмашы. Музей вінаградарства. Арх. помнікі: касцёлы св. Стэфана (15—18 ст.), францысканцаў (15—18 ст.), евангелічны (17—18 ст.), уніяцкая царква (19 ст.).
    КЕЧУА, кічуа, кешуа, сучасны індзейскі народ у Паўд. Амерыцы. Складае значную ч. насельніцтва Перу (7,7 млн. чал.), Эквадора (4,3 млн. чал.), Балівіі (2,47 млн. чал.). К. жывуць таксама на ПнЗ Аргенціны, Пн Чылі, Пд Калумбіі; агульная колькасць 10—13 млн. чал. (1990я г.). Нашчадкі стараж. інкаў. Мова — кечуа (у Перу з 1975 афіц. мова разам з іспанскай). Паводле веравызнання пераважна католікі. Займаюцца земляробствам, рамяством.
      Літ.: Зубрнцкнй Ю.А Ннкнкечуа: Основные этапы нстормн народа. М., 1975.
    КЕШбКАЎ Алім Пшэмахавіч (н. 22.7.1914, с. Шалушка Чэгемскага рна, КабардзінаБалкарыя), кабардзінскі пісьменнік. Нар. паэт КабардзінаБалкарыі (1964). Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Паўн.Каўк. пед. інт (1935). Друкуецца з 1934. Першы зб. вершаў і паэм — «Каля падножжа гор» (1941). У кнігах паэзй «Шлях конніка» (1946), «Зямля маладосці» (1948), «Сагрэтыя
    
    камяні» (1964), «Таўро» (1969), «Волатаўская чаша» (1977), раманедылогіі «Вяршыні не спяць» (кн. 1—2, 1960— 66; Дзярж. прэмія РСФСР імя Горкага 1968), раманах «Зламаная падкова» (1973), «Усход месяца» (1977) і інш. гіст. этапы жыцця каб.балк. народа, каларьггныя вобразы суайчыннікаў, глыбіня філас. думкі. Аўтар п’ес, твораў для дзяцей і інш. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі К.Камейша, Л.Салавей.
      Тв:. Бел. пер. — Зламаная падкова. Мн., 1981; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—4. М., 1981—82.
      Літ.: Сокуров М. Лнрнка АКешокова. Нальчнк, 1969.
    
    КЕШЫШ’ЯН Уладзімір Анатолевіч (н. 23.5.1942, г. Орск Арэнбургскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне электратэхнікі і апрацоўкі сігналаў. Др тэхн. н. (1993), праф. (1995). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1964) і БДУ (1975). 3 1970 у Бел. дзярж. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па аўтаматызаваным аналізе эл. і электронных схем, эл. фільтрацыі і апрацоўцы сігналаў дыскрэтнымі мікраэлектроннымі ланцугамі.
      Те.\ Аналнз емкостпых цепей переменной топологнм с пспользованнем уравненнй заряда // Раднотехняка н электроннка. Мн., 1983. Вып. 12; Формнрованне уравненмй состояння емкостноключевых цепей (разам з Л.І.Ганчарыкам) // Электрнчество. 1988. № 8.
    КЁБКЕ (Kobke) Крыстэн (26.5.1810, Капенгаген — 7.2.1848), дацкі жывапісец і графік. 3 1822 наведваў AM у Капенгагене, з 1828 вучыўся ў К.В.Экерсберга. Творчасць стылістычна блізкая да бідэрмееру. Пісаў лірычныя, тонкія па каларыце партрэты, пейзажы, жанравыя сцэны: «Прадавец цыгар», «Сястра мастака» (абодва 1831), «Брама» (1834), «Остэрбра пры ранішнім асвятленні» (1836), «Форум у Пампеях» (1840), партрэт нявесткі мастака (1842) і інш.
    К’ЁГА, Кіёга (Kyoga, Kioda), возера ў Афрыцы, на тэр. Уганды, на выш. 1029 м. Пл. каля 2,6 тыс. км², даўж. да 120 км, глыб. 3—5 м. Берагавая лінія звілістая, часта губляецца сярод зараснікаў трыснягу і папірусу, якія займаюць усё возера, акрамя суднаходнай пратокі. Праз К. працякае р. ВікторыяНіл. Рыбалоўства.
    
    КЁЙЛЕН ДЙЙЛСТРА (Keulen Deelstra) Ацье (н. 31.12.1936, г. Грау, Нідэрланды), галандская спартсменка (канькабежны спорт, скарасны бег на каньках). Прызёр XI зімовых Алімп. гульняў (1972, г. Сапара, Японія); сярэбраны на дыстанцыі 1000 м і бронз. на дыстанцыях 1500 і 3000 м. Чэмпіёнка свету ў мнагабор’і (1970, 1972—74), бронз. прызёр (1973) на дыстанцыях 1500 і 3000 м. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па спрынтарскім бегу на каньках (1973—74). Чэмпіёнка Еўропы ў мнагабор’і (1972—74), на дыстанцыях 500, 1000 і 1500 м (1973—74). Рэкардсменка свету на дыстанцыі 1500 м (1970) і па суме мнагабор’я (1972).
    
    кёльройтэр         243
    
    КЁЛЕР (Kohler) Георг (н. 17.4.1946, г. Мюнхен, Германія), нямецкі імунолаг. Скончыў Фрайбургскі унт (1971). 3 1971 у імуналагічным інце (г. Базель, Швейцарыя), з 1974 у лабараторыі малекулярнай біялогіі Кембрыджскага унта (Вялікабрытанія). 3 1985 дырэктар інта імунабіялогіі М.Планка (г. Фрайбург). Навук. працы па даследаваннях выпрацоўкі антыцел. Распрацаваў біятэхналогію атрымання монакланальных антыцел, што сакрэтызуюцца клетачнымі гібрыдамі. Нобелеўская
    
    
    Г.Кёлер.
    
    
    прэмія 1984 (разам з М.К.Ерне С. Міл ьштэйнам).
    КЁЛЕР (Кбіег) Іохан (8.3.1826, Вастэмыйза Вільяндзіскага пав., Эстонія — 22.4.1899), эстонскі жывапісец і акварэліст, заснавальнік нац. школы жывапісу. Скончыў Пецярбургскую AM (1855). У 1857—62 вучыўся і працаваў у Рыме і Парыжы. 3 1862 у Пецярбургу. Выкладаў у школе Тва заахвочвання мастакоў (1862—63) і AM (1869—70, з 1867 праф.). Пісаў пераважна камерньы і парадныя партрэты, рэліг. і міфалагічныя кампазіцыі. Сярод твораў: «Геркулес выводзіць Цэрбера з пекла» (1855), аўтапартрэт (1859), «Дзяўчынка ля крыніцы» (1859—61), партрэты бацькі і маці мастака (1857—64), «Абуджэнне ад чароўнага сну, або Эстонская легенда» (1864—65), «Ева з гранатам» (1879— 80), «Праклён Ларэляў манахамі» (1887) і інш.
    КЁЛЬН (Koln), горад на 3 Германіі, зямля Паўночны РэйнВестфалія. 956 тыс. ж. (1991). Вузел чыгунак і аўгадарог. Буйны порт на Рэйне. Міжнар. аэрапорт К. — Бон. Важны прамысл., гандл., фін. і культ. цэнтр краіны. Прамсць: машынабудаванне, у т.л. цяжкое, с.г., эл.тэхн., аўтамабілебудаванне («ФордВерке»), трактара, лака
    
    Панарама Кёльна.
    
    матыва і суднабудаванне; нафтаперапр. і нафтахім., тэкст., швейная, парфумерная, папяровая, харчасмакавая (тытунёвая, сыраробная, мукамольная). Цэнтр буравугальнага басейна. Метрапалітэн. Кёльнскі універсітэт. Кансерваторьм. Оперны тр, філармонія, 2 сімф. аркестры.
      Узнік з рым. ваен. лагера, засн. каля 38 да н.э. (з 50 н.э. рым. калонія) на месцы паселішча герм. племя убіяў. У 3 ет. н.э. тут узніклі хрысц. абшчыны. 3 канца 8 ст. значны рэліг. цэнтр (рэзідэнцыя епіскапа, пазней архіепіскапа), буйны горад сярэдневяковай Германіі (12 брам, больш за 80 вежаў), адзін з вядучых гарадоў Ганзы У 1388 засн. Кёльнскі універсітэт. У выніку паўстання гараджан 1370—96 скасавана ўлада патрыцыяту. У 1794 акупіраваны франц. войскамі. 3 1815 у складзе Прусіі. У 19 ст. актывізавалася эканам. развіццё (банкі, страхавая справа, металургія, машынабудаванне, хім. прамсць, эксплуатацыя параходаў і чыгупак), Пасля 1й сусв. вайны акупіраваны (да 1926) брыт. войскамі. У 2ю сусв. вайну значна разбураны, пасля вайны ў брыт. акупац. зоне. 3 1949 у складзе ФРГ.
      Сярод помнікаў раманскія цэрквы СанктПанталеон (964—980, дабудоўвалася ў 1150— 1503), СанктГеорг (1059—1188), СанктМарыяімКапітоль (1067—1250), гатычныя Кёльнскі сабор, цэрквы Мінарьпэнкірхе (пасля 1248—1408), СанктУрсула (асвячона ў 1287), Антанітэркірхе (14 ст.; у інтэр’еры скулыпура Э.Барлаха «Анёл смерці», 1927, 2я адаіўка 1938), Петэрскірхе (каля 1515— 30, у інтэр'еры «Распяцце Пятра» П.П.Рубенса, 1640), ратуша (1350—70), барочныя цэрквы Узнясення Марыі (1618—27, арх. К.Вамзер), Марыі Міру (1643—1716), МарыііндэрКупфергасе (1705—15). Найб. значныя пабудовы 20 ст.: фабр. і адм. будынкі на выстаўцы «Нямецкага Веркбунда» (1914, арх. В.Гропіус, АМаер), Новы мост цераз р. Рэйя (1950, арх. Г.Ломер), зд Форда (1957, П.Ф.Шнайдэр), драм. тр (1959—65, арх. В.Рьшхан). У К. музеі: маст. рамяства, Кунстгале, усх.азіяцкага мастацгва, рым.германскі, Шнютгена, ВальрафРыхарц і інш.