• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
      Літ.: Беларуская кераміка. Мн., 1984; Бобрннскнй АА. Гончарство Восточной Европы: Нсточнмкн н методы нзучення. М., 1978; Акунова Л.Ф., Крапмвнн В.А. Технологня пронзводства н декорнрованне художественных керамнческнх нзделнй. М., 1984.
         Н.І.Здановіч, Г.К.Штыхаў, М.М.Яніцкая, В.І.Жук (К. мастацкая).
    КЕРАМІКАМЕТАЛІЧНЫЯ МАТЭРЫІІІЫ, тое, што керметы.
    
    «КЕРАМІН», адкрьггае акцыянернае тва (ААТ) па вытворчасці буд. матэрыялаў. Утворана 3.6.1994 на базе вытв. аб’яднання «Мінскбудматэрыялы», якое дзейнічае з 1975 як шматгаліновае прадпрыемства. У яго ўвайшлі камбінат буд. матэрыялаў (галаўное прадпрыемства) і заводы; керамічны (дзейнічаў з 1902 як арцель па вьпвсці глінянай цэглы), мінералаватных вырабаў, «Будфарфор» (усе ў Мінску), а таксама кар’ераўпраўленне «Гайдукоўка» (з 1995 горны цэх, г.п. Радашковічы) і цагелькы завод «Студзёнка» (закрыты ў 1981). Асн. прадукцыя (1998): цэгла, плітка для ўнутр. абліцоўкі сцен, для падлогі, чарапіца, мінералаватныя будаўнічыя маты, сан.тэхн. абсталяванне, наборы кафлі для печаў і камінаў, арх. кераміка і інш.
    
    
    
    Да арт. Керамічная прамысловасць. Ліцейны ўчастак завода «Будфарфор» ААТ «Керамін».
    
    КЕРАМІЧНАЯ ПРАМЫОібВАСЦЬ, падгаліна будаўнічых матэрыялаў прамысловасці, якая аб’ядноўвае прадпрыемствы па здабычы сыравіны і вытвсці грубай керамікі (гліняная цэгла, керамічны камень, абліцовачная плітка, кафля, дахоўка, дрэнажныя трубы, сан.буд., кіслота і вогнетрывалыя вырабы і інш ), тонкай керамікі (фарфорафаянсавыя вырабы: прадметы прыкладнога характару, гасп. і лабараторны посуд і інш.), керамзіту, вырабаў эл.тэхн. і радыётэхн. прамсці, прадметаў дэкар,прыкладнога мастацтва. Вытвсць вырабаў з керамій заснавана на ўласцівасці гліністых матэрыялаў утвараць з вадой пластычнае цеста, з якога можна рабіць патрэбную форму і абпальваць. Керамічная вытвсць разнастайная, зводзіцца да працэсаў апрацоўкі керамічнай сыравіны, падрыхтоўкі масы, афармлення вырабаў, іх сушкі і абпальвання.
      На Беларусі вытвсць глінянага посуду пачалася ў неаліце (5—4 тыс. г. да н.э.). 3 пашырэннем тут у 10 ст. н.э. гакчарнага круга вытвсць вырабаў з гліны вылучылася ў спец. рамяство — ганчарства. У 16—18 ст. існавалі дзесяткі асяродкаў вытвсці керамічных вырабаў, пераважна розных відаў гасп. посуду. 3 16 ст. інтэнсіўна развівалася і вытвсць кафлі (буйным. яе цэнтрам пазней стаў Копысь). У 1742 кн. М.Радзівіл заснаваў у Свержані першую на Беларусі фаянсавую мануфактуру, дзе выпускалі сталовы посуд, дэкар.маст. вырабы. Фаянс выраблялі мануфактуры ў Гродне, Целяханах, Урэччы, Слуцку. 3 даўніх часоў як цэнтры керамічнай вытвсці вядомы Пружаны, Дуброўна, Івянец, Радашковічы, Ракаў, Гарадная (Столінскі рн). У 1950—60я г. на Беларусі арганізаваны выпуск керамічных дрэнажных труб, абліцовачнай пліткі, керамічнай пліткі для падлогі, дахоўкі. У 1974 вытвсць дахоўкі была спынена, адноўлена ў 1990я г. Сярод краін свету вытвсцю керамічных вырабаў вылучаюцца Кітай, ЗША, Расія, Італія, Іспанія, Чэхія.
      На Беларусі (1995) выпушчана 5426 тыс. м² керамічнай іуііткі для ўнутр. абліцоўкі, 1071 тыс. м² керамічнай пліткі для падлогі, 1679 тыс. м² фасаднай керамічнай пліткі розных колераў, 433,6 тыс. шт. сан. керамічных вырабаў, 20,2 тыс. м² дахоўкі, 21 млн. шт. фарфорафаянсавага посуду, у т.л. 409 тыс. камшіектаў чайных і кававых сервізаў. Найбольшае прадпрыемства па выпуску розных відаў буд. керамікі ВА «Керамін» (раней «Мінскбудматэрыялы»). Буд. кераміку выпускаюць таксама ВА «Кераміка» ў Віцебску, Обальскі керамічны зд, ВА «Оршабудматэрыялы», Ваўкавыскае вытворчае аб’яднанне будаўнічых матэрыялаў, Брэсцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў, Скідзельскі камбінат буд. матэрыялаў, Бабруйскі камбінат будаўнічых матэрыялаў, Магілёўскі камбінат буд. матэрыялаў, Рэчыцкі керамікатрубны зд, зд абліцовачнай фасаднай керамікі «Гарынь» у Столінскім рне, малые прадпрыемствы «Архіпласт» (Ліда), «Маналіткерам» (Талачынскі рн) і
    
    інш. Гатункавы посуд, маст. кераміку вьшускаюць Мінскі фарфоравы зд, вьггв. гандл. фірма «Фарфор» (Добруш), Радашковіцкі керамічны зд. Экспартуюцца абліцовачная керамічная плітка, гатунковы посуд, вырабы маст. керамікі. CJ. Сідор.
    
    КЕРАМІЧНАЯ СЫРАВША, мінеральная сыравіна (разнастайныя гліны, каалін, кварцавы пясок), якая выкарыстоўваецца прадпрыемствамі керамічнай прамысповасці. Найлепшай сыравінай з’яўляюцца гліны каалінітавага і каалінгідраслюдзістага саставу з невял. прымессю мантмарыланіту. На Беларусі вядомы 232 радовішчы легкаплаўкіх глін, 6 — тугаплаўкіх, 9 — глін для вьгтвсці керамзіту і аглапарыту, 4 — кааліну.
    У.Я.Бардон.
    
    КЕРАНСКІ Аляксавдр Фёдаравіч (4.5.1881, г. Сімбірск, цяпер Ульянаўск, Расія — 11.6.1970), расійскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Пецярб. унт
    
    
    АФ.Керанскі.         Б.М.Кербабаеў.
    
    (1904). Адвакат (прысяжны павераны). У час рэзалюцыі 1905—07 прымыкаў да партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў. Набыў вядомасць як абаронца ў час паліт. судовых працэсаў і як кіраўнік камісіі па расследаванні падзей Ленскага расстрэлу 1912 у 3й Дзярж. думе. У 4й Дзярж. думе старшыня фракцыі трудавікоў. 3 сак. 1917 чл. Часовага ўрада: міністр юстыцыі (сак.—май), ваен. і марскі міністр (май—вер.), з 8(21).7.1917 міяістрстаршыня (прэм’ер), з 30 жн. (12 вер.) і вярх. галоўнакамандуючы. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 арганізатар (разам з ген. П.М.Красновым) антыбальшавіцкага выступлення 26—31.10(8—13.11)1917. 3 чэрв. 1918 у эміграцыі: жыў у Берліне, Парыжы, з 1940 у ЗША. Складальнік і рэд. шзрагу дакумент. публікацый па гісторыі рас рэвалюцыі, аўтар мемуараў.
      7’«.: Рус. пер. — Россня на нсторнческом повороте: Мемуары. М., 1993.
    
    КЕРАРПРЫТ, мінерал, тое, што хлораргірыт.
    
    КЕРАТААКАНТбМА [ад грэч. keras (keratos) рог, рэчыва рога + akantha калючка, шып, вастрыё + ... ома], дабраякасная эпідэрмальная пухліна валасяных фалікул. Мяркуюць, што прырода К. вірусная. Найчасцей бывае ў людзей сярэдняга ўзросту, якія маюць кантакг з вугляродам і прадуктамі каменнага вугалю. На твары, кісцях рук узнікае
    
    
    КЕРГЕЛЕН             237
    
    шчыльнае, паўшарападобнае зацвярдзенне, 2—3 см у дыяметры, з уцісканнем у цэнтры, запоўненым рагавымі масамі, якія лёгка выдаляюцца. Праз 3—6 месяцаў пасля К. застаюцца рубцы, магчыма перараджэнне ў пласкаклетачны рак. Лячэнне: рэнтгенатэрапія, элекгракаагуляцыя, хірургічнае.
    М.З.Ягоўдзік.
    
    КЕРАТАПЛАСТЫКА, перасадка рагавіцы, пластычная аперацыя перасадкі рагавой абалонкі вока. Робяць К. пры бяльме рагавіцы з рззка паніжаным зрокам (аптычная К.), калі рагавіца пакрыта язвамі, для ліквідацыі дэфекту пры раненнях і перфарацыях рагавіцы, для змены рэфракцыі рагавіцы (лячэбная К.). Касметычную К. робяць пры бяльме рагавіцы на сляпых вачах з мэтай стварыць ілюзію нармальнага вока. Пры К. паталагічна змененую рагавіцу ці яе частку замяшчаюць трансплантантам. Л.М.Марчанка.
    КЕРАТАФІР, (ад грэч. keras (keratos) рог + парфір), альбітафір эфузіўная або жыльная магматычная горная парода з парфіравымі вылучэннямі шчолачнага палявога шпату (пераважна альбіту) і каляровых мінералаў (звычайна біятытў). Асн. маса іпчыльная, складаецца пераважна з ізаметрычных або падоўжаных мікралітаў альбіту. Колер буры ці ружаваты. Шчыльн. 2610— 2670 кг/м³. Харакгэрна генетычная сувязь са спілітамі. На Беларусі тралляецца на ПдУ у комплексе вулканічных парод дэвонскага асадкавага чахла.
    КЕРАТЬІТ [ад грэч. keras (keratos) por], запаленне рагавой абалонкі вока, іншы раз з частковым або поўным яе памутненнем (бяльмом) і паніжэннем зроку да слепаты. Адрозніваюць К. экзагенныя (пры ўздзеянні знешніх фактараў, пераважна інфекц., ш пры траўме) і эндагенныя (пры захворваннях арганізма); па лакалізацыі бываюць паверхневыя і глыбокія. Сімптомы К.: святлабоязь, слёзацячэнне, боль, пачырваненне вока, парушэнне празрыстасці рагавіцы, паніжэнне зроку.
       Найчасцей бываюць вірусныя К. (напр., герпегычны выклікаецца вірусамі герпесуУ Катаральныя ўзнікаюць пры інфекц. кан’юнктывітах (ганарэйным, дыфтэрыйным), трахоме і інш. Пры бакгэрыяльных гнойных К. (выклікаюцца стафілакокамі, пнеўмакокамі і інш.) можа развіцца паўзучая язва з дэфектам рагавіцы і рубцом. Паверхневыя туберкулёзнаалергічныя скрафулёзныя К., як правіла, двухбаковыя; гематагенныя глыбокія К. пашкоджваюць адно вока з моцным памутненнем рагавіцы. Парэнхіматозны К. (тыповая форма глыбокага эндагеннага К.) найчасцей бывае пры прыродасаным сіфілісе. Лячэнне: рассысальная тэрапія, хірург. — кератапластыка. Л.М.Марчанка.
    
    КЕРАЦІНЫ бялкі верхняга слоя скуры і яе вытворных (валасоў, пер’я, кіпцюроў, капытоў, рагоў і інш.). Выяўлены 2 канфармацыі: РК. (струкгура нерасцягнутых валокнаў) і рК. (расцягнугая форма). Абумоўліваюць мех. трываласць скуры і скурных угварэнняў. У складзе К. шмат глутамінавай кіслаты, лейцыну,
    
    
    цыстэіну. Нерастваральнасць у вадзе, арган. растваральніках, устойлівасць да пратэалітычных ферментаў абумоўлена шматлікімі дысульфіднымі сувязямі паміж поліпептыднымі ланцугамі. Парушэнне абмену К. прыводзіць да захворванняў скуры.
    КЕРБАБАЕЎ Берды Мурадавіч (15.3.1894, аул КаўкіЗерэн Тэджэнскага рна, Туркменістан — 23.7.1974), туркменскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Туркменіі (1967). Засл. дз. маст. Туркменіі (1943). Акад. АН Туркменіі (1951). Герой Сац. Працы (1969). Вучыўся ў Ленінградскім унце (1927— 28). Друкаваўся з 1923 (сатыр. вершы, паэмы). Аўтар кн. нарысаў і апавяданняў «Рэчаіснасць» (1931), гіст.рэв. рамана «Вырашальны крок» (кн. 1—3, 1940—55; Дзярж. прэмія СССР 1948), п’ес «Браты», «Махтумкулі» (абедзве 1943) і інш. На аснове рамана «Цудам народжаны» (1967) створана п’еса «Кайгысыз Атабаеў» (1969, Рэсп. дзярж. прэмія імя Махтумкулі 1971). Жыццю нафтавікоў прысвечаны раман «НебітДаг» (1957), жыццю вёскі — аповесць «Айсалтан з краіны белага золата» (1949, Дзярж. прэмія СССР 1951) і paMan «Кропля вады — крупінка золата» (1972). Аўтар кніг для дзяцей. Адзін з першых перакладчыкаў твораў Я.Купалы на туркм. мову. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.Барадулін, Л.Салавей, М.Паслядовіч, Г.Шупенька.
       Тв:. Бел. пер. — Батыр: [Апавяданні]. Мн., 1961; у кн. Каракумскія зоркі. Мн., 1969; Рус. пер. — йзбр. проязв. Т. 1—6. Ашхабад. 1969—73.