Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КЕНДЫР, кзылкурай, т у р к a (Trachomitum), род кветкавых раслін сям. кутравых. 6 відаў. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, ва ўмеранай зоне Азіі.
Шматгадовыя травы ці паўкусты з прамастойным разгалінаваным сцяблом выш. да 1,5 м, у якім да 20—27% лубу. Лісце з кароткім чаранком, падоўжана ці авальналанцзгнае. Кветкі дробныя, белыя, ружовыя або чырвонафіялетавыя, сабраныя ў рыхлыя гронкі на верхавінках сцёблаў. Плод — лістоўкападобны, даўж. 8—20 см. Валокны з лубу К. насычаны дубільнымі рэчывамі і смола
мі, устойлівымі да загнівання, прыдатныя для вырабу рыбалоўных сетак. У.П.Пярэднеў.
КЕНЕВІЧ Баляслаў Альбінавіч (21.11.1907, в. Дварэц Лунінецкага рна Брэсцкай вобл. — 3.5.1969), генераллейтэнант (1946). Скончыў Вышэйшыя акад. курсы (1948). У Чырв. Арміі з
кенія 229
стралк. палка, дывізіі. 3 снеж. 1943 у Войску Польскім: нач. штаба корпуса, арміі, камандзір дывізіі. Удзельнік баёў пад Масквой, вызвалення Варшавы, ВіслаОдэрскай, Берлінскай аперацый. У 1945—54 на адказных пасадах у Войску Польскім і Сав. Арміі.
КЕНЁВІЧ (Kieniewicz) Стафан (20.9.1907, в. Дарашэвічы Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл. — 2.5.1992), польскі гісторык. Акад. Польскай АН (1969). Скончыў Пазнанскі унт. 3 1937 працаваў у Скарбовым архіве ў Варшаве. У 2ю сусв. вайну ўдзельнічаў у падп. барацьбе Арміі Краёвай. У час Варшаўскага паўстання 1944 паранены, зняволены ў канцлагеры Дахаў. У 1946—77 выкладаў у Варшаўскім унце.
Кендыр ланцэталісты.
Даследаваў гісторыю барацьбы Польшчы за незалежнасць у канцы 18—19 ст., грамадскіх рухаў 19 ст., развіцця польск. нац. самасвядомасці, гісторыю Варшавы. Аўтар манаграфій «Адам Сапега (1828—1903)» (1939), «Польская рэвалюцыя 1846 г.» (1950), «Легіён Міцкевіча, 1848—1849» (1957), «Брусельскі самотнік: Аповесць пра Іаахіма Лялевеля» (2е выд., 1960). Паўстанню 1863—64 прысвечаны кнігі «Студзеньскае паўстанне» (2е выд., 1983), «Дарашэвічы 1863» (1986) і інш.
В. С.Пазднякоў. КЕНЁВІЧ Фелікс (1802, Мазыршчына — 1863), удзельнік паўстання 1830—31. Вучыўся ў Віленскім унце. У маі 1831 узначаліў паўстанне ў Мазырскім пав. У створаны ім паўстанцкі атрад уваходзілі сяляне, шляхта, чыноўнікі. У чэрв. 1831 пасля няўдалай спробы захапіць Мазыр, атрад вымушаны быў перанесці дзеянні ў Рэчыцкі пав. Пасля паражэння паўстання эмігрыраваў у Галіцыю. У 1833 у Францыі. Удзельнічаў у паліг. жыцці польскай эміграцыі. Паводле некат. звестак у 1835—39, 1844— 46 быў эмісарам на Палессі, у Галіцыі, на Валыні, у Коўне. У 1857, скарыстаўшы амністыю, вярнуўся ў Мазыр.
В.В.Швед.
КЕНЕСАРЫ КАСЬІМАЎ (1802—1847), дзеяч казахскага нац.вызв. руху. Унук хана Аблая. Султан, з 1841 хан Сярэдняга жуза (плем. аб'яднанне на ПнУ сучаснага Казахстана, у 1740 пры хане Аблаю далучаны да Расіі). Выступаў за аддзяленне Казахстана ад Рас. імперыі і супраць палггыкі рас. улад, якія абмяжоўвалі правы каз. знаці. У 1837—47 кіраваў антырас. ўзбр. паўстаннем казахаў; аснову яго войска складалі дружыны сваякоў. Меў падтрымку з боку сярэднеазіяцкіх ханстваў. У 1846 выцеснены рас. войскамі на Пд у межы Старэйшага жуза. Загінуў у час набегу на кіргізаў.
КЁНІГСБЕРГ Якаў Эмануілавіч (н. 4.8.1939, г. Мазыр Гомельскай вобл.), бел. вучоныімунолаг. Др біял. н. (1982), праф. (1993). Скончыў Мінскі мед. інт (1962). 3 1970 у БелНДІ эксперым. ветэрынарыі, з 1988 у Н.д. клінічным інце радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі (нам. дырэктара). Навук. працы па радыяцыйнай медыцыне, гігіене, ахове арганізма ад уздзеяння радыяцыі.
Те.: Pathway analysis and dose distributions: Final report. Brussels; Luxembourg, 1986 (y caаўг).
КЕНІГСбн Уладзімір Уладзіміравіч (7.11.1907 — 17.11.1986), расійскі акцёр. Hap. арт. СССР (1982). Скончыў тэатр. студыю ў Сімферопалі (1926). 3 1926 акцёр Сімферопальскага тра, з 1942 — маск. Камернага тра. 3 1951 у Малым тры. Вострахаракгарны акцёр. Сярод роляў: Незнамаў, Кучумаў («Без віны вінаватыя», «Шалёныя грошы» А.Астроўскага), Сіплы («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Парфірый Галаўлёў («Паны Галаўлёвы» М.СалтыковаШчадрына), Радольф («Мадам Бавары» паводле Г.Флабера), прынц Ганзага («Эмілія Галоці» Г.Лесінга) і інш. 3 1949 здымаўся ў кіно: «Падзенне Берліна» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1950), «Вогненныя вёрсты» (1957), «Надзвычайнае здарэнне» (1965), «Апошняя ахвяра» (1976), «Па даных крымінальнага вышуку» (1980) і інш.
КЕНІТРА (араб. МінаХасанТ а н і), горад на ПнЗ Марока. Адм. ц. прав. Кенітра. Каля 200 тыс. ж. (1997). Чыг. ст., вузел аўгадарог. Аэрапорт. Порт на Атлантычным ак., у вусці р. Себу (вываз с.г. і мінер. сыравіны). Прадпрыемствы харчасмакавай (мукамольнай, агароднінакансервавай), тэкст., металаапр., хім. прамсці.
КЕНІФК§ЙВ (Kenniff Cave), пячора ў Квінслендзе (Аўстралія); адзін з найстараж. помнікаў дзейнасці чалавека на кантыненце — датуецца 14—13м тыс. да н.э. Знойдзена шмат скрабкоў на ядрышчах і адшчэпах, невял. пласціны, мікраліты, пласціны з прытупленым краем, наканечнікі.
КЕНІЯ (Kenya), Рэспубліка К е н і я (суахілі Jamhuri ya Kenya, англ. Republic of Kenya), дзяржава ва Усх. Афрыцы. Мяжуе на ПнУ з Самалі, на
Пн з Эфіоіііяй і Суданам, на 3 з Угандай (мяжа часткова ідзе па воз. Віпорыя), на ПдЗ з Танзаніяй. На ПдУ абмываецца Індыйскім ак. Пл. 582,6 тыс. км². Нас. 28,8 млн. чал. (1997). Дзярж. мовы — суахілі і англійская. Сталіца — г. Найробі. Падзяляецца на 7 правінцый і сталічную акругу. Нац. свята — Дзень незалежнасці (12 снежня).
Дзяржаўны лад. К. — рэспубліка. Член Садружнасці. Дзейнічае канстытуцыя 1963 з пазнейшымі папраўкамі і дадаткамі. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва тэрмінам на 5 гадоў. Прэзідэнт назначае віцэпрэзідэнта, які ўзначальвае ўрад, і
міністраў. Заканад. ўлада належыць аднапалатнаму парламенту — Нар. сходу з 5гадовым тэрмінам паўнамоцтваў
Герб і сняг Кеніі.
230 кенія
(большасць членаў парламента выбірае насельніцтва, астатніх назначае прэзідэнт).
Прырода. Большую ч. краіны займае пласкагор’е выш. ад 500 м на У да 2000—3000 м на 3. Пласкагор’е перасякаецца глыбокай скідавай упадзінай — УсходнеАфрыканскай рыфтавай сістэмай, па краях якой патухлыя вулканы Кенія (5199 м), Элган (4322 м, на мяжы з Угандай) і інш. Карысныя выкапні: золата, каменная і вуглянатрыевыя солі, азбест, графіт і інш. Клімат экватарыяльны мусонны. Сярэдняя тра самага цёшіага месяца (сак.) 18—28 °C, самага халоднага (ліп.) 14—24 °C. Колькасць ападкаў (250—1500 мм) павялічваецца з ПнУ на ПдЗ; 2 сезоны дажджоў (сак.—май, кастр.—снежань). Рэкі бас. Індыйскага ак. (60% тэрыторыі), р. Ніл (10%), басейнаў унутр. сцёку. Найб. рэкі Тана і Галана ўпадаюць у
(значная ч. — бежанцы з Самалі), гала і інш. Жывуць таксама індыйцы і арабы; еўрапейцаў (у асн. англічан) каля 100 тыс. чал. Сярод вернікаў пераважаюць пратэстанты (38%), католікі (28%), прыхільнікі мясц. традыц. культаў (26%); ёсць мусульмане і індуісты. Сярэднегадавы прырост насельнііггва 2,3%. Сярэдняя шчыльн. каля 50 чал. на 1 вг. Найб. густа заселены раён воз. Вікгорыя, узвышаныя шіато і прыморскія раёны. У гарадах 30% насельніцтва. Найб. гарады (тыс. ж., 1995): Найробі — 2000 (з прыгарадамі), Мамбаса — 500, Кісуму — 200, Накуру — 150. Значная ч. насельніцтва на Пн і У — качэўнікі і паўкачэўнікі. У сельскай гаспадарцы занята 75—80% працаздольнага насельніцтва.
Гісторыя. На тэр. К. археолагамі знойдзены рэшткі стараж. продкаў чалавека (гл. Олдувай). 3 сярэдзіны 1га тыс. н.э. ўзбярэжжа К. наведвалі арабы, пад упльшам якіх пачалося распаўсюджванне ісламу і складванне народнасці суахілі. Суахілі стварылі шэраг гара
становішча, аб’явілі рух «Маумау» паза законам і арыштавалі лідэраў КАУ на чале з Кеніятам. Узбр. антыцлан. паўстанне, у якім актыўна ўдзельнічалі члены «Маумау» і КАУ, жорстка падаўлена ў 1956. У 1960 засн. Кенійскі нац. афр. саюз (КАНУ) і менш радыкальны Кенійскі афр. дэмакр. саюз. На парламенцкіх выбарах 1961 і 1963 КАНУ перамог і сфарміраваў першы ў гісторыі К афр. ўрад на чале з Кеніятам. 1.6.1963 К. атрымала ўнутр. самакіраванне, 12.12.1963 стала незалежнай дзяржавай, 12.12.1964 абвешчана рэспублікай. Першым прэзідэнтам у 1964 абраны Кеніята. У аснове ўнутр. і знешняй палітыкі К. была канцэпцыя т.зв. дэмакр. сацыялізму, якая прадугледжвала падтрымку мясц. і замежнага прыватнага капіталу і прывяла ў 1960— 70я г. да значных эканам. поспехаў. У 1966—69 у краіне вялася паліт. барацьба паміж КАНУ і аргцыяй левай арыентацыі Нар. саюз К. (КПУ) на чале з
Да арт. Кенія. Ландшафт на захадзе краіны.
Да арт. Кенія. «Чатырнаццаць вадаспадаў» на рацэ Галана.
Індыйскі ак. Бяссцёкавыя азёры Рудольф (Туркана), Барынга і інш.; на 3 —возера Вікторыя. На Пн і ПнУ паўпустыні на бурых глебах, на Пд і ПдЗ апустыненая саванна на чырвонабурых глебах; на ўзбярэжжы акіяна мангравыя лясы; па далінах рэк і схілах гор вільготныя трапічныя лясы і інш. Пераважаюць саванны і паўпустыні, пад лясамі і хмызняком 4% тэрыторыі. Жывёльны свет багаты і разнастайны: слон, насарог, буйвал, антылопа, жырафа, леў, страус, у рэках і азёрах — бегемот і кракадзіл. У К. 8 нац. парка^ агульнай пл. больш за 22 тыс. км (найб. Цава, Сібілаі, Меру, Абердэр, МаўнтКенія); некалькі марскіх нац. паркаў, запаведнікі.
Насельніцтва. Каля 98% — афрыканцы, у т.л. народы моўнай групы банту (65% насельніцгва): кікую (22%), лух’я (14%), камба (11%), кісі (6%); нілоцкай моўнай групы (каля 30%): луа (13%), календжын (12%), масаі; самалійцы
доўдзяржаў, якія дасягнулі росквіту ў 11—15 ст. 3 канца 15 ст. Усх.Афр. ўзбярэжжа стала аб’екгам барацьбы паміж арабамі і партугальцамі, апошнія ў 16 ст. захапілі яго большую частку. У 18 ст. туг узнікла некалькі араб. феад. султанатаў, частка якіх з канца 18 ст. знаходзілася ў васальнай залежнасці ад султана Маската, з 2й пал. 19 ст. — Занзібара. У 19 ст. пачалося пранікненне на тэр. К. Вялікабрытаніі і Германіі. Паводле англагерм. дагавора 1890 К. перайшла пад брьгг. кантроль, а пазней увайшла ў склад утворанага ў 1895 брыт. Усх.Афр. пратэктарата. У 1920 К. абвеіпчана брыт. калоніяй.
У 1922 створана першая паліт. аргцыя афрыканцаў — Цэнтр. асацыяцыя кікую на чале з Цж.Кеніятам. У час 2й сусв. вайны вызв. pyx у К. актывізаваўся, у 1944 узнікла першая масавая паліт. аргцыя — Саюз афрыканцаў К. (КАУ). У канцы 1940х г. пачаўся тайны рэліг.паліт. рух «Маумау», асн. мэтамі якога бьші вяртанне зямель, захопленых еўрап. каланізатарамі, і ўстанаўленне самакіравання. У кастр. 1952 калан. ўлады ўвялі ў К. надзвычайнае