Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КЕРЫНЧЫ (Кегіпсі), Індрапура, дзеючы вулкан у Інданезіі, на вве Суматра (хр. Барысан). Выш. 3805 м (вышэйшы пункт вострава). Складзены з андэзітавых лаў. ІПырыня конуса ў падножжы ад 13 да 25 км, дыям. кратэра каля 600 м, глыб. да 400 м. У кратэры — возера. Апошняе вывяржэнне ў 1938. Уваходзіць у склад запаведніка Індрапура.
КЕРЫЯ, рака на 3 Кітая. Даўж. ўчастка з пастаянным цячэннем 530 км, ііл. вадазбору 18,3 тыс. км². Вярхоўі ў гарах Куньлунь, у ніжнім цячэнні губляецца ў пясках пустыні ТаклаМакан. Летняя паводка. Сярэдні гадавы расход вады пры выхадзе на Тарымскую раўпіну 18 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння.
КЕРЭКСЎРЫ (манг.), пахавальныя збудаванні 1га тыс. да н.э. і 6—10 ст. н.э. ў Манголіі, Тыве і Забайкаллі. Размешчаны пераважна ў катлавінах і па далінах буйных рэк. Уяўляюць сабой каменныя насыпы (курганы), акружаныя квадратнай ці круглай каменнай агароджай з дадатковай кальцавой выбрукоўкай.
КЁРЭР Рудольф Рыхардавіч (н. 10.7.1923, Тбілісі), расійскі піяніст, пе
дагог. Нар. арт. Расіі (1983). Скончыў Чымкенцкі настаўніцкі інт (1952), Ташкенцкую кансерваторыю (1957), у 1957—61 выкладаў у ёй. 3 1961 саліст Маскоўскай філармоніі, адначасова выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1979 праф). У рэпертуары творы рус. і замежных кампазітараўкласікаў і сучасных аўтараў. 1я прэмія на Усесаюзным конкурсе музыкантаўвыканаўцаў (1961). 3 канца 1980х г. жыве за мяжой.
КЕСАНСІЦІ (Quezon City), горад на Філіпінах, на вве Лусон. Засн. ў 1940. Наззаны ў гонар першага прэзідэнта Філіпін М.Кесана. У 1948—76 афіцыйная сталіца краіны, знаходзіцца ў складзе Вял. Манілы. 1,7 млн. ж. (1994). Прамсць. лёгкая, харч., хім., металаапрацоўчая. Унт. Цэнтр ядзерных даследаванняў.
КЕСАР візантыйская, стараслав. і стараж.рус. назва рым. імя і імператарскага тытула Цэзар (лац. Caezar) праз грэч. kaisar — манарх, уладар.
КЕСАРАВА Алена Паўлаўна (5.10.1910, Вільня — 17.3.1972), бел. вучоныфізіёлаг. Др біял. н. (1960), праф. (1961). Скончьша Смаленскі мед. інт (1931). 3 1949 заг. кафедры Бел. інта фіз. культуры, з 1964 у БДУ. Навук. працы па праблеме рэгуляцыі тонусу шкілетных мышцаў чалавека, ушіыву заняткаў спортам на растучы арганізм.
Тв.: Тонус скелетных мышц н его регуляцня у здорового человека. Мн., 1960.
КЕСАРАВА СЯЧ^ННЕ, к е с а р скае сячэнне [адіех Caesarea— у Стараж. Рыме царскі (кесараў) закон, што дазваляў рабіць такую аперацыю], хірургічная аперацыя з мэтай дастаць плод і паслед з поласці маткі праз разрэз яе сценкі. Адрозніваюць К.с. абдамінальнае (брушнасценачнае) і похвеннае. Робяць К.с. пры жывым плодзе, калі ёсць пагроза для жыцця маці і плода, калі нармальныя роды немагчымы (вузкі ці дэфармаваны таз, рэзкія рубцовыя змены похвы, узрост жанчыны — 30 і больш гадоў, вял. плод і інш.). Пры вострых і моцных крывацёках, некаторых хваробах К.с. робяць нават пры мёртвым ці нежыццяздольным плодзе для выратавання маці.
І.УДуда.
КЕСКЁВІЧ Валерый Георгіевіч (н. 19.8.1951, г. Брэст), бел. архітэктар. Скончыў Брэсцкі інж.буд. інт (1973). Працаваў у Гродзенскім філіяле інта «Белкалгаспраект», з 1974 у інце «Брэстграмадзянпраект» (з 1986 гал. архітэктар праектаў). Асн. работы (усе ў Брэсце): комплекс гаражоў (1978), будынак выдва газ. «Зара» (1984), жылы дом на бульвары Касманаўтаў (1985), Брэсцкі аэравакзал (1986, Дзярж. прэмія Беларусі 1988) — усе ў сааўт. Прэмія міжнар. конкурса ЮНЕСКА і Міжнар. саюза архітэктараў «Жыллё — заўтпа» (1984).
КЁСЛЕР Карл Фёдаравіч (1.12.1815, Дамраў Кёнігсбергскай акругі, цяпер
кетоны 241
Калінінградская вобл., Расія — 15.3.1881), расійскі заолаг. Чл.кар. Пецярб. АН (1874). Скончыў Пецярб. унт (1838). 3 1844 у Кіеўскім, у 1861—73 у Пецярб. унце (з 1867 рэкгар). Навук. працы па іхтыяфауне Чорнага, Аральскага, Каспійскага мораў, бас. рэк Нява, Волга, Анежскага і Ладажскага азёр, фауне пазваночных еўрап. ч. Расіі.
Тв.: Путешествне с зоологнческой целью к северному берегу Черного моря н в Крым в 1858 г. Кмев, 1860.
КЕСОН (ад франц. caisson скрыня), у архітэктуры — паглыбленні на столі, унутр. паверхнях арак, скляпенняў, звычайна квадратнай ці шматвугольнай формы. Адыгрываюць канстр. і дэкар. ролю, выкарыстоўваюцца для паляпшэння акустыкі памяшканняў. Вырабляюць з каменных блокаў і маналітных жалезабетонных канструкцый.
Як канстр.дэкар. элемент вядомы ў манум. архітэктуры Стараж. Грэцыі, адкуль запазычаны Стараж. Рымам (купал Пантэона ў Рыме, каля 125 н.э.), пазней — Зах. Еўропай.
Кесоны купала Пантэона ў Рыме.
На Беларусі пашыраны ў збудаваннях стыляў барока і класіцызму. Часам К. багата размалёўвалі, аздаблялі ляпным дэкорам. Выкарыстоўвалі таксама ў архітэктуры 1950х г. У сучаснай архітэктуры выгляд К. маюць зборныя панэлі вонкавых сцен і пліты перакрыццяў. В.Ф.Валошын.
КЕСОН у т э х н і ц ы, 1) агараджальная, пераважна жалезабетонная, канструкцыя для ўгварэння пад вадой або ў воданасычаным грунце рабочай прасторы, свабоднай ад вады. Складаецца з
Кесон у будаўніцтве: 1 — шлюзавы апарат; 2 — надкесоннае збудаванне; 3 — кесон; 4 — рабочая камера.
кесоннай камеры і надкесоннага збудавання, для зносін з паверхняй мае шлюзавы апарат. Выкарыстоўваецца пры збудаванні масіўных фундамектаў, апор і інш. 2) Драўляная або метал. скрыня для частковага асушэння падводнай ч. судна з мэтай рамонту ці агляду. Унутр. бок скрыні мае выраз па форме абводу ўчастка на корпусе судна, які асушаецца. 3) Стальныя скрынкі, якія выкарыстоўваюцца ў шахтавых металург. печах і ў газавых каналах мартэнаўскіх печаў; ахаладжаюцца цыркулюючай у іх вадой або метадам выпаральнага ахаладжэння. 4) Полы каробчаты ланжэрон, які ўспрымае намаганні, што дзейнічаюць на крыло самалёта.
КЕСОННАЯ ХВАРОБА, від дэкампрэсійнай хеаробы, якая ўзнікае пры хуткіх пад’ёмах на паверхню з вял. водных глыбінь. Бывае пасля кесонных і вадалазных работ пры парушэнні правіл дэкампрэсіі (паступовага пераходу ад высокага да нармальнага атм. ціску). Адрозніваюць лёгкую, сярэднюю і цяжкую формы К.х. Прыкметы: сверб, болі ў суставах і мышцах, галавакружэнне, парушэнні мовы, зацямненне свядомасці, паралічы. Лячэнне: рэкампрэсія ў лячэбных шлюзах (паўторнае ўздзеянне на хворага павышаным ціскам да ўзроўню, пры якім знікаюць сімгггомы К.х.).
КЕТА (Oncorhynchus keta), прахадная рыба сям. ласасёвых. Пашырана ў паўн. ч. Ціхага ак.: каля азіяцкіх берагоў ад Чукоткі да Карэі і вва Хонсю, каля амер. — ад Аляскі да Каліфорніі. У невял. колькасці дасягае рэк бас. Ледавітага ак., ад р. Лена да р. Макензі. 2 сезонныя формы: летняя і асенняя (больш буйная). Дарослыя жывуць у моры, нерастуюць у рэках: летняя форма — у ліпені—жніўні, асенняя — у кастрычніку—снежні. У час нерасту набывае «шлюбнае» ўбранне. Пасля нерасту гіне.
Даўж. да 1 м, маса да 14 кг. Маляўкі кормяцца беспазваночнымі, дарослыя ў моры — рыбай. Плоднасць каля 3—4 тыс. ікрынак. Ікра аранжавая, да 9 мм у дыяметры. Аб’ект промыслу і развядоення.
КЕТА РбБЕРТА ІІАЎСТАННЕ 1549, буйное сялянскас паўстанне ва Усх. Англіі. Выклікана захопам землеўладальнікамі ворных зямель і пашавых угоддзяў сялян (гл. Агароджванні). Пачалося ў чэрв. 1549 у графстве Норфалк, у хуткім часе ахапіла Суфалк і суседнія графствы. У сваёй праіраме (29 артыкулаў) сяляне патрабавалі выканання раней прыпятых законаў супраць агароджванняў, памяншэння арэнднай платы, скасавання дзесяціны, адмены прыгону. Узначаліў паўстанне мясц. сквайр Роберт Кет. Паўстанцы асадзілі гал. горад Норфалка Норыдж і з дапамогаю бедных гараджан захапілі яго. Перагаворы ўрада з сялянямі не мелі поспеху, войскі італьян. і ням. наёмнікаў штурмам узялі Норыдж і ў жн. 1549 разбілі сял. апалчэнне. Паўстанне пацярпела паражэнне, сотні яго ўдзельнікаў (у тл. Р.Кет) пакараны смерцю.
КЕТАКІСЛбТЫ, арганічныя злучэнні, малекулы якіх маюць карбаксільныя (СООН) і кетонныя (СО) групы. Найважнейшыя ў метабалічных адносінах К. — піравінаградная (і яе вытворныя), ацэтавоцатная, шчаўевавоцатная, кетаглугаравая кты і інш. У залежнасці ад месцазнаходжання груп падзяляюцца на a, р і у К. Па колькасці СООН груп бываюць адна і двухасноўныя. Маюць хім. ўласцівасці кетонаў і кіслот; папярэднікі многіх рэчываў, якія выконваюць важныя біял. функцыі ў арганізме, з’яўляюцца пасрэднікамі ў пастаяннай узаемасувязі бялковага, вутляводнага і тлушчавага абмену.
КЕТЛІНСКАЯ Вера Казіміраўна (11.5.1906, г. Севастопаль, Украіна — 23.4.1976), расійская пісьменніца. Друкавалася з 1928. Раманы «Рост» (1934), «Мужнасць» (1938), «Дні нашага жыцця» (1952), «Інакш жыць не варта» (1960), аповесці «Натка Мічурына» (1928), «Плато вышэй за хмары» (1964), зб. апавяд. «Дзень, пражыты двойчы» (1964) пра маладых горадабудаўнікоў, вучоныхнаватараў, студэнтаў з іх светам думак, пачуццяў, праблем. Раман «У аблозе» (1947, Дзярж. прэмія СССР 1948) прысвечаны гераічнай абароне Ленінграда ў Вял. Айч. вайну. Аўгар камедыі «Так, вось яно, каханне» (1954), аўтабіягр. аповесці «Вечар. Вокны. Людзі» (1972), рамана «Дзень добры, маладосць!» (1975), артыкулаў па лры і мастацтве.
Літ.: Рапопорт Э.Е. Вера Кетлннская. Л., 1958.
КЕТбНАВЫЯ ЦЁЛЫ, тое, што ацэтонавыя целы.
КЕТОНЫ, клас арган. злучэнняў, малекулы якіх маюць карбанільную групу >С=О, звязаную з двума вуглевадароднымі радыкала.мі. Адрозніваюць К. сіметрычныя (група >С=О звязана з аднолькавымі радыкаламі; напр., СНзСОСНз ацэтон), несіметрычныя (з рознымі радыкаламі; напр., СН3СОС2Н5 метылэтылкетон ці 2бутанон), цыклічныя (з карбанільнай гру
Кета: 1 — у час нагулу ў моры; 2 — у час нерасту ў рацэ.
242 КЕФАЛЕВЫЯ
пай у кальцы; напр., цыклагексанон). Асобны клас складаюць цыклічныя ненасычаныя дыкетоны — хіноны.
Ніжэйшыя аліфатычныя К. — вадкасці з характэрным пахам, вышэйшыя (у малекуле больш за 11 атамаў вугляроду) — цвёрдыя рэчывы. Раствараюцца ў арган. растваральніках, ніжэйшыя — і ў вадзе. Паводле хім. уласцівасцей аналагічныя альдэгідам. У прамсці атрымліваюць каталітычным акісленнем алканаў і алефінаў кіслародам, дэгідрыраваннем ці акісленнем другасных спіртоў. Выкарыстоўваюць як растваральнікі, экстрагенты; для сінтэзу палімераў, нестыцыдаў, фотаматэрыялаў, лек. і пахучых рэчываў і інш. А.І.Валожын.